Владимир Шитик - Пажаданне збылося, але (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Владимир Шитик - Пажаданне збылося, але (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Научная Фантастика. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Владимир Шитик - Пажаданне збылося, але (на белорусском языке) краткое содержание

Пажаданне збылося, але (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Владимир Шитик, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Пажаданне збылося, але (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Пажаданне збылося, але (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Владимир Шитик
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Шитик Владимир

Пажаданне збылося, але (на белорусском языке)

Уладзiмiр Мiкалаевiч Шыцiк

Пажаданне збылося, але...

Пройдзе час, з зямных касмадромаў возьмуць старт вялiзныя зоркалёты i накiруюцца да далёкiх галактык.

Магчыма, гэта адбудзецца ўжо ў наступным стагоддзi, магчыма, значна пазней. Але наша мара не хоча чакаць, мы ўжо цяпер хочам ведаць, што напаткае бясстрашных астралётчыкаў у бясконцай прасторы. Аб iх прыгодах, лёсе i знаходках расказваецца ў гэтым зборнiку фантастычных апавяданняў.

З таго моманту, як Раiса Фёдараўна ўвайшла ў клас, Слава адчуў трывогу. Настаўнiца не павiнна была выклiкаць яго, ён адказваў толькi надоечы. А ў грудзях усё роўна шчымела. Ад iх Раiсы Фёдараўны можна было чакаць усяго - i чаго хочаш, i чаго не хочаш. Слава не хацеў, каб яго сёння выклiкалi, не вывучыў урок. Ды хiба ў жыццi бывае так, як табе трэба? Вось i сядзi, дрыжы. I чаму гэта чалавек не ўмее адгадваць сваю будучыню? Ну хаця б трошачкi, на якую гадзiну або нават на палову гадзiны наперад...

А настаўнiца не спяшалася. Яна ўважлiва, быццам ацэньваючы кожнага, правяла позiркам па партах i зноў схiлiлася над класным журналам. "Ну, што яна там корпаецца, - занепакоiўся Слава. - Кол дык кол. Абы хутчэй ужо". I тады ўявiў сабе, як стаiць перад настаўнiцай i як яна пытае: "Селiвонiк, за якi час абедзве трубы напоўняць басейн?" Быццам гэта так ужо важна. У бацькi ў iнстытуце электронна-вылiчальная машына за некалькi хвiлiн падлiчыла, колькi вады прынясе рака ў цэлае вадасховiшча за год, за два... А патрэбiцца, дык i на дзесяць гадоў наперад падлiчыць. Але сцэна ганьбы была такая яркая, што Слава аж сцепануўся.

- Ты чаго? - штурхнуў яго ў бок сусед Косцiк Манцэвiч.

- Выклiча цябе, тады будзеш ведаць, - прашыпеў узлаваны Слава.

- Бяда вялiкая! - Косцiк быў выдатнiкам, i для яго гэта праблема не iснавала.

Славу стала крыўдна, што ёсць людзi, якiя не баяцца настаўнiкаў, i ён рашыў падкалоць таварыша.

- А ты ведаеш, што табе паставяць? - шапнуў ён, косячыся, цi не чуе Раiса Фёдараўна.

Косцiк раскрыў рот, хацеў, вiдаць, сказаць, што не сумняваецца. Але ён быў сумленны хлопец i таму завагаўся.

Слава заўважыў на яго твары разгубленасць, пераможна паглядзеў i сказаў:

- Бачыш...

I тут настаўнiца, нарэшце, зрабiла выбар. Выклiкала Косцю.

Манцэвiч нешта пiсаў на дошцы. Што - Слава не бачыў I не чуў. Як i нядаўна, ён зноў убачыў сябе ля дошкi. Быццам рашае i нiяк не можа рашыць задачу, i крэйда крышыцца, абсыпаецца на падлогу, пэцкае пальцы. Слава нават пацёр пальцы аб калена, каб ачысцiць iх ад крэйды, i... на штанах засталiся белыя плямкi. Слава пакруцiў галавой, адганяючы прывiд. Плямкi прапалi.

- Селiвонiк!

"Дачакаўся! - мiльганула думка, i ён пакорлiва пайшоў да дошкi. - Але ўсё роўна штаны не запэцкаю!" - з незразумелай для сябе ўпартасцю рашыў ён.

А далей было, як у сне. Ён стаяў, вада не хацела цячы з тых злашчасных труб, крышылася крэйда, сыпалася на падлогу...

- Ай, Селiвонiк, ай, Селiвонiк, - папракнула настаўнiца, - не вучыш i на ўроках размаўляеш...

Яна гаварыла нешта яшчэ. Слава не слухаў. Ён, як зачараваны, глядзеў на калена, дзе красавалiся тры белыя плямкi ад брудных пальцаў. I тады прыгадалася: сцэна, якую ён уяўляў, i сцэна, якая адбылася з iм на самой справе, былi зусiм аднолькавыя. Нават палоскi, хаця ён не збiраўся iх рабiць, былi такiя ж.

Раз-пораз паглядаючы на плямкi-палоскi, Слава ўздыхаў: ён бязвольны, нiкчэмны чалавек. А што будзе, калi яго напаткае сапраўднае выпрабаванне? Потым падумалася, што нiякiх такiх выпрабаванняў у яго на блiжэйшы час не прадбачыцца, i Слава павесялеў. Усе гэтыя клопаты - дробязь. Падумаеш задача! Ён, калi захоча, рашыць яе сёння... або заўтра.

На вялiкiм перапынку Слава першым выбег з класа. На гэтым перапынку меўся адбыцца iх матч з шостым "а". Слава ж цэнтр нападзення. Ён падбягаў ужо да спартыўнай пляцоўкi, дзе было футбольнае поле, як раптам нейкi голас спытаў: "Чаго ты, уласна, спяшаешся?" Слава хацеў адказаць, нават азiрнуўся, шукаючы гэтага нахабнiка, i тады адчуў, што голас гучаў нiбы ў iм самiм. "Вы прайграеце", - працягваў голас. Слава спынiўся, сцiснуў кулакi. Вось яна, бязвольнасць! Але ён дакажа ўсiм. I сабе самому, i шасцiкласнiкам. А перад вачамi стаяў адзiн i той жа эпiзод матча. Слава аж плюнуў. Трэба ж: ён, Селiвонiк, лепшы футбалiст класа, у якога такi моцны i трапны ўдар левай, выходзiць адзiн на адзiн з варатаром шостага "а" Пецькам Масальскiм i... пускае мяч побач са штангай. Пецька нават не варухнуўся, а потьгм яшчэ i язык паказаў...

- Ну, я табе! - Слава сарваўся з месца i, мiнаючы брамку, пераскочыў цераз плот. На хаду скiдваючы свiтэр, пад якiм была ў яго надзета майка з нумарам дзевяць, ён крыкнуў: - На поле, час не церпiць!

Нiшто не апраўдвала Славiных прадчуванняў. Ужо з першай атакi ён забiў гол. Праўда, шасцiкласнiкi неўзабаве зайгралi лепш, але Слава i таварышы па камандзе захоўвалi перавагу ў лiку.

- Засталося пяць хвiлiн, - паведамiў Косцiк, прабягаючы мiма Славы.

- Угу, - задаволена кiўнуў Слава i падняў руку, просячы пас.

Мяч да яго не дайшоў. Больш таго, ён зрэзаўся з нагi абаронцы i ўляцеў у вароты iх каманды. Слава нахмурыўся. Пачынаючы з цэнтра, ён аддаў пас назад Косцiку, а сам iрвануўся наперад. I зноў мяч да яго не трапiў, заблытаўся ў нагах на iх палавiне поля. Потым, як нехаця, выкацiўся з-пад купкi хлопцаў i спынiўся. Раней за ўсiх ля мяча апынуўся шасцiкласнiк. Слава аж зажмурыўся. За дзве хвiлiны да канца матча яны прайгравалi ўжо з лiкам адзiн - два.

- Адыграемся! - крыкнуў ён сваiм хлопцам. - Паснi, Манцэвiч!

Косцiк паснуў. Выдатна. Так, як толькi ён умеў: прама насупраць варот, пад левую нагу. Удар!.. Мяч ляцiць побач з бакавой штангай, а Пецька... паказвае язык.

Загучаў свiсток суддзi. Запляскалi ў далонi, запiшчалi дзяўчаты, засвiсцелi хлопцы... Слава як не чуў усяго гэтага. Ён дзiвiўся з сябе, што так дакладна прадбачыў, як скончыцца матч.

I футбалiсты, i гледачы доўга не затрымалiся на пляцоўцы, пабеглi ў класы. Слава астаўся. Ён панура брыў па школьным двары i вiнавацiў сябе за промах. На момант падумалася, што зараз урок класнай i яна абавязкова спытае, дзе гэта Селiвонiк, цi не захварэў часам? А заўтра напiша бацькам запiску, i ён сам аднясе яе. Слава па прывычцы паспрабаваў уявiць сабе, што зараз адбываецца ў класе, але нiчога не атрымалася. Мроiлася нейкая лухта. Трэба ж, быццам не класная, а сам дырэктар - ён жыве ў суседнiм з iхнiм доме - сустрэўшы бацьку на аўтобусным прыпынку, паскардзiўся на яго, Славу.

Слава аж памацаў свой лоб: такое можа прывярэдзiцца толькi хвораму. Адзiн, нават два ўрокi - дробязь, у горшым выпадку на савет атрада пацягнуць. Дырэктар тут нi пры чым. Слава ўздыхнуў з палёгкай i прыбавiў кроку.

- Мазiла, мазiла!

Слава азiрнуўся, цiкава, каго гэта так дражняць?

Некалькi першаклашак - во, драбнота! - нахабна глядзелi на яго i паўтаралi:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Владимир Шитик читать все книги автора по порядку

Владимир Шитик - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Пажаданне збылося, але (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Пажаданне збылося, але (на белорусском языке), автор: Владимир Шитик. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x