Николай Чергинец - Вам - заданне

Тут можно читать онлайн Николай Чергинец - Вам - заданне - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Николай Чергинец - Вам - заданне краткое содержание

Вам - заданне - описание и краткое содержание, автор Николай Чергинец, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Вам - заданне - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Вам - заданне - читать книгу онлайн бесплатно, автор Николай Чергинец
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А ў гэты момант Лешык і Ядзя ўкладвалі ў невялікую кадку сала, роўным стосам склалі на лаве вымытую бялізну. Потым стары падняў дваццалітровую бутлю з самагонкай, паставіў каля дзвярэй і буркліва сказаў Ядзі:

— Ты б акно завесіла, а то з двара як на далоні.

— Чаго баяцца?

— А гэты зборшчык? Можа паціху падысці да акна і ўсё ўбачыць.

— Трэба гэта яму як сабаку пятая нага. Храпе ўжо даўно.

— Ужо надта даверлівая ты. Не такі ён просты, як табе здаецца.

Ядзя, не адказваючы, працягвала важдацца ля печы.

Прайшла гадзіна. Наступіла поўнач, а ў хаце дагэтуль свяцілася акно. Славін паспеў ужо заўважыць, што Лешык беражэ газу. Калі часам і запаліць лямпу, то кнот на самы маленькі агеньчык паставіць і праз кароткі час запатрабуе, каб усе сямейнікі спаць клаліся. А тут ужо за поўнач, а святло ўсё яшчэ гарыць.

Уладзімір, стараючыся не шумець, спусціўся з вышак. Ён паціху адчыніў дзверы, выйшаў у двор. Не верылася, што ўжо восень — стаяла цёплая ноч.

Славін паціху падышоў да асветленага акна. Асцярожна зазірнуў. Ядзя стаяла спінай да яго, штосьці складала ў мяшок. Старога не было відаць, і Уладзімір зрабіў некалькі крокаў направа, каб паглядзець на іншую частку пакоя. Нарэшце ён заўважыў Лешыка. Той апранаў ватоўку. «Напэўна, у двор выходзіць збіраецца. Трэба схавацца!» Уладзімір адышоў ад акна, пералез праз невысокі плот, які адгароджваў двор ад агароду, стаіўся за кустом. У сен­цах рыпнулі дзверы, выйшаў Лешык. Пастаяў з хвіліну, відавочна чакаючы, каб вочы абвыклі да цемры, затым спусціўся з ганка і павярнуў за вугал хаты. «Глядзі, не да брамкі накіраваўся, а ў агарод!» — здзіўлена падумаў Славін і крануўся следам.

Лешык падышоў да тыну, абапёрся, Славін залёг метраў за дзесяць. Ён разумеў, што стары можа пачуць любы рух. А тут, як на ліха, захацелася чхнуць. Хлопец, кусаючы сабе рукі, цёр пераноссе. Неўзабаве па той бок тыну пачуўся нягучны насцярожаны голас:

— Гэта ты, бацька?

— Я, Сцяпан, я! Даўно чакаю.

— Як справы?

— Быццам ціха. Толькі вось не ведаю, як цябе ў хату зваць. Мараўскі даслаў аднаго пастаяльца.

— Які яшчэ Мараўскі? Гэта той, што старастам быў?

— Так, той самы, які быў старастам. Яго не пасадзілі. Напэўна, не ведаюць, кім ён пры немцах быў. А пастаялец гэты па хутарах ездзіць, прадукты выменьвае для чыгункі. Спіць, праўда, на вышках, але, таго і глядзі, у хату заваліцца.

— Так, справы дрэнь. Ці той ён, за каго сябе выдае? А раптам лягавы?

— Хто? Як ты сказаў?

— Ну, з НКУС.

— Не, быццам бы не падобны. Прамацваў яго.

— Да Ядзькі не прыстае?

— Куды яму, блазнюку! Ад роду гадкоў дваццаць, не больш. Не думаю, што такіх у іх нэкэвэду браць будуць. Але, як кажуць, сцеражонага Бог сцеражэ. Таму і баюся цябе ў хату зваць.

— Так, кажаш, прадукты скупляе? Ты ведаеш, гэта добра! Хай збірае.

— Ты што, Сцяпан? Здурнеў? Калі ў маёй хаце вы яго хоць пальцам кранеце, не знасіць мне галавы. Час-та ваенны. Пачнуць шукаць, даведаюцца, хто ёсць ты на самай справе, і тады пішы прапала. Не забывай, што ў акрузе цябе многія ведаюць.

— Разумею, бацька, не вучы. Хай збірае свой харч. Калі павязе, на дарозе сустрэнем.

— Гэта іншая справа. Калі з’едзе ад мяне, можаш рабіць, як хочаш.

— Што прыгатаваў нам?

— Усё, што мінулы раз прасіў. Вось толькі патронаў не знайшоў.

— Дрэнна. Патроны канчаюцца, і трэба, што б там ні было, здабыць.

— Можа, паспрабаваць праз мальца?

— Якога яшчэ мальца?

— Ды які ў мяне. Я зазіраў у яго рэчмяшок. Там патроны ад карабіна. Не менш як сотня ляжала.

— А ён што — з карабінам?

— Цяпер карабін даюць любому вартаўніку.

— Сотня патронаў? Гэта замала.

— Ды не пра сотню тлумачу. Калі яму сказаць, што, маўляў, ёсць людзі, якія за тры-чатыры тысячы патронаў тры вялікіх свінні аддадуць, то ён задумаецца.

— А калі спытае, што за людзі?

— Скажам — жыхары аддаленых глухіх хутароў. Займаюцца паляваннем. Можна нават паабяцаць і дзічыны падкінуць. Павінен клюнуць.

— А што? Можа, і твая праўда. Тады давай зробім так. Раніцай, як бы між іншым, скажы яму, што чакаеш у госці далёкага сваяка, які, маўляў, жыве на хутары. Заадно пагавары, каб ён сустрэўся са мной, скажы, маўляў, можам дамовіцца і тады я прадам яму харчу. А я прыеду заўтра ўвечары, прамацаю яго.

— А не небяспечна?

— Чым мы рызыкуем? Убачым, што западозрыў, — прыбяром, і канцы ў ваду.

— Не, не. Толькі не ў маёй хаце! — запратэставаў стары.

— Не турбуйся. Знайду месца. А цяпер ідзі ў хату. Я паклічу сваіх.

Стары моўчкі павярнуўся, прайшоў каля Славіна метры за тры. Той сціснуўся, нават дыханне стаіў. Фядзько знік у цемры. Славін не рызыкнуў падымацца з зямлі і ісці за старым — небяспечна. Хто ведае, ці не з’явіцца цяпер яго сын ззаду? Уладзімір хутка адпоўз убок і замёр. Вырашыў вычакаць, калі вернецца Фядзько, а затым дзейнічаць паводле абставін. Цішыня і цемрадзь стаялі вакол. Славін ведаў, што яго чакае, калі напорацца на яго сынок Лешы­ка ці хто-небудзь з яго сябрукоў, і таму выцягнуў з-за пазухі пісталет, паціху паслаў патрон у патроннік. Прайшло некалькі хвілін, ціха рыпнуў тын. Па шуме ён здагадаўся, што праз тын пералезлі некалькі чалавек. Лёгка зарыпелі колы. Фядзько камусьці ціха сказаў:

— Падводу падгані бліжэй. Глядзі, каб конь не заржаў, дай аўса.

Уладзімір не бачыў, колькі было бандытаў, але па тупаце ног і прыглушаных галасах вызначыў, што не меней чым чатыры. «Адзін застаўся ля каня», — заўважыў ён. Затым вычакаў, пакуль яны адыдуць далей, і, падняўшыся на ногі, асцярожна пакіраваўся следам.

Вось і хата. Уладзімір праслізнуў, замёр ля дзвярэй хлява. Доўга стаяў, слухаў цішыню і, толькі пераканаўшыся, што ў двары нікога няма, увайшоў у хлеў. Акно ў хаце было завешана коўдрай. Славіну нічога не заставалася, як назіраць праз дзірку ў саламяным даху.

У Лешыка бандыты не затрымаліся. Неўзабаве з’явіліся на ганку. Калі прыадчыніліся дзверы, вузкая палоска святла выхапіла іх постаці. Агародамі яны накіраваліся да тыну, а гаспадар, правёўшы іх, вярнуўся дахаты.

Славін хутка заладзіў дзірку і лёг спаць. Лешык, патушыўшы ў пакоі святло, доўга глядзеў праз фіранку ў двор, на дзверы хлява. Мабыць, штосьці яго турбавала.

Да раніцы рэзка пахаладала. Падзьмуў моцны парывісты вецер. Раздажджылася. Нізкія аблокі, нібы ўчапіўшыся за дахі драўляных хат, закрылі ўсё неба.

Славін мыўся ў двары калодзежнай вадой. З хаты выйшаў Лешык.

— Добрай раніцы! А я і не заўважыў вас.

Дзед пахмурна адказаў:

— Якая яна добрая? Глядзі, што з надвор’ем робіцца.

— Што ж паробіш. Восень. Такое надвор’е зараз будзе часта.

Лешык хацеў штосьці сказаць, але, заўважыўшы, што ля варот спынілася фурманка, напружана пачаў сачыць за мужчынам, які адчыняў брамку. Мужчына быў апрануты ў брызентавы плашч з каптуром. Ён прывітаўся з гаспадаром, а ўбачыўшы Славіна, заўсміхаўся:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Николай Чергинец читать все книги автора по порядку

Николай Чергинец - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Вам - заданне отзывы


Отзывы читателей о книге Вам - заданне, автор: Николай Чергинец. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x