Николай Чергинец - Вам - заданне

Тут можно читать онлайн Николай Чергинец - Вам - заданне - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Николай Чергинец - Вам - заданне краткое содержание

Вам - заданне - описание и краткое содержание, автор Николай Чергинец, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Вам - заданне - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Вам - заданне - читать книгу онлайн бесплатно, автор Николай Чергинец
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Увесь астатні час прайшоў у пакутлівым, неспакойным чаканні.

Сцямнела рана. Уладзімір сядзеў у пакоі, размаўляў з Ядзяй. Яна важдалася ля печы, рыхтавала вячэру. Лешык хваляваўся, часта падыходзіў да акна, двойчы яму здалося, што ў двары штосьці грукнула, і ён выходзіў на ганак.

Фядзько з’явіўся нечакана. Бразнула клямка, адчыніліся дзверы. На парозе стаяў ён — высокі, худы, зарослы рудаватым шчаціннем, у ватоўцы, па-над ёй — армейская зялёная плашч-накідка. Фядзько насцярожана азірнуўся па баках і, гледзячы на Славіна маленькімі, нейкімі бясколернымі вачамі, кінуў з парога:

— Добры вечар, людзі паважаныя! Ці можна перадыхнуць у вас? На вуліцы такое дзеецца, што нават сабакі пахаваліся.

Славін адказаў на прывітанне, заўважыўшы: «Боты ўсе ў брудзе. Праз агарод ішоў. Сябрукі, напэўна, хату акружылі і цяпер у вокны зазіраюць». Толькі ад аднаго ўсведамлення, што яго цяпер разглядаюць бандыты, гатовыя ў любую секунду шаснуць па ім з аўтамата, Уладзіміру стала не па сабе, захацелася ўстаць, перасесці на лаву ў куце. Ён ледзь прымусіў сябе застацца на месцы. Фядзько па-гаспадарску прайшоўся па пакоі, усеўся за стол.

Ядзя замітусілася, ставячы на стол ежу. З’явілася літровая бутэлька з самагонкай. Фядзько звярнуўся да Лешыка:

— Я гляджу — у вас госці, — ён павярнуўся да Славіна. — Кім будзеш, хлопец?

— Упаўнаважаны па нарыхтоўцы харчу.

— Што нарыхтоўваеш?

— Рознае. Бульбу, мяса, яблыкі.

— Як плаціш?

— Грашыма, некаторымі таварамі, газай. А вы што можаце прадаць?

— Я? — Фядзько ўхмыльнуўся. — Я ўсё магу прадаць. Ёсць жыўнасць, дзічыны шмат. Дарэчы, паслухай, хлопец. У нашых месцах без карабіна нельга. Давай так дамовімся: ты нам — патроны, мы табе — свінняў, дзічыны.

— Колькі вам трэба патронаў?

— Колькі зможаш, чым больш, тым лепш.

Славін зрабіў выгляд, што задумаўся.

— Патронаў, кажаце? Патроны, вядома, ёсць. Вінтовачныя ці можна і іншыя?

Фядзько хацеў быў адказаць сцвярджальна, але своечасова спахапіўся:

— Не, для палявання толькі вінтовачныя падыходзяць. Іншай зброі не маем. Ну што? Змовімся?

— Мне трэба пагутарыць з адным чалавекам. Давайце цяпер агаворым, што вы можаце прадаць і колькі, а заўтра з’езджу ў горад і ўдакладню.

— Хто гэты чалавек?

— Знаёмы. Працуе на складзе. Там у яго патронаў — колькі пажадаеш. А грошы, якія зэканомлю, з ім падзялю.

— Малайчына! — пахваліў Фядзько. — Гаспадарскі ты мужык. Правільна жывеш!

Ён відавочна супакоіўся, залпам выпіў шклянку самагонкі, пачаў вячэраць. Цікава паводзілі сябе людзі, якіх злучала сваяцтва. Фядзько змушаны быў рабіць выгляд, што ён зусім старонні чалавек і для бацькі, і для жонкі. Затое старэйшы Лешык і Ядзя не маглі схаваць хвалявання. «Дзіўнае ў яго жыццё, — думаў Уладзімір, — дзеля чаго ён так жыве? Дзе яго шчасце? Загіне, як сабака. Нікому карысці — ні людзям, ні сабе».

Пасля вячэры Фядзько падсеў да Славіна бліжэй:

— Сябар, вер мне. Ніколі не падвяду, давай так: ты — мне, я — табе.

— Такі падыход люблю! — Уладзімір зрабіў выгляд, што захмялеў. — Гэта — па мне. І наогул лічу, што чалавек чалавеку павінен дапамагаць.

— Галоўнае, трэба разумець адзін аднаго, — п’яна страсянуў галавой Фядзько. — Калі паедзеш у горад, высветлі наконт патронаў. Добра?

— Заўтра ж паеду. Чаго адкладаць? Надакучыла мне ў гэтай дзірцы сядзець.

— Правільна! Вернешся назад, старому скажы — ён перадасць мне. Ты не бойся. Тут усё надзейна. Добра заробіш.

Славін слухаў Фядзько, а сам непрыкметна сачыў за старым і Ядзяй. Бачыў, як яны тройчы штосьці выносілі ў сенцы. Ясна, што там іншыя бандыты абіваюцца, верхавода чакаюць.

Прайшло не меней гадзіны, пакуль Фядзько вячэраў. Потым, не зважаючы на Славіна і Лешыка, ён аблапаў Ядзю, павалок яе ў іншы пакой. Уладзімір устаў з-за стала:

— Ну што, дзядуля? Пайду спаць.

Стары схамянуўся:

— Пачакай у хаце, я зараз прыйду, — ён выскачыў за дзверы.

«Пайшоў папярэдзіць, — падумаў Уладзімір. — Ну што ж, хай папярэдж-

вае. Наступіць час, і гэтага зрабіць не паспее». Праз некалькі хвілін стары вярнуўся з кажухом у руках:

— Атулішся, а то холадна будзе. Ледзь адшукаў у сенцах — цёмна.

«Хітры, падла. Нават кажуха не пашкадаваў, абы я не здагадаўся, чаго ў

двор выбег. Вось толькі забыўся боты добранька выцерці. Бач, якія слядзішчы на падлозе пакідае».

— Дзякуй. Дабранач.

Славін выйшаў на ганак. Жудасная цемра акружала яго. Здавалася, кож­ным нервам ён адчуваў прысутнасць бандытаў. Яны тут, дзесьці побач. Зрабі некалькі крокаў убок і напэўна натыкнешся на каго-небудзь з іх. Уладзімір, імкнучыся не намачыць ногі, прайшоў па двары, намацаў дзверы хлява, адчыніў іх. У кішэні ляжаў ліхтарык, але запальваць не стаў. Вобмацкам адшукаў лесвіцу, узлез на вышкі, накрыўся кажухом, паспрабаваў заснуць. Але моцнае нервовае напружанне не праходзіла. Зноў і зноў аналізаваў ён свае дзеянні. Атрымлівалася, што пакуль справы ідуць нядрэнна. Фядзько, без сумнення, паверыў яму, і гэта галоўнае. Гульня пачалася.

Да раніцы дождж скончыўся. Дзьмуў толькі моцны сівер. Славін выйшаў з хлява, пацепваючыся ад холаду, па звычцы накіраваўся да студні. Памыўся, але галаўны боль ад выпітай учора самагонкі ўсё яшчэ адчуваўся. У роце было непрыемна і суха. Ён выпіў проста з вядра калодзежнай вады, падставіў твар насустрач ветру. Гэта падзейнічала лепш за ўсялякія лекі.

Уладзімір увайшоў у хату, прывітаўся з гаспадарамі. Ядзя адказала на прывітанне, сарамліва апусціўшы вочы. Стары — як звычайна, суха, з поўнай абыякавасцю.

— Госць сышоў? — Славін паглядзеў на Лешыка. — Як вы думаеце, ці не хвастануў ён па п’янцы?

Стары энергічна паматаў галавой:

— Не, ён не балбатун. Нават калі сыходзіў, і то прасіў нагадаць пра нейкія патроны.

— Ах, так! Ледзь не забыўся. Ён жа прасіў дастаць вінтовачных патронаў. — Уладзімір задуменна пацёр падбародак. — Ёсць у мяне сябар адзін, уласна вы яго ведаеце — гэта Мараўскі. За грошы ў яго можна многае купіць. Добра, сёння скончу ўсе справы тут, у вёсцы, а заўтра прыскокну ў горад. Пагавару, думаю, старгуемся.

Пасля сняданку Славін накіраваўся да хаты, дзе жылі старыя, якія цікавілі яго. Дакладней, ён намерваўся пагаварыць толькі з гаспадыняй і цяпер на хаду разыгрываў варыянты гутаркі на выпадак, калі дома будзе стары. Аднак Уладзіміру пашанцавала — гаспадыня была адна.

— Добрай раніцы! Праходзіў міма, дай, думаю, зазірну яшчэ разок да добрых людзей.

— Добрай раніцы, сынок! Праходзь, садзіся, — бабулька звыклым рухам працерла анучай лаву ля стала, спытала: — Можа, ты, сынок, галодны? Дык я пакармлю.

— Думаеце, Лешык не корміць? — пажартаваў Славін. — Корміць, нікуды не дзенецца, ды і харчуюся ў яго не за так — грошы плачу. Вось хутка ў горад паеду, крупы, газы, мыла прывязу. Так што Лешыку нельга Бога гнявіць і на мяне жаліцца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Николай Чергинец читать все книги автора по порядку

Николай Чергинец - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Вам - заданне отзывы


Отзывы читателей о книге Вам - заданне, автор: Николай Чергинец. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x