Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
- Название:Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды краткое содержание
Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).
Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
У адносінах да Рурыка і яго братоў хочацца звярнуць увагу на адну акалічнасць. Яны, як сведчыць летапіс пад 862 г., прыйшлі «с роды своими». Нам здаецца, што ў гэтым схавана разгадка таго, чаму трохі раней паўночныя плямёны прагналі варагаў за мора і адмовіліся плаціць ім даніну. Бо тыя варагі былі тыповымі «находнікамі», якія болын клапаціліся пра свае інтарэсы і інтарэсы сваіх родаў, што жылі ў Скандынавіі. Таму прадстаўнікі паўночных плямёнаў, трэба думаць, і паставілі адной з умоў новым варажскім князям ісці з усімі сваімі родамі, чым забяспечвалася хутчэйшае ўкараненне іх у новых землях, а разам з тым і зрашчэнне іх інтарэсаў з інтарэсамі апошніх. Але мы трохі адхілімся ўбок.
Для нас самым важным з летапіснага запісу 862 г. з’яўляецца паведамленне пра тое, што Рурык пасля смерці сваіх братоў зрабіўся адзінадзяржаўцам, стаў раздаваць сваім мужам гарады, у тым ліку аднаму з іх Полацк 158. Нам здаецца, што ў гэтым запісе, незалежна ад таго, наколькі ён праўдзівы ў дэталях, вельмі добра выявілася тэндэнцыя Ноўгарада да ператварэння саюза паўночных плямёнаў, магчыма, добраахвотнага, выкліканага неабходнасцю барацьбы з варагамі, у больш аб’яднаную дзяржаву. Калі ўлічыць, што Рурык пасадзіў сваіх «мужоў», апроч Полацка, у Растове і Белавозеры, то можна лёгка ўбачыць, на якую вялізную тэрыторыю пашырыў сваю ўладу Ноўгарад. Асаблівым поспехам для яго было падначаленне Полацка, што не магло не ўстрывожыць Кіеў і не выклікаць неадкладных мер з боку яго князёў Аскольда і Дзіра. Мы дазволім сабе крыху больш падрабязна спыніцца на наступнай гістарычнай падзеі, паколькі яна пакуль што недастаткова асветлена ў літаратуры, хоць і мела, як убачым, важныя вынікі для лёсу беларускіх земляў.
Дзеля гэтага звернемся да Ніканаўскага летапісу. Трэба зазначыць, што ў ім падзеі, пра якія апавядаецца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 862 г., разбіты на некалькі гадоў. I ў гэтых адносінах Ніканаўскі летапіс хоць і пазнейшая, але болынкаштоўная крыніца, чым «Аповесць…». Сапраўды, усе гэтыя падзеі: і выгнанне варагаў, і прызнанне Рурыка і яго братоў, і смерць Трувара і Сінявуса і інці.— не маглі адбыцца ў адзін год. Дык вось у Ніканаўскім летапісе паведамленне пра раздачу Рурыкам гарадоў дадзена пад 865 г. I пад гэтай жа датай мы чытаем далей: «Ваявалі Аскольд і Дзір палачанаў і многа зла натварылі» 159. Запіс гэты вельмі кароткі і цьмяны, і таму даследчыкі імкнуліся да яго расшыфроўкі. Некаторыя ж, як М. Карамзін, лічылі гэты факт выдумкай пазнейшага летапісца 160. Але з ім пагадзіцца нельга, бо пра гэту падзею паведамляецца і ў іншых крыніцах. У «Гісторыі Расійскай» В. Тацішчава, напісанай на падставе крыніц, некаторыя з якіх не дайшлі да нас, гаворыцца, але ўжо пад 867 г. (разбежка ў датах тут не мае істотнага значэння, бо, як паказаў В. Ключэўскі, усе першыя летапісныя даты ўмоўныя 161): Аскольд і Дзір хадзілі і на крывічоў і тых перамаглі 162. У адноўленым Троіцкім летапісе і ва «Уладзімірскім летапісцы» амаль слова ў слова гаворыцца пра тое, як Аскольд і Дзір, застаўшыся ў Кіеве, «много Варяги совокуписта и начаста владети Пол отескою землею. Рюрику же княжаще в Новегороде» 163. Праўда, ва ўсіх іншых летапісах, дзе ўпамінаецца гэта падзея, замест слова «Полотескою» стаіць 4Полянского», г. зн. Кіеўскаю, што, на першы погляд, здаецца болын лагічным, бо гэтыя князі, паводле летапіснай легенды, заняўшы Кіеў, сапраўды сталі ўладарамі і Палянскай зямлі, сталіцай якой ён быў. Аднак, прачытаўшы гэтае месца ў такой рэдакцыі болын уважліва, мы ўбачым у ім адну супярэчнасць. Сапраўды, ва ўсіх летапісах без выключэння гаворыцца, што Аскольд і Дзір без ніякага супраціўлення з боку кіяўлянаў засталіся княжыць у Кіеве, тым болей што там не было ў той час князя. Паводле звычаяў таго часу, авалоданне стольным горадам азначала адначасова і авалоданне ўсёй зямлёй 164. Такім чынам, Аскольду і Дзіру, укняжыўшыся ў Кіеве, не было патрэбы збіраць шмат варагаў, каб авалодваць Палянскаю зямлёю. Гэта патрэбна было для заваявання іншай зямлі, а менавіта Полацкай. Вось чаму мы лічым правільнай рэдакцыю запісу гэтай падзеі ў Троіцкім і Уладзімірскім летапісах. Відаць, пазнейшыя перапісчыкі, якім ужо не быў зразумелы сэнс гэтай падзеі, і падмянілі Полацкую зямлю Палянскай.
Сказанае высвятляе і сутнасць заключнай фразы разгледжанага намі летапіснага паведамлення: «Рюрику же княжаще в Новегороде». Гэта значыць, што Полацк быў адабраны ад Рурыка і апошні павінен быў задаволіцца толькі Ноўгарадам. Як бачым, Полацк быў уключаны ў сферу ўплыву Кіева яшчэ Аскольдам і Дзірам. Гэтым і тлумачыцца, чаму нічога не гаворыцца аб заваяванні Полацка ў пазнейшы час, у прыватнасці Алегам у 882 г.
Такім чынам, кароткі запіс Ніканаўскага летапісу, пацверджаны і ўдакладнены іншымі крыніцамі, паказаў, што ўжо ў сярэдзіне IX ст. склаўся палітычны трохкутнік Кіеў — Ноўгарад — Полацк.
Але сказаным не вычэрпваецца ўсё значэнне разгляданай намі падзеі. 3 ёю, відаць, быў звязаны і далейшы лёс дрыгавічоў. Яшчэ С. Салаўёў звярнуў увагу на тое, што ў Іаакімаўскім летапісе (у іншых крыніцах пра гэта нічога не сказана) дрыгавічы разам з крывічамі ўспомнены ў ліку тых плямёнаў, якія ўдзельнічалі ў прызванні Рурыка 165, што можа сведчыць пра іх уваходжанне ў саюз паўночных плямёнаў і іх даўнія шчыльныя сувязі з крывічамі, пра што мы ўжо гаварылі. Відаць, у сярэдзіне IX ст., пасля таго як у ім быў пасаджаны «муж» Рурыка, Полацк, абапіраючыся на Ноўгарад, мог далучыць да сваіх уладанняў і прыпяцкую частку дрыгавічоў. Гэта не магло не стварыць непасрэднай пагрозы Кіеву і, трэба думаць, з’явілася непасрэднай падставай для паходу Аскольда і Дзіра на Полацк і даволі жорсткай расправы іх менавіта з палачанамі («шмат зла зрабілі», зазначыў летапісец). Тацішчаўскі тэкст сведчыць, што Аскольд і Дзір перамаглі палачанаў, а гэта значыць, што апошнія аказалі моцнае супраціўленне кіеўскім князям.
А. Грушэўскі тлумачыў адсутнасць сведчанняў летапісаў аб уключэнні дрыгавічоў у склад кіеўскіх уладанняў тым, што гэта прайшло параўнальна спакойна, без вялікага напружання сіл з боку Кіева і без упартага супраціўлення дрыгавічоў 166. Але спакойна адбылося і заваяванне Алегам радзімічаў, аднак яно ўсё ж адзначана ў летапісе, гэтак жа як і пазней другое, ужо зусім не спакойнае заваяванне іх Уладзімірам. Як бачым, летапісы адзначалі і спакойныя (калі яны толькі былі такія) і неспакойныя заваяванні, і таму думка А. Грушэўскага не можа быць прынята ў разлік. Лепш будзе пагадзіцца з У. Завітневічам, які бачыў прычыну адсутнасці звестак у летапісе пра падначаленне Кіевам дрыгавічоў у тым, што іх заваяванне адбылося разам з палачанамі. Думка гэта тым болей слушная, што без заваявання дрыгавічоў нельга было б і заваёўваць палачанаў. Той жа акалічнасцю У. Завітневіч тлумачыў, чаму дрыгавічы наогул зніклі на доўгі час з летапісаў, і лічыў, што іх трэба падразумяваць у сюды, дзе ўпамінаюцца крывічы 11' 7. Сапраўды, шырока рассяляючыся па Дрыгавіцкай зямлі, крывічы фактычна станавіліся пануючым племем, і іх назва магла абдымаць і дрыгавічоў. Але трэба прымаць пад увагу і магчымасць таго, што Дрыгавіцкая зямля была адарвана ад Полацка і ўключана ў непасрэдныя ўладанні Кіева і яго летапісцы палічылі непатрэбным прымаць дрыгавічоў за асобнае племя.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: