Пітэр Кваснеўскі - Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла

Тут можно читать онлайн Пітэр Кваснеўскі - Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла - бесплатно ознакомительный отрывок. Жанр: religion. Здесь Вы можете читать ознакомительный отрывок из книги онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    9785449892720
  • Рейтинг:
    5/5. Голосов: 11
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Пітэр Кваснеўскі - Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла краткое содержание

Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла - описание и краткое содержание, автор Пітэр Кваснеўскі, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru
У гэтым выданні чытачу прапануецца аналіз фундаментальных праблем, звязаных з літургіяй Каталіцкага Касцёла, і абарона непраходзячай каштоўнасці традыцыйнай лацінскай Імшы. Аўтар разглядае месца лацінскай мовы ў літургіі, выкарыстанне цішыні і грыгарыянскага спеву, навучанне св. Тамаша Аквінскага, змест календара і літургічных тэкстаў, а таксама шэраг іншых аспектаў. Ён дэманструе іх неад’емнае значэнне для ўнутранага жыцця Касцёла і яго місіі ў свеце.

Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок

Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла - читать книгу онлайн бесплатно (ознакомительный отрывок), автор Пітэр Кваснеўскі
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ёзаф Піпер так каментуе гісторыю, якая распавядаецца ў платонаўскім «Федры» пра міфічнага Тамуза, вынаходніка алфавіта:

Гэтая гісторыя… прыводзіць да вечна актуальнай высновы, што тэхнічныя вынаходніцтвы, якія, на першы погляд, спрашчаюць удзел чалавека, у рэальнасці і сапраўднасці робяць адваротнае: яны перашкаджаюць і, магчыма, нават знішчаюць гэты ўдзел. Прастата камунікацыі знішчае сапраўдную камунікацыю 33 33 « Enthusiasm and Divine Madness: On the Platonic Dialogue «Phaedrus», перакл. Richard Winston і Clara Winston (South Bend, IN: St. Augustine’s Press, 2000), 101, цыт. « Phaedrus» 274c5. .

Канстытуцыя Sacrosanctum concilium заклікала да простых і ясных абрадаў, якія амаль не будуць патрабаваць тлумачэння. Нават з такім неадназначным крытэрыем класічны рымскі абрад катэхізуе больш эфектыўна, чым яго наступнік, без патрэбы ў настаўленнях, інструкцыях і тлумачэннях па-за межамі гаміліі. Па сваім характары, у сваіх малітвах, рытуалах, велічы, цішыні, ва ўсім сваім ансамблі элементаў Трыдэнцкая Імша з’яўляецца містагагічнай катэхэзай – нашчадкам шчаслівага саюзу паміж высокай тэалогіяй Айцоў Касцёла і інтэнсіўнай манаскай і народнай пабожнасцю ранніх стагоддзяў. Яна вучыць прыкладам , знакам і сімвалам; яна вучыць словам , малітвамі і чытаннямі, багатымі і нязмернымі, але не празмернымі. Той, хто год за годам прыходзіць на старую Імшу, заўсёды здолее атрымаць больш пладоў з багатага саду Касцёла.

Літургічныя рэфарматары заяўлялі, што іх адзіным намерам было даць людзям грунтоўнае духоўнае выхаванне – як быццам у нас яшчэ не было яго ў агромністай колькасці . Замест гэтага мы атрымалі кепскую сучасную ежу, якая не можа падтрымліваць жыццё. Мы атрымалі каталікоў, які супраціўляюцца гатаванню Камісіі на вячэры Традыцыі. Аднаўленне традыцыйных заходніх літургій, беручы шырока, з’яўляецца ўмовай выжывання каталіцтва. Традыцыяналістычны рух, заахвочаны заканадаўствам і прыкладам Бенедыкта XVI, благаслаўлёны хуткім прыростам прыхільнікаў, займае пачэснае месца на пярэднім фронце сапраўднай рэформы і адновы, якія заключаюцца перадусім у руплівай любові да Божага дома, да месца, дзе прабывае Яго слава (Пс 69:9, Ян 2:17, Пс 26:8), а таксама ў вернасці нашай слаўнай спадчыне, нашаму праву наследавання ў Хрысце Езусе.

Раздзел 3. Сімволіка цішыні і пустаты

Адзін з аспектаў, які мы павінны развіваць у сваіх супольнасцях з большай стараннасцю, гэта досвед цішыні. «Калі мы хочам прыняць у свае сэрцы поўны водгук голасу Духа Святога і больш цесна з’яднаць нашу асабістую малітву са Словам Бога і з публічным голасам Касцёла», нам патрэбная цішыня. У грамадстве, жыццё якога цячэ ва ўсё больш хуткім тэмпе і часта заглушаецца шумам і зводзіцца прамінаючымі рэчамі, жыццёва важна зноў адкрыць каштоўнасць цішыні. Распаўсюджанне – таксама і па-за межамі хрысціянскага культу – практык медытацыі, якія аддаюць перавагу разважанням, не з’яўляецца выпадковым. Чаму б не пачаць з педагагічнай адвагай адмысловае навучанне цішыні ў межах асабістага хрысціянскага досведу? Будзем жа трымаць перад вачыма прыклад Езуса, Які «выйшаў і пайшоў у пустыннае месца, і там маліўся» (Мк 1:35). Літургія са сваімі рознымі момантамі і сімваламі не можа ігнараваць цішыню.

Ян Павел ІІ 34 34 Пасланне Spiritus et Sponsa на 40-ю гадавіну канстытуцыі пра святую літургію Sacrosanctum concilium (4 снежня 2003 года), 13.

У старажытнай рымскай літургіі сама цішыня з’яўляецца сімвалам . Як навучае Дыянісій Арэапагіт, мы найбольш набліжаемся да спазнання Бога тады, калі цалкам адмаўляемся ад сваіх недасканалых канцэпцый і пагружаемся ў «прыцемнае святло» Бога праз інтэнсіўны сакрамэнтальны культ 35 35 Гл. «The Ecclesiastical Hierarchy» у выд. «Pseudo-Dionysius, The Complete Works», перакл. Colm Luibheid (Mahwah, NJ: Paulist Press, 1987). . Дыянісій пагадзіўся б з кс. Дэвідам Вінсэнтам Меконі: «Цішыня з’яўляецца самым забытым імем Бога. Наш свет зрабіўся надта гучным, каб ацаніць такі спосаб пакланення, як цішыня» 36 36 David Vincent Meconi SJ, «Silence Proceeding», Logos 5.2 (вясна 2002): 59—75, на с. 59. . У сваёй красамоўнай абароне традыцыйнай Імшы Дзітрых фон Хільдэбранд часта кажа пра тое, што кожнаму акту малітвы павінна папярэднічаць пастава пашаны; ён звяртае ўвагу на ўздзеянне цішыні на душу чалавека, якая пасля падзення схіляецца да знаходжання ў пастаянным шумным руху. Літургія з’яўляецца прыкладам таго, калі цішыня прамаўляе гучней за словы. Цішыня – гэта паўната мовы, паўната Божага Логасу, Які ў сваёй боскасці з’яўляецца бязмоўна зразуметым Словам Айца. І менавіта таму св. Тамаш Аквінскі, адзін з самых шматслоўных і, напэўна, найбольш таленавіты тэолаг Касцёла, не скончыў свой шлях служэння Слову, хутка накідаўшы яшчэ адзін трактат ці разгледзеўшы яшчэ адно цяжкое пытанне; ён па-дзіцячы ўвайшоў у аазіс маўклівага захаплення. Раней мы ўжо бачылі, як Ёзаф Піпер інтэрпрэтуе паваротную візію, якую св. Тамаш меў падчас Імшы 6 снежня 1273 года:

Апошнім словам св. Тамаша з’яўляецца не паведамленне, а цішыня. Але пяро з ягонай рукі вырвала не смерць. Ягоная мова змоўкла з-за вельмі глыбокага прабывання ў таямніцы Бога. Ён змаўкае не таму, што яму няма чаго сказаць; ён змаўкае таму, што яму было дазволена зазірнуць у невыказную глыбіню той таямніцы, якой людскі розум і людская мова не могуць асягнуць 37 37 Josef Pieper, «The Silence of St. Thomas», перакл. John Murray і Daniel O’Connor (New York: Pantheon Books, 1957), 45. Візія на свята св. Мікалая і яе значэнне абмяркоўваюцца ў маім артыкуле «Golden Straw: St. Thomas and the Ecstatic Practice of Theology,» Nova et Vetera 2 (2004): 61—89. .

Цішыня Трыдэнцкай літургіі 38 38 Зразумела, што ціхая Імша мае ўдосталь момантаў, калі пануе поўная цішыня, але нават нарматыўны і дасканалы спосаб цэлебрацыі – спяваная ці ўрачыстая Імша – калі яе цэлебруюць, добра адчуваючы літургію, можа і павінен таксама мець моманты цішыні. Арганістам і кіраўнікам хораў не трэба запаўняць кожны вольны момант гімнам альбо імправізацыяй. Гл. James Hitchcock, «The Voices of Silence in the Liturgy,» Communio 5, №4 (1978): 352—362. дае хрысціянскай душы прастору, каб засвоіць таямніцы, якія Бог ёй міласціва адкрывае; прастору, каб паразважаць над тым, як Езус прыходзіць да нас у невыказным дары Эўхарыстыі. Тыя, хто прызвычаіўся да класічнага абраду Імшы, ведаюць, як у той самай драме, якая разгортваецца ў прэзбітэрыі, можна ясна і жыва на свае вочы ўбачыць, як Езус, Ягнё Божае, «дзеля нас, людзей, і дзеля нашага збаўлення» робіць сябе прысутным на алтары ахвяры . Ахвярны характар Імшы ясна прадстаўлены ўпрыгожваннем алтара, паставай святара і годнай урачыстасцю рубрык – усё гэта настойліва вяртае розум да mysterium fidei . Важнасць цішыні ва ўсім гэтым цяжка пераацаніць, бо яна выконвае сапраўдную літургічную ролю; гэта не проста дадатак. Цішыня патрэбная якраз для таго, каб дазволіць вернікам усвядоміць паўторнае аднаўленне ахвяры Кальварыі, раскрыць прастору сваіх сэрцаў і прыняць яе плёны, зрабіць розум Хрыста сваім розумам, з’яднаць свае думкі і жаданні з боскай Ахвярай – і з ёю зрабіцца прынашэннем Трыадзінаму Богу 39 39 Як у сваёй энцыкліцы Mediator Dei навучае нас слуга Божы Пій ХІІ: гл., між іншым, №№71, 80—81, 85—93, 98—99. . У суцішанай душы, падрыхтаванай для свайго Пана, Ён знойдзе – Ён створыць – месца, дзе зможа адпачыць з намі. Гэта абавязкова неабходна найперш для заходняга чалавека, які заўсёды знаходзіцца ў руху і баўбатні, якія пры дапамозе тэхналагічнай інвазіі атупляюць душу і ізалююць яе ў сацыяльным сэнсе. Людзі, якія амаль што залежаць ад таго, каб мітусіцца і ствараць шум, яшчэ больш патрабуюць магчымасці спыніцца, набраць паветра, суцішыцца, засяродзіцца ў цішыні, паслухаць, пабыць з Панам, а часам і ўкленчыць перад Ім у паставе пакоры і слабасці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Пітэр Кваснеўскі читать все книги автора по порядку

Пітэр Кваснеўскі - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла отзывы


Отзывы читателей о книге Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла, автор: Пітэр Кваснеўскі. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x