Пітэр Кваснеўскі - Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла

Тут можно читать онлайн Пітэр Кваснеўскі - Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла - бесплатно ознакомительный отрывок. Жанр: religion. Здесь Вы можете читать ознакомительный отрывок из книги онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    9785449892720
  • Рейтинг:
    5/5. Голосов: 11
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Пітэр Кваснеўскі - Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла краткое содержание

Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла - описание и краткое содержание, автор Пітэр Кваснеўскі, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru
У гэтым выданні чытачу прапануецца аналіз фундаментальных праблем, звязаных з літургіяй Каталіцкага Касцёла, і абарона непраходзячай каштоўнасці традыцыйнай лацінскай Імшы. Аўтар разглядае месца лацінскай мовы ў літургіі, выкарыстанне цішыні і грыгарыянскага спеву, навучанне св. Тамаша Аквінскага, змест календара і літургічных тэкстаў, а таксама шэраг іншых аспектаў. Ён дэманструе іх неад’емнае значэнне для ўнутранага жыцця Касцёла і яго місіі ў свеце.

Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок

Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла - читать книгу онлайн бесплатно (ознакомительный отрывок), автор Пітэр Кваснеўскі
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Святое Пісанне: колькасць ці якасць?

Выдатную ілюстрацыю глыбокіх адрозненняў паміж дзвюма формамі рымскага абраду можна пабачыць у тым, як кожная з іх выкарыстоўвае найвялікшы з усіх тэкстаў: боганатхнёнае Пісанне.

У традыцыйнай літургіі Святое Пісанне прысутнічае паўсюль у форме радкоў, дастаткова кароткіх, каб іх можна было запамятаць, абдумаць і далучыць да свайго малітоўнага жыцця: інтроіт, градуал, аллелюя, антыфона аферторыя, антыфона на Камунію… У старажытнай Імшы Божым словам моляцца , і моляцца глыбока, як і належыць абраду, які быў сфармаваны культурай lectio divina . У найлепшых абставінах (хоць ад гэтага і не менш нарматыўна) Божае слова спяваецца , прычым мелодыя дасканала адпавядае паэзіі лацінскай мовы. Над якімі тэкстамі ў гэтай слёз даліне (якую мы, сучасныя людзі, шукаючы больш стрэсу, ператварылі ў даліну хуткасных магістраляў і пастаянных электронных лістоў) мы можам спыніцца і паспяваць іх? Як казаў Аўгустын, «спяваць можа толькі той, хто любіць». Мы спяваем словы, якія любім, альбо словы, якія нагадваюць нам пра тых, каго мы любім. Кожны раз, калі на Трыдэнцкай Імшы спяваецца Пасланне ці Евангелле, гэта прымушае маё сэрца біцца хутчэй; гэта спеў любові, спеў чалавечага сэрца, якое трапіла ў раман са спрадвечным Словам. У новай жа літургіі Біблія амаль заўсёды чытаецца . Тут няма любоўных адносінаў; гэта размераная сустрэча, на якой трэба вырашыць пэўныя справы.

Насуперак паўсюднаму меркаванню, звычайная форма рымскага абраду таксама прапануе вернікам менш Пісання, калі казаць пра якасць. Старажытная літургія насычана Пісаннем не толькі ў зменных антыфонах і малітвах, але таксама і ў нязменных частках, і таму яна з большай моцай духоўна ўплывае на душу таго, хто моліцца. Пасланне і Евангелле старога абраду амаль заўсёды карацейшыя, мацнейшыя, больш непасрэдна звязаныя з самім святам, а таму больш эфектыўныя з пункту гледжання педагогікі 31 31 Выключэннем з’яўляюцца чытанні пра Муку Пана ў традыцыйнай літургіі Вялікага тыдня, дзе ўсе чатыры евангелісты прачытваюцца кожны год у розныя дні. У новым лекцыянарыі Ян захоўвае сваё месца ў Вялікую пятніцу, але сіноптыкі змяняюцца паводле трохгадовага цыклу. . Таму старая літургія вельмі добра надаецца для разважання і прапаведавання, заснаванага на Пісанні. Але заўважце, што паспяховай яна будзе толькі тады, калі яна застанецца тым, чым яна з’яўляецца: літургіяй, багатай і поўнай пабожнасці; яна не задумвалася як заняткі па вывучэнні Бібліі.

Рэдактары лекцыянарыя для Novus Ordo кажуць, што мэтай было дадаць «больш Пісання», каб «карміць люд Божым словам». Аднак старажытны абрад значна больш прасякнуты Пісаннем праз жывое засваенне біблійнай мовы, рытмаў, тэмаў, чым новая Імша, якая, у адрозненне ад старажытнага абраду, прабягае праз «літургію слова» без усялякай затрымкі . Таму класічны абрад з’яўляецца выдатным пастаянным катэхізатарам для тых, хто аддае сябе ў рукі малітваў і чытанняў. І ў надзвычайнай форме (калі яна рэцытаваная), і ў звычайнай форме да чытання Евангелля даходзіць праз пяць-дзесяць хвілін пасля пачатку Імшы, аднак удзельнік першай з іх будзе лепш падрыхтаваны: яго душа ўжо была апрацавана псальмам 42, двайным «Confiteor», дыялогам «Ostende nobis», узыходжаннем да алтара з дзвюма багатымі суправаджальнымі малітвамі і шматграннай калектай, якая выказвае многае малой колькасцю словаў. А ў звычайнай форме гэтая частка хуткая і раз’яднаная: знак крыжа, прывітанне, «Kyrie» (часта без «Confiteor», які так ці інакш выкарыстоўваецца ў скалечанай форме) і калекта. Няма адчування натуральнага руху, арганічнай цэласнасці; гэта больш падобна на праходжанне праз пункты плану. Затым – бах ! – чытанне, якое амаль заўсёды чытае свецкая асоба, найчасцей жанчына, апранутая так, каб відавочна выпадаць з шэрагу прыслугоўваючых, нібыта мы хацелі падкрэсліць, што чытанні не з’яўляюцца часткай культу і іх сэнс не заключаецца ў прынашэнні Богу ўцелаўлёнага Слова праз святарскае служэнне 32 32 Калі субдыякан або танзураваны манах чытае Пасланне падчас старажытнай літургіі, ён робіць гэта як той, хто мае ўнутраную скіраванасць да святарства; ён не робіць гэта ў ролі свецкай асобы. Прычына гэтага заключаецца ў тым, што чытанні лічацца сапраўднай часткай Імшы (як сведчыць класічнае дзяленне на «Імшу катэхумэнаў» і на «Імшу вернікаў»), хоць гамілія ёю не з’яўляецца, прынамсі не ў тым самым сэнсе. Я хацеў бы таксама дадаць, што існуюць такія парафіі і капліцы, у якіх чытанні выконваюць адпаведна апранутыя мужчыны-міністранты, што можна лічыць прымальным, хоць і часовым рашэннем у кантэксце звычайнай формы рымскага абраду. . Традыцыйная літургія з’яўляецца больш глыбока біблійнай, таму што яна засвоіла словы Пісання: малітвы каля прыступак алтара, заснаваныя на псальме; малітва пра агністы вугаль перад чытаннем Евангелля; аферторый са шматлікімі алюзіямі да Пасланняў; псальм, які чытаецца падчас абмывання рук; апошняе чытанне з першага раздзела Евангелля ад Яна – усё гэта прысутнічае нават на ціхай Імшы. Урачыстая спяваная Імша яшчэ больш дыхае літарай і духам Пісання. Божае слова ўплецена ў тканіну старажытнай літургіі, косць ад косці, цела ад цела.

Роля і «вага» Святога Пісання ў старой і новай формах рымскага абраду заслугоўвае большай увагі, і мы вернемся да гэтага пытання ў раздзеле 9, дзе пры дапамозе некалькіх канкрэтных прыкладаў я праілюструю і пашыру крытыку, прапанаваную ў гэтай частцы кнігі.

Рэформа, якая падманула чаканні Сабору

Калі звярнуць увагу на прычыны, па якіх св. Ян ХХІІІ склікаў Другі Ватыканскі сабор – каб паяднаць з Касцёлам усіх яго марнатраўных сыноў і дачок і выйсці насустрач сучаснаму свету, які, здавалася, прагнуў сэнсу, жадаў праўды і чакаў, калі яго саб’е з ног хрысціянскае сведчанне пра сапраўдную годнасць чалавека – то нельга не прыйсці да высновы, што наўрад ці можна было зрабіць горшую рэч, чым змяніць літургію так, як яе змянілі. Сур’ёзныя маладыя людзі, якіх я сустракаў, прагнуць містычнага, таямнічага, «іншага», адным словам, сакральнага, у якім бы абліччы яны яго ні знайшлі; яны прагнуць сімвалічнага рытуалу. Да нядаўняга часу такія рэчы знаходзіліся ў Касцёле пад забаронай на працягу сарака гадоў ці больш. Колькі разоў я бачыў захапленне і трымценне, з якімі людзі майго ўзросту альбо маладзейшыя (гэта значыць народжаныя пасля 1970 года) рэагавалі на сваю першую ўрачыстую спяваную Імшу! Старажытная рымская літургія дае магутны адказ на іхнія найглыбейшыя духоўныя жаданні, што яна заўсёды рабіла для вернікаў цягам стагоддзяў і таксама падчас «навуковых» ХІХ і ХХ стагоддзяў, калі так шмат канвертытаў прыйшло ў Касцёл дзякуючы яго літургіі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Пітэр Кваснеўскі читать все книги автора по порядку

Пітэр Кваснеўскі - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла отзывы


Отзывы читателей о книге Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла, автор: Пітэр Кваснеўскі. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x