Л Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Л Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Научная Фантастика. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.38/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Л Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке) краткое содержание

Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Л Дайнеко, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Л Дайнеко
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У калiдоры раптам пачулася лёгкае тупаценне, быццам козачка прабегла. Гай паглядзеў у вочка, прарэзанае ў дзвярах. Проста перад сабою, за некалькi сантыментраў ад сваiх вачэй, ён убачыў тую самую лысагаловую пачвару, што абнюхвала яго ў кабiнеце. Зялёнае вока, чырвона-залатая зрэнка, пранiзлiвы, хiтры i адначасна нейкi тупы позiрк... Гаю зрабiлася так сумна, так маркотна, быццам той, каго ён толькi што ўбачыў, улiў у душу халодную атруту. Захацелася заснуць, заснуць назаўсёды. Цьмяна разумеючы, што робiць, Гай закасаў на левай руцэ рукаў кашулi. Сiняватыя вены рэзка вылучалiся на белай скуры. "Вазьмi нажнiцы - вунь яны ляжаць на падаконнiку - i выпусцi сiнi ручай на волю", - быццам шаптаў на вуха нейчы лагодна-цёплы, ледзь не матчын голас. Гай, запавольна, нiбы самнамбула, злез са стала, падышоў да падаконнiка, узяў халодныя нажнiцы, раскрыў iх, праверыў пальцам, цi вострае лязо. Заставалася чыркнуць па вене...

Раптам у дзверы моцна загрукалi.

- Бацька, адчынi, упусцi мяне! - пачуўся ўсхваляваны сынаў голас. Хутчэй адчынi!

Клён зноў забарабанiў кулакамi па дзвярах.

Нажнiцы звонка ўпалi на падлогу, i гэты рэзкi ляскотны гук нiбы разбудзiў Гая Дубровiча. Ён уздрыгнуў, хуценька памкнуўся да дзвярэй.

- Не адчыняйце, спадар Гай! - закрычаў з першага паверха Дулеб. Толькi не адчыняйце! Я сазванiўся з горадам, i праз некалькi хвiлiн прыбудзе дапамога! Гэтыя пачвары падманваюць вас! Не адчы...

Пачулiся гукi барацьбы, валтузнi, потым нешта глуха гоцнулася на падлогу, пэўна, Дулеб.

Гай прыляпiўся да вочка ў дзвярах, адначасова адчыняючы дзверы. Падалося, што сынаў голас прыдушаны, ненатуральны. Ён убачыў Клёна перакошаны твар, спалоханыя нерухомыя вочы. На правай руцэ ўжо павiсла агiдная безвалосая пачвара.

Гай рэзка расчынiў дзверы. Не дай, неба, нiводнаму бацьку ўбачыць тое, што ён убачыў. На падлозе фоталабараторыi, паблазенску прысядаючы i прытанцоўваючы, выцiраючы насоўкай кроў з зялёных шасцiпалых рук, стаяла высачэзная агiдзiна з ружовай, як у нованароджанага дзiцяцi, скурай. У яе быў Клёнаў твар, але перад тым як страцiць прытомнасць, Гай Дубровiч зразумеў: гэтыя пачвары забiлi сына, забiлi Клёна, злупiлi ў яго з галавы скуру i адзiн з iх адзеў яе, як маску, на свой твар...

- Навошта? - толькi й сказаў Гай i страцiў прытомнасць.

АБ ЧЫМ ГАВАРЫЛI ШАРАВЫЯ МАЛАНКI

IV

На цэнтральным пульце кiравання Галоўнага Iндаэўрапейскага Стрэсографа, якi знаходзiўся ў Татрах на гары Герлахаўскi-Шцiт, дзяжурыла чарговая змена стрэсаператараў. На гэты раз за паказаннямi прыбораў сачылi Карл Гакенхольц i Радаслаў Буслейка. Яны сядзелi на крэслах-вяртушках у прасторнай ярка асветленай кабiне без вокнаў. Канструктары i будаўнiкi Стрэсографа наўмысна не прарэзалi ў кабiне нiводнай шчылiнкi, каб таго, хто заступаў на дзяжурства, не магла адарваць ад выканання службовага абавязку цудоўная навакольная прырода. А краявiды былi тут, у паднябессi, невераемна прыгожыя. Горы, лясы, воблакi, рухомыя ценi ад воблакаў на iскрыстым срэбным снезе. Калi ж начное неба густа засявалi кропкi зорак i белыя вяршынi гор рабiлiся рафiнадна-сiнiмi, чалавечае сэрца поўнiлася шчымлiвай радасцю, бо толькi праз немiтуслiвую прыгажосць прыроды можна гутарыць з вечнасцю i хоць трошкi зразумець яе. Але ў стрэсаператары iшлi людзi несентыментальныя, цвёрдыя, з ясньга адчуваннем сваёй задачы. Задача ж была якi ўжо год адна - папярэдзiць насельнiцтва аб магчымых глабальных атаках Старой Цывiлiзацыi. Стрэсограф, калi апусцiць усе не самыя iстотныя дэталi, быў заснаваны на тым жа прынцыпе, што i сейсмограф, прынцыпе фiксавання ўдарных хваль. Ламаў гранiтнае нутро планеты землятрус, i на тысячы кiламетраў ад эпiцэнтра бегла ўдарная хваля, прадчуваючы якую, выпаўзалi з глыбокiх нораў змеi, бязладна мiтусiлiся каля мурашнiкаў, як не вар'яцелi, мурашкi. Рознiца была ў тым, што стрэсограф фiксаваў ударныя паветраныя хвалi. Адмоўна зараджаная эмацыянальная энергiя, непамерна накоплiваючыся ў адным месцы, не магла не зрушыць сваiм цяжарам крохкiя паветраныя слаi. Нездарма белетрысты мiнулых часоў, асаблiва майстры дэтэктыўнага жанру, любiлi пiсаць: "Ва ўсiм наваколлi была разлiта трывога". Вось гэту трывогу, гэты крык аб пагрозе i аб дапамозе чуйна лавiлi антэны, экраны i камп'ютэры Галоўнага Iндаэўрапейскага Стрэсографа. Дарэчы, на ўсiм зямным шары i ў Блiжнiм Космасе такiх стрэсографаў было недзе каля дваццацi.

Неабходна зазначыць, што Старая Цывiлiзацыя, загнаная ў кут, даўно рыхтавалася да свайго контрнаступлення. Летапiсы расказваюць пра масавыя самазабойствы хрысцiян напярэдаднi 1000 году. Людзi баялiся Страшнага суда, канца свету, прышэсця Антыхрыста i знiшчалi сябе i сваiх дзяцей. Але што гэта, як не магiльнае дыханне Старой Цывiлiзацыi? Вельмi часта, асаблiва ў XX стагоддзi, выкiдвалiся на акiянскiя водмелi i памiралi сотнi кiтоў, самых буйных млекакормячых планеты. Чаго толькi не навыдумлялi на гэты конт вучоныя. I што ў кiтоў парушаўся бiялагiчны компас, i што яны труцiлiся адыходамi прамысловай дзейнасцi чалавека, i што iхняе надта вузкае горла замуроўвалi рачкi, малюскi i водарасцi-паразiты. А гэта праводзiла эксперымент Старая Цывiлiзацыя, каб, набраўшыся вопыту, атакаваць, у рэшце рэшт, Чалавека.

Карл Гакенхольц i Радаслаў Буслейка, немец i беларус, былi вельмi не падобныя адзiн на аднаго. Карл маленькi, чарнавалосы, з велымi смуглай скурай, Радаслаў буйнацелы, высокi, шавялюра саламяна-жоўтая. Здавалася б, i тэмпераменты ў iх павiнны былi быць розныя, але абодва яны былi прыроднымi сангвiнiкамi, што падразумявае жвавасць, хуткую ўзбуджальнасць i лёгкую зменлiвасць эмоцый. Сёння ў стрэсаператараў пераважаў разважлiва-фiласафiчны настрой.

- Карл, ты чытаў "Кодэкс тыранаў" Арыстоцеля? - спытаў Буслейка.

- Чытаў, - кiўнуў галавой Карл.

- А можаш успомнiць, што там насачыняў вялiкi фiлосаф?

- Паспрабую, - нiколькi не здзiвiўшыся нечаканай просьбе (што толькi не прыйдзе ў галаву пад час доўгага дзяжурства?), згадзiўся Карл.

- Давай.

- Першая запаведзь: "Не дазваляць вылучацца дастойным. Нават караць смерцю". Другая: "Забаранiць сумесныя абеды". Гэта азначае, як я разумею, адмену свабоды сходаў. Трэцяя запаведзь: "Трымаць шпiёнаў". Чацвёртая: "Пастаянна абяцаць лепшае жыццё ў будучынi". Пятая: "Узводзiць грамадскiя збудаваннi, каб людзi былi заўсёды занятыя". I шостая, калi ў мяне яшчэ няма старэчага склерозу...

- "Весцi войны або рыхтавацца да iх, бо народ гэткiм чынам будзе мець патрэбу ў адзiнаўладным кiраўнiку", - хуценька кончыў за яго Радаслаў i засмяяўся. - Твой мозг, Карл, працуе яшчэ, як камп'ютэр.

- Дзякуй за камплiмент, - усмiхнуўся ў адказ Карл. - Але i ў цябе пакуль што мазгi - як гэта кажуць у вас, славян? Ага, успомнiў - не заржавелi.

Стрэсаператары сябравалi, бо немагчыма цэлыя месяцы сядзець побач у кабiне i не паспрабаваць зазiрнуць адзiн аднаму ў душу, тым болей што псiхолагi падбiралi на такую работу людзей кампанейскiх, сумясцiмых. Якiм шматслойным нi было б чалавечае жыццё, ёсць амаль у кожнага пункты, кропкi судакранання са сваiм суседам i з усiм чалавецтвам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Л Дайнеко читать все книги автора по порядку

Л Дайнеко - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке), автор: Л Дайнеко. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x