Пітэр Кваснеўскі - Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла

Тут можно читать онлайн Пітэр Кваснеўскі - Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла - бесплатно ознакомительный отрывок. Жанр: religion. Здесь Вы можете читать ознакомительный отрывок из книги онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    9785449892720
  • Рейтинг:
    5/5. Голосов: 11
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Пітэр Кваснеўскі - Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла краткое содержание

Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла - описание и краткое содержание, автор Пітэр Кваснеўскі, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru
У гэтым выданні чытачу прапануецца аналіз фундаментальных праблем, звязаных з літургіяй Каталіцкага Касцёла, і абарона непраходзячай каштоўнасці традыцыйнай лацінскай Імшы. Аўтар разглядае месца лацінскай мовы ў літургіі, выкарыстанне цішыні і грыгарыянскага спеву, навучанне св. Тамаша Аквінскага, змест календара і літургічных тэкстаў, а таксама шэраг іншых аспектаў. Ён дэманструе іх неад’емнае значэнне для ўнутранага жыцця Касцёла і яго місіі ў свеце.

Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок

Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла - читать книгу онлайн бесплатно (ознакомительный отрывок), автор Пітэр Кваснеўскі
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Шум ціхага ветру…»

Архітэктура, музыка, убранне і начынне, прастора і цішыня, якія літургія стварыла для сябе, пакуль Дух Святы стагоддзе за стагоддзем лунаў над Касцёлам на сваіх шырокіх і міласэрных крылах – кожны аспект традыцыйнай рымскай літургіі мае багатае значэнне, сусвет значэнняў. Мы ведаем, што ў нашыя часы Касцёл Езуса Хрыста абсаджаны як звонку, так і знутры; тое ж можна сказаць і пра яго святую літургію, якая заўсёды раздзяляе лёс Касцёла, і добры, і кепскі. Мы ведаем, што паўстагоддзі таму брыгада мадэрністаў пачала сістэматычна дэмантаваць багатае значэнне літургіі і ўсю каталіцкую культуру, якой гэты культ даў пачатак. Мы ведаем, што ў выніку пачалася маргіналізацыя, падаўленне, а часам і разбурэнне шматлікіх рэчаў, якія былі каштоўнымі, традыцыйнымі і святымі. Мы ведаем, што небяспека незваротнай амнэзіі і пастаяннага забыцця існуе і сёння. Усё гэта выклікае ў нас вялікія пакуты, якія мы можам і павінны ахвяраваць нашаму Пану дзеля ачышчэння і рэформы Яго Касцёла; усё гэта прымушае нас зразумець, наколькі важнай для здароўя Містычнага Цела з’яўляецца нашая малітва за пастыраў Касцёла, нашая вернасць каталіцкай Традыцыі і нашыя высілкі лепш зразумець вялікія дары, якія мы атрымалі ад іх і ад яе, каб мы маглі радасна і ўпэўнена перадаваць гэтыя дары іншым. Гэта годнае заданне для святых: для тых, хто можа верыць, не бачачы, хто можа спадзявацца насуперак надзеі, хто можа любіць нягледзячы на ўсе расчараванні, скандалы і пераслед. Сапраўды, ніхто не зможа перажыць гэты час і вытрываць гэтыя праблемы, акрамя тых, хто любіць цішыню і малітву.

Найвялікшыя рэчы дзеюцца ў цішыні – не ў шуме і паказной колькасці падзеяў, а ў глыбокай яснасці ўнутранага бачання; у амаль незаўважным пачатку рашэння, у ціхім пераадоленні і схаванай ахвярнасці. Духоўнае зачацце адбываецца тады, калі сэрца прыспешваецца любоўю, а свабодная воля актывізуецца. Ціхія сілы – гэта моцныя сілы 45 45 Romano Guardini, «The Lord », перакл. Elinor Castendyk Briefs (Chicago: Regnery, 1954), с. 13. .

Раздзел 4. Сузіранне нязменнай праўды

Сярод гісторыкаў Касцёла, прынамсі на ўзбярэжжах самой Амерыкі, з’явілася мода адмаўляць, што калісьці існавала такая ерась, як амерыканізм. Зазвычай сцвярджаюць, што ён быў жыццяздольны толькі ў Францыі і што нават там ён выступаў за абсалютнае аддзяленне Касцёла ад дзяржавы не больш за лібералізм. Аднак, калі ўважліва паглядзець на ідэі амерыканістаў, раскрытыкаваныя Папам Львом ХІІІ ў лісце Testem benevolentiae , адрасаваным 22 студзеня 1899 года кардыналу Джэймсу Гібансу, то можна даволі лёгка пабачыць, дзе нарэшце знайшлі сваё прыстанішча гэтыя ідэі: у новай Імшы. Як і ўсе вядомыя дасаборныя еўрапейскія духоўныя асобы, Анібале Буньіні і ягоныя калегі ў Камісіі былі адукаванымі і культурнымі людзьмі, якія не маглі не ведаць – а нават добра ведалі – ідэі, якія распаўсюджваліся пад назвай амерыканізму. Так ці інакш, гэтыя ідэі яскрава праяўляюцца ў іхняй працы.

У пачатку ліста Testem benevolentiae Леў ХІІІ незвычайна прароцкімі словамі, якія датычацца таксама пэўных схільнасцяў літургічных рэфарматараў, называе «базавы прынцып гэтых новых меркаванняў»:

Каб лягчэй прывабіць тых, хто ад яго адрозніваецца, Касцёл [на думку амерыканістаў] павінен лепш дастасаваць сваё вучэнне да духу часу, часткова паслабіць сваю старажытную суровасць і зрабіць некаторыя саступкі новым меркаванням. Многія лічаць, што гэтыя саступкі трэба зрабіць не толькі ў дачыненні да спосабу жыцця, але і ў дачыненні да тых частак вучэння, якія належаць да дэпазіту веры. Яны сцвярджаюць, што для таго, каб перацягнуць на свой бок тых, хто адрозніваецца ад нас, будзе карысным апусціць некаторыя пункты вучэння, якія [як кажуць] маюць меншую значнасць, і змякчыць тое значэнне, якое Касцёл заўсёды надаваў ім.

Абвергнуўшы гэтае меркаванне цытатай з Першага Ватыканскага сабору, Папа Леў затым крытыкуе тых, хто апускае пэўныя прынцыпы хрысціянскага вучэння альбо замоўчвае іх, таму што, кажа ён, «усе прынцыпы [хрысціянскага вучэння] паходзяць ад таго самага Аўтара і Настаўніка… Яны дастасаваныя да ўсіх часоў і ўсіх народаў». Як паказвае спецыяліст у літургіцы Лорэн Прыстас, у Novus Ordo праяўляецца сістэматычная спроба з боку яе ўкладальнікаў змякчыць альбо выдаліць пэўныя элементы культу і пабожнасці, якія напаўнялі рымскую літургічную традыцыю, заключаную ў старым Імшале, – тыя элементы, якія рэфарматары палічылі састарэлымі і нават абразлівымі для «сучаснага чалавека» 46 46 Гл. Lauren Pristas, «Collects of the Roman Missal », а таксама яе артыкул «Theological Principles that Guided the Redaction of the Roman Missal (1970)», The Thomist 67 (2003): 157—195; дэтальнае абмеркаванне зменаў у малітвах, гл. Cekada, «Work of Human Hands », 219—245. . Карацей, калі казаць словамі Льва ХІІІ, новы Імшал часта паслабляе суровасць, робіць саступкі, змякчае значэнні і, калі іншыя метады не дапамагаюць, карыстаецца замоўчваннем.

Другой галоўнай ідэяй амерыканістаў, якую асудзіў Папа Леў і якую ён палічыў «нават больш небяспечнай і больш яўна супярэчнай хрысціянскаму вучэнню і дысцыпліне», было меркаванне, што «ў Касцёле павінна быць дазволена такая свабода, што пры пэўным змяншэнні яго кантролю і пільнасці вернікам было б дазволена больш свабодна выконваць распараджэнні свайго ўласнага розуму і следаваць агульнаму напрамку сваёй уласнай спецыфічнай дзейнасці». Адну хвілінку, скажа сучасны чытач, а што не так з гэтым выказваннем? Мы прызвычаіліся да погляду, што кожны чалавек з’яўляецца ў пэўнай ступені законам для самога сябе і вольны рабіць тое, што яму падабаецца, калі ён не прычыняе шкоды здароўю і маёмасці іншых. Але гэта вельмі сучасны погляд, характарыстычны для нашай парадыгмы эпохі Асветніцтва. Для каталікоў свабода – гэта не такі ж цвёрды факт, як, напрыклад, чыйсьці колер скуры, а маральнае дасягненне, да якога можна дайсці, трымаючыся таго, што добрае і праўдзівае. Іншымі словамі, адзіны спосаб, якім сын Адама можа дасягнуць трывалага шчасця, гэта дазволіць Божаму закону і Божай ласцы фармаваць і дысцыплінаваць свабодную волю чалавека. Няма іншай свабоды, годнай гэтага імя; усё астатняе – гэта рабства граху (пар. Ян 8:34). Што Папа Леў асуджае, дык гэта погляд, які сёння ўспрымаецца як відавочны, што кожны чалавек сам лепш ведае, што для яго добра, і што яму трэба даць «свабоду» эксперыментаваць з рознымі стылямі жыцця, жангліраваць ідэямі, па сваім жаданні ствараць і разбураць адносіны. Калі перанесці гэта ў плоскасць літургіі, Леў ХІІІ казаў бы пра парафіяльную раду, якая «складае» нядзельную Імшу паводле свайго «святла» і «натхнення», калі можна прымяніць гэтыя традыцыйныя словы да такой навінкі. Не, усё гэта няправільна; па зразумелых прычынах Касцёл павінен кантраляваць і пільнаваць каталіцкае жыццё. А найперш Імша павінна быць чымсьці, што мы прымаем

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Пітэр Кваснеўскі читать все книги автора по порядку

Пітэр Кваснеўскі - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла отзывы


Отзывы читателей о книге Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла, автор: Пітэр Кваснеўскі. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x