Сергей Давидович - Планета прывiдаў (на белорусском языке)
- Название:Планета прывiдаў (на белорусском языке)
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Сергей Давидович - Планета прывiдаў (на белорусском языке) краткое содержание
Планета прывiдаў (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
- Чаму?.. - каб не маўчаць, абстрактна спытаў Iсаеў.
А Алесь распавядаў далей:
- Трагедыя яшчэ i ў тым, што не ўсе прагнуць успакаення i ўмiратварэння. Напрыклад, тыя, хто сёння пры ўладзе, з усiх сiл стараюцца замiтусiць, забаламуцiць усiх, бо ў гэтым яны знаходзяць свае iснаванне.
- А хто пакараў вас? - цiха пацiкавiўся Iван.
- Пакараць цэлы народ такiм чынам здольны толькi той, пра каго мы, у свой час, забылiся, ад каго адвярнулiся... Але думаю, што пакаранне пачалося з нас самiх. Мы самi сябе пакаралi... Калiсьцi, шмат вякоў назад, мы, людзi адной нацыi, адной дзяржавы, наперакор усяму свету пайшлi не ўперад, а, патаптаўшыся на месцы, накiравалiся назад. Кiнуўшы пад ногi здабыткi продкаў, збэсцiўшы сваю гiсторыю, сваё мiнулае, мы, неяк непрыкметна для сябе, забылiся - хто мы! Забылiся пры жыццi! Ля могiлак бацькоў! На святой сваёй зямлi! Мы замуцiлi, забрудзiлi свае вытокi, мы павысушвалi свае каранi!
Такое, як аказалася пазней, не праходзiць бясследна, не даруецца. Забыўшыся, хто мы, - мы павярнулi вочы ў бок штучных цэннасцяў, мы смяялiся над такiмi паняццямi, як духоўнасць, душа, мы, па сутнасцi, адмовiлiся ад душы, прадалi яе тагачасным заклiкам i заклiнанням шаманскай, чужой iдэалогii.
Чалавек без душы - горш iржавага робата, ён, калi што i робiць, - робiць бяздумна, зацюкана, нятворча. А калi дадаць да гэтага, што бяздушны чалавек робiць яшчэ i пад вечным страхам, - можна сабе ўявiць, да якога заняпаду мы дайшлi. Нас апанавалi хваробы, катастрофы, голад, жорсткасць. Нас пачалi касiць эпiдэмii, мор. Мы дэградыравалi i знiклi...
Iсаеў i Сухiн ад жаху не маглi варухнуцца. Iван, прыйшоўшы ў сябе, ледзь чутна спытаўся:
- Ну а яны, тагачасныя вашы кiраўнiкi, няўжо не разумелi, што быць творцам можа толькi свабодны, разняволены чалавек, пазбаўлены страху?
- Яны-то, магчыма, i ведалi гэта, але разумелi i тое, што свядомы, свабодны, творчы i забяспечаны чалавек будзе пазбаўлены залежнасцi ад уладаў i нiколi не сагне каленяў перад дыктатам.
Iсаеў таксама пацiкавiўся:
- Няўжо ўсе падпарадкоўвалiся гэтай несправядлiвасцi? А iнтэлiгенцыя? А творчыя людзi?
- Былi такiя, хто не забыўся пра свае каранi, але яны забылiся пра другое. Забылiся, што трэба адкiнуць уласныя амбiцыi i ратаваць сваю бацькаўшчыну. Яны грызлiся памiж сабой за нейкiя прэмii, за права ўзначальваць самiх сябе - за дробязi, не заўважаючы галоўнае. Гэта нагадвала дзяцей, якiя сквапна вытрасаюць кiшэнi сваёй памiраючай мацi i радуюцца - хто болей знайшоў медзякоў...
- А сюды?! Як трапiлi вы сюды?! Дзе - Зямля! Дзе - Аскал!
- Душа, як i думка, здольна перамяшчацца ў прасторы iмгненна. Варта толькi некаму пажадаць - i душа пераселiцца ў самую недасягаемую далеч... што i здарылася з намi.
- I хто пажадаў такое? Не вы ж самi? - спрабаваў удакладнiць Iван.
- Гэта ва ўладзе толькi Бога! Ён, назiраючы за нашым духоўным i фiзiчным выраджэннем, рашыў, што мы не дастойныя той зямлi, ад якой адвярнулiся, i выбраў самую далёкую планету, куды i перасялiў нашы душы-прывiды. Гасподзь,у пакаранне, захаваў пры нас усю нашу тагачасную недарэчнасць i перанёс яе сюды.
- А падрабязней, што гэта за недарэчнасць? - спытаўся Iсаеў.
- Вы не бачылi нашу беднасць, якую мы працягваем ухваляць як нейкае эканамiчнае дасягненне! Вы не бачылi нашы чэргi! Вы не спрабавалi пакаштаваць нашу каўбасу, ад якой сабакi дохнуць! Вы i не ўяўляеце нашу зашоранасць i даверлiвасць! У нас тут пастаянныя сходы, галасаваннi, рэферэндумы! Мы змагаемся за пераходны сцяг, за ганаровы вымпел, за грамату! Мы робiм выгляд, што прымаем законы, а правiць сiла беззаконня! З намi - нашы хваробы: i фiзiчныя, i маральна-псiхалагiчныя! Мы калiсьцi сваю годнасць, мову, духоўнасць i душу прамянялi на ўсё гэта. Забыўшыся, хто мы, - мы не маем мiнулага, з намi толькi наша вечнае сучаснае - нашы пакуты...
Распавядальнiк сцiх i апусцiў галаву. Было вiдаць, што кожнае слова аддавалася яму болем.
- А мова? Што ў вас за мова такая? Я не бачу ёй лагiчнага тлумачэння, асцярожна загаварыў Iван. - Вы i гэта мова - штосьцi ненатуральнае, супярэчлiвае, iншароднае...
Алесь не адказаў i яшчэ нiжэй апусцiў галаву. Iван зразумеў, што гэта, магчыма, самы вялiкi грэх кожнай сумленнай пераселенай душы.
- А дзе выйсце? - занепакоена спытаўся Iсаеў. - Чым вам можна дапамагчы?
Алесь горка ўсмiхнуўся:
- Дзе выйсце?.. А выйсце, здавалася б, вельмi простае: тая душа, якая ўспомнiць, дзе пачатак яе роду, якая атулiць сябе адвергнутымi святынямi, якая шчыра пакаецца перад сабой i Богам, тая душа зробiцца нябачнай i знойдзе ўпакаенне на зямлi сваiх продкаў - i мучэннi скончацца...
- Няўжо так складана ўспомнiць сваё мiнулае i пазбавiцца ад пакутаў? - не вытрымаў Iсаеў.
- Каб гэта было так проста, большасць даўно б перасялiлася ў вечную благадаць. Нават душы тых, хто калiсьцi збiраўся выратаваць нацыю ад слепаты, працягваюць i тут дзялiць прэмii i званнi, не жадаюць саступiць лiдэрства адраджэнства свайму паплечнiку. Душы толькi тых нямногiх, хто ў свой час не раздваiўся, не зламаўся, пакояцца на адвечнай Радзiме ў згодзе з Богам i сабой.
- Мы не гiсторыкi, - вiнавата прызнаўся Iван, - тут патрэбны спецыялiст у сваёй галiне. Абяцаем, што, вярнуўшыся на Зямлю, дакапаемся да вашага роду-племенi i неяк перададзiм вам...
- О не! Гэта не дапаможа! Мы павiнны самi цi ўратавацца, цi працягваць вечныя пакуты... Толькi самi...
Далей гаворка не складвалася. Усе разумелi, што пасля галоўнага i балючага распытваць сёння пра iншыя дробязi было б нетактоўным.
* * *
Прыкладна праз два тыднi аўтаномны блок сувязi на капсуле прыняў сiгнал падлятаючага да планеты Аскал касмiчнага карабля-выратавальнiка.
Узрушаныя Iсаеў i Сухiн перадалi адказ, назваўшы свае каардынаты, i папярэдзiлi калег, каб не садзiлiся на планету.
У сумнага Алеся не было прычын для радасцi, бо новыя сябры i цiкавыя субяседнiкi збiралiся пакiнуць яго назаўсёды, а наперадзе чакалi яго абраныя некалi iм пакуты.
Калi аднойчы касмiчны карабель завiс над скалой i прыняў на борт капсулу з двума астранаўтамi, Алесь стаяў i плакаў - пакуты працягвалiся.
Якое ж было Алесева здзiўленне, калi капсула з адным Iванам вярнулася назад i села побач з iм.
- Вы нешта забылiся? - пацiкавiўся Алесь.
- Сядай! - раптоўна паказаў Iван на свабоднае месца.
- Не! - рашуча адказаў Алесь. - Перасяленне душы тэхнiчнымi сродкамi немагчыма. Толькi тут i толькi мы самi! Вы бяссiльныя дапамагчы нават аднаму мне...
- Ты не зразумеў! - засмяяўся Iван. - Сядай, давязеш мяне на карабель, а сам з капсулай вернешся назад. Душа павiнна лётаць - вось табе i крылы! Хутчэй сядай!
- Не, - сумна адказаў Алесь, - у сапраўднай душы павiнны быць свае крылы, узрошчаныя верай i праведнасцю, узнёсласцю i духоўнасцю яшчэ пры жыццi... Дзякуй! Вы i так шмат зрабiлi для мяне, вы страсанулi i вывелi маё iснаванне са стану змярцвелага сну... Шчаслiвай дарогi, i няхай абмiне вас тое бяспамяцтва, якое напаткалi мы...
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: