Даниэл Дефо - Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Даниэл Дефо - Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: История. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.4/5. Голосов: 101
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Даниэл Дефо - Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке) краткое содержание

Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Даниэл Дефо, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Даниэл Дефо
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Склаўшы здабычу ў надзейным месцы i пакiнуўшы там сваю лодку, я рушыў назад пехатой. Была ўжо ноч, калi я вярнуўся дадому. Дома ўсё было ў поўным парадку: спакойна, утульна i цiха. Папугай прывiтаў мяне ласкавым словам, а казляняты з такой радасцю кiнулiся да мяне, што я не мог не пагладзiць iх i не даць iм свежых каласоў.

Ранейшыя мае страхi з таго часу як быццам развеялiся, i я зажыў па-старому, без усякiх хваляванняў, урабляючы свае палi i даглядаючы жывёлу, да якой прывык яшчэ мацней, чым раней.

Так я пражыў амаль два гады, у поўным дастатку, не ведаючы нiякiх нягод. Але ўсе гэтыя два гады я толькi i думаў пра тое, як бы мне пакiнуць маю выспу. З той хвiлiны, як я ўбачыў карабель, якi абяцаў мне волю, мая адзiнота зрабiлася для мяне яшчэ больш ненавiснай. Днi i ночы праводзiў я ў думках пра ўцёкi з гэтай турмы. Калi б я меў баркас, хоць бы накшталт таго, на якiм я ўцёк ад маўраў, я без роздуму рушыў бы ў мора, нават не думаючы пра тое, куды занясе мяне вецер.

Нарэшце я прыйшоў да пераканання, што мне ўдасца вырвацца на волю толькi ў тым выпадку, калi я захаплю каго-небудзь з дзiкуноў, якiя наведваюць маю выспу. Лепш за ўсё было б захапiць аднаго з тых няшчасных, якiх гэтыя людаеды прывозiлi сюды, каб разарваць i з'есцi. Я выратую яму жыццё, i ён дапаможа мне вырвацца на волю. Але план гэты вельмi цяжкi i небяспечны: для таго, каб захапiць патрэбнага мне дзiкуна, я павiнен буду напасцi на натоўп людаедаў i перабiць усiх да адзiнага, а гэта наўрад цi мне ўдасца. Апрача таго, мая душа жахалася пры адной толькi думцы, што мне давядзецца пралiць столькi чалавечай крывi няхай сабе i дзеля ўласнага выратавання.

Доўга гэтак змагаўся я сам з сабою, пакуль, нарэшце, палымяная прага волi не перамагла ўсе довады развагi i сумлення. Я вырашыў, чаго б гэта нi каштавала, захапiць аднаго з дзiкуноў у першы ж раз, як яны прыедуць на маю выспу.

I вось я пачаў амаль штодня падкрадвацца ад свае крэпасцi да таго далёкага берага, да якога найбольш пэўна маглi прычалiць пiрогi дзiкуноў. Я хацеў захапiць iх знянацку. Але прайшло паўтара года - i нават болей, - а дзiкуны не паказвалiся. У рэшце рэшт нецярпенне маё зрабiлася такое неадольнае, што я зусiм забыў пра асцярожнасць i ўявiў сабе чамусьцi, што, калi б мне давялося стрэцца з дзiкунамi, я лёгка справiўся б не толькi з адным, але i з двума i нават з трыма.

РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ПЕРШЫ

Рабiнзон выратоўвае дзiкуна i дае яму iмя Пятнiца

Уявiце ж сабе маё здзiўленне, калi аднойчы, выйшаўшы з крэпасцi, я ўбачыў унiзе каля самага берага (гэта значыць зусiм не там, дзе я чакаў iх убачыць) пяць цi шэсць iндзейскiх пiрог. Пiрогi стаялi пустыя. Людзей не было вiдаць. Напэўна, яны выйшлi на бераг i некуды схавалiся.

Ведаючы, што ў кожную пiрогу звычайна садзiцца чалавек па шэсць, а то i болей, прызнацца, я вельмi разгубiўся. Я нiяк не чакаў, што мне давядзецца ўступiць у бойку супроць такой вялiкай варожай сiлы.

"Iх не меней за дваццаць чалавек, а то, бадай, усе трыццаць будзе. Хiба я адзiн усiх iх адолею!" - занепакоена падумаў я.

Я быў у нерашучасцi i не ведаў, што мне рабiць, але ўсё ж засеў у сваёй крэпасцi i падрыхтаваўся да бою.

Навокал была цiшыня. Я прыслухоўваўся, цi не пачуюцца з таго боку крыкi або песнi дзiкуноў. Нарэшце мне надакучыла чакаць. Я пакiнуў сваю стрэльбу пад лескамi i падняўся на вяршыню ўзгорка.

Высоўваць галаву было небяспечна. Я схаваўся за гэтай вяршыняй i пачаў глядзець у падзорную трубу. Дзiкуны цяпер вярнулiся да сваiх лодак. Iх было не меней за трыццаць чалавек. Яны расклалi на беразе вогнiшча i, вiдаць, гатавалi на агнi нейкую ежу. Што яны гатавалi, я не мог разгледзець, бачыў толькi, што яны скачуць вакол вогнiшча нейкi шалёны танец, як заўсёды звычайна скачуць дзiкуны.

Працягваючы назiраць за iмi ў падзорную трубу, я ўбачыў, што яны падбеглi да лодак, выцяглi адтуль двух чалавек i павалаклi да вогнiшча. Вiдаць, яны мелi намер забiць iх.

Да гэтай хвiлiны няшчасныя, вiдаць, ляжалi ў лодках са звязанымi рукамi i нагамi. Аднаго з iх iмгненна збiлi з ног. Вiдаць, яго стукнулi па галаве дубiнай цi драўляным мечам, гэтай звычайнай зброяй дзiкуноў; зараз жа на яго накiнулася яшчэ двое цi трое i ўзялiся за работу: распаролi яму жывот i пачалi патрашыць.

Другi палонны стаяў тут жа, чакаючы свае чаргi.

Узяўшыся за першую ахвяру, мучыцелi забылi пра яго. Палонны адчуў сябе на волi, i ў яго, вiдаць, узнiкла надзея на выратаванне: ён раптам кiнуўся наперад i з незвычайнай хуткасцю прыпусцiў наўцёкi.

Ён бег пясчаным берагам у той бок, дзе было маё жытло.

Прызнаюся, я страшэнна напалохаўся, калi заўважыў, што ён бяжыць проста на мяне. Ды i як было не напалохацца: у першую хвiлiну мне здалося, што даганяць яго кiнулася ўся шайка. Аднак я застаўся на месцы i хутка ўбачыў, што за ўцекачом гоняцца ўсяго толькi два цi тры чалавекi, а астатнiя, крыху прабегшы, патроху пачалi адставаць, а потым зноў павярнулi назад да вогнiшча. Гэта надало мне бадзёрасцi. Але канчаткова я супакоiўся, калi ўбачыў, што ўцякач далёка апярэдзiў сваiх ворагаў: было зразумела, што, калi ён здолее прабегчы з такой хуткасцю яшчэ з паўгадзiны, яны яго нi ў якiм разе не зловяць.

Дзiкуноў, якiя беглi берагам, i маю крэпасць падзяляла вузкая бухта, пра якую я расказваў не раз, - тая самая, куды я прычальваў са сваiмi плыгамi, калi перавозiў рэчы з нашага карабля.

"Што ж ён будзе рабiць, гэты бядак, - падумаў я, - калi дабяжыць да бухты? Ён павiнен будзе пераплысцi яе, iнакш яму не ўцячы ад пагонi".

Але я дарэмна непакоiўся за яго: уцякач не думаючы кiнуўся ў ваду, хутка пераплыў бухту, вылез на другi бераг i, не запавольваючы кроку, пабег далей.

З трох людаедаў, што гналiся за iм, толькi двое кiнулiся ў ваду, а трэцi не адважыўся: вiдаць, ён не ўмеў плаваць; ён пастаяў на тым беразе, паглядзеў услед двум другiм, потым павярнуўся i, не спяшаючыся, накiраваўся назад.

Я з радасцю заўважыў, што два дзiкуны, якiя гналiся за ўцекачом, плылi разы ў два павольней за яго.

I вось тут я зразумеў, што надышоў час дзейнiчаць. Сэрца маё загарэлася.

"Цяпер або нiколi! - сказаў я сам сабе i памчаўся наперад. - Выратаваць, выратаваць гэтага няшчаснага, чаго б гэта нi каштавала!"

Не трацячы часу, я збег па лесках да падножжа гары, схапiў пакiнутыя там стрэльбы, затым з такой жа хуткасцю зноў узабраўся на гару, спусцiўся з другога боку i пабег наўскасяк проста да мора, каб спынiць дзiкуноў.

I таму, што я бег унiз па схiле пагорка самай кароткай дарогай, то хутка апынуўся памiж уцекачом i яго праследавацелямi. Ён уцякаў, не азiраючыся, i не заўважыў мяне.

Я крыкнуў яму:

- Стой!

Ён азiрнуўся i ў першы момант, здаецца, спалохаўся мяне яшчэ больш, чым сваiх праследавацеляў.

Я зрабiў яму знак, каб ён наблiзiўся да мяне, а сам пайшоў павольным крокам насустрач тым двум дзiкунам, якiя гналiся за iм. Калi пярэднi параўняўся са мною, я нечакана кiнуўся на яго i прыкладам стрэльбы збiў яго з ног. Страляць я баяўся, каб не спудзiць астатнiх дзiкуноў, хоць яны былi далёка i наўрад цi маглi пачуць мой стрэл, а калi б i пачулi, то ўсё роўна не здагадалiся б, што гэта такое.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Даниэл Дефо читать все книги автора по порядку

Даниэл Дефо - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке), автор: Даниэл Дефо. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x