Владимир Случанский - Драбы (на белорусском языке)
- Название:Драбы (на белорусском языке)
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Владимир Случанский - Драбы (на белорусском языке) краткое содержание
Драбы (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
- Бацюхна Баярын, што на сьнеданьне зажадаеш? Ласкава прашу загадваць. Для Вашай Мiласьцi ўсё знойдзецца... Ласкава прашу...
Было ўжо блiзка поўдня, калi Баярын Лука Рацiшчэў, са сваiм пачотам, выехаў з Шумiлiна ў напрамку на Полацак. Сьнег пачаў таяць. З-пад конскiх капытоў ён фантанамi вылятаў, перамешаны з вадой.
Па ўезьдзе ў лес, сыры вецер, дзьмуўшы ў полi, не адчуваўся амаль зусiм. Добра адпачнуўшыя конi йшлi лёккай рысьсю, напiнаючы павады. Баярын, пакачваючыся ў сядле, пачаў пакрыху драмаць. Трапляючыяся па дарозе сяляне скiдалi шапкi й доўга глядзелi ўсьлед, дзiвячыся небываламу ўбраньню й зброi гасьцёў у высокiх вастраканцовых шоламах. Круглыя шчыты з завiлiстым узорам выклiкалi яшчэ большае зьдзiўленьне:
- Цi то чалавек, цi то мангол? Не разьбярэш...
Недалёка ад Залесься ўвагу Баярына прыцягнула вялiкая купа людзей, сабраных на ўзбочыне дарогi. Пад'ехаўшы блiжэй, ён пабачыў, што гэтыя людзi слухаюць сьляпога старца-гусьляра. Памiж стаўпiўшыхся сялян Баярын заўважыў два рыцарскiх панцыры, выблiскваючых i паграмыхваючых ад кожнага руху iхных уласьнiкаў - маладых Драбаў. Абодва старалiся як мага меней варушыцца. Паськiдаўшы шоламы й затаiўшы подых, яны ўсёй сваёй iстотай прыслухвалiся да голасу гусьляра. Прыпынiў каня й Баярын, зацiкаўлены даляцеўшымi да яго вуха словамi:
... Сабралась Арда непамерная,
I Лiтву ваяваць пачала
Вёскi палiць яна Праваслаўныя,
I катуе людзей без канца...
Пад'ехаўшы пачот Баярына таксама застыў нерухома, прыслуханы да старога, але моцнага голасу сьляпца-гусьляра. А дзед сьпяваў, перабiраючы сухiмi зморшчанымi пальцамi лады на гусьлях:
Зараптаў Народ, затрывожыўся,
I да Князя паслаў хадакоў:
Затрымай Арду, Князь Кейстутавiч
I пазбаў Твой Народ ад злыднёў.
Пераслухаўшы ад Краiны паслоў,
Князь маланкамi блiснуў вачэй,
Загрымеў мячом, толькi рэха пайшло
I па ўсёй аддалося Лiтве.
Адгукнуўся ўраз селянiн ад ральлi,
А купец свой пакiнуў бязьмен,
Мех кавальскi замоўк - каваль шолам надзеў,
На чале Ваявода стаў гневен.
Загуло па Лiтве, полк за полкам iдзе,
Усё на сустрач Кульгаваму Хану.
Дзень i ноч латы блiшчуць, мячы мiгацяць,
На пагiбель-ганьбу бусурману.
Натоўп навокал гусьляра паступова нарастаў. Людзi, затаiўшы подых, прыслухвалiся да сьпеву, i, мiмаволi забываючыся пра ўсё, пераносiлiся думкамi туды, куды iх накiроўваў голас старога. Баярын асьцярожна, каб ня перашкаджаць сьпеву, прыпадняў кальчужную сетку над вухам, каб ясьней было чуваць. А гусьляр сьпяваў:
Напаткаў Князь Арду пры рацэ.
А рака празывалася Ворскла.
Загрымелi сякеры, мячы...
I татары завылi як воўкi.
Ураз паняў Бусурманскi Ўладыка,
Што зьмяце яго Вiтаўт зь зямлi
Разатрэ, разьмяве пад капытам,
Быццам шчура-гадзюку ў баi.
Шле ганца ён на ратнае поле
Свой наказ перадаць-завязьцi:
Коль ня выстаяць, выйсьцi iз бою,
I разсыпацца ўраз па сьцяпi!...
Баярын ужо, здавалася, ня чуў сьпеву гусьляра, яго думкi ляцелi дзесь далёка-далёка над стэпамi Палтаўшчыны: "...Вось дружыны Вiтаўта пераходзяць Ворсклу. Полк за палком, з фырканьнем i пляскам выбiраюцца на супрацьлежны бераг: Лiтоўцы, Жамойты, Палякi, Крыжакi, i йзноў Лiтоўцы, Лiтоўцы... Татары шматтысячнай масай навальваюцца на не пасьпеўшых разгарнуцца ў баявы парадак Драбаў. Але разьлiк Вiтаўта апраўдаўся: лёккая коньнiца Манголаў не магла выстаяць супраць сталёвых панцыраў i цяжкiх сякер. Татары кiдаюцца хто куды, i вось, здаецца, перамога Лiтвы... Але татары не бягуць, а толькi мяняюць спосаб вядзеньня бою. Яны не падпускаюць блiзка да сябе, засыпаюць хмарамi стрэлаў, i на сваiх хутканогiх канях унiкаюць рукапашнай сечы... Лiтоўскiя шэрагi вачавiдку радзеюць: падаюць Драбы, падаюць Князi, падаюць Рыцары й Воi, Жамойцкiя, Польскiя, Нямецкiя, да яжоў падобныя ад натыканых стрэлаў. Вось падае Андрэй, Князь Полацкi, са стралой у перносьсi...
Вялiкi Князь зразумеў выкрут Эдыгея, i пад прыкрыцьцем сваiх лучнiкаў адцягвае Дружыну назад, за Ворсклу, пад ахову лесу. Палкi адыходзяць хутка, нiбы ў панiцы, падымаючы цэлыя хмары пылу. Татары ўзьнiмаюць страшэннае выцьцё - Клiч Перамогi, i кiдаюцца ўсьлед, каб дабiць, зьнiшчыць сiлу Лiтоўскую. Эдыгей ужо марыць аб ласцы й багацьцi ад Тымура Кульгавага, Хана Ардынскага й Караля Каралёў... Частка Арды перапраўляецца праз Ворсклу й углубляецца ў лес... але трапляе ў пастку, раскiнутую Вiтаўтам. Пачынаецца бязьлiтаснае вынiшчэньне зарваўшыхся. Татары кiдаюцца назад у воды Ворсклы, але й тут iх даганяюць стрэлы цэльных Лiтоўцаў, роўных якiм няма лучнiкаў у сьвеце. Застаўшаяся на тым беразе частка Арды моўчкi назiрае гiбель сваiх супляменьнiкаў, ня маючы магчымасьцi нiчым iм дапамагчы. Вада ў Ворскле робiцца чырвонаю ад крывi, трупы Татараў сотнямi пакрываюць берагi невялiкае, але глыбокае ракi. Забiтыя ўжо ляжаць цэлымi купамi, немагчыма iх палiчыць... А сеча цягнецца далей... Татары ўжо апамяталiся, адбiваюцца, але цяжка шабляй прасячы сталёвы панцыр, затое меч i сякера лёкка сякуць Татар, пакрытых скурай зь бляшкамi... Уцалеўшыя рэшткi Татар, пакiдаючы коней i зброю, прабiраюцца да сваiх - за Ворсклу. Бiтва спыняецца. Арда разьбiлася аб жалезныя грудзi Лiтвы, але Вiтаўт абясьсiлеў - згубiўшы сотнi Князёў i тысячы Драбаў... Хан заварачвае ад зямлi Лiтоўскае, а Вiтаўт варочаецца ў Лiтву залечваць раны...
Гусьляр ужо даўно скончыў, бязгучна варушыць патрэсканымi вуснамi й цiха пагладжвае па галаве свайго хлопчыка-правадыра, а сабраны натоўп яшчэ доўга стаiць неярухома, заварожаны песьняй-думай.
Баярын, апамятаўшыся, кiнуў у дзедаву шапку медзяны грош i памаленьку рушыў далей. За iм маўклiва рушыў ягоны пачот.
Усю дарогу Баярын ехаў моўчкi, перабiраючы ў думках малюнкi, навеяныя дзедам-гусьляром...
7. МАРЫЛЯ
Ваявода Фёдар, залечваючы рану ў баку, ня трацiў часу дарэмна. Разаслаў ганцоў па ўсiх воласьцях Слуцкага Княства, i, праз кароткi час, у Слуцак пачалi прыходзiць вялiкiя й малыя, пешыя й конныя аддзелы ўзброенных людзей.
Стары Князь толькi пагладжваў сiвыя вусы ад задавальненьня, прыглядаючыся да працы неўтаймаванага Ваяводы.
Кузьнi ў горадзе працавалi дзень i ноч, куючы панцыры, кальчугi, сякеры, мячы, наканечнiкi на дзiды й стрэлы, падковы... Абаронныя валы навокал Слуцку пачалi паступова ператварацца ў мураваныя сьцены зь вежамi. Дружына ўжо вырасла ў добры полк зь пяцю сотнямi коньнiцы й дзевяцьцю сотнямi лучнiкаў ды капейшчыкаў пешых. Узбраеньня яшчэ бракавала, але да надыходу вясны спадзявалiся ўзброiць усiх.
Сьнег i маразы затрымалi працу, але галоўнае было ўжо зроблена, i наблiжаўся час Ваяводзе Фёдару ехаць да Гаспадара ў Трокi. Рана ў баку амаль загаiлася, але чым блiжэй быў час ад'езду, тым мацней адчуваў Ваявода, што мае iншую рану - рану ў сэрцы. Гэтая рана крыватачыла, не давала нi есьцi, нi спаць, нi працаваць. Што раз то болей, Фёдар адчуваў, як цяжка яму будзе разьвiтацца з Марыляй, ня бачыць яе, ня чуць ейны голас...
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: