Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Тут можно читать онлайн Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: История. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.38/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды краткое содержание

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - описание и краткое содержание, автор Мікола Ермаловіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать книгу онлайн бесплатно, автор Мікола Ермаловіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дарэчы тут будзе заўважыць, што спробы шэрагу даследчыкаў устанавіць пэўныя скразныя межы паміж балцкім і славянскім насельніцтвам у той ці іншы час з’яўляюцца марнымі, бо як славяне, так і балты былі размешчаны адны каля адных астравамі. I наогул нельга ўяўляць славянскую асіміляцыю балтаў просталінейным працэсам. У літаратуры зусім слушна ўказвалася, што «асімілёўвалі не толькі славяне балтаў. але і ў шэрагу выпадкаў славяне былі асіміляваны балтамі». Толькі ў канчатковым выніку перамагла славянская стыхія.

Славянскабалцкае сумеснае жыццё мела надзвычай важныя гістарычныя вынікі. Як сведчыць археалогія, істотнай розніцы ва ўзроўні сацыяльнаэканамічнага развіцця славянаў і балтаў не было 120. Як у адных, так і ў другіх земляробства і жывёлагадоўля з’яўляліся галоўнымі заняткамі, як адны, так і другія ўступалі ў стадыю разлажэння родавага ладу. Усё гэта, вядома, не магло не садзейнічаць арганічнаму зрашчэнню славянскага і балцкага насельніцтва ў адзіны сацыяльнаэканамічны комплекс.

Немалаважнае значэнне ў паскарэнні гэтага працэсу мела і аднолькавасць рэлігійных вераванняў. Як славяне, так і балты былі язычнікамі. Не выключана, што славяне, апынуўшыся сярод балтаў, маглі аказацда пад моцным уплывам язычніцтва абарыгенаў і шмат чаго запазычыць у іх. Аднолькавая рэлігія спрыяла і этнічнаму збліжэнню славянаў з балтамі.

Факты паказваюць, што ніяк нельга зменшваць ролі балцкага субстрату ва ўтварэнні беларускага народа. На нашу думку, бессэнсоўна падзяляць усходнеславянскія плямёны ў час іх рассялення на велікарускія, украінскія і беларускія, як гэта ў свой час рабілі А. А. Шахматаў і А. А. Спіцын. Так, напрыклад, яны да велікарускіх плямёнаў побач з наўгародцаміславенамі адносілі ўсіх крывічоў, а да беларускіх (Шахматаў) — дрыгавічоў, радзімічаў і вяцічаў, Спіцын — радзімічаў і вяцічаў 121. Аднак гэта схема супярэчыла сапраўднасці, і Спіцын заўважыў, што там, дзе археолагі выявілі пашырэнне крывіцкіх (полацкіх і смаленскіх) курганоў XI ст., у сучасны момант жывуць не велікарусы, а беларусы. I ён у роспачы адзначыў, што не бачыць выхаду з гэтай дылемы 122. I ўсё ж выхад трэба шукаць. Справа ў тым, што славянскія плямёны сталі велікарускімі, украінскімі і беларускімі не да перасялення ва Усходнюю Еўропу, а пасля яго і ў залежнасці ад таго, на якой тэрыторыі яны пасяліліся і з якім карэнным насельніцтвам уступілі ў сумеснае жыццё. Вяцічы, як і радзімічы, з якімі яны былі, відаць, вельмі блізкія, маглі стаць беларускім племем, калі б яны таксама пасяліліся на балцкай тэрыторыі. Аднак гэтага не адбылося, яны аселі на уграфінскім субстраце і таму ўвайшлі ў склад велікарусаў. У свой час П. Галубоўскі (ён быў першы, хто звярнуў увагу на значэнне балтаў ва ўтварэнні беларускага народа і мовы) выдатна праілюстраваў значэнне субстрату на лёсе крывічоў. Тая частка іх, якая пасялілася ў верхнім Паволжы, не ўвайшла ў склад беларусаў і гаворыць на велікарускай мове. Прычына таму — гэтыя крывічы, у адрозненне ад сваіх заходніх супляменнікаў, аселі не на балцкай тэрыторыі, а на фінаугорскай і таму сталі не беларусамі, а велікарусамі. Іншы субстрат — іншы народ 123.

На значэнне балтаў у фармаванні беларусаў указвал! ў сваіх працах А. Качубінскі, А. Пагодзін, К. Буга, М. Фасмер. Зараз гэтае пытанне ў цэлым вырашана, яно пацверджана археалагічнымі, тапанімічнымі, этнаграфічнымі, антрапалагічнымі і лінгвістычнымі матэрыяламі, знайшло сваё найболын поўнае выяўленне ў кнізе В. Сядова «Славяне Верхнего Поднепровья і ГІодвйнья». 3 шматлікіх змешчаных у ёй прыкладаў прывядзём адзін характэрны факт. Даследчык паказаў, як дрыгавічы, прасоўваючыся на поўнач, у глыбіню балцкай тэрыторыі, і асімілёўваючы балцкае насельніцтва, у той жа час самі засвойвалі паасобныя яго асаблівасці, пра што сведчадь іх пахаванні з усходняй арыентацыяй ці наяўнасць зольнавугальнай праслойкі ў іх курганах 124.

Але, падкрэсліваючы значэнне балцкага элемента ў фармаванні беларусаў, мы адначасова не павінны і пераацэньваць яго, бо беларусы хутчэй за ўсё з’яўляюцца не збалтызаванымі славянамі, а аславяненымі балтамі. У гэтых адносінах асабліва каштоўныя сведчанні антрадалогіі, якія паказваюць, што роля балцкага субстрату ў этнагенезе беларусаў меншая, чым, напрыклад, уграфінаў у этнагенезе велікарусаў 125. Здзіўляе таксама і малая колькасць балтыйскіх запазычанняў у беларускай мове, хоць, на першы погляд, іх павінна б быць значна болей 126, асабліва ўлічваючы вялікую колькасць балцкіх гідронімаў у Беларусі. I гэта не дзіўна. Як мы ўжо бачылі, Беларусь у сілу яе геаграфічнага становішча была месцам, дзе асабліва канцэнтраваўся славянскі элемент, і таму ён мог значна пераважаць і перамагаць балцкі. Нельга забывацца і пра слабую заселенасць паасобных месц у балцкую эпоху. Так, землі на поўдзень ад Менска, міжрэчча Вяллі і Гайны і інш. амаль поўнасцю пуставалі, мала было паселішчаў на поўдзень ад Полацка 127. Зразумела, што славяне, якія ў значнай колькасці засялялі гэтыя мясцовасці, толькі ў малой меры маглі ўбіраць балцкія рысы.

Нельга пагадзіцца з тымі даследчыкамі, якія сцвярджаюць, што асіміляцыя балтаў закончылася ў XII–XIII стст. Яна ішла на працягу ўсёй далейшай нашай гісторыі, ужо тады, калі сфармаваўся беларускі народ, і нават мела месца ў зусім нядаўнім мінулым, ужо ў нашым стагоддзі 128.

КРЫВІЦКАДРЫГАВІЦКІЯ ЎЗАЕМААДНОСІНЫ I ЎЗВЫШЭННЕ ПОЛАЦКА

Яшчэ болынае значэнне ў складванні беларускага народа мелі ўзаемаадносіны славянскіх плямёнаў. Дрыгавіцкае і крывіцкае племянныя «княжанні» належалі да ліку тых, якія не распаліся і не зніклі, а паступова перараслі ў палітычныя ўтварэнні і атрымалі назву Тураўскага і Полацкага княстваў па сваіх цэнтрах. Гэта было найважнейшым гістарычным працэсам на беларускіх землях ад пачатку іх славянскага засялення і да сярэдзіны IX ст. Аднак працякаў ён не ўсюды аднолькава, што было абумоўлена рознымі прычынамі, і найперш характарам рассялення дрыгавічоў і крывічоў. Дрыгавічы, як мы ведаем, занялі вялікую прастору ад Прыпяці да Дзвіны. Toe, што яны змаглі пранікнуць так далёка, можа сведчыць аб раннім, магчыма, яшчэ на рубяжы нашай эры 129, з'яўленні гэтага племя (правільней, яго продкаў) на тэрыторыі Беларусі, у прыватнасці на яе поўдні. Пасяліўшыся сярод балотаў і пушчаў, дрыгавічы, натуральна, пачалі траціць адзінства і распадацца на асобныя галіны. Выключна важным па гістарычных выніках быў лёс іх падзвінскай часткі, самай аддаленай ад іх прыпяцкай метраполіі і таму менш звязанай з апошняй. Менавіта ў непасрэднай блізкасці ад яе дзесьці ў пачатку VIII ст. 130узнік пры ўпадзенні ракі Палаты ў Зах. Дзвіну самы моцны на той час цэнтр крывічоў Полацк. Ёсць думка, што назва Палаты паходзіць ад балцкага слова «палтэ», ці «палтс», што азначае «лужына» 131. Месца заснавання Полацка з’яўлялася выключна выгодным. Дзвіна, паблізу якой ён размясціўся, была часткай таго шляху, па якім ішоў міжнародны гандаль Хазарыі і Арабскага халіфата з усходнеславянскімі плямёнамі і з скандынаўскімі краінамі 132, што, вядома, не магло не спрыяць эканамічнаму росту Полацка і ператварэнню яго напачатку, магчыма, толькі з месца збору вечавых сходаў, пасля ўмацаванага паселішча — «града» ў сапраўдны горад, г. зн. у цэнтр гандлю і рамёстваў. Такім чынам, Зах. Дзвіна, стаўшы першай жыццёвай артэрыяй Полацка, вызначыла і кірунак яго гістарычнай плыні, і першапачатковую вобласць яго жыццёвых інтарэсаў, а разам з гэтым і яго асобнасць. Цалкам зразу мела, што вакол такога моцнага асяродку крывічоў не магло не складвацца асобнае «княжанне». Яно ў самым пачатку было таксама племянным (успомнім, што летапіс называв першых насельнікаў Полацка крывічамі).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Мікола Ермаловіч читать все книги автора по порядку

Мікола Ермаловіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды отзывы


Отзывы читателей о книге Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды, автор: Мікола Ермаловіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x