Яўген Аснарэўскі - Вялікае княства Літоўскае і беларускі нацыянальны міф

Тут можно читать онлайн Яўген Аснарэўскі - Вялікае княства Літоўскае і беларускі нацыянальны міф - бесплатно ознакомительный отрывок. Жанр: История. Здесь Вы можете читать ознакомительный отрывок из книги онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Вялікае княства Літоўскае і беларускі нацыянальны міф
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    9785005909015
  • Рейтинг:
    3/5. Голосов: 11
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 60
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Яўген Аснарэўскі - Вялікае княства Літоўскае і беларускі нацыянальны міф краткое содержание

Вялікае княства Літоўскае і беларускі нацыянальны міф - описание и краткое содержание, автор Яўген Аснарэўскі, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru
У кнізе расказваецца пра тое, хто такія русіны, літвіны, літвіністы і інцэптабеларусы, а таксама пра тое, хто насамрэч стварыў ВКЛ. Ці быў захоп літоўцамі гарадоў Панямоння? Ці з'яўляўся Навагрудак сталіцай краіны? Ці існавала старабеларуская мова і ці маюць беларусы права на спадчыну Княства, і калі так, то як гэта пераканаўча даказаць? Гэтыя пытанні, як і многія іншыя, аўтар разглядае ў дадзенай працы, абапіраючыся пры гэтым на дакладныя крыніцы.

Вялікае княства Літоўскае і беларускі нацыянальны міф - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок

Вялікае княства Літоўскае і беларускі нацыянальны міф - читать книгу онлайн бесплатно (ознакомительный отрывок), автор Яўген Аснарэўскі
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вялікае княства Літоўскае і беларускі нацыянальны міф

Яўген Аснарэўскі

© Яўген Аснарэўскі, 2022

ISBN 978-5-0059-0901-5

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

З гісторыі Княства

Пралог, або кароткі аповед пра гістарычныя міфы

Міфы атачаюць аматараў гісторыі з усіх бакоў, бо нават цалкам адданыя акадэмічнай навуцы, сур'ёзныя аўтары, нярэдка выкладаюць на старонках сваіх кніг самыя натуральныя байкі, запушчаныя кімсьці з калег, прычым часам тымі з іх, хто тварыў дзясяткі, а ў асобных выпадках і сотні, гадоў таму. Гэта паказвае, што некаторыя гістарычныя міфы надзвычай жывучыя.

Зразумела, у дадзенай кнізе мы сканцэнтруемся на міфах, звязаных з Вялікім княствам Літоўскім, бо паказаныя ў гістарычных працах карціны жыцця гэтай даўно знiшчанай, але ўсё яшчэ такой важнай, дзяржавы, утрымліваюць шмат выдумак, пералік якіх можна пачаць ад уяўных партрэтаў уладцаў (ці ведалі вы, што вядомыя партрэты Вітаўта толькі выдумка мастакоў, якiя не бачылi яго) і скончыць прычынай смерці апошняга вялікага князя.

Зрэшты, у кнізе мы ў асноўным засяродзімся на самым раннім перыядзе існавання дзяржавы, які, у той жа час, з'яўляецца і самым загадкавым, як і самым міфалагізаваным.

Аўтар не пазіцыянуе дадзеную кнігу навуковым адкравеннем. У ёй не прадстаўлены сенсацыйныя матэрыялы Полацкага летапісу, знайсці які мараць многія спецыялісты па гісторыі ВКЛ, ці іншыя неверагодныя знаходкі. Тут мы разгледзім больш-менш вядомыя звесткі, але затое разгледзім максімальна непрадузята.

У дадзенай кніжцы, напісанай дастаткова лёгкай мовай, мы паспрабуем абыйсціся без дэманстрацыі фантазій пад маскай навуковых фактаў, а замест гэтага зоймемся разбурэннем звыклых, але непраўдзівых клішэ, якія даўно ўжо сталі вельмі шырока вядомымi нават у асяроддзі людзей далёкіх ад гісторыі.

Разбурацца будуць як міфы літоўскай гістарыяграфіі, так і беларускай, ды і ўвогуле ўсе, што трапілi пад гарачую руку аўтара дадзенай кнігі.

Вядома, крушэнне стэрэатыпаў можа выклікаць непрыемныя адчуванні ў некаторых чытачоў, але ж, мабыць, лепш бачыць факты ў святле рэальнасцi… Ці ўсё ж не?

Так ці інакш, кніга пісалася дзеля стварэння аб'ектыўнай карціны, і аўтар не дазволіў сабе «перацягваць коўдру» на чый-небудзь бок, кіруючыся пры гэтым, скажам так, нацыянальнымі сімпатыямі, а ў такім «сiмпатыйным» ключы часцяком працуюць аўтары публікацый пра раннюю гісторыю ВКЛ.

Яшчэ адной важнай задачай, пасля разбурэння гістарычных міфаў, будзе асэнсаванне праблемы нацыянальнага міфа беларусаў і нават, у пэўным сэнсе, яго канструяванне.

Так-так, дарагія чытачы, мы разбурым адны міфы, каб стварыць іншы – як жа інакш.

Такім чынам, у кнізе расказваецца пра тое, хто такія русіны, літвіны, літвіністы і інцэптабеларусы, а таксама пра тое, хто насамрэч стварыў ВКЛ.

Ці быў захоп літоўцамі гарадоў Панямоння? Ці з'яўляўся Навагрудак сталіцай краіны? Ці існавала старабеларуская мова і ці маюць беларусы права на спадчыну Княства, і калі так, то як гэта пераканаўча даказаць? Гэтыя пытанні, як і многія іншыя, аўтар разглядае ў дадзенай працы, абапіраючыся пры гэтым на дакладныя крыніцы.

Цагліна з гродзенскага замка Вітаўта з геральдычным знакам Калюмны Аб - фото 1

Цагліна з гродзенскага замка Вітаўта з геральдычным знакам Калюмны.

Аб некаторых перадумовах стварэння ВКЛ і першых этапах яго існавання

Першапачаткова Вялікае княства Літоўскае будавалася па прынцыпе аб'яднання старажытнарускіх княстваў Панямоння з землямі літоўскіх уладароў. Станаўленне княстваў Русі адносна нядрэнна прасочваецца па пэўных крыніцах, дзякуючы захаванасці (хай і ў выглядзе копій) старажытнарускіх летапісаў.

Дзяржаўтваральныя працэсы ў літоўскіх землях, з-за адсутнасці ўласна літоўскіх летапісаў перыяду X—XIII стагоддзяў, пакрытыя цемрай і фактычна апісваюцца на падставе ўрыўкавых, скупых згадак, якія дапаўняюцца дадзенымі ад спецыялістаў дапаможных гістарычных дысцыплін.

Часцяком літоўскія плямёны X – XII стагоддзяў, у межах беларускай гістарыяграфіі, малююцца вельмі адсталымі ў сваім развіцці ў параўнанні з жыхарамі мясцовых славянскіх гарадоў Кіеўскай Русі. Хоць гісторыкі не могуць, на падставе вядомых крыніц, даказаць, на гэтым адрэзку развіцця старажытных літоўцаў, наяўнасць у іх каменнага дойлідства і пісьменства, тым не менш дадзеныя археалогіі, атрыманыя ў выніку вывучэння аднаго з найцікавейшых археалагічных помнікаў Літвы, Кернаўскага гарадзішча, кажуць аб існаванні там дастаткова буйнога паселішча, жыхары якога карысталіся немалым наборам найбольш патрэбных бытавых рэчаў і нават прадметамі раскошы.

Літоўскія гісторыкі нярэдка спрабуюць абвясціць Кернаў першай сталіцай іх дзяржавы, ці нават сталіцай Міндоўга, хоць якія-небудзь неабвержныя ці хаця б важкія доказы, для гэтага меркавання, адсутнічаюць.

Так ці інакш, варта падкрэсліць, што для таго, каб празмерна прымяншаць узровень развіцця літоўскіх плямёнаў насамрэч няма падстаў.

Упрыгожванні ў музеі Кернава Са старажытнарускіх летапісаў вядома што - фото 2

Упрыгожванні ў музеі Кернава.

Са старажытнарускіх летапісаў вядома, што літоўскія плямёны актыўна прыцягваліся мясцовымі Рурыкавічамі, якія кіравалі на тэрыторыі будучай Беларусі, да ваенных аперацый падчас паходаў славянскіх дружын, у тым ліку і барацьбе старажытнарускіх князёў памiж сабой.

Уцягнутасць літоўцаў у ваенную справу іх больш высокаразвітых суседзяў, як можна меркаваць, мела пазітыўнае значэнне ў плане развіцця баявых навыкаў балцкіх воінаў і прыводзіла да павелічэння ваеннага патэнцыялу літоўскіх уладароў.

З дакладных крыніц вядома, што ў перыяд максімальнай слабасцi і феадальнай раздробненасці старажытнарускай дзяржавы літоўскі нобіль Міндоўг змог засяродзіць у сваіх руках уладу над значнымі літоўскімі тэрыторыямі, відавочна, атрымаўшы даволi сур'ёзныя ваенныя рэсурсы, дастатковыя нават для супрацьстаяння са славянскiмi гарадамі-дзяржавамі.

Менавіта Міндоўг прыступае да актыўнай кансалідацыі балцкіх і славянскіх земляў Панёмання.

Тэрыторыя, дзе здаўна адбываліся балта-славянскія кантакты з'яўлялася цалкам зручным плацдармам для стварэння балта-славянскай дзяржавы, хаця Міндоўг, як слушна адзначае беларускі даследчык Алесь Краўцэвіч, аналагічна іншым сярэднявечным валадарам, павінен быў імкнуцца ў першую чаргу да пашырэння ўласнай магутнасці і замацавання кароны за сваімі нашчадкамі.

Міндоўг Уяўны партрэт XIX стагоддзе Міндоўг як вядома з дакладнага - фото 3

Міндоўг. Уяўны партрэт, XIX стагоддзе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Яўген Аснарэўскі читать все книги автора по порядку

Яўген Аснарэўскі - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Вялікае княства Літоўскае і беларускі нацыянальны міф отзывы


Отзывы читателей о книге Вялікае княства Літоўскае і беларускі нацыянальны міф, автор: Яўген Аснарэўскі. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x