LibKing » Книги » Фантастика и фэнтези » Научная Фантастика » Борис Виан - Ваўкалак (на белорусском языке)

Борис Виан - Ваўкалак (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Борис Виан - Ваўкалак (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком). Жанр: Научная Фантастика. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте LibKing.Ru (ЛибКинг) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
libking
  • Название:
    Ваўкалак (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.37/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Ваша оценка:

Борис Виан - Ваўкалак (на белорусском языке) краткое содержание

Ваўкалак (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Борис Виан, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Ваўкалак (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Ваўкалак (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Борис Виан
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Але чысты прадаўгаваты твар i белыя зубы рабiлi яго, прынамсi, даволi сiмпатычным (ва ўсякiм выпадку, Дэнi мог так меркаваць пра сваё аблiчча, успамiнаючы твары людзей, якiх ён сустракаў у лесе). Урэшце, заставалася толькi падпарадкавацца непазбежнаму i набыць у вынiку вопыт на будучыню. Аднак асцярожнасць усё ж такi перамагла i вымусiла Дэнi перад тым, як выйсцi, прыхапiць чорныя акуляры, якiя затушылi крыху ружаваты воўчы бляск вачэй. Ён узяў таксама плашч i, ускiнуўшы яго на руку, упэўнена пайшоў да дзвярэй. Праз некалькi хвiлiн ён стаяў ужо з лёгкай валiзай каля дарогi i ўдыхаў ранiшняе паветра - нюх яго, вiдаць, пагоршыўся, бо пахаў вакол стала куды менш, чым раней. Прыкмецiўшы першы аўтамабiль, Дэнi спакойна ўзняў руку. Вопыт падказваў яму, што аўтамабiлi рэдка спынялiся на пад'ёме i ахвотна на спуску, бо сiла цяжару рабiла тады ход пасля прыпынку лягчэйшым, - i Дэнi абраў парыжскi кiрунак.

Шафёр не спяшаўся. Дэнi спадабаўся яму сваёй элегантнасцю, i ваўкалак, ямчэй уладкаваўшыся на сядзеннi, пачаў смела разглядваць прадстаўнiка невядомага свету. Праз дваццаць хвiлiн няхуткай язды Дэнi выйшаў на плошчы Оперы. Дзень быў ясны i лагодны, а вулiчны рух даволi мерны. Ваўкалак рашуча выйшаў на пешаходную дарожку i пайшоў па бульвары да гатэля "Скрыб", дзе заплацiў за двухпакаёвы нумар з ваннай. Пакiнуўшы валiзу парцье, ён пайшоў у краму купляць ровар.

Ранiца прайшла нiбыта ў сне: разгублены, Дэнi нiяк не мог справiцца з роварам. Ён адчуваў у глыбiнi душы вялiкае жаданне пакусаць якога-небудзь ваўка, ды, ведаючы, што знайсцi тут сабе ахвяру не так ужо i лёгка, трымаў сябе ў руках i стараўся менш успамiнаць парады чарнакнiжнiкаў. Дэнi, безумоўна, мог спадзявацца, што калi яму крыху пашэнцiць, то ён здолее дабрацца да заапарка, але разлiчваў пайсцi на такое хiба што ў крайнiм выпадку. Усю сваю ўвагу ён накiраваў на ровар i хутка адчуў вартасцi гэтай нiкелiраванай машыны, якая магла стаць вельмi карыснай па дарозе назад у пячору.

Апоўднi Дэнi паставiў ровар каля гатэля. Гледзячы на тое, як ён гэта рабiў, парцье дзiвiўся, i толькi, але, мусiць, элегантнасць ваўкалака i яго рубiнавыя вочы адбiвалi ў людзей ахвоту рабiць яму заўвагi. З лёгкай душою Дэнi выправiўся шукаць рэстаран i з многiх выбраў неблагi на выгляд, але сцiплы i нешматлюдны: у другi магло падысцi пазней занадта многа народу, а Дэнi трохi баяўся, што манерам яго, нягледзячы на высокую агульную культуру, яшчэ ўласцiвы лёгкi правiнцыялiзм. Ён выбраў столiк у далёкiм кутку i сказаў афiцыянту, каб той паспяшаўся.

Ды цi ж мог ён ведаць, што ў гэты такi цiхi на першы погляд рэстаранчык хутка пачнуць збiрацца на штомесячнае пасяджэнне гурманы з клуба аматараў галаўня па-рамбалiтанску? Толькi яму прынеслi абед, як у залу адзiн за адным пацягнулiся ружовашчокiя мужчыны. Яны ўмомант занялi сем столiкаў на чатырох чалавек кожны. Гэты раптоўны наплыў вымусiў Дэнi нахмурыцца, а неўзабаве, як i трэба было чакаць, да яго столiка падышоў ветлiвы метрдатэль.

- Выбачайце, мсье, калi ласка, - сказаў гэты гладка паголены франт Дэнi, цi не маглi б вы дазволiць нам пасадзiць побач з вамi мадэмуазель?

Дэнi паглядзеў на дзяўчыну i зноў нахмурыўся.

- Мне было б вельмi прыемна, - адказаў ён, прыўзняўшыся.

- Дзякую, мсье, - праспявала дзяўчына музычным голасам. Голасам музычнае пiлы, калi ўжо быць дакладным.

- Калi ўжо дзякуеце вы, - адказаў ёй Дэнi, - то што застаецца мне, як не аддзякаваць вам?

- Гэта лёс, - зноў падала голас прыгажуня i адразу ўпусцiла сумачку, якую Дэнi злавiў на ляту.

- О! - ускрыкнула дзяўчына. - У вас неверагодная рэакцыя!

- Але, - згадзiўся Дэнi.

- У вас вельмi дзiўныя вочы, - дадала яна хвiлiн праз пяць. - Яны нагадваюць... нагадваюць...

- Ну што вы, - крыху саромеўся Дэнi.

- Гранаты, - скончыла дзяўчына.

- Што зробiш, вайна, - пачаў быў адказваць Дэнi.

- Я вас не зусiм разумею.

- Я думаў, - удакладнiў Дэнi, - што, гледзячы на мае вочы, вы прыгадаеце рубiны, але ж вы сказалi ўсяго толькi пра гранаты, i я адразу падумаў пра абмежаваннi, якiя прыносiць з сабой вайна, i пра суадносiны вынiку i прычыны.

- Вы скончылi Вышэйшую школу палiтычных навук? - спыталася чарнявая лань.

- Каб нiколi больш туды не вяртацца.

- А вы хлопец што трэба, - кiнула камплiмент дзяўчына, якая мела звычку з кожным новым знаёмым прыкiдвацца нявiннiцай.

- Я ахвотна сказаў бы тое самае i пра вас, - ветлiва адказаў Дэнi.

Яны разам выйшлi з рэстарана. Ашуканка сказала ваўкалаку, што мае непадалёку, у гатэлi "Выцiскалка грошай", шыкоўны пакойчык.

- Хадзем паглядзiм мае японскiя эстампiкi, - шапнула яна Дэнi на вуха.

- А цi ж можна? - занепакоiўся Дэнi. - Цi не патурбуем мы каго з вашых родных?

- Я, можна сказаць, сiрата, - уздыхнула малышка, выцiраючы слязiнку кончыкам танюсенькага пальчыка.

- Як мне шкада вас! - ветлiва паспачуваў ёй галантны кавалер.

Iдучы за ёю ў гатэлi, Дэнi заўважыў, што парцье ў калiдоры чамусьцi не было, а ружовы плюш, якога тут было надта ўжо багата, надаваў установе даволi падазроны выгляд. Але ўзнiмаючыся па лесвiцы, ён дазволiў усё ж дзяўчыне, каб разгледзець як след яе жаночыя вартасцi, апярэдзiць сябе на некалькi прыступак.

Думка аддацца распусце з жанчынаю здалася яму спачатку агiднай, пасля смешнай, але ўспамiн пра здарэннi ў лесе адагнаў сумненнi, i неўзабаве ваўкалак пачаў на практыцы ажыццяўляць тыя веды, якiя набыў вiзуальна. Прыгажуня прытворна стагнала, выказваючы неверагоднае задавальненне, але наiўны, малаадукаваны ў гэтай навуцы Дэнi не прыкмецiў фальшу.

Ледзь ён апрытомнеў (дарэчы, даволi абыякавы да ўсяго таго, што адчуў з жанчынаю), як раптам зазвiнеў гадзiннiк. Усё яшчэ бледны, нiбы мярцвяк, ён, цяжка дыхаючы, расплюшчыў вочы i са здзiўленнем убачыў, што дзяўчына, нахiлiўшыся i павярнуўшыся да свайго кавалера, з вашага дазволу, задам, спрытна корпалася ў кiшэнях яго пiнжака.

- Вы шукаеце маю фотакартку? - спытаўся ён раптам у яе.

Адразу гэтая здагадка ўсцешыла яго, але па тым, як здрыганулася дзяўчына, Дэнi зразумеў, што ён дужа памыляўся.

- Э-э... але... але, мой любы, - сказала прыгажуня, не разумеючы, цi смяецца ён, цi гаворыць сур'ёзна.

Дэнi нахмурыўся. Ён устаў, падышоў да яе i праверыў свой партфель.

- Я бачу, вы адна з тых брыдотных самак, пра непрыстойнасць якiх можна даведацца з раманаў мсье Марыяка! - зрабiў выснову Дэнi. - Сцерва.

Ашуканка збiралася адказаць як след гэтаму ёлупу, трасца яму ў бок, сказаць, вылаяўшыся не раз, што ён абрыдаў ёй i што яна на яго плявала, бо не такая яна дурная, каб класцiся ў ложак з такiм недаробкам дзеля задавальнення, але замест гэтага анямела ад бляску вачэй ачалавечанага ваўка. Маленькiя чырвоныя праменьчыкi працiналi i паралiзоўвалi чарнявую прыгажуню.

- Зрабiце ласку, адзеньцеся i выйдзiце хутчэй вон! - загадаў ёй Дэнi.

Ваўкалак вырашыў раптам, каб павялiчыць эфект, завыць. Ён нiколi гэтага не рабiў, але, нягледзячы на нявопытнасць, завыў вельмi жудасна.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Борис Виан читать все книги автора по порядку

Борис Виан - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Ваўкалак (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Ваўкалак (на белорусском языке), автор: Борис Виан. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
Большинство книг на сайте опубликовано легально на правах партнёрской программы ЛитРес. Если Ваша книга была опубликована с нарушениями авторских прав, пожалуйста, направьте Вашу жалобу на PGEgaHJlZj0ibWFpbHRvOmFidXNlQGxpYmtpbmcucnUiIHJlbD0ibm9mb2xsb3ciPmFidXNlQGxpYmtpbmcucnU8L2E+ или заполните форму обратной связи.
img img img img img