Николай Чергинец - Вам - заданне

Тут можно читать онлайн Николай Чергинец - Вам - заданне - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Николай Чергинец - Вам - заданне краткое содержание

Вам - заданне - описание и краткое содержание, автор Николай Чергинец, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Вам - заданне - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Вам - заданне - читать книгу онлайн бесплатно, автор Николай Чергинец
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я згодзен. Калі адпраўляеце?

— Заўтра. Сёння скончым падбор людзей, выдадзім вам неабходныя дакументы, зброю, боепрыпасы, харч і ў дарогу.

Славін выйшаў з зямлянкі і адразу ж адшукаў Глазкова. Той, убачыўшы Славіна, спытаў:

— Ну што, пагадзіўся?

— Пагадзіўся.

— Правільна! Там вельмі патрэбны будуць такія хлопцы. Таму і рэкамендаваў цябе. Ідзі, Валодзя, рыхтуйся. Сёння ўвечары мы ўсю групу збяром, дадзім наказ на дарогу, і, як кажуць, з Богам, да новага месца службы.

Увесь астатні час дня прайшоў у суцэльных клопатах. Славіну выдалі новенькі пісталет ТТ, патроны. Атрымаў ён і новыя боты, невялікі запас харчу, а вечарам яго зноў выклікалі да Глазкова. У бліндажы камбрыга знаходзілася яшчэ восем чалавек. Сярод іх былі і хлопцы з яго аддзялення: Антошын, Бартошык, а таксама Антон Крайнюк. Уладзімір узрадаваўся, убачыўшы сяброў, падсеў да іх.

Караткоў быў нешматслоўны. Сцісла ахарактарызаваў магчымую абстаноўку ў вобласці пасля яе вызвалення, абазначыў маршрут, якога група павінна прытрымлівацца, і паведаміў, каго шукаць у будучым абласным цэнтры, калі да моманту іх прыбыцця Чырвоная Армія не выб’е адтуль немцаў.

На наступны дзень ранкам група адправілася ў шлях. Дзіўнае пачуццё валодала Славіным, калі ён і яго таварышы без усякай маскіроўкі, навідавоку ў адступаючых гітлераўцаў, ішлі ўздоўж дарогі на захад. Партызаны сваімі паводзінамі паказвалі, што яны бягуць як здраднікі-паліцаі і таксама ратуюцца ад суровай адплаты.

Статутная форма адзежы, спецыяльныя нарукаўныя павязкі, а таксама дакументы, якія сведчаць асобу, пасады і званні «адыходзячых»,— усё гэта надзейна прыкрывала іх.

Партызаны, вядома, маглі ісці і лясамі, але Славін як старшы вырашыў не рабіць гэтага. Там можна было натыкнуцца на карнікаў, якія не сталі б правяраць, хто гэтыя людзі, што хаваюцца ў лесе. У гэты момант, між іншым, трэба было асцерагацца і сваіх. Калі б групу затрымалі ў лесе партызаны, то маглі б пачацца працяглыя праверкі, а час неабходна цаніць, нельга прапускаць ніводнага дня. Таму хлопцы і вырашылі ісці побач з нямецкімі войскамі, выдаючы сябе за ўцекачоў-паліцаяў. Акупанты цяпер былі зусім іншымі. Усімі імі авалодала панічнае жаданне хутчэй выйсці з-пад удараў Чырвонай Арміі.

А партызан з групы Славіна трывожыла думка, што чакае іх наперадзе.

Старшы лейтэнант Аляксей Купрэйчык

Купрэйчык быў засмучаны. Яму здавалася, што іх полк, якраз пасля таго як быў вызвалены Мінск, трапіў у паласу наступлення на Гродна. Але гэтага не здарылася. Полк апынуўся ў складзе войскаў, якія прасоўваліся паўднёвей. Працы ў разведчыкаў было шмат. Цяпер, калі нямецка-фашысцкія войскі імкліва адкочваліся на захад, даводзілася рабіць далёкія пераходы і, каб здабытыя звесткі не састарэлі, перадаваць іх па радыё. Часта бывала і так: разведчыкі, выканаўшы заданне, не вярталіся ў свой полк, а чакалі яго падыходу ці адразу ж ішлі яшчэ далей, выконваючы новы загад. Было цяжка, але затое радасна на душы. Чырвоная Армія завяршала вызваленне Радзімы. Падчас аперацыі «Баграціён» цалкам была вызвалена Беларусь. Наперадзе была Польшча.

З непрытоенай цікаўнасцю байцы ўзвода Купрэйчыка глядзелі на чужую зямлю. У гэту ноч Купрэйчык і дванаццаць разведчыкаў знаходзіліся далёка ад свайго палка. Яны ўжо чацвёртыя суткі здабывалі звесткі пра размяшчэнне нямецкіх войскаў, пра абарончыя збудаванні, і па радыё дакладвалі свайму камандванню аб усім. Толькі што скончыўся сеанс сувязі. Купрэй­чык перадаў кароткую радыёграмму і пасля пацверджання прыёму атрымаў загад вяртацца назад.

Пакуль байцы рыхтаваліся да паходу, ён сядзеў, прытуліўшыся спінай да дрэва, і думаў: «Цікава, чаму Васільеў вырашыў адклікаць нас?» Нібы пачуўшы яго, Сцяпаныч спытаў пра гэта.

— Сапраўды, — падтрымаў яго Лугавец, — які сэнс нас ганяць лішні раз праз лінію фронту, калі нашы заўтра самі тут будуць? Як ты лічыш, камандзір?

— Я лічу, што нам пакуль трэба кіламетраў дзесяць адмахаць, каб пераадолець гэта чыстае раўніннае месца. Да раніцы дабяромся да лесу, перадыхнём, а ўначы да перадавой.

Нарэшце ўсе сабраліся, і група з трынаццаці чалавек падалася на ўсход. Ішлі не вельмі асцерагаючыся, наўрад ці немцы размесцяцца на раўніннай бязлеснай мясцовасці.

Арыентуючыся па компасе, ішлі па роснай траве, у густым халодным тумане. Толькі тады, калі начная цемрадзь змянілася яшчэ слабай, ледзь прыкметнай перадсвітальнай зарой, увайшлі ў лес. Адшукалі гусцейшае месца, і, перш чым легчы спаць, Купрэйчык, звяртаючыся да Зайцава і Лугаўца, сказаў:

— Я думаю, што нас адклікаюць таму, што нашы прыпынілі наступленне.

— Гэта чаму ж? — спытаў Сцяпаныч, і Аляксей заўважыў, як усе астатнія разведчыкі насцярожыліся.

— Бачылі ж самі, што немцы рыхтуюцца да абароны, а каб наступаць далей на Варшаву, трэба сабрацца з сіламі.

— А як жа плацдарм, што нашы захапілі на рачулцы? — спытаў Губчык.

Купрэйчык усміхнуўся:

— Ведаеш, Пеця, і дзясяткі такіх плацдармаў не вырашаць стратэгічнай задачы. Гэты плацдарм зручны нашаму палку для пераадолення невялікай воднай перашкоды, што ж тычыцца арміі ці фронту, то там, магчыма, нават і не ведаюць, што полк падпалкоўніка Васільева сілай у адну роту захапіў кавалак процілеглага берага нейкай маленькай рачулкі. Праўда, для нас з вамі гэты плацдарм мае значэнне. Мы да сваіх будзем вяртацца менавіта ў тое месца.

— Дык там жа цяпер сапраўднае пекла, — з сумненнем прагаварыў Сёмін, укладваючыся зручней.

— Так, нясоладка. Але ў іншым месцы пайсці — значыць на міны напароцца, цяпер іх, ведаеш колькі там немцы панатыркалі?

— Добра, браткі, каравульным застанецца Ражноў, астатнім — спаць. Змяняцца будзем па чарзе праз гадзіну.

Перш чым заснуць, камандзір сказаў Ражнову:

— Мікалай, папярэдзь таго, хто будзе за табой дзяжурыць, каб ён мяне разбудзіў, калі яго час міне.

Аляксей адразу заваліўся спаць.

Спаў ён моцна, не чуў, як адбылася змена дзяжурных, але затое імгненна прачнуўся ад лёгкага дотыку да пляча. Расплюшчыў вочы і ўбачыў Сёміна, той са шкадаваннем сказаў:

— Шкада цябе, камандзір, будзіць. Можа, паспіш яшчэ?

— Не, Грыша, нельга. Пабудзі Лугаўца і Зайцава, трэба маршрут вывучыць.

Спехам перакусіўшы, трое разведчыкаў пайшлі лесам у бок фронту. Праз гадзіну лес скончыўся. Асцярожна вызірнуўшы з кустоў, убачылі поле, зарослае травой. Метраў за трыста віднеліся акопы. У бінокль добра былі бачныя спіны немцаў. Далей, метраў за дзвесце, знаходзілася яшчэ адна лінія акопаў. Яна праходзіла ля самага берага ракі. Там былі свае. Але як да іх дабрацца? У гэты момант ранішнюю цішыню разарвалі гарматныя стрэлы. Пазіцыі нашых пакрыліся фантанамі ўзрываў. «Не меней дзясятка гармат б’юць», — падумаў Купрэйчык, спрабуючы ўявіць цяпер тых, хто знаходзіўся ў траншэі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Николай Чергинец читать все книги автора по порядку

Николай Чергинец - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Вам - заданне отзывы


Отзывы читателей о книге Вам - заданне, автор: Николай Чергинец. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x