Пьер Буль - Планета малпаў (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Пьер Буль - Планета малпаў (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Научная Фантастика. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Планета малпаў (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.11/5. Голосов: 91
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Пьер Буль - Планета малпаў (на белорусском языке) краткое содержание

Планета малпаў (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Пьер Буль, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Планета малпаў (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Планета малпаў (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Пьер Буль
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зiра сама працягнула мне зачынены куфэрак з такiм умольным выглядам, быццам ад майго поспеху залежала яе рэпутацыя. Каб не расчараваць яе, я пастараўся паказаць сябе ва ўсiм бляску i ўмомант адчынiў усе дзевяць замкоў адзiн за адным. Але гэтым я не абмежаваўся. Дастаўшы з куфэрка пакладзены туды плод, я галантна прапанаваў яго Зiры. Шымпанзэ прыняла мой дар, пачырванеўшы. Пасля гэтага я адразу ж выклаў усё, што паспеў засвоiць у малпавай мове, старанна прамовiўшы вывучаныя словы i паказваючы пальцам на прадметы, якiя яны абазначалi.

Мне здавалася, што цяпер ужо нiхто не пасмее ўсумнiцца ў маёй сапраўднай прыродзе. На жаль, тады я яшчэ не ведаў, якiя ж тупыя арангутаны ў сваёй сляпой саманадзейнасцi! На мордах у iх з'явiлася ўсё тая ж скептычная ўсмешка, што даводзiла мяне да шаленства. Яны рэзка перапынiлi Зiру i зноў пра нешта заспрачалiся мiж сабою. Калi я гаварыў, яны слухалi мяне, бы людзi папугая. Я адчуваў, што арангутаны сыходзяцца на тым, быццам усе мае таленты можна растлумачыць своеасаблiвым iнстынктам i высокаразвiтымi пераймальнымi здольнасцямi. Вiдаць, яны прытрымлiвалiся тае самае дактрыны, якую адзiн наш вучоны, Г. Л. Морган, сфармуляваў наступным чынам: "Мы нi ў якiм выпадку не павiнны расцэньваць якое-небудзь дзеянне як праяву вышэйшых псiхiчных здольнасцей, калi гэтае дзеянне можна растлумачыць праяваю псiхiчных здольнасцей нiжэйшага парадку".

Бясспрэчна, менавiта пра нешта падобнае i разважалi цяпер арангутаны на сваiм вучоным жаргоне, я ж адно скрыгатаў зубамi ад злосцi. Магчыма, я не вытрымаў бы i выбухнуў новым прыступам, калi б не заўважыў своечасова позiрк Зiры. Было ясна, што яна нязгодная з арангутанамi i проста саромеецца, што яны вярзуць перада мною такую лухту.

Калi вучоны калега Заюса выйшаў, несумненна, выклаўшы наконт мяне сваю катэгарычную думку, арангутан пачаў новыя доследы. Спачатку ён абышоў усё памяшканне, спыняючыся перад кожнаю клеткаю i ўважлiва разглядаючы палонных. Пакуль ён рабiў заўвагi, Зiра iх запiсвала. Мяркуючы па выразе яе пысачкi, усiх нас чакалi вялiкiя перамены. Хутка я здагадаўся, у чым сутнасць Заюсавага плана, i зразумеў сэнс заўваг, якiя ён рабiў, параўноўваючы пэўныя якасцi тых або iншых мужчын i жанчын.

Я не памылiўся. Зiра перадала ўказаннi шэфа гарылам, i тыя прыступiлi да iх выканання. Нас рассартавалi па парах. Але якi яшчэ д'ябальскi вопыт прадвяшчалi гэтыя падрыхтаваннi? Якiя яшчэ асаблiвасцi чалавечай прыроды iмкнулiся вывучыць малпы, ахопленыя даследнiцкай гарачкаю? Знаёмства з працаю фiзiялагiчных лабараторый дапамагло мне хутка знайсцi адказ: для любога вучонага, якi займаецца вывучэннем iнстынктаў i рэфлексаў, полавы iнстынкт уяўляў сабою найвялiкшую цiкавасць.

Але, справа была менавiта ў гэтым! Гэтыя д'яблы хацелi вывучыць на нас, у тым лiку i на мне, раз ужо я па iронii лёсу апынуўся ў гэтым статку, усе асаблiвасцi чалавечых любоўных гульняў: паводзiны самца, паводзiны самкi, зблiжэнне ў няволi i таму падобнае - можа, дзеля таго, каб параўнаць потым вынiкi з папярэднiмi назiраннямi, зробленымi над людзьмi на волi.

Разгадаўшы Заюсаву задуму, я пакляўся сабе хутчэй памерцi, чым зрабiцца аб'ектам такiх агiдных вопытаў. Але, мушу прызнацца, хоць рашучасць мая i заставалася непахiсная, мне стала нашмат лягчэй, калi я ўбачыў жанчыну, якую арангутан прызначыў мне ў сяброўкi. Гэта была Нова. За такi выбар я быў гатовы дараваць старому балвану нават яго дурасць i саманадзейнасць i не стаў супрацiўляцца, калi Зарам i Занам бесцырымонна схапiлi мяне i кiнулi да ног нiмфы вадаспада.

Раздзел ХVII

Не буду расказваць пра тое, што адбывалася ў суседнiх клетках на працягу наступных тыдняў. Я ўгадаў: малпы вырашылi вывучаць сексуальнае жыццё людзей i ўзялiся за справу з уласцiвай iм метадычнасцю. Чаго толькi яны не выдумлялi, каб пары сыходзiлiся! Калi ж хто-небудзь упарцiўся, то яго хутка прымушалi падпарадкавацца ўколамi пiк.

Я i сам пачаў рабiць сякiя-такiя назiраннi, разлiчваючы папоўнiць iмi рэпартаж, якi я ўсё яшчэ спадзяваўся надрукаваць пасля свайго вяртання на Зямлю. Але мне гэта хутка надакучыла, бо нiчога асаблiва пiкантнага я так i не заўважыў. Нiчога, калi не лiчыць дзiўнага спосабу заляцання, якiм карыстаўся мужчына, перш чым наблiзiцца да жанчыны. Гэта было нешта накшталт танца, вельмi падобнага на шлюбны танец некаторых птушак. Мужчына павольна i няўпэўнена пачынаў хадзiць вакол жанчыны, ступаючы крок уперад, потым назад, пасля ўбок. Гэтак ён кружляў, паступова звужаючы кругi, у цэнтры якiх была нерухомая жанчына - яна толькi паварочвалася на месцы да яго тварам. Я не раз назiраў за гэтай цiкаўнай цырымонiяй: асноўныя фiгуры рытуалу заўсёды заставалiся нязменныя, мянялiся зрэдку хiба што дэталi. Што ж датычыць самой блiзкасцi, то як я нi саромеўся спачатку, мiжволi назiраючы за ёю, але праз нейкi час зусiм ужо не зважаў на такiя сцэны, якiя цяпер для мяне нiчым не адрознiвалiся ад любых iншых. Больш за ўсё ўражвалi мяне ва ўсiм гэтым педантызм i скрупулёзнасць малпаў, якiя абсалютна спакойна праводзiлi назiраннi, не забываючыся зафiксаваць у сваiх блакнотах нiводнай падрабязнасцi.

Вядома, ад мяне малпы не дачакалiся анiчога. Зразумеўшы, што я не збiраюся аддавацца гэтым гульням, нашыя вартаўнiкi-гарылы ўзялi сабе ў галаву, што могуць дамагчыся свайго гвалтам, i пачалi падганяць мяне да Новы, паколваючы дзiдамi, як звычайную жывёлiну, - мяне, Улiса Меру, чалавека, створанага паводле ўзору i падабенства боскага! Я адбiваўся як мог. Але гэтыя жывёлы не адступалiся, i невядома, што б са мною сталася, калi б не з'явiлася Зiра, якой яны далажылi пра мае дзiўныя паводзiны.

Шымпанзэ надоўга задумалася, потым падышла да клеткi, паглядзела на мяне сваiмi цудоўнымi разумнымi вачыма i загаварыла, пагладжваючы мяне па галаве. Думаю, сэнс яе слоў быў прыблiзна такi:

- Бедны смешны чалавечак! Якi ж ты дзiўны! Ну хiба нармальныя людзi так сябе паводзяць? Паглядзi на iншых вакол сябе! Зрабi тое, чаго ад цябе чакаюць, i ты будзеш узнагароджаны.

Яна выняла з кiшэнi кавалачак цукру i працягнула яго мне. Я быў у адчаi! Значыцца, i яна лiчыць мяне жывёлiнай, хiба што трохi больш кемлiвай за астатнiх. Я раз'юшана пакруцiў галавою i забiўся ў кут клеткi, як мага далей ад Новы, якая глядзела на мяне ў поўным недаўменнi.

Думаю, справа тым бы i скончылася, калi б якраз у гэты самы момант не з'явiўся стары Заюс, варожа настроены да любых поглядаў, апроч сваiх, як нiколi. Ён прыйшоў пацiкавiцца вынiкамi вопытаў i, як зазвычай, спытаўся спачатку пра мяне. Зiра была вымушана далажыць яму пра маю ўпартасць. Раззлаваўшыся, арангутан, заклаўшы рукi за спiну, забегаў перад клеткаю, але праз якую хвiлiну загадаў нешта ўладна вартаўнiкам. Зарам i Занам адчынiлi клетку, вывелi з яе Нову, узамен пасадзiўшы да мяне мажную матрону. Пракляты Заюс з яго тупым педантызмам вырашыў памяняць мне партнёра па эксперыменце.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Пьер Буль читать все книги автора по порядку

Пьер Буль - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Планета малпаў (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Планета малпаў (на белорусском языке), автор: Пьер Буль. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x