Яўген Аснарэўскі - Хлопчыкi i дзяўчынкi

Тут можно читать онлайн Яўген Аснарэўскі - Хлопчыкi i дзяўчынкi - бесплатно ознакомительный отрывок. Жанр: Русское современное. Здесь Вы можете читать ознакомительный отрывок из книги онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Яўген Аснарэўскі - Хлопчыкi i дзяўчынкi краткое содержание

Хлопчыкi i дзяўчынкi - описание и краткое содержание, автор Яўген Аснарэўскі, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru
Хлопчыкі і дзяўчынкі – кнiга аб адной краiне. Перад чытачом з'явяцца, сярод іншых, хлопчык сірата часоў БНР, беларускамоўны міліцыянт, жонка чыноўніка, настаўніца літаратуры, якую абвінавачваюць у дзіўным злачынстве, габрэй, што рашае вярнуцца на радзіму продкаў – Беларусь, беглы шызафрэнік, які размаўляе з помнікамі Леніну, стары дзед з лясной глушы і бяздомная дзяўчына. Усе гісторыі складзеныя ў пазл, і галоўнае тут не персанажы, а краіна, якая вымалёўваецца на іх фоне.

Хлопчыкi i дзяўчынкi - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок

Хлопчыкi i дзяўчынкi - читать книгу онлайн бесплатно (ознакомительный отрывок), автор Яўген Аснарэўскі
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хлопчыкi i дзяўчынкi

Яўген Аснарэўскі

© Яўген Аснарэўскі, 2019

ISBN 978-5-4496-5845-6

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Яўген Аснарэўскі

Хлопчыкі і дзяўчынкі

2019

інтро

Неяк я – валасаты філосаф Марк, і адзін просты пісьменнік – мой знаёмец, сядзелі на плоце. Нам крыху замінаў калючы дрот, а над намі тырчала высокая тэлевежа. А вось перад нашымі вачыма маячыла старая машына. Выдатная карціна, наогул. І вось мой сябар пісьменнік пытае мяне:

– Скажы, Марк, чым мы зоймемся сёння? Мы ж не будзем зноўку круціць твае пэйсы?

– Не, вядома, – сказаў я. – Сёння я раскажу табе восем істэрый… ой, гэта значыць гісторый.

– Так гісторый цi істэрый?

– Можна сказаць і так, і так, – адказваў я.

– Ну давай, расказвай, – сказаў мне мой сябар просты пісьменнік.

Максiмка

Добры дзень, дарагія мае! Кланяюся ўсім тым, хто чытае гэты сшытак. Завуць мяне Максімка Багушэвіч. Ад нараджэння мне адзінаццаць гадкоў, а нарадзіўся я ў 1907 годзе, каля Гродна. Тата кажа, што я цямлівы не па гадах і што мне трэба шмат чытаць і вучыцца прыгожа пісаць. Часам ён жартуе, што я, можа быць, стану пісьменнікам. Мне насамрэч вельмі падабаецца пісаць і ад таго я вырашыў весці дзённік. Для гэтай справы тата даў мне свой сшытак. Ён вельмі добры і вялікi. Я мяркую, калі-небудзь сшытак гэты хто-небудзь прачытае і таму напісаў, што кланяюся таму, хто яго чытае.

13 сьнежня, год 1918

Мой тата ўжо месяц таму прапаў. Пайшоў у лес па дровы, і не вярнуўся дадому. Іншых родных у мяне няма, таму і адправілі мяне ў прытулак. Прытулак гэты займае манастыр святых Барыса і Глеба. Стаіць ён на гары над самым Нёманам, які я вельмі люблю. Раней мы лавілі ў Нёмане рыбу з маім старэйшым братам Лёвушкай. Лёвушка казаў, што Нёман – наш бацька, а потым смешна махаў рукамі і паўтараў вельмі грозным голасам: «Бацька!» Рыбы, бывала, выцягвалі шмат. Аднойчы злавілі нават велізарнага шчупака. Казаў Лёвушка, што гэты шчупак паўпуда вагой. Я дык браць яго баяўся. Вельмі ўжо ў яго была страшэнная морда. А Лёвушка смяяўся з мяне. Лёвушка мой загінуў на вайне з немцамі. Цяпер у мяне толькі тата.

20 снежня, год 1918

У прытулку ўбачыў я сцяг. Белы, а пасярэдзіне чырвоная паласа. Вісіць ён на самой браме. Ніколі такога не бачыў, але мне ён чымсьці спадабаўся. У нас ёсць школа, а ў ёй выкладае вельмі добрая настаўніца, якую я клічу цёткай. Цётка Тэкля Станішэўская, якая вучыць нас у школе, кажа, што гэта сцяг нашага народа. Я вельмі люблю цётку Тэклю і баюся яе. Адзін хлопчык сказаў мне, што яна першая настаўніца, якая вучыць на нашай простай мове. Не ведаю адкуль ён гэта ўзяў. Можа быць, хто-небудзь са старэйшых распавёў яму гэта. Мой тата казаў, што я павінен вучыцца на нашай мове. А мне вось вельмі падабаецца руская мова, але я згодны з татам, што наша мова нам родная да самых касцей, таму што яна ад нашай зямлі і продкаў.

27 снежня, год 1918

Цётка Тэкля казала сёння ў школе, што ў горад прыехаў важны чалавек і ён будзе цяпер галоўным у краіне, у якой мы самі будзем свабодным народам і гаспадарамі на землях сваіх. Яго прозвішча Луцкевіч. Я хачу запомніць гэтае прозвішча. Цётка кажа, што ён наш вызваліцель і прарок. Я не вельмі разумею, што такое прарок. Цікава, што сказаў бы тата.

29 снежня, год 1918

Мы хадзілі ў горад з нашым выхавальнікам дзядзькам Пашам. Нейкі немец спыніў нас і смяяўся над намі. Ён казаў, што мы маленькі народец і мы павінны падпарадкоўвацца немцам, а з-за таго, што немцы прайгралі вайну нас цяпер будуць рабіць палякамі. Немец толькі трохі ведаў рускую мову і ў яго атрымліваліся вельмі смешныя словы. Ды, акрамя таго, ён яшчэ і не вымаўляе р. Дзядзька Паша сказаў нам, што мы не палякі і што ён бы палякаў вешаў, а немцаў усіх да аднаго расстраляў бы. Ён вельмі раззлаваўся, але хутка супакоіўся. У яго ёсць маленькая фляжка, з якой ён п'е самагонку і пасля таго як вып'е – адразу супакойваецца. Мне здаецца палякі нядрэнныя людзі, толькі вельмі ганарлівыя. Так казаў тата.

1 студзеня, год 1919

Спраўлялi ў прытулку Новы год. Я ўспомніў як мы святкавалі з татам і Лёвушкай. Тады тата сам прыгатаваў нам вялікі пірог і наліў самаробнага віна. Я вельмі сумую па таце.

2 студзеня, год 1919

У нас ёсць у прытулку хлопчык, якога завуць Адамас. Прозвішча яго Казлаўскас. Ён кажа, што хутка Гродна будзе часткай Літвы і ўсе мы станем літоўцамі. Мне ён сказаў, што ў яго сапраўднае літоўскае прозвішча і што маё прозвішча таксама стане літоўскiм і я буду звацца Багушавiчус. Дзядзька Паша чуў нашую размову і адказаў, што гэта ў мяне сапраўднае літоўскае прозвішча, і што гэта Адамас павінен быць Казловічам, а не я Багушавiчусам. Я б не хацеў, каб мяне клікалі Максiмкас. А мы самі дражнім гэтага Казлаўскаса мянушкай Мадамас.

15 студзеня год 1919

Мы гулялі з дзядзькам Пашам па набярэжнай ля Старога замка. Там сустрэўся нам нейкі паляк. Яны з дзядзькам Пашам разгаварыліся. Паляк гэты стаў даказваць, што Гродна заўседы было польскім і хутка зямля гэтая зноў адыйдзе да Польшчы, якая ўжо збіраецца з сіламі, каб зямлю гэтую канчаткова забраць сабе. Дзядзька Паша слухаў яго і толькі грозна вырушыў брывамі, а паляк усё казаў нешта. Потым ён стаў размахваць рукамі і нават крычаць, што і Брэст – іх горад, і што Менск – польскі, і далёкі Віцебск павінен належаць Польшчы, а не маскалям. А наш дзядзька Паша толькі моўчкі высмаркаўся. Тады паляк стаў казаць, што ніякіх беларусаў няма і што хутка кожны жыхар Гродна павінен будзе прызнаць сябе палякам, а калі хто не захоча добраахвотна, таго прымусяць. Вось пасля гэтых слоў дзядзька Паша размахнуўся і ўдарыў паляка ў сківіцу, ад чаго той адразу ўпаў і доўга ляжаў без прытомнасцi. Мы прынеслі з Нёмана вады і вылілі яму на твар. Хутка пасля гэтага ён ачомаўся. Дзядзька Паша падняў яго пад пахі, даў яму сербануць сваёй самагонкі, сербануў сам, і злёгку штурхнуў паляка ў спіну, а той пайшоў па набярэжнай: злёгку хістаўся і казаў сабе пад нос: «Курва». Пакуль мы ішлі назад у прытулак дзядзька Паша крычаў, што вельмі не любіць палякаў і тады я спытаўся ў яго: да якога народу ён сам сябе залічвае? Дзядзька Паша не адказаў. Тады я спытаў: ці не лічыць ён сябе беларусам ці тутэйшым? Тады дзядзька Паша сказаў, што ён паляк. Я падумаў: як дзіўна, што дзядзька Паша б'е палякаў і не любіць палякаў, але сам паляк, а ён, як быццам прачытаўшы мае думкі, дадаў, што ён тутэйшы паляк, а гэта нешта зусім іншае і вельмі адрознае ад паляка.

7 лютага, год 1919

Мы хадзілі з дзядзькам Пашам на Сянны рынак. Там рабіў выступ нейкі жыд у фуражцы з чырвонай зоркай. Ён казаў, што месца беларусаў у адзінай сям'і народаў Расійскай Імперыі, і што цяпер, калі гэтая імперыя развалілася, сапраўдную ўладу атрымаў просты рабочы народ. Ён махаў рукамі і крычаў: «Мы славяне! Нас не знішчыць клас рабаўнікоў-паноў!» Людзей было шмат, але яны ўсе адыходзілі ад жыда далей і рабілі выгляд, што яго не заўважаюць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Яўген Аснарэўскі читать все книги автора по порядку

Яўген Аснарэўскі - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Хлопчыкi i дзяўчынкi отзывы


Отзывы читателей о книге Хлопчыкi i дзяўчынкi, автор: Яўген Аснарэўскі. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x