Николай Чергинец - Вам - заданне

Тут можно читать онлайн Николай Чергинец - Вам - заданне - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Николай Чергинец - Вам - заданне краткое содержание

Вам - заданне - описание и краткое содержание, автор Николай Чергинец, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Вам - заданне - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Вам - заданне - читать книгу онлайн бесплатно, автор Николай Чергинец
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Прывітанне, Валодзя! Ледзь знайшоў цябе. Вось начальства загадала аўтамабіль на коннай цязе перадаць. Калёсы на гумовым ходзе. У любое на­двор’е ты можаш па вёсках газаваць.

Славін пазнаў Бартошыка і, падыгрываючы яму, адказаў:

— Нарэшце! А я ўжо вырашыў, што пра мяне забыліся. Без каня тут далё­ка не дабярэшся. Заганяй у двор «аўтамабіль», ды з дарогі за стол прысядзем, якраз дожджык перачакаеш.

— Не, дзякуй. Мне — назад у дарогу. Хачу завідна да гасцінца дайсці, на спадарожную машыну думаю паспець. Сам ведаеш, калі сцямнее, ніводзін шафёр не спыніцца. Так што, калі хочаш, падкінь трохі на гэтым дрындулеце. Заадно па дарозе і пагаворым.

Славін зразумеў, што Бартошык не мае намеру затрымлівацца.

— Добра, толькі збяруся. — Ён заскочыў у хату, узяў карабін і, праходзячы міма Лешыка, сказаў: — Я хутка. Падкіну кіламетраў з пятак і вярнуся.

Фурманка сапраўды была лёгкай на ход. Аўтамабільныя шыны, напампаваныя паветрам, каціліся мякка, амаль бясшумна. Конь без асаблівых высілкаў цягнуў воз па дарозе.

Яны ад’ехалі моўчкі ад вёскі, і толькі тады Бартошык спытаў:

— Як ты тут?

— Пакуль усё спакойна. Стары асцярожны і хітры, але мне ўчора пашанцавала. Удалося сустрэцца з Фядзько.

— Як сустрэцца? — устрывожыўся Бартошык.

— Звычайна, — усміхнуўся Уладзімір і расказаў усё па парадку.

Бартошык уважліва выслухаў.

— Мэта Фядзько ясная. Паспрабуе выцягнуць з цябе пабольш патронаў, потым дасць харчы ці запросіць на які-небудзь хутар, каб ліквідаваць.

— Яно так. Але ты забываеш адну чыста псіхалагічную дэталь. Колькі, па-твойму, бандытаў мог сабраць Фядзько?

— Чалавек сорак, — няўпэўнена адказаў Бартошык.

— Хай пяцьдзясят. Выключым з гэтай кампаніі параненых, хворых, колькасць якіх расце з кожным днём, ды яшчэ і тых, хто паволі дае драпака. Бо яны разумеюць, што лепш адбыць тэрмін, чым атрымаць кулю ў лоб, калі зачыніцца пастка. Вось і атрымліваецца, што ў Фядзько справа з людзьмі швах. А гэта значыць, што за кожнага чалавека ён будзе змагацца і, вядома, клапаціцца пра папаўненне сваёй банды. Скажы, а чым я не падыходжу для вербавання ў яго хеўру? Бацька мой, як я сказаў Лешыку, рэпрэсіраваны, маю асабістую крыўду — мяне бо нават у войска не ўзялі.

— Хто ведае, Валодзя, можа, і так. Табе відней. Мачалаў прасіў сказаць, што Сцяпан Лешык не проста ардынарны бандыт, які выплыў на паверхню. Гэта прыроджаны злачынец, умее прыстасоўвацца. Яшчэ пры Пілсудскім ён фігураваў як крымінальнік, які цалкам сфарміраваўся. Калі ў трыццаць дзявятым наша войска вызваліла Заходнюю Беларусь, Сцяпан Лешык выдаў сябе за рэвалюцыйнага барацьбіта, апынуўся на волі. Пакуль нашы разбіраліся, высвятлялі, хто ён ды што, пачалася вайна. Падчас акупацыі Лешык здабыў дакументы на прозвішча Фядзько, стаў гітлераўскім памагатым. А калі зразумеў, што дні фашысцкай Германіі злічаны, прыйшоў у партызанскі атрад. Там таксама не паспелі распазнаць, што гэта за птушка. І вось наша войска турну­ла немцаў. Народ тутэйшы асаблівы. Многія людзі ведаюць Сцяпана Лешыка як аблупленага. Толькі ім неўздагад: як гэта можа адзін і той жа чалавек пры паляках быць крымінальнікам, пры немцах— нібы партызанам, а пры Саветах — бандытам. Пярэварацень нейкі! Усё адно выкруціцца. Ужо лепш трымаць язык за зубамі, маўляў, мая хата з краю. Вось так бяспечней. І ты ведаеш, Валодзя, сялян гэтых цалкам можна зразумець. Для іх Лешык — вяршыцель лёсаў людскіх, які сам тут усталёўвае парадкі і законы. Таму Мачалаў прасіў перадаць, што важна не толькі высачыць, знішчыць гэта асінае гняздо, але і паспрабаваць выявіць сярод мясцовага насельніцтва людзей, якія маглі б даць следству сведчанні супраць Фядзько і яго сябрукоў і такім чынам развянчаць сумную славу ўсёй бандыцкай групы.

Славін успомніў нядаўнюю гутарку ў сялянскай хаце, рэпліку гаспадыні: «А што ты, хлопец, па дварах матаешся? Узяў бы і закупіў усё, што табе трэба, у свайго дабрадзея — і справе канец». Ён расказаў пра гэты выпадак сябру і, як бы падводзячы вынікі гаворкі, растлумачыў:

— Мне здаецца, яны штосьці ведаюць пра Лешыка, але баяцца прагаварыцца. Я яшчэ тады вырашыў зноў зайсці да іх, а цяпер бачу, што гэта трэба зрабіць абавязкова.

За гутаркай яны і не заўважылі, як паглыбіліся ў лес. Бартошык спахапіўся:

— Хопіць, Валодзя. Паварочвай назад. Далей пайду адзін.

Славін запратэставаў:

— Яшчэ трохі праводжу.

— Не трэба. Можам натыкнуцца на Фядзько. Тады нам абодвум канец: не выстаіць ад спакусы такі воз адхапіць, ды і бачыць нас удвух яму не трэба. Да шашы засталося кіламетраў сем. Прайдуся. А там нашы чакаюць.

Уладзімір павярнуў назад. Толькі цяпер звярнуў ён увагу на тое, які тут густы, цёмны лес. Суцэльная сцяна непраходнага ельніку служыла надзейнай хованкай для бандытаў.

Уладзімір зарадзіў карабін, паклаў яго побач пад правую руку, паправіў пад адзежай пісталет, каб у выпадку неабходнасці можна было хутка выхапіць яго. А дождж, які гадзіну таму толькі імжыў, цяпер усё больш узмацняўся.

Славіну стала холадна. Можна было саскочыць з воза, прайсціся пешшу і трохі сагрэцца, але гліністая зямля набракла, стала слізкай. Заставалася толькі адно: прыспешваць каня.

Лешыка ён заспеў у двары. Стары, прыкрыўшы галаву і плечы мяшком, важдаўся каля хлява. Славін адчыніў веснічкі, заехаў у двор.

— Дзядуля! Можна каня ў хлеў завесці?

— А куды ж ты быдла дзенеш? Не будзе ж ён пад дажджом, на холадзе тырчаць, заводзь!

Славін пачаў распрагаць каня, а сам цішком, краем вока назіраў, як гаспадар уважліва сочыць за ім. Лішні раз правяраў свайго пастаяльца. «Не хвалюйся, стары хрыч! — падумаў Уладзімір, здымаючы з шыі каня хамут. — Гэтаму я даўно навучыўся, можаш глядзець, пакуль не надакучыць».

Ён завёў каня ў хлеў, павесіў яму на шыю торбу з аўсом, выйшаў у двор. Славін разумеў, што Лешык вось-вось павінен загаварыць пра «госця», які абяцаў сёння з’явіцца ў хаце. Было заўважна, што той падбірае зручны момант для такой гаворкі. Уладзімір вырашыў дапамагчы старому. Ён заклапочана, нібы разважаючы ўголас, сказаў:

— Глядзі, як надвор’е змянілася! А я якраз сёння збіраўся рушыць па хутарах, тым больш конь з’явіўся.

Стары «клюнуў»:

— Гэта, вядома, справа твая. сёння да мяне прыйдзе адзін мужык. Ён з хутара. Далекавата, праўда, адгэтуль, але ты мог бы з ім пагаварыць. У тым краі такіх хутароў з дзясятак, і ў гаспадароў тавар для цябе знайшоўся б.

— Колькі туды ехаць?

— Вёрст дваццаць будзе, — і, асцерагаючыся, што такая адлегласць адаб’е ў Славіна ахвоту сустрэцца з Фядзько, Лешык працягваў:

— А табе — што? На такім фаэтоне — рукою дастаць. Так што пачакай. Увечары пагаворыш, глядзіш, і старгуешся.

— Ну, калі ўжо так, то пачакаю, — пагадзіўся Славін і накіраваўся да ганка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Николай Чергинец читать все книги автора по порядку

Николай Чергинец - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Вам - заданне отзывы


Отзывы читателей о книге Вам - заданне, автор: Николай Чергинец. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x