Пітэр Кваснеўскі - Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла

Тут можно читать онлайн Пітэр Кваснеўскі - Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла - бесплатно ознакомительный отрывок. Жанр: religion. Здесь Вы можете читать ознакомительный отрывок из книги онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    9785449892720
  • Рейтинг:
    5/5. Голосов: 11
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Пітэр Кваснеўскі - Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла краткое содержание

Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла - описание и краткое содержание, автор Пітэр Кваснеўскі, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru
У гэтым выданні чытачу прапануецца аналіз фундаментальных праблем, звязаных з літургіяй Каталіцкага Касцёла, і абарона непраходзячай каштоўнасці традыцыйнай лацінскай Імшы. Аўтар разглядае месца лацінскай мовы ў літургіі, выкарыстанне цішыні і грыгарыянскага спеву, навучанне св. Тамаша Аквінскага, змест календара і літургічных тэкстаў, а таксама шэраг іншых аспектаў. Ён дэманструе іх неад’емнае значэнне для ўнутранага жыцця Касцёла і яго місіі ў свеце.

Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок

Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла - читать книгу онлайн бесплатно (ознакомительный отрывок), автор Пітэр Кваснеўскі
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

20

Доказы гэтага прыведзеныя ў раздзеле 6.

21

Мае артыкулы пра літургічную рэформу крытыкавалі за супярэчнасць самім сабе, таму што, кажуць, я эксперт, які пытаецца, ці варта давяраць літургічным экспертам. Аднак я ні ў якім разе не з’яўляюся «экспертам» у сэнсе чалавека, які настолькі захапіўся вузкай навуковай дысцыплінай, што страціў здольнасць бачыць цэльную карціну: Традыцыю і яе тэалогію. Я з гонарам лічу сябе аматарам, які імкнецца ісці крокамі Бенедыкта XVI, які таксама не з’яўляецца ані «літургістам», ані «літургічным экспертам» у сціслым значэнні. Дарэчы, менавіта таму самазваныя эксперты ўплывовых колаў зазвычай адкідваюць меркаванні Папы Бенедыкта на тэму літургіі.

22

Часткі гэтага інтэрв’ю даступныя на wdtprs.com/blog/2007/11/archbp-ranjith-interview-in-losservatore-romano-on-liturgy/.

23

Гл. 1 Кар 2:16, 4:16, 11:1; 1 Тэс 1:6; Гбр 6:12.

24

Гл. Raymond Leo Cardinal Burke, «Sacred Liturgy and Asceticism: Respect for the Ius Divinum », Antiphon 17 (2013), 3—30; той жа, « Ius Divinum and the Sacred Liturgy,» у выд. « Benedict XVI and the Roman Missal», рэд. Janet E. Rutherford і James O’Brien (Dublin, IE: Four Courts, 2013).

25

Успрымаючы як дадзенае, што ў Каталіцкім Касцёле існуе мноства законных абрадаў, пра што шмат кажа Магістэрый, я лічу больш важным падкрэсліць, што арганічнае развіццё літургіі – гэта рэальнасць, якую задумаў і рэалізуе Святы Дух, а не сумная гісторыя дадаткаў і адхіленняў, якія павінны вычысціць літургічныя навукоўцы ў бліскучых даспехах. Дастаткова будзе працытаваць аўтарытэтнае вучэнне Папы Пія ХІІ, які, кажучы пра «некаторых асобаў, якія без разбору схіляюцца да аднаўлення ўсіх старажытных абрадаў і цырымоній», сцвярджае наступнае: «Несумненна, літургія старажытных часоў годная ўсялякай пашаны. Але старажытны звычай не павінен лічыцца больш падыходзячым ці адпаведным, ці то сам па сабе, ці то дзеля свайго значэння для пазнейшых часоў і новых сітуацый, па той толькі прычыне, што ён нясе смак і пах старажытнасці. Больш новыя літургічныя абрады таксама заслугоўваюць пашаны. Яны таксама абавязаныя сваім натхненнем Святому Духу, Які дапамагае Касцёлу ў кожныя часы аж да сканчэння веку. Гэта таксама крыніцы, якія велічная Нявеста Езуса Хрыста выкарыстоўвае для закладання і развіцця святасці чалавека» (энцыкліка Mediator Dei , 61).

26

Йозеф Ратцингер, «Дух литургии» у выд. «Богословие литургии» (Благотворительный фонд имени святителя Григория Богослова, 2017), с. 168.

27

Я кажу «зазвычай», таму што заўсёды існуюць натхнёныя тэолагі, такія як св. Раман Сладкапеўца альбо св. Тамаш Аквінскі, якія дзякуючы асаблівай боскай харызме робяць свой унёсак у тэкст літургіі. Але гэта не мае нічога супольнага з рознымі камісіямі.

28

Больш падрабязнае абмеркаванне ўзнятых тут пытанняў гл. у раздзеле 11.

29

Праца кардынала Атавіяні шырока вядомая, але ён далёка не адзіны, хто падазраваў існаванне пратэстанцкага ўплыву на Novus Ordo. Два найбольш глыбокія даследаванні тэалагічных зменаў у літургічных тэкстах: Lauren Pristas, «Collects of the Roman Missal: A Comparative Study of the Sundays in Proper Seasons Before and After the Second Vatican Council » (London: T&T Clark, 2013) і Anthony Cekada, «Work of Human Hands: A Theological Critique of the Mass of Paul VI » (West Chester, OH: Philothea Press, 2010). Хоць я згаджаюся не з усімі аргументамі і вывадамі кс. Сікейды, несумненна, і ён, і д-р Прыстас прадэманстравалі, што пры дапамозе зменаў ці выкрэслівання элементаў, якія маюць доўгую гісторыю ў рымскім абрадзе, Камісія мела намер змяніць – і фактычна змяніла – тэалогію, якую літургія Імшы пераказвае Божаму люду.

30

Мае каментарыі таксама датычацца тых рэдкіх месцаў (напрыклад, кляштара Хайлігенкройц ці араторыяў у Лондане, Оксфардзе і Вене), дзе спосаб цэлебрацыі новай літургіі настолькі адпавядае старой літургіі, што чалавек (напрыклад, усходні манах, які наведвае кляштар), не зусім добра знаёмы з рымскім абрадам, наўрад ці зможа заўважыць розніцу.

31

Выключэннем з’яўляюцца чытанні пра Муку Пана ў традыцыйнай літургіі Вялікага тыдня, дзе ўсе чатыры евангелісты прачытваюцца кожны год у розныя дні. У новым лекцыянарыі Ян захоўвае сваё месца ў Вялікую пятніцу, але сіноптыкі змяняюцца паводле трохгадовага цыклу.

32

Калі субдыякан або танзураваны манах чытае Пасланне падчас старажытнай літургіі, ён робіць гэта як той, хто мае ўнутраную скіраванасць да святарства; ён не робіць гэта ў ролі свецкай асобы. Прычына гэтага заключаецца ў тым, што чытанні лічацца сапраўднай часткай Імшы (як сведчыць класічнае дзяленне на «Імшу катэхумэнаў» і на «Імшу вернікаў»), хоць гамілія ёю не з’яўляецца, прынамсі не ў тым самым сэнсе. Я хацеў бы таксама дадаць, што існуюць такія парафіі і капліцы, у якіх чытанні выконваюць адпаведна апранутыя мужчыны-міністранты, што можна лічыць прымальным, хоць і часовым рашэннем у кантэксце звычайнай формы рымскага абраду.

33

« Enthusiasm and Divine Madness: On the Platonic Dialogue «Phaedrus», перакл. Richard Winston і Clara Winston (South Bend, IN: St. Augustine’s Press, 2000), 101, цыт. « Phaedrus» 274c5.

34

Пасланне Spiritus et Sponsa на 40-ю гадавіну канстытуцыі пра святую літургію Sacrosanctum concilium (4 снежня 2003 года), 13.

35

Гл. «The Ecclesiastical Hierarchy» у выд. «Pseudo-Dionysius, The Complete Works», перакл. Colm Luibheid (Mahwah, NJ: Paulist Press, 1987).

36

David Vincent Meconi SJ, «Silence Proceeding», Logos 5.2 (вясна 2002): 59—75, на с. 59.

37

Josef Pieper, «The Silence of St. Thomas», перакл. John Murray і Daniel O’Connor (New York: Pantheon Books, 1957), 45. Візія на свята св. Мікалая і яе значэнне абмяркоўваюцца ў маім артыкуле «Golden Straw: St. Thomas and the Ecstatic Practice of Theology,» Nova et Vetera 2 (2004): 61—89.

38

Зразумела, што ціхая Імша мае ўдосталь момантаў, калі пануе поўная цішыня, але нават нарматыўны і дасканалы спосаб цэлебрацыі – спяваная ці ўрачыстая Імша – калі яе цэлебруюць, добра адчуваючы літургію, можа і павінен таксама мець моманты цішыні. Арганістам і кіраўнікам хораў не трэба запаўняць кожны вольны момант гімнам альбо імправізацыяй. Гл. James Hitchcock, «The Voices of Silence in the Liturgy,» Communio 5, №4 (1978): 352—362.

39

Як у сваёй энцыкліцы Mediator Dei навучае нас слуга Божы Пій ХІІ: гл., між іншым, №№71, 80—81, 85—93, 98—99.

40

Св. сястра Фаўстына Кавальская, «Дзённік. Божая Міласэрнасць у маёй душы» (Мінск: Про Хрысто, 2014), §888.

41

Св. Тамаш Аквінскі, «Super Evangelium S. Ioannis lectura», 21, lec. 6, §2660: «Infinita enim verba hominum non possunt attingere unum Dei Verbum». Значэнне слова «attingere» – «цалкам дасягнуць» альбо «надзейна ахапіць».

42

З ліста Людвіга Вітгенштэйна, які цытуе Джон Савард: «Towards an Apophatic Anthropology», Irish Theological Quarterly 41 (1974), 234.

43

Кніга IV «Метафізікі» Арыстоцеля нагадвае гімн устойлівай і багатай сэнсоўнасці мовы. Рэлятывіст зламаў бы галаву аб скалу спасцігнутай цэласнасці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Пітэр Кваснеўскі читать все книги автора по порядку

Пітэр Кваснеўскі - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла отзывы


Отзывы читателей о книге Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла, автор: Пітэр Кваснеўскі. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x