Айзек Азимов - Выродлiвы хлапчук (на белорусском языке)
- Название:Выродлiвы хлапчук (на белорусском языке)
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Айзек Азимов - Выродлiвы хлапчук (на белорусском языке) краткое содержание
Выродлiвы хлапчук (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
- Але ж вы мяне не так зразумелi, доктар Хоскiнс, - адклаўшы ўбок лыжку, рашуча сказала мiс Фэлоўз. - Я зусiм не хачу, каб вы перанеслi ў наш час яшчэ аднаго неандэртальца. Я ведаю, што гэта немагчыма. Але ж можна прывесцi ў Стасiс другое дзiця, каб яно гуляла з Цiмi.
- Дзiця чалавека? - Хоскiнс быў агаломшаны.
- Другое дзiця, - адрэзала мiс Фэлоўз, адчуваючы, як iмгненна ўся яе прыхiльнасць да доктара Хоскiнса змянiлася варожасцю. - Цiмi - чалавек!
- Мне гэта нават у галаву не прыходзiла.
- Чаму? Чаму вы не падумалi менавiта пра гэта? Што ў гэтым кепскага? Вы вырвалi дзiця з яго эпохi, асудзiлi яго на вечнае зняволенне, дык няўжо вы не адчуваеце сябе ў даўгу перад iм? Доктар Хоскiнс, калi ёсць у гэтым свеце чалавек, якi па ўсiх паказчыках, акрамя бiялагiчнага, можа лiчыцца бацькам гэтаму дзiцяцi, дык гэта вы. Чаму ж вы не хочаце зрабiць яму такую драбнiцу?
- Я - яго бацька? - спытаўся Хоскiнс, неяк няўклюдна падымаючыся з-за стала. - Калi вы не пярэчыце, мiс Фэлоўз, я правяду вас назад у Стасiс.
Яны моўчкi вярнулiся ў лялечны домiк. Нiхто з iх не сказаў больш нi слова.
* * *
Калi не лiчыць выпадковых, мiмаходзь кiнутых позiркаў, прайшло шмат часу, пакуль ёй зноў удалося сустрэцца з Хоскiнсам.
Iншы раз гэта яе засмучала, але калi Цiмi бываў асаблiва маркотны цi моўчкi па некалькi гадзiн стаяў каля акна, за якiм амаль нiчога не было вiдаць, яна з абурэннем думала: "Якi ж ён дурны, гэты чалавек!"
Цiмi гаварыў з кожным днём усё больш свабодна i правiльна. Праўда, ён так i не змог цалкам пазбавiцца ад уласцiвай яму з самага пачатку некаторай невыразнасцi ў вымаўленнi, у якой яна знаходзiла нават своеасаблiвую прывабнасць. У хвiлiны хвалявання ён iншы раз па-ранейшаму прыцмокваў, але i гэта здаралася ўсё радзей. Мабыць, ён паступова забываўся пра тыя далёкiя днi, што папярэднiчалi яго з'яўленню ў нашым часе.
Па меры таго як Цiмi падрастаў, цiкавасць да яго фiзiёлагаў iшла на спад, затое цяпер iм пачалi больш займацца псiхолагi. Мiс Фэлоўз не ведала, хто з iх выклiкае ў яе найбольшую непрыязнасць. Са шпрыцамi было скончана - уколы i выкачванне з арганiзма вадкасцi спынiлiся, яго перасталi кармiць паводле спецыяльнай дыеты. Але затое цяпер Цiмi, каб атрымаць ежу i ваду, даводзiлася пераадольваць перашкоды. Ён павiнен быў падымаць маснiцы, адсоўваць знарок пастаўленыя рашоткi, торгаць за шнуры. Удары слабага электрычнага току даводзiлi яго да iстэрыкi, i гэта прыводзiла яе ў адчай.
Яна не хацела больш звяртацца да Хоскiнса - кожны раз, калi яна думала пра яго, перад ёй усплываў яго твар, якi ён быў у тую ранiцу на снеданнi. Вочы ў яе заплывалi слязьмi, i яна зноў не магла ўтрымацца, каб не падумаць: "Дурны, дурны чалавек!"
I вось аднойчы каля лялечнага домiка зусiм нечакана пачуўся яго голас - ён клiкаў яе.
Папраўляючы на хаду халат, яна няспешна выйшла з дома i, раптам збянтэжыўшыся, спынiлася, убачыўшы перад сабой зграбную жанчыну сярэдняга ўзросту. З-за светлых валасоў i бледнага твару незнаёмая выглядала вельмi кволаю. За яе спiною, моцна ўчапiўшыся за спаднiцу, стаяў круглатвары, з вялiкiмi вачыма хлапчук гадоў чатырох.
- Дарагая, гэта мiс Фэлоўз, сястра, якая даглядае хлопчыка. Мiс Фэлоўз, пазнаёмцеся з маёй жонкаю.
Няўжо гэта яго жонка? Мiс Фэлоўз уяўляла яе зусiм iншай. Хаця чаму б i не? Такi чалавек, як Хоскiнс, дзеля кантрасту мог выбраць сабе ў жонкi кволую iстоту. Мажлiва, гэта было якраз тое, што яму было трэба...
Яна прымусiла сябе прыязна ўсмiхнуцца.
- Добры дзень, мiсiс Хоскiнс. Гэта ваш... ваш малыш? (Гэта было ўжо поўнай нечаканасцю. Яна магла ўявiць сабе Хоскiнса ў ролi мужа, але не бацькi, за выключэннем, вядома, таго... Яна раптам адчула на сабе змрочны позiрк Хоскiнса i пачырванела.)
- Так, гэта мой сын Джэры, - сказаў Хоскiнс. - Джэры, павiтайся з мiс Фэлоўз.
(Цi не падкрэслiў ён слова "гэта"? Цi не хацеў ён даць зразумець, што гэта яго сын, а не...)
Джэры крыху падаўся наперад, не выпускаючы, аднак, матчынай спаднiцы, i прамармытаў прывiтанне. Мiсiс Хоскiнс вiдочна спрабавала зазiрнуць цераз плячо мiс Фэлоўз у пакой, як бы чакаючы знайсцi там нешта надзвычай цiкавае.
- Ну, што ж, зойдзем у Стасiс, - сказаў Хоскiнс. - Уваходзь, дарагая. На парозе цябе чакае крыху непрыемнае адчуванне, але гэта хутка пройдзе.
- Вы хочаце, каб Джэры таксама ўвайшоў туды? - спытала мiс Фэлоўз.
- Вядома. Ён будзе гуляць з Цiмi. Вы ж гаварылi, што Цiмi патрэбны таварыш у гульнях. Можа, вы ўжо забылiся пра гэта?
- Але... - у яе позiрку адбiлася найвялiкшае здзiўленне. - Ваш хлопчык?
- А чый жа яшчэ? - са злосцю сказаў Хоскiнс. - Хiба не гэтага вы дабiвалiся? Хадзем, дарагая. Уваходзь жа.
З вiдавочным намаганнем падняўшы Джэры на рукi, мiсiс Хоскiнс пераступiла парог. Джэры захныкаў - вiдаць, яму не спадабалася тое, што ён адчуў пры ўваходзе ў Стасiс.
- Дзе ж тая iстота? - тонкiм галаском спыталася мiсiс Хоскiнс. - Я не бачу яе.
- Хадзi сюды, Цiмi! - паклiкала мiс Фэлоўз.
Цiмi выглянуў з-за дзвярэй, утаропiўшыся на нечаканых гасцей. Мускулы на руках у мiсiс Хоскiнс прыкметна напружылiся.
Павярнуўшыся да мужа, яна спыталася:
- Ты ўпэўнены, Джэральд, што ён не небяспечны?
- Калi вы маеце на ўвазе Цiмi, дык нiякай небяспекi, - тут жа ўмяшалася мiс Фэлоўз. - Ён спакойны i паслухмяны хлопчык.
- Але ж ён дзi... дзiкун.
(Вось яно што! Гэта вынiк усiх газетных гiсторый пра хлопчыка-малпу.)
- Зусiм ён не дзiкун, - з нацiскам вымавiла мiс Фэлоўз. - Ён спакойны i разважлiвы ў той ступенi, у якой гэтага можна чакаць ад пяцiгадовага дзiцяцi. Вельмi велiкадушна з вашага боку, мiсiс Хоскiнс, дазволiць вашаму хлопчыку гуляць з Цiмi, i я з усёй адказнасцю прашу вас не трывожыцца.
- Я не ўпэўненая, што згаджуся на гэта, - з раздражненнем сказала мiсiс Хоскiнс.
- Мы ж ужо абмеркавалi гэтае пытанне, дарагая, - сказаў Хоскiнс, - i я думаю, нам няварта ўзнаўляць нашу спрэчку. Спусцi Джэры на падлогу.
Мiсiс Хоскiнс паслухалася. Хлопчык прытулiўся да яе спiнаю i ўтаропiўся на Цiмi, якi ў сваю чаргу не спускаў з яго вачэй.
- Цiмi, хадзем сюды, - паклiкала мiс Фэлоўз, - iдзi, не бойся.
Цiмi паволi ўвайшоў у пакой. Хоскiнс нахiлiўся, каб адчапiць пальцы Джэры ад матчынай спаднiцы.
- Адыдзi крыху назад, дарагая, дай дзецям пазнаёмiцца.
Хлопчыкi апынулiся тварам у твар. Нягледзячы на тое, што Джэры быў маладзейшы, ён быў вышэйшы за Цiмi на цэлы дзюйм, i на фоне яго зграбнай фiгуркi i прыгожа пасаджанай прапарцыянальнай галавы гратэскнасць аблiчча Цiмi раптам кiнулася ў вочы, амаль як i ў першыя днi. У мiс Фэлоўз задрыжалi вусны. Першы загаварыў маленькi неандэрталец.
- Як цябе завуць? - дыскантам працягнуў ён, хутка наблiзiўшы да Джэры свой твар, як бы хочучы лепш разгледзець яго.
Сцепануўшыся ад нечаканасцi, Джэры замест адказу даў Цiмi моцнага кухталя. Цiмi адляцеў назад i, не ўтрымаўшыся на нагах, упаў на падлогу. Абодва голасна зараўлi. Мiсiс Хоскiнс схапiла Джэры на рукi, а мiс Фэлоўз, пачырванеўшы ад унутранага гневу, падняла Цiмi, стараючыся яго супакоiць.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: