Борис Виан - Ваўкалак (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Борис Виан - Ваўкалак (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Научная Фантастика. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Борис Виан - Ваўкалак (на белорусском языке) краткое содержание

Ваўкалак (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Борис Виан, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Ваўкалак (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Ваўкалак (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Борис Виан
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Виан Борис

Ваўкалак (на белорусском языке)

Барыс Вiян

Ваўкалак

Пераклад: А.Асташонак

Ён жыў у лесе Фос-Рэпоз, пад Пiкардзiйскiм узгоркам, вельмi прыгожы чорны дарослы воўк з вялiкiмi чырвонымi вачыма. Звалi яго Дэнi. Найболей яму падабалася назiраць з лесу за тым, як аўтамабiлi, што iмчалiся па дарозе з Вiль-д'Аўрэй, прыбаўлялi газу перад залiтым сонцам адхонам, на якiм лiвень пакiнуў толькi што алiўкавы адбiтак высачэзных дрэў. Яшчэ ён любiў гуляць летнiмi вечарамi па лесасецы i падглядаць за барацьбой нецярплiвых закаханых з нялёгкiмi эластыкавымi гарнiтурамi, з якiх, на жаль, складаецца звычайна ў наш час бялiзна. Ён, як фiлосаф, сузiраў вынiкi ўпартых намаганняў, якiя часам завяршалiся поспехам, i адыходзiў, цнатлiва пакручваючы галавою, калi якой-небудзь ахвяры прыходзiлi, як кажуць, капцы. Нашчадак многiх пакаленняў цывiлiзаваных ваўкоў, Дэнi харчаваўся травою i блакiтнымi гiяцынтамi, прыпраўляючы iх восенню адборнымi шампiньёнамi, зiмою ж вымушаны быў красцi малако ў бутэльках з вялiкага жоўтага грузавiка малочнай фiрмы; жывёльны смак малака быў проста жудасны, i воўк з лiстапада да лютага кляў бязлiтаснасць сезона, з-за якога псаваў сабе страўнiк.

Дэнi жыў у згодзе з суседзямi, якiя дзякуючы яго сцiпласцi нават не здагадвалiся пра iснаванне ваўка. Ён знаходзiў сабе прытулак у маленькай пячоры, што выкапаў шмат гадоў таму назад адзiн золаташукальнiк. Зазнаючы праз усё жыццё адны няўдачы, той страцiў урэшце апошнiя надзеi знайсцi калi-небудзь свой маленькi "кошык апельсiнаў" (як сказаў Луi Бусенар) i вырашыў на схiле дзён прадоўжыць пошукi, такiя ж марныя, як i манiякальныя, у зоне ўмеранага клiмату. Дэнi зрабiў сабе ў гэтай пячоры камфартабельнае жытло, упрыгожыў яго патроху каўпакамi колаў, гайкамi i iншымi аўтамабiльнымi дэталямi, падабранымi на дарозе пасля даволi частых тут аварый. Ён увогуле моцна захапiўся механiкай i нярэдка, перабiраючы трафеi, марыў пра сваю майстэрню. Чатыры шатуны з лёгкай сталi, на якiя ён паклаў верх дарожнага чамадана, замянялi стол, ложак быў зроблены са скураных сядзенняў старога "Амiлькара", што калiсьцi ўрэзаўся ў вялiкi каранасты платан на павароце, а дзве шыны сталi шыкоўнымi рамамi на партрэты даўно i пяшчотна любiмых бацькоў; усё гэта густоўна спалучалася з рэчамi больш банальнымi, якiя некалi сабраў золаташукальнiк.

У адзiн жнiвеньскi вечар Дэнi, як i штодня, прагульваўся па лесасецы дзеля лепшага стрававання. Ён наблiжаўся ўжо да дуба, пасля якога звычайна паварочваў назад, як раптам па волi лёсу спаткаў на сваiм шляху Эцьена Пампля, вядомага больш па мянушцы Сiямскi Маг, i зацягнутую iм у гушчар малышку Лiзэт Кашу, чарнявую афiцыянтачку з рэстарана "Гранэй". На Лiзэт быў новы файны гарсэт маркi "Насланнё", знiшчэнне якога каштавала Магу шасцi гадзiн амаль няспыннае барацьбы, - менавiта таму i адбылася ў Дэнi гэтая позняя сустрэча.

На няшчасце Дэнi, абставiны былi выключна неспрыяльныя. Стаяла поўнач, i Сiямскi Маг заходзiўся ад злосцi ў прыпадку антрапалiцыi*. З'яўленне Дэнi, якi, зрэшты, папрасiўшы цiха прабачэння, далiкатна адышоў убок, неверагодна раз'юшыла Мага. Дужа расчараваны ў Лiзэт i перапоўнены энергiяй, якой трэба было неадкладна даць выйсце, ён кiнуўся на бязвiннага ваўка i з усяе сiлы ўкусiў яго за лапатку. Дэнi пабег з трывожным вiскам. Ледзь дацягнуўшыся да пячоры, ён звалiўся на зямлю i заснуў цяжкiм сном, якi ўвесь час працiналi жахлiвыя трызненнi.

* Вар'яцтва, пры якiм хвораму здаецца, што ён воўк цi iншая жывёлiна.

Але патроху ён забыўся пра сваю лiхую прыгоду, i днi пацяклi, як i раней, розныя i аднолькавыя. Наблiжаўся верасень, Дэнi аб'ядаўся груздамi i баравiкамi, хапаў часам колькi апенек i, як чумы, баяўся цяжкiх для стрававання свiнушак. Цяпер увечары людзi гулялi ў лесе нядоўга, i ён клаўся спаць раней. I ўсё ж здавалася, што адпачываў ён ад гэтага не лепш. Разбiты i змораны, нашпiгаваны кашмарамi, Дэнi прачынаўся ўжо на золку. Яго перастала цiкавiць нават механiка, i часам ён да самага паўдня задуменна праседжваў з анучаю ў лянiвай лапе над пазелянелай латуннай трубкай, якую зранку збiраўся нацерцi да бляску. Сон яго рабiўся ўсё больш неспакойны, i Дэнi дзiвiўся з таго, што не знаходзiў гэтаму тлумачэння.

У ноч поўнi ён раптам прачнуўся, трасучыся ад лiхаманкi i холаду. Быў ён сам не свой i таму, падняўшыся, запалiў, каб паглядзець, у чым жа справа, файную фару, што засталася яму колькi месяцаў назад ад разбiтага "мерседэса". Святло залiло ўсе закуткi пячоры. Дэнi ледзь дайшоў да аўтамабiльнага люстэрка, што вiсела над яго туалетным столiкам. Спачатку, адчуўшы, што ён стаiць на заднiх лапах, Дэнi здзiвiўся, i толькi, але калi ўбачыў у люстэрку свой твар, проста збянтэжыўся: на яго глядзела штосьцi незвычайнае, белаватае, голае - хiба што прыгожыя рубiнавыя вочы нагадвалi яшчэ былы яго выгляд. Ён застагнаў, агледзеў сябе з усiх бакоў i зразумеў нарэшце, чаму так працiнаў яго ледзяны холад. Яго багатая чорная шэрсць знiкла, i быў ён такi ж нязграбны i даўжэзны, як усе тыя iстоты, неспрактыкаванасць якiх у любоўных справах адно выклiкала ў яго смех.

Трэба было ўцякаць адсюль як мага хутчэй. Дэнi кiнуўся да чамадана з розным старым хламам, таксама патроху падабраным на дарозе. Iнстынкт падказаў яму выбраць элегантны шэры ў белую палоску касцюм, аднатонную ружовую кашулю i бардовы гальштук. Як толькi Дэнi адзеўся, усё яшчэ не разумеючы, як гэта ён стаiць на заднiх лапах, яму стала крыху лягчэй - ён нават перастаў ляскаць зубамi. Пасля ён разгублена, са слязьмi на вачах паглядзеў на маленькую кучку чорнае шэрсцi каля свайго ложка i адразу ж неверагодным намаганнем волi саўладаў з сабой.

Трэба было, не марудзячы, абдумць, што рабiць далей. Ён шмат чаго ведаў са старажытных кнiг, i карцiна здавалася яснай: Сiямскi Маг быў ваўкалак, а ён, Дэнi, перакiнуўся пасля яго ўкусу ў чалавека.

Зразумеўшы, што жыць яму цяпер у невядомым свеце, Дэнi адчуў спачатку неверагодны жах. Чалавек сярод людзей - якiя ж толькi небяспекi не чакаюць яго цяпер! Ужо адзiн успамiн пра тую марную барацьбу, якую днём i ноччу вялi мiж сабою шафёры на Пiкардзiйскiм узгорку i якая здавалася яму вельмi сiмвалiчнай для жыцця людзей, дазваляў Дэнi адчуць жудасны смак таго iснавання, законам якога прыйдзецца яму цяпер падпарадкоўвацца. Але потым ён падумаў, што калi чарнакнiжнiкi не маняць, то жыццё яго ў чалавечай шкуры не павiнна было вельмi ўжо задоўжыцца. Чаму ж тады не пакарыстацца гэтакiм выпадкам i не зрабiць падарожжа па гарадах? Трэба сказаць, што не ўсе сцэны, якiя воўк бачыў у лесе, выклiкалi ў яго агiду, да таго ж, аблiзаўшыся, ён прыкмецiў, што язык яго, нягледзячы нi на што, застаўся прыгожа завостраным. Ён падышоў да люстэрка i ўгледзеўся ў сябе: рысы яго не былi такiя страшныя, як ён меркаваў. Дэнi разявiў рот i з задавальненнем канстатаваў, што паднябенне яго было таго самага прыемнага чорнага колеру, пасля пераканаўся, што ён, як i раней, мог варушыць вушамi, якiя, праўда, былi для чалавека крыху задоўгiя i валасатыя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Борис Виан читать все книги автора по порядку

Борис Виан - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Ваўкалак (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Ваўкалак (на белорусском языке), автор: Борис Виан. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x