LibKing » Книги » Научные и научно-популярные книги » История » Владимир Случанский - Драбы (на белорусском языке)

Владимир Случанский - Драбы (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Владимир Случанский - Драбы (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком). Жанр: История. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте LibKing.Ru (ЛибКинг) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
libking
  • Название:
    Драбы (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4/5. Голосов: 91
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Ваша оценка:

Владимир Случанский - Драбы (на белорусском языке) краткое содержание

Драбы (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Владимир Случанский, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Драбы (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Драбы (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Владимир Случанский
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У натоўпе пайшлi здагадкi, гутаркi:

- Гэта, напэўна, якiсь Рыцар-валацуга. Правiнiўся дзе-небудзь, а цяпер да Караля прыехаў ласкi прасiць...

- Напэўна не! - чуецца другi голас. - Гэта пасланец ад Князя Вiтаўта, прыехаў прасiць Яго Каралеўскую Мiласьць, каб ня гневаўся за няўдачу на Ворскле, бо Яго Каралеўская Мосьць не хацеў вайны з татарамi, а Князь Вi...

- А можа ён за дапамогай прыехаў?

- Ня дасьць Наш Кароль Князю Вiтаўту дапамогi. Гневаецца на яго, што Лiтву Хрысьцiць ня хоча.

- Гэтак пасланцы Княжыя ня езьдзяць. Пачоту-ж нiякага няма.

- Зусiм не ад Вiтаўта ён, а ад Князя Януша Мазавецкага, аб вайне з Крыжакамi весткi прывёз, я сама чула, як ён...

- Мана! З Крыжакамi вечны мiр падпiсаны. Тут у Вавелi iхных Камандораў[2] поўна, i ў белых плашчах, i ў чырвоных! Якая-ж тут вайна?..

- У чырвоных плашчах то не Крыжакi, то Тэмплiеры...[3]

- Адно лiха! I тыя й тыя на плашчы крыжы панашывалi, а Пана Бога забылiся, гневу Яго не баяцца...

Натоўп увесь час узрастаў, i ў меру гэтага ўзрастаў гул галасоў. Але нарэшце адчынiлася фортка ў Браме, i Лiтоўскi лучнiк гукнуў адтуль:

- Цiха! Яго Мосьць Кароль Польскi й Вялiкi Князь Лiтоўскi Ягайла ймшы слухае!

Галасы прыцiхлi. Людзi адступiлi на некалькi крокаў назад. Лучнiк зiрнуў на замерлага пана Януша. А пан Януш, тым часам, ня чуў i ня бачыў нiчога наўкола. Думкi, як маланкi, праляталi ў яго галаве: "I чаму гэта трэба было Вяльможнаму пану Станiславу, пся маць, якраз мяне выправiць да Кракава? Ну што як Кароль ня ў добрым настроi, дык замест залатога ланцуга, абяцанага панам Станiславам, ды "падаруе" жалезны. Весткi-ж не вясёлыя... А калi ён яшчэ ў горшым настроi, дык i зусiм кату гатоў аддаць... Не, ня ў добры час мяне ў Кракаў прынесла, не на дарма гэтая праклятая падкова, пся маць, адарвалася... А Кароль Лiтовец, хоць i хрышчаны, але-ж кроў мае Лiтоўскую, пся маць. Зь iм жарты кепскiя... Напэўна, лепей будзе ў другi раз прыехаць... - пан Януш раптам падняў вочы на фортку, празь якую ўсё яшчэ глядзеў зьдзiўлены паводзiнамi Рыцара, лучнiк. - Э-э-э, не надарма Кароль сёньня выставiў аж па чатыры барадатых Лiцьвiна каля брамаў. Напэўна, на пана Януша чакаюць, пся маць... Ды iх тут i не чатыры: вунь яшчэ чатыры праз форткi выглядаюць, i ўсе як адзiн падобныя..."

- Эх, пся маць, не туды трапiў! - наўмысьля гучна выгукнуў пан Януш i рашуча завярнуў ня менш зьдзiўленага каня, чым натоўп i Лiтоўскi лучнiк. Але затое цяпер конь ведаў напэўна, куды йсьцi, бо бываў там ужо ня раз: карчма "Пад Кляшторам" на паўдзённай ускраiне Кракава, недалёка ад Францысканскага Кляштара, дзе такi вясёлы й разгульны Прыёр[4] айцец Барталамей...

* * *

Камандор Ордэну Мечаносцаў, Фрыдрых фон Кройцэнбэрг, з задавальненьнем пацiраў рукi, ходзячы вялiкiмi крокамi па пакою. Яго Мiланскiя латы з багатай залатой насечкай цьмяна паблiсквалi пры сьвятле жарка гарашчага камiну. Вiсячая з правага боку мiзэрыкордыя[5], аздобленая самацветамi й дыямантамi, выпырсквала снапы рознакаляровых праменьняў, каторыя, здавалася, танулi ў бязколерных вачах суровага i пахмурага Тэмплiера, зябка хутаўшагася ў чырвоны суконны плашч, хаця ў пакоi было даволi горача. Водблiскi ад гарашчых у камiне дроў прабягалi па чырвонаму сукну, як крывавыя хвалi. Ад гэтых хваль, вочы Камандора Кройцэнбэрга загаралiся яшчэ большай радасьцю. Яму здавалася, што ён ужо бачыць як на яве зьдзейсьненьне сваiх задумаў. Калi ўсё будзе па задуманаму, то дарога ў Капiтулу[6] а можа, i ў Магiстры[7], забяспечаная. Пакуль-што ўсё йшло так, як i павiнна было, i надарма гэты асьцярожны ды вечна нечым незадаволены Тэмплiер хныкае. Усё прадугледжана й прадумана яшчэ ў Мальборку[8]. Ненадарма-ж сам Магiстар Конрад вiтаў Камандора з надзвычайнымi здольнасьцямi й прарочыў яму вялiкую будучыню. Усё будзе добра!

- Камандор, - прамовiў як-бы нехаця Тэмплiер - а на мой пагляд, Вам яшчэ рана цешыцца.

- Чаму рана? Глядзiце, дарагi браце, цi ня йдзе ўсё так, як я прадугледзiў? Найцяжэйшая частка майго пляну ўжо выкананая, а рэшту давесьцi да канца ўжо вельмi латва!

- Не сьпяшайцеся, Камандор... Вашымi вуснамi гаворыць маладосьць...

- Чаму не сьпяшаць? Я Вам iзноў паўтараю, што першая частка, i ў дадатак найцяжэйшая, ужо выкананая: Князь Вiтаўт зьвязаўся з Татарамi, даў iм бой i абясьсiлеў. Цi-ж гэта ня посьпех?

- Згодны - уздыхнуўшы, пагадзiўся Тэмплiер.

- Для гэтага ня шкода было ахвяраваць сотню нашых Рыцараў[9], як знак нашае "дабрасуседзкае прыязьнi". Яны загiнулi, але гэтым павялiчылi славу й магутнасьць Вялiкага Ордэну Мяча, цi Крыжа - як хочаце!

- Лепей сказаць, можа быць, павялiчылi - паправiў Тэмплiер.

- Цяпер, засталося выканаць другую частку майго пляну - вёў далей Кройцэнбэрг, як-бы не заўважыўшы папраўкi. - А яе выканаць, будзе вельмi лёкка, бо Кароль Ягайла прагавiты да ўлады й не прамiне гэтакай нагоды накласьцi сваю руку на ўладаньнi Князя Вiтаўта.

- Вялiкага Князя, Камандор! - перабiў нецярплiва Тэмплiер.

- Усёроўна, Вялiкага цi малога. Цяпер Кароль мацнейшы за Лiтву, аб гэтым пастараўся Тымур Кульгавы! Князь Вiтаўт не чапаў Ягайлу, хаця й быў шмат мацнейшы, бо датрымваў слова свайго бацькi. Дурная шляхетнасьць! Але Кароль зачэпiць, аб гэтым пастараюся я!

- Вы забываецеся, што вы не паляк, Камандор.

- I не патрабую iм быць. У мяне ёсьць уплывовыя людзi мiж палякамi, дый мiж лiтоўцамi здраднiкаў не бракуе. Золата адчыняе шмат якiя дзьверы.

- Але ня ўсе!

- Усiх мне й ня трэба, хопiць некалькiх. Затое гэтыя "некалькi" давядуць да таго, што ўспыхне вайна мiж Лiтвой i Каронай Польскай. Бо Вiтаўт па добраму не паддасца, а гэта мне якраз i трэба! Па заканчэньнi гэтай вайны, усе землi Лiтоўскiя, Мазавецкiя й Польскiя адыйдуць пад Сьвяшчэнную апеку нашага Ордэну.

- Гэта ня так проста...

- Гэта проста, як выпiць кухаль вiна, i вы хутка ў гэтым пераканаецеся, шаноўны браце!

- Камандор, хачу вас папярэдзiць, што Вялiкi Князь Вiтаўт, акрамя таго, што хiтры палiтык, зьяўляецца не абы якiм ваякам, i я ведаю, што чым мацней яго прыцiсьнеш, тым мацней ён адштурхне. Запэўнiваю вас Камандор, што не пасьпее Кароль падрыхтавацца да вайны, як Вялiкi Князь Вiтаўт будзе ў некалькi разоў мацнейшы, чым быў да бiтвы на Ворскле. Такая ўжо яго прырода.

На адзiн момант, у вачах Крыжака блiснуў непакой, бо ён добра ведаў, што наконт Вiтаўта - Тэмплiер гаворыць праўду. Каб сабрацца з думкамi, ён моўчкi падкiнуў у камiн дроў. Сухое дрэва з трэскам запалала, асьвяцiўшы ўсе куткi памяшканьня. Пагляд Кройцэнбэрга спынiўся на скрутку паперы, выглядаючым са складак вiсячага на сьцяне белага плашчу.

- Вось, дарагi браце, паглядзеце сюды, - падаў ён Тэмплiеру скрутак. Гэта сёньня ранiцай прывёз пасланец зь Лiтвы, ад Станiслава Ваяводы Крэўскага, Каралю. У поўдзень, адразу пасьля таго як Кароль меў з нагоды гэтых папераў нараду, яны трапiлi да мяне. Весткi цiкавыя. Прыйшлося iх перапiсаць, каб мець пад рукою. Балазе, лацiнай пiсаныя.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Владимир Случанский читать все книги автора по порядку

Владимир Случанский - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Драбы (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Драбы (на белорусском языке), автор: Владимир Случанский. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
Большинство книг на сайте опубликовано легально на правах партнёрской программы ЛитРес. Если Ваша книга была опубликована с нарушениями авторских прав, пожалуйста, направьте Вашу жалобу на PGEgaHJlZj0ibWFpbHRvOmFidXNlQGxpYmtpbmcucnUiIHJlbD0ibm9mb2xsb3ciPmFidXNlQGxpYmtpbmcucnU8L2E+ или заполните форму обратной связи.
img img img img img