Николай Чергинец - Вам - заданне

Тут можно читать онлайн Николай Чергинец - Вам - заданне - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Николай Чергинец - Вам - заданне краткое содержание

Вам - заданне - описание и краткое содержание, автор Николай Чергинец, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Вам - заданне - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Вам - заданне - читать книгу онлайн бесплатно, автор Николай Чергинец
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Так, шкада з Каратковым расставацца, — сумна прагаварыў Славін. — Я ў сябе буду. Прыедзе, пакліч.

Раней Славін не падазраваў, што будзе так цяжка змагацца з бандытамі, якія, нібы ваўкі, блукаюць па лясах.

А тут яшчэ Караткоў з’язджае. Славін так прывык да яго, што не ўяўляў сваё жыццё без гэтага разумнага, адважнага і ўважлівага чалавека. Прыадчыніліся дзверы, паказалася галава дзяжурнага:

— Славін, да начальніка!

Уладзімір увайшоў у кабінет і ўбачыў Караткова, які стаяў пасярод кабінета.

— Выклікалі, Сяргей Міронавіч?

— Так, так, Уладзімір Міхайлавіч, уваходзь. Пазнаёмся, новы начальнік аддзела Пётр Пятровіч Мачалаў.

Славін, не звярнуўшы ўвагі на прозвішча, паглядзеў у кут, дзе на старой скураной канапе сядзеў капітан.

І раптам ва Уладзіміра перад вачыма паплылі кругі. Ён пазнаў стрыечнага брата.

Мачалаў таксама здзіўлена глядзеў на высокага чарнавокага хлопца і цьмяна пазнаваў у ім пятнаццацігадовага хлапчука, якога бачыў апошні раз перад вайной. Караткоў сказаў яму, што пазнаёміць з супрацоўнікам, які займаецца справай банды Фядзько, але каб гэта быў Валодзя Славін — Мачалаў не чакаў. Не зважаючы на здзіўлены погляд Караткова, браты стаялі і моўчкі глядзелі адзін на аднаго, а затым моцна абняліся.

— Пеця!

— Вова! Брат!

Не хаваючы слёз радасці, яны разглядалі адзін аднаго. Караткоў нарэшце зразумеў, у чым справа і, усміхнуўшыся, сказаў:

— Трэба ж, каб так нечакана браты сустрэліся. Я пакідаю вас адных, пагаворыце, пра астатняе пагутарым пазней, — і выйшаў з кабінета.

Пётр і Уладзімір селі на канапу, і пачалася ў іх доўгая гаворка. Расказаў Валодзя Пятру і пра яго сям’ю. Пётр плакаў. Хіба мог ён калі-небудзь нават падумаць, што пра жыццё сваёй жонкі і дзяцей у акупацыі даведаецца ад свайго брата.

Славін разумеў, як цяжка цяпер Пятру, і даваў яму час ачомацца.

Пётр ціха сказаў:

— Вось я і даведаўся пра іх амаль усё. Ведаеш, Валодзя, да гэтага часу ў мяне яшчэ цяплілася нейкая надзея, што, быць можа, яны нейкім цудам засталіся жыць, але цяпер.

Уладзімір, жадаючы адцягнуць брата ад горкіх дум, спытаў:

— Пётр, а як ты жыў гэтыя гады? — ён кіўнуў на грудзі. — Бачу, што на фронце быў, ваяваў.

— Вайна заспела мяне на вяселлі ў Аляксея Купрэйчыка. Ты хоць ведаеш, што ў цябе такі стрыечны брат ёсць?

— Вядома. Ён жа і нас запрашаў на вяселле, але бацька павінен быў працаваць у тую нядзелю, і мы не паехалі. А дзе цяпер Лёша?

— Ваюе. Ён у нас — герой, камандзір разведузвода. Бачыліся мы з ім у шпіталі, а потым перапісваліся. Апошні раз я яму з Масквы напісаў. Дзе цяпер і ці жывы, не ведаю. Сёння напішу па старым адрасе, і будзем чакаць адказу.

— Пеця, а як ты апынуўся тут?

Мачалаў ледзь прыкметна ўсміхнуўся:

— Здарылася гэта нечакана для мяне. На фронце камандаваў батальёнам. Раптам выклікае камандзір палка і кажа: «Едзь, Мачалаў, у Маскву, у Наркамат унутраных спраў, выклікаюць цябе». Паехаў, а мне кажуць: паляціш да партызанаў, падбярэш патрэбных людзей і ўзначаліш аддзел барацьбы з бандытызмам. Далі двух памагатых, пасадзілі ў самалёт, мы паляцелі. Калі апынуліся над тэрыторыяй, занятай немцамі, наш самалёт быў збіты. Скокнулі мы з парашутамі, а гэта было ўначы. Прызямліўся я няўдала — нагу зламаў. Адзін мой памочнік, старшы лейтэнант Булацкі, загінуў. Калі скокнуў з самалёта, асколкам зенітнага снарада прама ў галаву патрапіла. А другі — лейтэнант Швяцоў — прызямліўся добра. Ён вось і адшукаў мяне. Зрабілі з тонкіх дрэў і строп парашута штосьці накшталт мыліцы, нагу карой і дубцамі абклалі, забінтавалі, і пайшоў я сяк-так. Ішлі мы па лесе куды вочы павядуць. Натыкнуліся на хатку, дзе адзінокая бабулька жыла. Дала прытулак, а праз два дні з партызанамі звязала. Прыбыло да нас трое з атрада. Расказваем пра сябе — не вераць. Пытаем: «Сувязь у вас з Вялікай зямлёй ёсць?» — «Няма», — адказваюць. Ледзь іх пераканалі, што ніякія мы не варожыя лазутчыкі, што ляцелі мы да партызанаў. Узялі яны нас да сябе, фельчар у атрадзе быў, дапамог мне. Прабылі мы ў атрадзе амаль месяц, а калі партызаны ў іншы раён перабіраліся, то вырашылі, што мне лепш застацца ў той жа бабулькі. Разам з атрадам сышоў і Швяцоў. Мы дамовіліся, што ён звяжацца з атрадам, куды нас накіроўвалі, а калі Чырвоная Армія падыдзе, то з кім-небудзь з камандзіраў прыйдзе за мной. Чакаю тыдзень-другі — нікога. Ужо нашы прыйшлі, а я нічога не ведаю, у бабкі на вышках адлежваюся. Нага, як на ліха, вельмі павольна папраўлялася. Толькі пазней я даведаўся, што атрад прыняў бой з рэгулярнай нямецкай часцю. Амаль усе партызаны, у тым ліку і Швяцоў, і кіраўнікі атра­да, якія ведалі мяне, загінулі. Добра, што праз лес, недалёка ад хаты, дзе я знаходзіўся, вайсковая часць праходзіла. Вылечыўся, і вось, атрымаў кірунак сюды.

Пётр замоўк на хвіліну, а затым, усміхнуўшыся, сказаў:

— Вось такія справы, брат. Зараз будзем разам бандзюгаў ганяць. Ты веда­еш, наша кіраўніцтва і сакратар абкама вельмі занепакоены з’яўленнем банды Фядзько. Я таму і папрасіў Караткова ўвесці мяне адразу ж у курс справы. Ён вось і цябе адклікаў з месца здарэння, дзе хлопчыка забілі. Так што хопіць пра асабістае, увядзі мяне ў курс падзей.

— Тады пачакай трохі. Я пайду ўсе матэрыялы вазьму.

Славін вярнуўся з пульхнай папкай папер. Мачалаў пакруціў галавой:

— Так, неважнецкі тут у вас з паперай, калі на газетах пішаце.

— Няма паперы, вось і даводзіцца газеты выкарыстоўваць, — адказаў Славін, — і яшчэ шмат чаго не хапае. Што паробіш, вайна.

Караткоў заспеў іх за чытаннем папер:

— Ого, я гляджу, вы ўжо за справу ўзяліся.

— А куды дзенешся, — заклапочана прагаварыў Мачалаў. — Гэты Фядзь­ко сапраўды тып з тыпаў, сур’ёзны праціўнік. Далучайцеся да нас, Сяргей Міронавіч, раптам утрох прыдумаем што-небудзь.

Яны ўключылі настольную лямпу — на вуліцы пачало цямнець — і прыняліся ўважліва вывучаць матэрыялы справы. Часам адрываліся ад папер і падоўгу абмяркоўвалі ўзніклы варыянт.

Ужо было далёка за поўнач, калі разышліся. У іх з’явіўся план, галоўная роля ў ажыццяўленні якога адводзілася Славіну.

«Упаўнаважаны па нарыхтоўках» Уладзімір Славін

Нягледзячы на глыбокую восень, дзень выдаўся цёплым і сонечным. Жыхары невялікай вёсачкі былі заняты ў дварах і агародах. У вёсцы было каля дзясятка хат. Вакол раскінуліся палі, а далей — кола лесу.

З зараснікаў выйшаў малады хлопец. Спыніўся, узіраючыся ў вёску. Сонца свяціла прама ў вочы, і ён, прыклаўшы далонь да лба, доўга глядзеў наперад, не спяшаючыся, пераводзіў погляд ад адной хаты да другой. Потым паправіў на плячы рэчмяшок і нямецкі карабін, пайшоў па пыльнай прасёлкавай дарозе. Вышэй сярэдняга росту, чарнавокі, у салдацкай ватоўцы без пагонаў, у кірзавых ботах, ён быў падобны на дэмабілізаванага. Але вайна яшчэ не скончылася, і з войска прыходзілі толькі інваліды ці тыя, хто быў вельмі патрэбен народнай гаспадарцы як спецыяліст.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Николай Чергинец читать все книги автора по порядку

Николай Чергинец - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Вам - заданне отзывы


Отзывы читателей о книге Вам - заданне, автор: Николай Чергинец. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x