Коллектив авторов - Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник)
- Название:Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник)
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:Литагент Белорусская наука
- Год:2015
- Город:Минск
- ISBN:978-985-08-1802-7
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Коллектив авторов - Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник) краткое содержание
Адресован специалистам в области всеобщей и военной истории, преподавателям, учащимся высших и средних учебных заведений, всем, кто интересуется памятными страницами прошлого нашей Родины.
Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник) - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок
Интервал:
Закладка:
Англійскі даследчык А. Кей ў сваім навуковым даследаванні [4] на падставе архіўных крыніц паказвае эвалюцыю поглядаў нацысцкага кіраўніцтва на выпрацоўку стратэгіі эканамічнай эксплуатаций На яго думку, толькі са золением аграрна-эканамічных і больш шырокіх стратэгічных аргументаў па пашыранай эксплуатацыі еўрапейскай часткі Савецкага Саюза прапанова абмежаванай ваеннай аперацыі супраць СССР ператварылася ў «вайну на вынішчэнне» і кампанію па заваяванню «жыццёвай прасторы, зерня і сыравіны».
Нямецкія даследчыкі ў апошнія дзесяцігоддзі вельмі актыўна пачалі вывучаць гісторыю нацысцкай акупацыі Беларусі, выкарыстоўваючы пры гэтым новыя матэрыялы германскіх архіваў. У даследаванні [5] пад рэдакцыяй навуковага дырэктара Цэнтра ваенна-гістарычных даследаванняў у Пацдаме гісторыка Р.-Д. Мюлера сцвярджаецца, што тэарэтычная падрыхтоўка для магчымага эканамічнага выкарыстання савецкай эканамічнай прасторы была праведзена нацыстамі задоўга да пачатку вайны, пры гэтым выкарыстоўваліся савецкія статыстычныя распрацоўкі. Асноўнай дылемай нямецкай аграрнай палітыкі, якая стала відавочнай ужо пры планаванні і не магла вырашыцца да самага канца, называецца канфлікт паміж эканамічным прагматызмам і ідэалагічнымі ўстаноўкамі. У даследаванні сцвярджаецца, што закон аб новым аграрным парадку, у аснове якога была ліквідацыя калгаснай сістэмы і пераход да індывідуальнага землекарыстання, не адносіўся да тых тэрыторый, якія да 1939 г. не належалі Савецкаму Саюзу, таму што тут нешматлікія калгасы распаліся адразу з пачаткам вайны.
Як піша гісторык И. Шлотц у сваей кнізе [6], тэрор і прапаганда з’яўляліся двума бакамі нямецкай акупацыйнай палітыкі. Прымус да працы, крывавае падаўленне непакорлівых і знішчэнне не гарантавалі забеспячэння нямецкага панавання. Прапаганда выкарыстоўвалася дзеля таго, каб зрабіць беларускае насельніцтва лаяльным і пакорлівым. Нямецкая прапаганда базіравалася на канкрэтных мэтах грамадзянскай адміністрацыі: беларускае насельніцтва павінна было падтрымліваць акупацыйныя ўлады ў барацьбе з партызанамі, а таксама пастаўляць сельскагаспадарчую прадукцыю.
У сваёй навуковай працы [7] нямецкі гісторык X. Герлах паказвае шматлікія аспекты ваенна-эканамічнага рабавання захопленай тэрыторыі Беларусі. Аўтар сцвярджае, што Беларусь адразу трапіла ў сферу дзейнасці ваеннай адміністрацыі, якая была прадстаўлена гаспадарчай інспекцыяй, гаспадарчымі камандамі і гаспадарчымі групамі, якія актыўна выкарыстоўвалі яе прадукцыйныя рэсурсы. На думку аўтара, аддзелы сельскай гаспадаркі акружных камісарыятаў атрымлівалі распараджэнні непасрэдна з «усходняга міністэрства» і адказвалі перад ім за іх выкананне. Аўтар лічыць, што ідэю болып інтэнсіўнага выкарыстання захопленай вытворчасці было магчыма ажыццявіць праз змяненні ў арганізацыі сельскагаспадарчых работ, праз зацікаўленасць селяніна ў павышэнні вытворчасці сельскагаспадарчых прадуктаў, праз пашырэнне плошчы ворнай зямлі і г. д. Значны ўплыў на скарачэнне вытворчасці, як адзначае ў сваёй працы Герлах, на тэрыторыі Беларусі аказвалі партызаны.
У сваёй манаграфіі [8], выдадзенай на нямецкай мове і два разы перавы-дадзенай на беларускай, нямецкі гісторык Б. К’яры даследуе розныя пытанні гісторыі ваеннай штодзённасці беларускага грамадства ў перыяд нямецкай акупацыі. У ёй разглядаюцца ў тым ліку і пытанні эканамічнага і сацыяльнага жыцця мясцовага насельніцтва. Даследчык падрабязна апісвае структуру мясцовага самакіравання падчас акупацыі на ўзроўні ад раёна да вёскі, аналізуе яго нацыянальны і ўзроставы склад, адукацыйны ўзровень, паказвае яго цяжкае дваістае становішча «паміж молатам і накавальняй» (г. зн. паміж нямецкай адміністрацыяй і партызанскімі структурамі). Менавіта прадстаўнікі мясцовага самакіравання (старасты, раённыя бургамістры), па меркаванні гісторыка, адказвалі за здачу сялянскім насельніцтвам сельскагаспадарчых падаткаў. Гісторык адзначае, што заход небел арускія сяляне спадзяваліся на агульную прыватызацыю зямлі, падрабязна распавядае пра аграрную рэформу 1942 г. і фактычную немагчымасць яе ажыццяўлення. У навуковай працы надаецца значная ўвага ўплыву партызанскага руху на палітыку нямецкіх акупацыйных уладаў у галіне сельскай гаспадаркі.
Цікавым падаецца таксама даследаванне гісторыка М. Бартушкі [9], якое выйшла ў свет у Германіі ў 2008 г. і выдадзена на беларускай мове ў 2014 г. Некаторую ўвагу ён надае мэтам нямецкай акупацыйнай палітыкі ў Беларусі, сцвярджаючы, што лёс, які мусіў напаткаць Беларусь, доўгі час заставаўся спрэчным пунктам нямецкіх планаў. Згодна са сцвярджэннямі аўтара, частка гісторыкаў лічыць, што Беларусь паводле нацысцкіх планаў павінна была быць германізавана, а іншыя выказваюць меркаванне, што сюды павінны былі перасяліць частку «расава непаўнавартаснага» насельніцтва Прыбалтыкі і Польшчы. Пры гэтым савецкія тэрыторыі пасля чаканай хуткай перамогі павінны былі служыць выключна крыніцай аграрнай прадукцыі і сыравіны. Пасля таго, як надзеі на хуткую вайну не апраўдаліся, гэтая палітыка была зменена. Цяпер немцы планавалі выкарыстоўваць таксама мясцовую вытворчасць і працоўную сілу. Аўтар адзначае, што канфіскацыя лішкаў прадукцыі на карысць нямецкага ўнутранага фронту і войска вымусіла галадаць цэлыя пласты насельніцтва ў Беларусь Гатоўнасць пакінуць паміраць мясцовае насельніцтва ад голаду дзеля мэты забяспечыць сябе, на думку аўтара, таксама вынікала з расісцкай ідэалогіі нямецкага кіраўніцтва.
Цікавасць вызывае праца маладога нямецкага гісторыка А. Бракеля [10]. Даследаванне прысвечана малавядомым аспектам гісторыі Заходняй Беларусі, у тым ліку і эканамічным пытанням падчас Другой сусветнай вайны, на прыкладзе Баранавіцкай вобласці. Разглядаючы факты супрацоўніцтва нацысцкіх уладаў і мясцовага насельніцтва ў гаспадарчай сферы, ён сцвярджае, што ў асноўным тэта супрацоўніцтва насіла прымусовы характар. Аўтар паказвае агульную карціну прыцягнення мясцовага насельніцтва да прымусовай працы і падкрэслівае, што да канца 1943 г. на тэрыторыі Баранавіцкай акругі было зарэгістравана 134 тыс. чалавек мясцовай рабочай сілы, з якой 95 тыс. былі занятыя ў сельскай гаспадарцы.
Вынікі даследаванняў польскіх гісторыкаў могуць служыць у якасці зыходнага матэрыялу для правядзення параўнальнага аналізу асноўных накірункаў аграрнай палітыкі нацыстаў. Заканамернасць такой аналогіі тлумачыцца адзінствам некаторых форм і метадаў правядзення акупацыйнай палітыкі. Сярод гэтых даследаванняў можна выдзеліць працу Е. Карлікоўскага [11], які апісвае акупацыйную палітыку Рэйха і адзін з асноўных акцэнтаў робіць менавіта на аграрнай палітыцы, вельмі падрабязна характарызуе ўсю падатковую сістэму на вёсцы. Аўтар сцвярджае, што немцы, браўшы кантынгенты (натуральныя падаткі), тым не менш пакідалі сялянам сродкі для жыцця.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: