Станислав Лем - Салярыс (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Станислав Лем - Салярыс (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Научная Фантастика. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
Станислав Лем - Салярыс (на белорусском языке)

Станислав Лем - Салярыс (на белорусском языке) краткое содержание

Салярыс (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Станислав Лем, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Салярыс (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Салярыс (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Станислав Лем
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Так фiзiкi, а не бiёлагi, прапанавалi парадаксальную фармулёўку "плазматычная машына", разумеючы пад гэтым утварэнне ў нашым значэннi, магчыма, i не жывое, але здольнае да мэтанакiраваных дзеянняў - адразу дадамо - у астранамiчным маштабе.

У гэтай спрэчцы, якая за некалькi тыдняў, як вiр, уцягнула ўсе сама знакамiтыя аўтарытэты, упершыню за восемдзесят гадоў захiсталася дактрына Гамава - Шэплi.

Нейкi час яе спрабавалi яшчэ баранiць, даказваючы, што Акiян не мае нiчога агульнага з жывой матэрыяй, што ён з'яўляецца нават не "па-за" або "дабiялагiчным" утварэннем, а толькi геалагiчнай фармацыяй, вядома, нязвыклай, але здольнай стабiлiзаваць арбiту Салярыс з дапамогай змены сiл прыцягнення; абаронцы спасылалiся пры гэтым на прынцып Ле-Шатэлье.

Насуперак гэтай кансерватыўнай думцы з'яўлялiся гiпотэзы, якiя абвяшчалi адна з найбольш распрацаваных гiпотэза Чывiта - Вiта, - што Акiян уяўляе прадукт дыялектычнага развiцця: ад сваёй першапачатковай формы - ад праакiяна, раствору лянiва рэагуючых хiмiчных рэчываў, ён здолеў пад нацiскам неспрыяльных умоў (гэта значыць пагрозлiвых для яго iснавання змяненняў арбiты) перайсцi, iгнаруючы ўсе зямныя ступенi развiцця - з'яўленне адна- i шматклеткавых арганiзмаў, раслiнную i жывёльную эвалюцыi, iгнаруючы ўтварэнне нервовай сiстэмы i мозгу - адразу пераскочыць у стадыю "гомеастатычнага Акiяна". Iнакш кажучы, у адрозненне ад зямных арганiзмаў, якiя сотнi мiльёнаў гадоў прыстасоўвалiся да навакольнага асяроддзя i толькi ў канцы гэтага працяглага перыяду запачаткавалi разумныя iстоты, Акiян адразу ж запанаваў над навакольнымi ўмовамi.

Усё гэта было вельмi арыгiнальна, толькi нiхто па-ранейшаму не ведаў, якiм чынам сцюдзянiсты сiроп можа стабiлiзаваць арбiту нябеснага цела. Амаль спрадвеку былi вядомы механiзмы, якiя стваралi штучнае сiлавое i гравiтацыйнае поле - гравiтатары, - але нiхто нават не думаў, што аморфная жыжка можа даваць эфект, якi ўяўляе - у гравiтатарах - вынiк складаных ядзерных рэакцый i высокiх тэмператур. У газетах, захлiснутых дзеля забавы чытачоў i дзеля страху вучоных сама брыдкiмi выдумкамi на тэму "тайна планеты Салярыс", сустракалiся нават такiя сцвярджэннi, што планетны Акiян з'яўляецца... далёкiм родзiчам зямных электрычных вугроў.

Калi хоць у нейкай ступенi ўдавалася вырашыць адну праблему, высвятлялася, як гэта пасля неаднаразова было з Салярыс, што замест адной загадкi ўзнiкала другая, яшчэ больш неверагодная.

Даследаваннi паказалi, што Акiян не дзейнiчае па прынцыпу нашых гравiтатараў (гэта было б, зрэшты, немажлiва), а валодае здольнасцю непасрэдна мадэляваць метрыку часу-прасторы, што вядзе, мiж iншым, да адхiленняў у вымярэннi часу на адным i тым жа мерыдыяне Салярыс. Такiм чынам Акiян не толькi ў пэўным сэнсе ведае тэорыi Эйнштэйна - Бевi, але нават здолеў iх скарыстаць (што не скажаш пра нас).

Калi гэта стала вядома, у навуковым свеце выбухнула адна з сама значных у нашым стагоддзi сенсацый. Сама непарушныя, усiмi прызнаныя тэорыi рухнулi, у навуковай лiтаратуры з'явiлiся вельмi ерэтычныя артыкулы, усiх распалiла альтэрнатыва "генiяльны Акiян" або "гравiтацыйная сцюдзянiстасць".

Усё гэта адбывалася за добрыя дваццаць гадоў да майго нараджэння. Калi я хадзiў у школу, Салярыс, зыходзячы з выяўленых пазней фактаў, ужо была прызнана планетай, на якой маецца жыццё - праўда, усяго толькi адзiн насельнiк...

Другi том Х'юза i Эйгеля, якi я гартаў амаль механiчна, пачынаўся сiстэматыкай, гэткай жа арыгiнальнай, як i забаўнай. У класiфiкацыйнай таблiцы стаялi па чарзе: тып - палiтэрыi (Роlitеriа), род - суклетныя (Sуnсуtiаliа), клас - метаморфныя (Меtаmоrрhа).

Нiбыта нам было вядома Бог ведае колькi экземпляраў гэтага гатунку, у той час, як прадстаўнiк быў толькi адзiн, праўда, важыў ён семнаццаць бiльёнаў тон.

Пад маiмi пальцамi мiльгалi каляровыя дыяграмы, квяцiстыя графiкi, спектральныя аналiзы, якiя дэманстравалi тып i тэмп асноўнага абмену, яго хiмiчныя рэакцыi. Чым далей я залазiў у тоўсты том, тым больш на яго мелаваных старонках было матэматыкi; можна было меркаваць, што нашыя веды пра гэтага прадстаўнiка класа метаморфных, якi ляжаў, спавiты цемрай чатырохгадзiннай ночы, за некалькi сотняў метраў пад сталёвым дном Станцыi, надзвычай дасканалыя.

На самай справе яшчэ не ўсе прыйшлi да думкi, цi "iстота" гэта наогул, ужо не кажучы пра тое, цi можна назваць Акiян разумным. Я паставiў тоўсты том на палiцу i дастаў наступны. Ён складаўся з дзвюх частак. Першая была прысвечана вынiкам эксперыментаў, праведзеных пад час бясконцых спробаў наладзiць кантакт з Акiянам. Гэтая спроба, я добра памятаў яшчэ са студэнцкiх гадоў, выклiкала бясконцыя анекдоты, кпiны i досцiпы; у параўнаннi з тымi джунглямi, у якiя завяло вучоных пытанне пра кантакт, нават сярэдневяковая схаластыка здавалася зразумелым i даступным акадэмiчным курсам, якi не выклiкае цяжкасцей. Другую частку тома, у якой была амаль тысяча трыста старонак, займала толькi бiблiяграфiя прадмета. Арыгiнальная ж лiтаратура, напэўна, не змясцiлася б у пакоi, дзе я сядзеў.

Першыя спробы кантакту адбывалiся з дапамогай спецыяльных электронных апаратаў, якiя трансфармуюць iмпульсы, што пасылаюцца ў абодва напрамкi. Сам Акiян пры гэтым браў актыўны ўдзел у выпрацоўцы такiх апаратаў. Але ўсё гэта адбывалася ўсляпую. Што значыла "браў удзел у выпрацоўцы"? Акiян мадыфiкаваў пэўныя элементы апушчаных у яго прыбораў, у вынiку чаго змянялiся рытмы разрадаў, якiя запiсвалiся, апараты для рэгiстравання адзначалi мiрыяды сiгналаў, што нагадвалi абрыўкi найскладанейшых матэматычных аперацый, але што ўсё гэта азначала? Мо гэта былi звесткi пра часовае ўзбуджэнне Акiяна? А мо гэта iмпульсы, якiя дзесьцi далёка, за тысячы мiль ад даследнiкаў, нараджалiся яго вялiзнымi ўтварэннямi? А мо перакладзеныя на незразумелую электронную мову адлюстраваннi спрадвечных iсцiн гэтага Акiяна? Або яго творы мастацтва? Хто гэта мог ведаць, калi немагчыма было атрымаць адну i тую ж рэакцыю на раздражняльнiк? Калi Акiян адгукаўся то выбухам iмпульсаў, якiя ледзь не разносiлi на кавалкi апаратуру, то глухiм маўчаннем? Калi нiводзiн дослед нельга было паўтарыць? Увесь час здавалася, што мы вось-вось расшыфруем няспынна нарастаючую лавiну запiсаў, i спецыяльна для вывучэння гэтай iнфармацыi стваралiся электронныя машыны такой магутнасцi, якой не патрабавала дасюль вырашэнне нiводнай праблемы. Сапраўды, некаторыя вынiкi ўдалося атрымаць. Акiян - крынiца электронных, магнiтных, гравiтацыйных iмпульсаў гаварыў быццам на матэматычнай мове; пэўныя выбухi яго разрадаў можна было класiфiкаваць, выкарыстоўваючы найбольш абстрактныя раздзелы зямной матэматыкi, тэорыю множнасцi; там з'яўлялiся гамолагi структур, вядомых у той галiне фiзiкi, якая займаецца пытаннямi ўзаемаадносiн энергii i матэрыi, канечных i бесканечных велiчынь, часцiц i палёў - усё гэта схiляла вучоных да высновы, што яны маюць перад сабой пачвару, якая мыслiць, нешта накшталт протаплазматычнага мора-мозгу, якое шматразова разраслося i абвiло ўсю планету i якое бавiць час у нябачных па сваёй шырынi тэарэтычных развагах пра сутнасць Сусвету, а нашыя апараты ловяць толькi нязначныя, выпадкова падслуханыя абрыўкi гэтага спрадвечнага, глыбiннага, даўжэзнага маналога, якi пераўзыходзiць усялякую мажлiвасць нашага разумення.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Станислав Лем читать все книги автора по порядку

Станислав Лем - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Салярыс (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Салярыс (на белорусском языке), автор: Станислав Лем. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x