Пьер Буль - Планета малпаў (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Пьер Буль - Планета малпаў (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Научная Фантастика. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Планета малпаў (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.11/5. Голосов: 91
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Пьер Буль - Планета малпаў (на белорусском языке) краткое содержание

Планета малпаў (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Пьер Буль, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Планета малпаў (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Планета малпаў (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Пьер Буль
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нарэшце Заюс падсумаваў зробленыя высновы i аб'явiў, што прадэманструе зараз мае здольнасцi - розныя прыстасаваннi для яго праклятых эксперыментаў былi ўжо расстаўлены на эстрадзе. На заканчэнне Заюс паведамiў, што, акрамя таго, я здольны, як некаторыя птушкi, паўтараць асобныя словы i што ён спадзяецца прымусiць мяне вытварыць гэтае штукарства i перад асамблеяй. Пасля ён узяў куфэрак са шматлiкiмi замкамi i працягнуў яго мне. Але замест таго каб хутка справiцца з усiмi гэтымi засаўкамi i кручкамi, я зрабiў па-свойму.

Мой час настаў! Я ўзняў руку, цiхенька пацягнуў ланцуг i, наблiзiўшыся да мiкрафона, звярнуўся да старшынi кангрэса:

- Шаноўны пан старшыня! - пачаў я, стараючыся гаварыць на малпавай мове як мага чысцей. - Я з вялiкiм задавальненнем адчыню для вас гэты куфэрак i вельмi ахвотна зраблю ўсе нумары праграмы. Але перш чым прыступiць да гэтых занадта лёгкiх мне вопытаў, я прашу дазволу зрабiць заяву, якая, я перакананы, уразiць гэты вялiкавучоны сход.

Я выразна прамаўляў кожнае слова, i ўсё, што я сказаў, малпы вельмi добра пачулi. Вынiк быў такi, на якi я разлiчваў. Малпы застылi на сваiх месцах нiбыта раздушаныя - запала такая цiшыня, што здавалася, усе нават дыхаць перасталi. Журналiсты забылiся на свае блакноты, i нiводны фатограф не ачомаўся ў гэтыя першыя iмгненнi настолькi, каб зрабiць хоць адзiн здымак гiстарычнага моманту.

Старшыня тупа глядзеў на мяне, нiчога не разумеючы. Тым часам Заюс ажно ўзвiўся.

- Пан старшыня! - загаласiў ён. - Я пратэстую...

Але тут ён зноў падавiўся, усвядомiўшы ўсю недарэчнасць спрэчкi з чалавекам. Я гэта скарыстаў i загаварыў зноў:

- Пан старшыня, з вялiкай павагай да вас я ўсё-такi настойваю, каб мне далi мажлiвасць выступiць. Скончыўшы, я выканаю, клянуся гонарам, усё, што запатрабуе высокашаноўны Заюс.

I тут у зале ўсчалася бура. Публiка звар'яцела! Малпы сплялiся ў iстэрычны, захоплены натоўп, крычалi "ўра", рагаталi i рыдалi. З усiх бакоў замiльгацелi яркiя ўспышкi блiцаў - гэта ачомалiся нарэшце рэпарцёры. Гвалт стаяў сама меней хвiлiн яшчэ з пяць, i ўвесь гэты час старшыня не зводзiў з мяне вачэй. Нарэшце ён узяў сябе ў рукi i зазванiў у званочак.

- В-в-выбачайце, - пачаў ён, заiкаючыся, - н-не ведаю, д-дальбог, як вас называць...

- Проста "пан", - адказаў я.

- Дык, значыцца, п-п... значыцца, пан, я мяркую, ваш выпадак такi незвычайны, што навуковы кангрэс, якi я маю гонар весцi, мусiць выслухаць вашую заяву.

Гэтае мудрае рашэнне было сустрэта новай бураю апладысментаў. Большага мне пакуль i не трэба было. Я выступiў на сярэдзiну эстрады, усталяваў мiкрафон згодна з маiм ростам i зрабiў наступную прамову.

Раздзел VIII

- Пан старшыня!

Высакародныя гарылы!

Мудрыя арангутаны!

Шаноўныя шымпанзэ!

О малпы!

Дазвольце чалавеку звярнуцца да вас.

Я ведаю, што выгляд у мяне - страшны, цела - недарэчнае, твар - жывёльны, пах - невыносны, колер скуры - агiдны. Я ведаю, што мая брыдкая знешнасць абражае ваш зрок, але ведаю я i тое, што звяртаюся да сама славутых, сама мудрых малпаў, чый розум здольны ўзвысiцца над умоўнасцю такiх пачуццяў i распазнаць iстоту з развiтым мысленнем нават пад такой нiкчэмнаю матэрыяльнай абалонкаю...

Такi напышлiвы i поўны самаўнiжэння пачатак быў прапанаваны мне Зiраю з Карнэлiем. Яны сцвярджалi, што гэта будзе прыемна пачуць арангутанам.

- Выслухайце мяне, о малпы, бо размаўляю я свядома, а не як аўтамат цi папугай. Я думаю, гавару i разумею вас гэтаксама ж цудоўна, як вы мяне. Калi я скончу, калi вашыя шаноўныя вучоныя ўзнагародзяць мяне такiм гонарам, я з задавальненнем як найлепей адкажу на ўсе iх пытаннi.

Але спярша я мушу адкрыць вам сама сэнсацыйны факт: я не проста разумная iстота з душою, што, як гэта нi дзiўна, жыве ў недарэчным чалавечым целе, - я прышэлец з далёкага свету з планеты Зямля, планеты, на якой паводле невытлумачальнай фантазii прыроды менавiта людзi надзеленыя душою i розумам. Я прашу дазволу ўдакладнiць месцазнаходжанне маёй роднай планеты, вядома, не для славутых вучоных, якiх бачу вакол мяне, а для тых нешматлiкiх прысутных, якiя, мажлiва, не зусiм знаёмыя з рознымi зорнымi сiстэмамi.

Я падышоў да чорнай дошкi i з дапамогаю некалькiх чарцяжоў пастараўся паказаць нашую Сонечную сiстэму i яе месца ў Галактыцы. Мае тлумачэннi былi выслуханы як казань у храме. Але калi, скончыўшы з чарцяжамi, я паляпаў далонню аб далонь, каб стрэсцi з iх крэйду, гэты просты жэст выклiкаў неверагоднае захапленне ў гледачоў верхнiх радоў. Павярнуўшыся да аўдыторыi, я гаварыў далей:

- Як я ўжо сказаў, на нашай Зямлi розум дадзены чалавеку. Гэта так, i я не магу тут нiчога зрабiць. У нас людзi эвалюцыянiравалi, тым часам як малпы - i гэтым я найбольш уражаны з тае пары, як адкрыў ваш свет, чамусьцi засталiся ў дзiкiм стане. Мозг развiваўся i ўскладняўся ў чалавека. Менавiта людзi авалодалi моваю, навучылiся здабываць агонь, карыстацца прыладамi. Менавiта яны сталi гаспадарамi планеты i змянiлi яе аблiчча. I нарэшце менавiта людзi стварылi такую высокую цывiлiзацыю, што многiмi сваiмi рысамi яна, о малпы, нагадвае вашую!

Тут я пастараўся прывесцi шматлiкiя прыклады нашых найяскравейшых дасягненняў. Я апiсваў нашыя гарады, заводы, сродкi камунiкацыi, расказваў пра нашыя ўрады, законы, пра тое, у якiх захапленнях бавiм мы вольны час. Пасля, звяртаючыся галоўным чынам да вучоных, я паспрабаваў даць iм уяўленне пра нашыя поспехi ў высакародных галiнах навукi i мастацтва. Спакваля голас мой рабiўся ўсё больш упэўнены. Я пачынаў адчуваць своеасаблiвае ап'яненне, быццам мiльянер, якi выхваляецца сваiмi скарбамi.

Потым я перайшоў да аповяду пра свае прыгоды. Я растлумачыў, як мы даляцелi да сiстэмы Бетэльгейзе i Сароры, як я трапiў у палон i апынуўся ў клетцы, як спрабаваў усталяваць кантакт з Заюсам, але ўсе мае намаганнi засталiся марныя, вядома, па ўласнай вiне, бо я не выявiў вынаходлiвасцi. Нарэшце я расказаў пра пранiклiвасць Зiры i пра найкаштоўнейшую дапамогу, якую яна аказала мне разам з доктарам Карнэлiем. Скончыў я так:

- Гэта ўсё, што я хацеў вам сказаць, о малпы! Рашайце самi, цi справядлiва будзе, калi пасля такiх цяжкiх прыгод мяне зноў пасадзяць у клетку, як неразумную жывёлiну, да канца маiх дзён? Мне застаецца дадаць адно: я прыляцеў да вас без якогась варожага намеру - вяла мяне сюды толькi прага адкрыццяў. З тае пары, як я пачаў зведваць вас, вы мне ўсё больш i больш падабаецеся, i цяпер я проста люблю вас усёй сваёй душою. У мяне ёсць план, пра якi я хачу расказаць найвялiкшым вучоным планеты. Я магу прынесцi вам несумненную карысць сваiмi зямнымi ведамi, з другога боку, за некалькi месяцаў, праведзеных у клетцы, я сам зведаў на Сароры больш, чым за ўсё сваё ранейшае жыццё. Дык давайце з'яднаем нашыя намаганнi! Усталюем кантакт з Зямлёю! Пойдзем, малпы i людзi, уперад, як паплечнiкi, i нiякая сiла ў свеце, нiякiя таямнiцы космасу не ўстояць перад намi!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Пьер Буль читать все книги автора по порядку

Пьер Буль - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Планета малпаў (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Планета малпаў (на белорусском языке), автор: Пьер Буль. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x