Пітэр Кваснеўскі - Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла
- Название:Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:9785449892720
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Пітэр Кваснеўскі - Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла краткое содержание
Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок
Интервал:
Закладка:
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.
Примечания
1
Dom Paul Delatte OSB, «The Rule of St. Benedict: A Commentary», перакл. Dom Justin McCann OSB (London: Burns, Oates, and Washbourne, 1921), 116.
2
Sr. Thomas Augustine Becker, «The Role of Solemnitas in the Liturgy According to Saint Thomas Aquinas», у выд. «Rediscovering Aquinas and the Sacraments», рэд. Matthew Levering і Michael Dauphinais (Chicago: Liturgy Training Publications, 2009), 114—135, на с. 133—134.
3
На працягу кнігі аўтар часта згадвае пра святароў Канфедэрацыі аратарыянцаў св. Філіпа Нэры, асабліва тых, што працуюць у Англіі, як пра прыклад найбольш традыцыйнай святарскай супольнасці з літургічнага пункту гледжання. – Заўв. перакл .
4
Св. Тамаш Аквінскі, «Сума тэалогіі» (далей – ST), III, q. 83, a. 4, вылучэнне аўтара.
5
Усе гэтыя каментарыі можна таксама прымяніць і да смерці гамілетыкі ў нашыя часы. Толькі нямногія святары могуць прапаведаваць, як гэта рабілі Айцы Касцёла або святары Сярэднявечча; няшмат таксама і тых, хто хоць бы імкнецца да высотаў і глыбіняў св. Грыгорыя, св. Аўгустына, св. Бэрнарда або св. Банавентуры! Мы часта чуем гісторыі, банальнасці, агульныя парады, але мала гучыць чагосьці падобнага да працяглага і яснага тлумачэння Святога Пісання, мала падобнага да правакацыйных закідаў супраць папулярнай культуры, мала падобнага да заклікаў да аскетызму, пакаяння і прынясення кампенсацыі. У цэлым, святары вырастаюць мяккімі, і іхняе пасланне – гэта мяккасць. Патрэба ў святарах, якія могуць эфектыўна прапаведаваць Слова ў час і не ў час, заахвочваючы людзей да навяртання сэрца, сёння настолькі ж вялікая, як і ў часы св. Дамініка і альбігойскага крызісу.
6
Важна разумець, што існуюць культурныя і палітычныя прычыны, якія прывялі да страты ўрачыстасці, але якія не звязаны непасрэдна з уласнымі слабасцямі Novus Ordo. Магчыма, мы сталі б сведкамі падобнага заняпаду ўрачыстасці ў Трыдэнцкай Імшы, калі б яе месца не заняла Імша Novus Ordo (гэта маглі б быць спробы «інкультураваць» лацінскія Імшы, што ўжо здаралася перад Саборам). Магчыма, Трыдэнцкая Імша захавала здольнасць выстаяць супраць гэтых культурна-палітычных сілаў часткова таму, што яе выключная ўрачыстасць – найбольш прывабная мэта для секулярызацыі – была афіцыйна маргіналізавана, а цяпер яна з’яўляецца прывабна контркультурнай.
7
Трэба таксама сказаць, што сустракаецца такая заклапочанасць рытуалізмам, што яна змяншае радасць, запал і любоў, характэрныя для здаровага хрысціянскага духоўнага жыцця. Прыхільнікі Традыцыі могуць таксама спазнаваць пагрозу псіхалагічнай фрагментацыі, калі тое, што адбываецца ў касцёле, амаль не аказвае ўплыву на іх спажывецкі стыль жыцця і неакансерватыўную ідэалогію. Аднак тут я стаўлю сабе за мэту не дыягназаваць памылкі і адхіленні ў традыцыяналістычным руху, а наадварот, паказаць, што яго асноўны інстынкт – жаданне пакланяцца Богу найлепшым спосабам, які дала нам глыбокая і багатая Традыцыя – з’яўляецца здаровым. Рэлятывізм тут не мае апошняга слова: пэўныя звычаі, рытуалы, сакральныя спевы і г. д. насамрэч з’яўляюцца аб’ектыўна больш прыгожымі і больш адпаведным для Божай службы, чым іншыя.
8
Міжнародная камісія па справах англійскай мовы ў літургіі (ICEL, International Commission on English in the Liturgy) – камісія, устаноўленая біскупскімі канферэнцыямі некаторых краін для каардынацыі сумеснай працы па перакладзе літургічных кніг з лацінскай мовы на англійскую. – Заўв. перакл .
9
Анібале Буньіні (1912—1982) – італьянскі арцыбіскуп, адзін з архітэктараў паслясаборнай літургічнай рэформы. У 1964—1969 гг. выконваў функцыю сакратара Камісіі па ажыццяўленні Канстытуцыі Другога Ватыканскага сабору пра святую літургію; у 1969—1975 гг. працаваў сакратаром Кангрэгацыі Божага культу; у 1976—1982 гг. займаў пасаду апостальскага пранунцыя ў Іране. – Заўв. перакл .
10
Як гэта са значным поспехам робяць сёння а. Самуэль Ф. Вэбэр OSB і Адам Бартлет.
11
За далейшымі разважаннямі ў падобным ключы запрашаю звярнуцца да цудоўнай невялікай кнігі «Reflections on the Spirituality of Gregorian Chant» аўтарства Dom Jacques Hourlier, перакл. Dom Gregory Casprini і Robert Edmonson (Orleans, MA: Paraclete Press, 1995), а таксама да двух класічных выданняў: Richard R. Terry, «Catholic Church Music» (1907) і Marie Pierik, «The Spirit of Gregorian Chant» (1939), абодва з якіх былі перавыдадзены Амерыканскай асацыяцыяй касцёльнай музыкі.
12
Дэтальны аналіз згаданых тут праблем гл. у маім артыкуле «Contemporary Music in Church?», Homiletic & Pastoral Review 107.1 (кастрычнік 2006), 8—15, даступны на старонцы www.catholicculture.org/culture/library/view.cfm?recnum=7192.
13
Дакументаваны пералік таго, чаму Магістэрый навучае ў сферы сакральнай музыкі, гл. у маіх артыкулах «Cantate Domino Canticum Novum: Aspects of the Church’s Liturgical Magisterium», The Catholic Faith 6.2 (сакавік—красавік 2000), 14—23 і «John Paul II on Sacred Music», Sacred Music, vol. 133, n. 2 (лета 2006), 4—22. Гэтыя артыкулы даступныя на старонках www.catholicculture.org/library/view.cfm?recnum=4440і www.musicasacra.com/publications/sacredmusic/pdf/sm133—2.pdf.
14
Abbé H. Convert, «Eucharistic Meditations: Extracts from the Writings and Instructions of St. John Vianney», перакл. Sister Mary Benvenuta OP (Wheathampstead, UK: Anthony Clarke Books, 1964), с. 100.
15
Папа Бенедыкт XVI, прамова ў абацтве Хайлігенкройц, 9 верасня 2007 года.
16
Св. Леў, «Tractatus septem et nonaginta», 40.1.
17
Св. Бэрнард, ліст да абата Гарына, ліст 254, 4—6.
18
Спяшаюся дадаць, што прыхільнікі usus antiquior сутыкаюцца з аналагічнай духоўнай пасткай, яшчэ больш небяспечнай з-за яе падступнасці і прыгожай знешняй адзежы. Мы таксама можам зрабіцца самазадаволенымі, «валодаючы» скарбам Традыцыі; у нас можа развіцца законапаслухмяны фарысеізм, які зверху спаглядае на нашых братоў-каталікоў, якія пакуль не маюць магчымасці ацаніць тое, што цэнім мы. Мы павінны змагацца супраць такой пыхі і ганарлівасці, вядома, не адкідаючы нічога з тых дароў, якія наш Пан Езус Хрыстус даў свайму Касцёлу.
19
Прыгожым звычаем з’яўляецца працэсія з ліхтарамі на «Sanctus» і акаджэнне падчас узнясення Эўхарыстыі. Я бачыў, як гэта робіцца ў кантэксце Імшы ў звычайнай форме рымскага абраду, і гэта ўжо пераносіць цэлебрацыю на новы ўзровень урачыстасці. Аднак адзін той факт, што ў парафіях падчас узнясенняў ліхтары і ладан выкарыстоўваюцца вельмі рэдка, паказвае, наколькі далёкім для нас з’яўляецца ўсялякае адчуванне сакральнага, усялякая свядомасць таго, што Евангелле – гэта цудоўнае Божае слова, годнае таго, каб перад ім трымцець; што Эўхарыстыя – гэта ўцелаўлёнае Божае Слова, годнае таго, каб перад ім укленчыць у найглыбейшай пакоры, самаахвяраванні і пакланенні.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: