АлёнКа - Алёнкіны казкі

Тут можно читать онлайн АлёнКа - Алёнкіны казкі - бесплатно ознакомительный отрывок. Жанр: sf_history, издательство Литагент Ридеро. Здесь Вы можете читать ознакомительный отрывок из книги онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Алёнкіны казкі
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    Литагент Ридеро
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    9785448514487
  • Рейтинг:
    5/5. Голосов: 11
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

АлёнКа - Алёнкіны казкі краткое содержание

Алёнкіны казкі - описание и краткое содержание, автор АлёнКа, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru
Гэта – унікальная кніга, галоўным дзеючым персанажам якой з'яўляешся ты – той, хто чытае гэтыя радкі. «Казкі» і прысвячаюцца табе, чытачу. Месца, дзе адбываецца дзеянне, – тут. Час, калі адбываецца дзеянне, – цяпер. Мімаходзь кніга таксама пазнаёміць чытача з альтэрнатыўным поглядам на гісторыю зараджэння жыцця на Зямлі, раскажа аб узнікненні і шляхах развіцця чалавека і чалавецтва, дапаможа разгадаць таямніцу: хто ёсць Бог, як ён выглядае і што сабою ўяўляе.

Алёнкіны казкі - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок

Алёнкіны казкі - читать книгу онлайн бесплатно (ознакомительный отрывок), автор АлёнКа
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Страсць, дарэчы, вельмі падобная да любові. Але розніца існуе, як у якасці праяўлення пачуцця, так і ў працягласці яго існавання. У той час як горача закаханы чалавек бачыць усё праз «ружовыя акуляры» (нездарма кажуць, што «страсць сляпая»), ідэя валодання аб’ектам яго памкненняў становіцца неадчэпнай, сапраўды кахаючы чалавек глядзіць на свет цвяроза, шырока расчыненымі вачыма, ён самадастатковы: асоба, якая выклікала да жыцця гэта пачуццё, можа быць побач з ім (добра, калі так), а можа і не быць – не важна; галоўнае – навучыцца любові як адчуванню, той любові, якая, па вялікім рахунку, безаб’ектная, хоць і распаўсюджваецца на ўсіх, хто знаходзіцца побач.

Страсць заканчваецца прыкладна праз тры гады. Сапраўднае каханне, кажуць, доўжыцца вечна. Калі гаворка ідзе пра любоў як вобраз жыцця, то я ўпэўнена, што так яно і ёсць. Калі ж казаць пра каханне двух канкрэтных людзей, то дакладна вызначыць гэта можна, толькі будучы пры смерці.

Тым жа, хто не ўяўляе сабе жыцця без таго, каб не завалодаць аб’ектам свайго пакланення цалкам, непадзельна, я нагадаю словы Гамера: «Калі страсць становіцца апанаванасцю, то разрадзіць яе можа толькі дзеянне».

Існуе добры псіхалагічны трэнінг, які дапаможа вам вырашыць не толькі праблему безадказнасці, але і шэраг іншых. Называецца «Скала адзіноты». Комплекс для безнадзейна закаханых, смяротна пакрыўджаных або расчараваўшыхся ў жыцці раз і назаўсёды.

Пастаўце пасярод пакоя стулік. Ускараскайцеся на яго. Зыходнае палажэнне: ногі разам, правая рука на сэрцы, левай схапіцеся за галаву. Па камандзе «І раз і назаўжды» – сагніце ногі ў каленях і скачыце са стуліка, як са скалы. «І раз і назаўжды». «І зноў» – зноў залазьце на стулік. Падрыхтаваліся. Пачалі. «І раз і назаўжды. І зноў. І раз і назаўжды». Працягвайце і без каманды. Самі. Не спыняйцеся. Кідаючыся ў бездань, злёгку нахіляйце тулава наперад, галаву трымайце прама, без напружання, у вачах пабольш адчаю і тугі.

Памянялі становішча рук. Левую – на грудзі, правай схапіліся за галаву. «І раз і назаўжды. І зноў. І раз і назаўжды. І зноў. І раз і назаўжды. І зноў». Безнадзейна закаханыя могуць застацца на стуліку, пакрыўджаныя і расчараваныя працягваюць кідацца ў бездань, як заведзеныя. «І раз і назаўжды. І зноў. І раз і назаўжды. І зноў».

Заканчваючы практыкаванне, пастаўце на месца стулік і пачніце жыццё зноўку.

Логіка мужчынская і жаночая

Вельмі важна, каб працэс пазнання навакольнага свету і сябе ажыццяўляўся мужчынам пры дапамозе жанчыны і наадварот. Чаму? Логіка ўспрымання ў іх розная, узаемадапаўняючая. Зараз растлумачу, што я маю на ўвазе, пры дапамозе аднаго бытавога прыкладу.

На дзень напісання гэтых радкоў я жыву разам з братам, на абед да нас прыходзіць яшчэ і бацька (мы ўтрох працуем у адным населеным пункце), маці перадае ім слоік з супам ці з баршчом, яны пераліваюць яго ў рондаль, грэюць, разліваюць па талерках, – абедаюць, адным словам. Пасля абеду што бацька, што брат бяруць свае кубкі з-пад гарбаты і апалоскваюць іх пад кранам з халоднай вадой. І гэта, па іх шчырым перакананні, дазваляе ім зрабіць вынік, што яны пасля абеду вымылі за сабой посуд!

Гэты прыклад найлепшым чынам характарызуе мужчынскую логіку – даволі вузкую, аднабокую, выбіральную.

Жаночая ж логіка, наадварот, носіць больш шырокі, рознабаковы характар. Вы ж не можаце ўявіць сабе жанчыну, якая скажа, што яна памыла посуд, перш чым збярэ кубкі па ўсіх пакоях, праверыць на наяўнасць пратэрмінаваных прадуктаў халадзільнік, вытрэ пасля мыцця ўсяго посуду стол, пліту, блізляжачыя да мойкі шафкі, адчысціць саму мойку і плітку над ёй?!

Я не хачу паказаць гэтым прыкладам, што жанчыны разумнейшыя за мужчын. Не. Проста мы розныя. Мужчына выбірае для сябе нейкую пэўную вобласць для даследванняў і капае, капае, капае, пакуль не закапаецца. А паспрабуйце вырыць яму ў 2—3 метры, залезці ў яе, і што вы ўбачыце? Адну толькі вузкую палоску святла над галавой. Гарызонт атрымліваецца звужаным дашчэнту!

Я ж пра сябе, як пра жанчыну, не магу сказаць, што валодаю глыбокімі ведамі хаця б у якой-небудзь вобласці. Так, там нешта пачытала, краем вуха пачула, убачыла, штосьці адчула, знаёмы расказаў цікавы выпадак з жыцця, своечасова паглядзела патрэбную перадачу па тэлевізары. Але менавіта гэтая няздатнасць глыбока пагрузіцца ў адну канкрэтную праблему і дае жанчыне іншую здольнасць – пераасэнсаваць і зрабіць высновы з шырокага спектру інфармацыі. Няўменне глыбока «капаць» дае магчымасць жанчыне бачыць усё наваколле аж да лініі гарызонту, што несувымерна больш той вузкай палоскі, якую, няхай сабе і дэталёва, бачыць мужчына.

Такім чынам, усеахопнасць павярхоўных ведаў адной можа служыць добрым дадаткам да вузканакіраванасці і, як вынік, глыбіні ведаў другога. (Я дапушчаю думку, што некаторыя мужчыны здатныя нагрэць чайнік вады, каб дасканала памыць сваю шклянку з лыжкай кіпнем з дабаўленнем «Morning fresh». )

Іншымі словамі, у той час, як ён мае большую схільнасць да аналітычнай дзейнасці, то яна – да сінтэтычнай. Сумесная ж праца дасць высокія вынікі якаснай аналітыка-сінтэтычнай дзейнасці.

Падрабязней аб абодвух метадах.

Аналіз – гэта калі вы пачынаеце рашаць задачу з высвятлення пытання. Што запытваецца ў задачы? Што трэба ведаць, каб адказаць на пытанне задачы? Што мы ўжо ведаем? Што трэба знайсці? Як мы можам гэта знайсці? І г.д.

Або: мужчына спачатку ставіць перад сабой мэту, а потым ужо думае, як яе дасягнуць.

Ці то: трэба купіць машыну. За два гады я магу назбіраць чатыры тысячы долараў, каб потым на гэтыя грошы прыдбаць сабе патрыманы фальксваген.

Можна і так: на днях выдалі тэмы дыпломнай работы. Які жах, праз год ужо абарона, а тэму далі толькі сёння! Дзе яны былі раней?! Трэба хутчэй пачынаць працу. Пачну з пастаноўкі мэты і задач.

Не, вы так не робіце – не пачынаеце панікаваць раней, чым трэба, і хутчэй хапацца за работу? Добра, значыць вы спакойны, упэўнены ў сабе мужчына.

Сінтэз – гэта рашэнне задачы з аналізу набору дадзеных. Напрыклад, ва ўмове задачы ёсць лічбы 3 і 5. Што яны абазначаюць? Што я магу знайсці, ведаючы гэтыя лічбы? Якім дзеяннем? І г. д. Адказ на пытанне задачы высветліцца сам сабой.

Або: жанчына, валодаючая пэўным наборам ведаў, спачатку думае, што яна можа з маючайся інфармацыяй зрабіць, робіць тое, што лічыць патрэбным (тое, што ў галаву ўзбрыдзе), а якія вынікі гэта прынясе, будзе бачна ўжо напрыканцы разважанняў.

Ці так: сёння атрымала многа мільёнаў беларускіх рублёў. На што б гэта іх заўтра патраціць? Можа, машыну сабе купіць? Машына якога колеру больш падыдзе да маёй апошняй сукенкі: сіняга або чырвонага?

Або яшчэ: праз тыдзень дыпломную здаваць, трэба б распачаць над ёй працаваць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


АлёнКа читать все книги автора по порядку

АлёнКа - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Алёнкіны казкі отзывы


Отзывы читателей о книге Алёнкіны казкі, автор: АлёнКа. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x