LibKing » Книги » Фантастика и фэнтези » Научная Фантастика » Джордж Оруэлл - 1984 (на белорусском языке)

Джордж Оруэлл - 1984 (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Джордж Оруэлл - 1984 (на белорусском языке) - бесплатно ознакомительный отрывок. Жанр: Научная Фантастика. Здесь Вы можете читать ознакомительный отрывок из книги онлайн без регистрации и SMS на сайте LibKing.Ru (ЛибКинг) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
libking
  • Название:
    1984 (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Ваша оценка:

Джордж Оруэлл - 1984 (на белорусском языке) краткое содержание

1984 (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Джордж Оруэлл, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

1984 (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок

1984 (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно (ознакомительный отрывок), автор Джордж Оруэлл
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яна зноў непрыязна глянула на яго.

- Часам яны нечым пагражаюць, - сказала яна, - нечым, што не можаш вынесцi, пра што не можаш нават думаць. I тады ты кажаш: "Не рабiце гэта мне, зрабiце гэта каму-небудзь iншаму, зрабiце гэта Такому-i-такому". А пасля ты можаш думаць, што ўсё гэта было толькi хiтрыкамi, што ты сказаў толькi, каб яны спынiлiся, i зусiм не меў тое на ўвазе. Але гэта няпраўда. Тады, калi гэта адбываецца, ты якраз тое i маеш на ўвазе. Думаеш, што няма iншай магчымасцi ўратавацца, тады ты гатовы ўратаваць сябе менавiта гэтак. Ты хочаш, каб гэта здарылася з другiм чалавекам. I табе напляваць, як ён там будзе пакутаваць. Ты клапоцiшся толькi пра сябе.

- Клапоцiшся толькi пра сябе, - паўтарыў ён.

- I пасля ўжо не адчуваеш да гэтага другога чалавека таго, што адчуваў раней.

- Не, - сказаў ён, - не адчуваеш.

Здавалася, iм не было больш чаго сказаць. Вецер прыляпляў iх тонкiя камбiнезоны да цела. Неяк адразу зрабiлася няўтульна сядзець моўчкi, да таго ж было занадта холадна, каб сядзець проста так. Яна сказала, што ёй трэба паспець на метро, i ўстала, каб пайсцi.

- Нам трэба сустрэцца зноў, - сказаў ён.

- Так, - адказала яна, - нам трэба сустрэцца зноў.

Ён нерашуча пайшоў за ёй, адстаючы на паўкроку. Яны зноў маўчалi. Хоць яна i не спрабавала пазбавiцца ад яго, аднак iшла якраз так хутка, каб ён не мог iсцi з ёю крок у крок. Ён быў вырашыў правесцi яе да самай станцыi метро, але раптам гэтае бадзянне на такiм холадзе падалося яму бязглуздым i невыносным. Яго ахапiла жаданне не так адчапiцца ад Джулii, як вярнуцца ў кавярню "Каштан", якая нiколi не здавалася яму такой прывабнай, як у гэты момант. Яму шчымлiва прыгадваўся яго столiк у кутку з газетай, шахматнай дошкай i з джынам, што лiецца няспынным патокам. А галоўнае - там цёпла. Праз момант, не зусiм ненаўмысна, ён даў невялiчкай купцы людзей аддзялiць сябе ад яе. Ён не надта спрытна паспрабаваў яе дагнаць, пасля адстаў, развярнуўся i пайшоў у другi бок. Прайшоўшы метраў пяцьдзесят, ён азiрнуўся. На вулiцы не было надта людна, але ён ужо не мог яе адрознiць. Любая з тузiна паспешлiвых постацяў магла быць ёю. А можа, яе распаўнелы нягнуткi стан ужо болей нельга было пазнаць ззаду.

"Калi гэта адбываецца, - сказала яна, - ты якраз тое i маеш на ўвазе". Ён якраз тое i меў на ўвазе. Ён не проста сказаў гэта, ён i сапраўды хацеў гэтага. Ён хацеў, каб яе, а не яго аддалi гэтым...

Нешта змянiлася ў музыцы, што лiлася з тэлегляда. У ёй загучалi пранiзлiвыя, з'едлiвыя ноты. I тады - можа, гэтага i не было, можа, проста ўспамiны набылi форму гукаў - голас з тэлегляда заспяваў:

Там, пад раскiдзiстым каштанам

Ты здрадзiў мне, а я табе...

Вочы ў яго налiлiся слязьмi. Афiцыянт, праходзячы мiма, заўважыў, што шклянка ў яго пустая, i вярнуўся з бутэлькай джыну.

Ён падняў шклянку i панюхаў яе. Пойла смярдзела не менш, а яшчэ больш жахлiва з кожным глытком. Але джын стаўся стыхiяй, у якую ён цяпер акунуўся з галавою. Гэта было яго жыццё, яго смерць i яго ўваскрэсенне. Джын знячувальваў яго штовечар, i джын шторанiцы ажыўляў яго. Калi ён прачынаўся, а гэта рэдка здаралася раней за адзiнаццаць нуль-нуль, са злiплымi павекамi, з агнём у роце i спiнай, што, здавалася, зараз пераламаецца напалам, ён нiколi не змог бы нават падняцца з ложка, калi б яшчэ звечара не ставiў побач з ложкам бутэльку i кубачак. Удзень ён сядзеў са шкляным тварам з бутэлькай пад рукою i слухаў тэлегляд. Ад пятнаццацi нуль-нуль i да закрыцця ён быў неадменнай часткай iнтэр'ера "Каштана". Нiхто болей не цiкавiўся, што ён робiць, нiякая сiрэна яго болей не будзiла, нiякi тэлегляд яго не дапякаў. Час ад часу, можа, разы два на тыдзень, ён прыходзiў у пыльны, занядбаны кабiнет у Мiнiстэрства Праўды i рабiў дробную працу або тое, што звалася працай. Ён уваходзiў у склад падкамiтэта аднаго iншага падкамiтэта, якi адгалiнаваўся ад аднаго з незлiчоных камiтэтаў, што займалiся дробнымi праблемамi, узнiклымi пад час працы над Адзiнаццатым выданнем Слоўнiка навамоўя. Яны займалiся складаннем нечага, што звалася "Папярэдняе паведамленне", але пра што ў iм паведамлялася, ён гэтак да канца i не разабраўся. Там было нешта звязанае з пытаннем пра тое, дзе трэба ставiць коску - унутры двукосся цi па-за iм. Разам з iм працавала яшчэ чацвёра, усе гэткiя, як i ён сам. Былi днi, калi яны збiралiся i адразу разыходзiлiся, шчыра прызнаўшыся адзiн аднаму, што рабiць, па праўдзе кажучы, дык i няма чаго. Але былi i iншыя днi, калi яны з ахвотаю сядалi за працу, выяўляючы надзвычайную заўзятасць у пiсаннi дробных нататак i складаннi доўгiх тлумачальных запiсак, якiя пасля нiколi не дапiсвалiся да канца; калi аргументы ў iхнiх уяўных спрэчках рабiлiся неверагодна цьмяныя i заблытаныя, з дробязнымi бойкамi над дэфiнiцыямi, бясконцымi спаўзаннямi на староннiя тэмы, сваркамi i нават пагрозамi звярнуцца да вышэйшага начальства. Але тады раптам iх запал сунiмаўся i яны сядзелi вакол стала i глядзелi адзiн на аднаго згаслымi вачыма, як зданi, што знiкаюць з першым крыкам пеўня.

Тэлегляд на хвiлiну зацiх. Ўiнстан зноў падняў галаву. Навiны! Але ж не, проста памянялася музыка. Уваччу ў яго стаяла карта Афрыкi, на якой схематычна быў пазначаны рух войскаў: чорная стрэлка нястрымна рвецца на поўдзень, белая мкне на ўсход праз хвост першай. Каб супакоiцца, ён падняў вочы на партрэт з непарушным тварам. Цi можна было сабе ўявiць, што другой стрэлкi ўвогуле не iснуе?

Яго ўзрушанасць суцiхла. Ён выпiў яшчэ адзiн глыток джыну, узяў белага каня i зрабiў спробны ход. Шах. Але ход быў вiдавочна няслушны, бо...

У яго ў думках мiжволi ўсплыў даўнi ўспамiн. Ён убачыў асветлены свечкай пакой з вялiкiм ложкам, укрытым белай падшыванай коўдрай, i самога сябе, хлопчыка гадоў дзевяцi-дзесяцi, якi сядзiць на падлозе, трасе скрыначку з кубiкамi i шчаслiва смяецца. Насупраць яго сядзiць мацi i таксама смяецца.

Гэта адбылося прыблiзна за месяц да яе знiкнення. Гэта былi часы прымiрэння, калi галоднае ныццё ў жываце было забыта, а яго колiшняя любоў да яе на нейкi час аджыла зноў. Ён добра памятаў той дзень, пахмурны i дажджлiвы дзень, калi вада цякла ручаiнамi па шыбах i ў пакоi было так цёмна, што немагчыма было чытаць. Дзецям было нясцерпна нудна ў цьмяным цесным пакойчыку. Ўiнстан енчыў i бурчаў, марна просячы есцi, сноўдаўся па пакоi, раскiдваў рэчы, абiваў нагамi шалёўку, пакуль суседзi не пачалi калацiць у сцяну, а малая сястрычка тым часам сядзела i цiха плакала. Урэшце мацi сказала: "Ну, не плачце, я куплю вам цацку. Прыгожую цацку - вам спадабаецца", i пайшла ў самы дождж у маленькую крамку побач з домам, якая яшчэ час ад часу працавала. Вярнулася яна з кардоннай скрынкай з гульнёй "Змейкi i лесвiцы". Ён усё яшчэ памятаў пах мокрага кардону. Гульня была ўбогая. Дошка была патрэсканая, а маленькiя драўляныя кубiкi так кепска вытачаныя, што не клалiся на бакi. Ўiнстан панура i без цiкавасцi глядзеў на падарунак. Але мацi запалiла свечку, i яны селi на падлогу гуляць. Хутка ён ужо ў дзiкiм захапленнi крычаў i смяяўся, калi фiшкi безнадзейна караскалiся па лесвiцах i саслiзгвалi ўнiз па змейках, вяртаючыся на зыходныя пазiцыi. Яны згулялi восем разоў, кожны выйграў па чатыры партыi. Сястрычка, яшчэ занадта малая, каб зразумець сэнс гульнi, сядзела, абапершыся на валiк, i смяялася, бо смяялiся iншыя. I ўвесь вечар яны былi шчаслiвыя разам, як некалi раней.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Джордж Оруэлл читать все книги автора по порядку

Джордж Оруэлл - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




1984 (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге 1984 (на белорусском языке), автор: Джордж Оруэлл. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
Большинство книг на сайте опубликовано легально на правах партнёрской программы ЛитРес. Если Ваша книга была опубликована с нарушениями авторских прав, пожалуйста, направьте Вашу жалобу на PGEgaHJlZj0ibWFpbHRvOmFidXNlQGxpYmtpbmcucnUiIHJlbD0ibm9mb2xsb3ciPmFidXNlQGxpYmtpbmcucnU8L2E+ или заполните форму обратной связи.
img img img img img