Яўген Аснарэўскі - Хлопчыкi i дзяўчынкi
- Название:Хлопчыкi i дзяўчынкi
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:9785449658456
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Яўген Аснарэўскі - Хлопчыкi i дзяўчынкi краткое содержание
Хлопчыкi i дзяўчынкi - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок
Интервал:
Закладка:
– Не.
– Пайшоў нахрэн адсюль да Колі! – загрымеў Аляксандр Браніслававіч, узнімаючыся з крэсла і хутка чырванеючы.
– Ёсць! – спалохана крыкнуў я і, чаканячы крокi, выйшаў з кабінета, пачуўшы ў спіну «Змагар, маць тваю».
– Здарова, Андруха змагарок, БЧБ не захапіў? – сказаў Коля, калі я ўвайшоў у яго кабінет. – Ты, мабыць, наконт запісаў з камеры над сценкай, на якой гэты хрэнаў надпіс, так?
– Так, – адказаў я.
– Няма там нічога.
– Як гэта нічога няма? – прамармытаў я. – З крайняй камеры павінна быць бачна.
– Павінна, але не бачна, – сказаў Коля.
– Мда… – сказаў я задуменна.
Праз тыдзень надпіс зафарбавалі, а яшчэ праз дзень ён з'явiўся зноў.
– Ну як поспехі? – спакойна спытаў Аляксандр Браніслававіч, але маё звыклае вуха пачула ледзь улоўныя ноткі гневу ў яго голасе.
– Я… я не ведаю… – прамармытаў я.
– А хто ведае? Хто павінен, маць тваю, ведаць, – зароў начальнік. – У Колі быў ці бегаў на мітынг з БЧБ?
– Так точна, быў, – адказаў я.
– І што? – спытаў палкоўнік.
– Нічога. На вiдэа нічога няма.
– Маць вашу, ды як на вiдэа можа нічога не быць, калі крайняя камера ахоплівае гэтую сценку, а?
– Я… я не ведаю… – прабуркаў я.
– Трыдварасы, маць вашу, – бушаваў начальнік. – Добра, я сёе-тое прыдумаў, – сказаў ён трохі супакоіўшыся.
Праз тыдзень над тым самым месцам, якое аблюбаваў для сябе няўрымслівы мастак, паставілі яшчэ адну камеру. Надпіс паспелі зафарбаваць за два дні да гэтага. Аднак праз некалькі дзён ён з'явіўся зноўку, а Коля далажыў, што і новая камера не змагла зафіксаваць няўлоўнага аматара жоўтай фарбы.
– Ты мне пакладзеш пасведчанне на стол, змагар! – пагрозліва прашыпеў палкоўнік, калі я зноў увайшоў у яго кабінет.
– Ды за што? – амаль выгукнуў я.
– А за тое, змагар, – адрэзаў Аляксандр Браніслававіч.
– Ды я ж не вінаваты… Што я магу зрабіць?
– Тое-сёе можаш, тваю маць, – сказаў палкоўнік, злёгку пастукваючы пальцамі па стале і радасна пасміхаючыся. – З сённяшняй ночы будзеш дзяжурыць у машыне і падпільноўваць гэтага Айвазоўскага…
– Айвазоўскі… – пачаў я.
– Што? Што ты там хацеў сказаць? – спытаў Аляксандр Браніслававіч, злёгку прыўздымаючыся ў крэсле.
– Не, нічога, – адказаў я і апусціў вочы.
– Вось так лепш, – заўважыў начальнік. – Можаце ісці, Астапеня.
Тры наступных ночы я дзяжурыў у машыне, запаркаваннай непадалёк ад сценкі, на якой перыядычна красаваўся жоўты надпіс. Было вельмі цяжка, але я дамогся выніку! Надпіс не з'явіўся.
– Ну вось бачыш, Андрэй, – сказаў Аляксандр Браніслававіч, – ёсць вынік. Можа пакінуць цябе дзяжурыць яшчэ на месяцок?
– Але… – пачаў я.
– Ну хай там, – сказаў палкоўнік і засмяяўся. – Бачу, што ты ледзь на нагах стаіш. Можаш адаспацца. Скачы дадому, як гэтая ваша Павоня.
– Пагоня! – паправіў я.
– Вольны! – сказаў палкоўнік і махнуў рукой.
Я выйшаў з кабінета. А праз два дні жоўты надпіс: «Дыктатура» зноўку віднеўся на сцяне ўправы. Ён здаваўся нават крыху большым, чым папярэднія. Я быў у жаху, прадчуваючы, што зараз зробіць са мною начальнік. Але мяне ніхто не выклікаў. Усё было ціха. А яшчэ праз некалькі дзён да непераможнага жоўтага слова, якое чамусьці не сталі зафарбоўваць, дадаўся больш дробны і каравы надпіс, зроблены чырвонай фарбай. Гэта было адно слова: «пралетарыяту».
– Дыктатура пралетарыяту! – прачытаў услых Коля, стоячы побач са мною ля распісанай сценкі.
– А чаму не зафарбоўваюць? – спытаў я.
– А навошта? – адказаў пытаннем на пытанне Коля. – Гэта адну дыктатуру нельга, а дыктатуру пралетарыяту – можна. Адно слова падобна да адной чаркi – дробязь, а можа ўсё памяняць, – дадаў ён і паднёс да рота цыгарэту.
– Слухай, Коля, што гэта ўсё значыць? Ты ж кiруешь камерамі. Ты ж разумееш, што такога не можа быць, каб надпіс з'явіўся, а таго, хто гэта пісаў на відэа не было.
Коля трохі памаўчаў, а потым паглядзеў мне прама ў вочы і сказаў:
– Ну так, я сапраўды загадчык камер, так што калі я сам з гэтымі запісамі паваражу, то і канцоў няма. Быў чалавек на відэа і сплыў.
Коля зарагатаў, гледзячы на мой здзіўлены выраз твару.
– Але… навошта табе гэта? – спытаў я разгубленым тонам.
– Ну дык гэта ж я і пісаў на сцяне, – адказаў Коля.
– Ты? – шэптам прагаварыў я, гледзячы на яго шырока расплюшчанымі вачыма.
– Я! Табе вось, прызнаюся. Таму што ты, можна сказаць, мой герой.
– Але навошта ты гэта рабіў?
– Ты нешта гаворыш на роднай мове, а я на ёй пішу, – адказаў Коля і глыбока зацягнуўся цыгарэтай. – Я дык наогул з дзяцінства люблю пахуліганіць. І Купалу таксама вельмі люблю. І Багдановіча люблю, больш за ўсiх, дарэчы. І цябе таксама люблю. Нас тут такіх уся ўправа, акрамя начальства. І мы ўсе цябе любім. А кпім, каб на нас не падумалі… ну што цябе падтрымліваем не падумалі. Можа быць і не трэба было мне прызнавацца. Але ты ж мяне не выдасі, праўда?
Я стаяў моўчкі, асэнсоўваючы інфармацыю.
– А навошта ты дапісаў «пралетарыяту»? – праз хвіліну спытаў я.
– Дык гэта не я, – адказаў Коля. – Гэта Аляксандр Браніслававіч. Сам пацiху накалякаў ноччу. Выкруціўся-такі, хітрун, – дадаў Коля і засмяяўся.
Наталка
2006 г.
Я не вяла дзённічак з маіх пятнаццаці гадоў. А цяпер мне (страшна пісаць нават) ужо дваццаць пяць. Хаця… Не варта тут хлусіць хаця б самой сабе. Мне нават крышачку больш, чым… дваццаць пяць… Добра… хопіць пра ўзрост. Што ж мне яшчэ такое тут напісаць? Мабыць, пачну з пачатку. Я хачу трэніраваць гэтую іх мову. Ну беларускую. Размаўляць у мяне атрымліваецца зусім дрэнна, але пісаць магу крышачку лепей… Таму гэты дзённік будзе строга на беларускай. Гэта я сабе абяцаю. Шчырае слова! О! Здаецца, прыйшоў Антошык. Працягну потым.
***
Зрабіла Антошыку абед. Кахаю яго… бубачку. Ну дык вось! Я хачу трэніраваць гэтую іх мову, таму што баюся Гэтых. Іх усё больш вакол і неяк мне стала здавацца, што яны могуць узяць і… ну… як бы гэта напісаць та… Кароч, баюся, што яны стануць кіраваць, а не мы. Мой Антошык працуе на пасадзе, ну і я пры ім – дапамагаю. Быць жонкай чыноўніка нялёгка, хоць усе думаюць, што нават вельмі лёгка. Ну я яшчэ далей напішу пра свае цяжкасцi.
***
Я спрабавала ўгаварыць Антошыка таксама вучыць гэтую іх мову. Але ён пакуль упіраецца. Хоць кажа, што і так яе ведае. Я папрасіла яго паразмаўляць. Ён сказаў мне: «Я очань добра владзею мовай майго народа, але счытаю, што патрэбна уважаць правы людзей, якия хочуць гаварыць па рускай, тым больш, што гэт гасударственны язык». Мне здаецца ў яго атрымалася не вельмі добра. Так што буду спрабаваць яго прымусіць вучыцца.
***
Антошык купіў мне Victoria’s Secret!!!! А-а-а-а!!!! Я проста шчаслівая. Сказаў, каб я толькі адчапілася ад яго са сваёй мовай. Ну так і быць, дзеля такога можна і адчапіцца. Пабягу мераць.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: