LibKing » Книги » Фантастика и фэнтези » Научная Фантастика » Рэй Брэдбери - Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю (на белорусском языке)

Рэй Брэдбери - Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Рэй Брэдбери - Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком). Жанр: Научная Фантастика. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте LibKing.Ru (ЛибКинг) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
libking
  • Название:
    Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.33/5. Голосов: 91
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Ваша оценка:

Рэй Брэдбери - Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю (на белорусском языке) краткое содержание

Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Рэй Брэдбери, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Рэй Брэдбери
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

ТОМАС ВУЛФ

i дата яго нараджэння i дата смерцi, i ў халодным пакоi пахне духмянай зялёнай папараццю.

- Выключце, - сказаў ён.

- Даруй, Том.

- Выключце, ну! Не веру я гэтаму.

- Гэта праўда.

Экран пачарнеў, i пакой накрыў паўночны купал неба; пакой зрабiўся склепам, ледзь адчувалася апошняе дыханне кветак.

- Значыцца, я ўжо не прачнуўся, - сказаў Томас Вулф.

- Так. Ты памёр тады, у вераснi тысяча дзевяцьсот трыццаць восьмага.

- I не дапiсаў кнiгу.

- Яе надрукавалi другiя, яны паставiлiся да яе вельмi беражлiва, зрабiлi за цябе ўсё, што трэба.

- Я не дапiсаў сваю кнiгу, не дапiсаў!

- Не бядуй гэтак.

- Вам лёгка казаць!

Стары ўсё не запальваў святла. Яму не хацелася бачыць Тома гэтакiм.

- Сядзь, сынку.

Маўчанне.

- Том?

Нiякага адказу.

- Сядзь, сынку. Хочаш чаго-небудзь выпiць?

Уздых, потым сцяты рык, быццам застагнаў паранены звер.

- Гэта несправядлiва, несумленна! Мне трэба было яшчэ столькi зрабiць!

Ён глуха зарыдаў.

- Перастань, - сказаў стары. - Паслухай. Выслухай мяне. Ты яшчэ жывы так? Тут, зараз - ты жывы? Ты дыхаеш i ўсё адчуваеш, праўда?

Томас Вулф адказаў не адразу:

- Праўда.

- Дык вось, - у цемры Фiлд падаўся ўперад. - Я перанёс цябе сюды, Том, я даю табе яшчэ адну магчымасць. Лiшнi месяц цi недзе каля гэтага. Думаеш, я цябе не аплакваў? Я прачытаў твае кнiгi, а пасля ўбачыў надмагiльны камень, якi трыста гадоў тачылi вецер i дажджы, i падумаў - гэткага таленту не стала! Гэтая думка проста не давала мне жыць, павер. Не давала жыць! Я не шкадаваў грошай, абы толькi знайсцi нейкую дарогу да цябе. Ты атрымаў адтэрмiноўку праўда, кароткую, дужа кароткую. Прафесар Боўлтан кажа, што, калi вельмi пашанцуе, мы здолеем пратрымаць каналы Часу адкрытымi два месяцы. Ён будзе трымаць iх для цябе два месяцы, але не даўжэй. За гэты час ты павiнен напiсаць кнiгу, Том, тую кнiгу, якую марыў напiсаць, - не-не, сынкў, не тую, якую ты пiсаў для сучаснiкаў, яны ўсе памерлi i ператварылiся ў прах, гэтага ўжо не зменiш. Не, цяпер ты створыш кнiгу для нас, для тых, хто жыве цяпер, яна нам вельмi-вельмi патрэбна. Ты пакiнеш яе нам дзеля самога ж сябе, яна будзе ва ўсiх адносiнах вышэйшай i лепшай за твае ранейшыя кнiгi... ты ж напiшаш яе, Том? Можаш ты на два месяцы забыцца пра той камень, пра бальнiцу - i пiсаць для нас? Ты напiшаш, праўда, Том?

Пакой павольна запоўнiла святло. Том Вулф стаяў i глядзеў у акно вялiзны, масiўны, а твар бледны, стомлены. Ён глядзеў на ракеты, што праносiлiся ў няяркiм вечаровым небе.

- Я спачатку не зразумеў, што вы для мяне зрабiлi, - сказаў ён. - Вы мне даяце яшчэ крыху часу, а час для мяне даражэй i патрэбней за ўсё, ён мой сябар i вораг, я заўсёды з iм ваяваў, i аддзякаваць вам я, мабыць, магу толькi адным спосабам. Хай будзе па-вашаму. - Ён запнуўся. - А калi я скончу работу? Што тады?

- Вернешся ў бальнiцу, Том, у тысяча дзевяцьсот трыццаць восьмы год.

- Iнакш немагчыма?

- Мы не можам змянiць Час. Мы ўзялi цябе ўсяго на пяць хвiлiн. I вернем цябе на бальнiчны ложак праз пяць хвiлiн пасля таго, як ты яго пакiнуў. Такiм чынам, мы нiчога не парушым. Усё гэта ўжо гiсторыя. Тым, што ты жывеш зараз з намi, у будучым, ты нам не пашкодзiш. Але калi ты адмовiшся вярнуцца, ты пашкодзiш мiнуламу, а значыцца, i будучаму, там шмат што перакруцiцца, будзе хаос.

- Два месяцы, - сказаў Томас Вулф.

- Два месяцы.

- А ракета на Марс ляцiць праз гадзiну?

- Ага.

- Мне патрэбны папера i аловак.

- Вось яны.

- Трэба збiрацца. Да пабачэння, мiстэр Фiлд.

- Шчаслiва, Том.

Шэсць гадзiн. Заходзiць сонца. Неба чырванее, нiбы вiно. У прасторным доме цiшыня. Горача, але старога прабiраюць дрыжыкi, i вось нарэшце з'яўляецца прафесар Боўлтан.

- Ну як, Боўлтан? Як ён сябе адчуваў, як трымаўся на касмадроме? Ды гаварыце ж!

Прафесар усмiхаецца.

- Ён проста асiлак - гэтакi велiкан, любы скафандр для яго занадта малы, давялося тэрмiнова рабiць новы. Шкада, вы не бачылi, што гэта было: ён усё-ўсё абышоў, усё абмацаў, да ўсяго прынюхваецца, нiбы вялiзны сабака, гаворыць несцiхана, а вочы круглыя, ненажэрныя, i ад усяго прыходзiць у захапленне - ну сапраўдны хлапчук, дый годзе!

- Дай Бог, дай Бог! Боўлтан, а вы i праўда пратрымаеце яго тут два месяцы?

Боўлтан насупiўся.

- Вы ж ведаеце, ён не належыць нашаму часу. Калi энергiя тут хоць на момант аслабне, Вулфа адразу прыцягне назад у мiнулае, як папяровы мячык на гумцы. Паверце, мы ўсiмi спосабамi стараемся яго ўтрымаць.

- Гэта неабходна, зразумейце! Нельга, каб ён вярнуўся, не закончыўшы кнiгi! Вы павiнны...

- Зiрнiце! - перабiў Боўлтан.

У неба ўзляцела серабрыстая ракета.

- Гэта ён? - спытаў стары.

- Ён, - сказаў прафесар. - Гэта Вулф ляцiць на Марс.

- Брава, Том! - загарланiў стары i затрос кулакамi над галавой. - Дай iм перцу!

Ракета патанула ў вышынi, яны праводзiлi яе вачамi.

Да апоўначы да iх дайшлi першыя старонкi. Генры Ўiльям Фiлд сядзеў у сябе ў бiблiятэцы. Перад iм на стале гудзеў апарат. Апарат паўтараў словы, што былi напiсаны далёка з таго боку Месяца. Ён выводзiў iх чорным алоўкам, дакладна аднаўляючы паспешлiвыя каракулi Тома Вулфа, якiя ён нагрымзолiў за мiльён мiляў адгэтуль. Ледзьве дачакаўшыся, каб на стол лёг стосiк папяровых лiсткоў, стары схапiў iх i ўзяўся чытаць, а Боўлтан i слугi стаялi i слухалi. Ён чытаў пра Прастору i Час, i пра палёт, пра вялiкага чалавека ў вялiкай дарозе, пра доўгую поўнач i пра холад космасу, i пра тое, як згаладалы чалавек з прагнасцю паглынае ўсё гэта i патрабуе яшчэ i яшчэ. ён чытаў, i кожнае слова было поўна гарэння, i грому, i тайны.

Космас як восень, пiсаў Томас Вулф. I гаварыў пра пустэльны змрок, пра адзiноту, пра тое, якi маленечкi закiнуты ў космасе чалавек. Гаварыў пра вечную восень, якая нiколi не канчаецца. I яшчэ пра мiжпланетны карабель, пра тое, як пахне метал i якi ён навобмацак, i пра пачуццё высокага лёсу, пра няўрымслiвае захапленне, з якiм нарэшце адрываешся ад Зямлi, пакiдаеш за сабою ўсе зямныя задачы i журботы i iмкнешся да задачы куды больш цяжкай, да журбы куды больш горкай. Сапраўды, гэта былi цудоўныя старонкi, i яны гаварылi тое, што абавязкова трэба было сказаць пра Сусвет i чалавека i пра яго малюпасенькiя ракеты, якiя згубiлiся ў бязмежжы космасу.

Стары чытаў, пакуль не ахрып, за iм чытаў Боўлтан, потым астатнiя - да глыбокай ночы, калi апарат перастаў пiсаць i ўсе зразумелi, што Том ужо ў пасцелi, там, у ракеце, якая ляцiць на Марс... мабыць, ён яшчэ не спiць, не, яшчэ доўга ён не засне, так i будзе ляжаць без сну, быццам хлапчук напярэдаднi адкрыцця цырка: яму ўсё не верыцца, што ўжо збудаваны вялiзны, чорны, увесь аздоблены каштоўнымi камянямi балаган, i паказ пачынаецца, i дзесяць мiльярдаў зiхатлiвых акрабатаў гайдаюцца на туга напятых дратах, на нябачных трапецыях Прасторы.

- Ну вось! - выдыхнуў стары, беражлiва адкладваючы апошнiя старонкi першага раздзела. - Што вы пра гэта скажаце, Боўлтан?

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Рэй Брэдбери читать все книги автора по порядку

Рэй Брэдбери - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю (на белорусском языке), автор: Рэй Брэдбери. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
Большинство книг на сайте опубликовано легально на правах партнёрской программы ЛитРес. Если Ваша книга была опубликована с нарушениями авторских прав, пожалуйста, направьте Вашу жалобу на PGEgaHJlZj0ibWFpbHRvOmFidXNlQGxpYmtpbmcucnUiIHJlbD0ibm9mb2xsb3ciPmFidXNlQGxpYmtpbmcucnU8L2E+ или заполните форму обратной связи.
img img img img img