Николай Чергинец - Вам - заданне

Тут можно читать онлайн Николай Чергинец - Вам - заданне - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Николай Чергинец - Вам - заданне краткое содержание

Вам - заданне - описание и краткое содержание, автор Николай Чергинец, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Вам - заданне - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Вам - заданне - читать книгу онлайн бесплатно, автор Николай Чергинец
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Але гэта ж небяспечна. Вы ж, пан, прабачце.

— Пётр Пятровіч, — падказаў Мачалаў.

— Так, так, прабачце, Пётр Пятровіч, самі ведаеце, што з Фядзько жарты кароткія.

— Ведаю. Таму і хочам назаўжды скончыць з ім і яго бандай. Вы ж разумееце, што яму даравання не будзе, а гэта значыць, што вы зможаце спакойна вярнуцца ў вёску, у сваю хату.

— А Фядзько і яго сябрукі не даведаюцца, што я вам дапамагаю?

— Выключана. А для таго, каб вы адчувалі сябе смялей, з вамі будзе працаваць на складзе рабочым вось гэты хлопец, — Мачалаў кіўнуў у бок Крайнюка, — клічуць яго Антонам, прозвішча — Крайнюк. Ён чалавек новы ў гэтых месцах, і яго пакуль ніхто не ведае. Ну то, Казімір Казіміравіч, згодны?

Мараўскі чамусьці пажаваў вуснамі, нервова пакратаў гузікі на кашулі, а затым, дакрануўшыся рукой да калючай барады, адказаў:

— Я ж разумею, што адмаўляцца не маю права. Дый сам бачу, што гэта трэба, можа, і сапраўды да сябе ў хату змагу вярнуцца. Добра, Пётр Пятровіч, я згодзен.

— Ну вось і добра, — задаволена сказаў Мачалаў і паглядзеў на Край­нюка. — Што зажурыўся, рабочы склада, прысаджвайся бліжэй і давайце абмяркуем дэталі.

Уладзімір Славін

І гэтым разам Фядзько з’явіўся нечакана. Пастаяў трохі ля дзвярэй, дапытліва ўзіраючыся ў твары бацькі і жонкі, затым гучна прывітаўся, працягнуў руку Славіну:

— Прывітанне, сябар! Як маешся?

— Справы ідуць, кантора піша, бухгалтар грошы выдае.

Фядзько ўсеўся на табурэтку:

— Высветліў?

Уладзімір кіўнуў галавой.

— І як?

— Можна пагаварыць.

— Давай будзем гаварыць.

— Мой сябар можа зрабіць тысяч дзесяць патронаў. Але патрабуе такую суму, што асабіста для мяне, як той казаў, аўчынка вырабу не варта.

— Грошай дамо.

— Што толку. Дасце грошы, значыць, не змагу атрымаць патрэбны тавар. А я хацеў бы свінняў ды цялятаў галоў сорак-пяцьдзясят закупіць. Сёе-тое нам з сябрам дастанецца.

Фядзько зірнуў на гаспадароў, якія стаялі ля печы:

— Ну, што вы? Накрывайце стол!

Ядзя і стары замітусіліся, а Сцяпан, не чакаючы закускі, наліў у брудныя шклянкі самагонкі:

— Вып’ем за нашу справу, за наша сяброўства.

Неўзабаве ў пакоі наступіла цішыня, якая парушалася толькі старанным чмяканнем Фядзько. Еў ён прагна і неакуратна. Увесь твар яго і рукі льсніліся ад тлушчу, да падбародка прыліп кавалачак яечнага жаўтка. Піў шмат і часта, хутка п’янеў. Праз якіх-небудзь паўгадзіны Фядзько акасеў, яго пацягнула на душэўную размову.

— Вось ты, Валодзька, разумееш, што такое жыццё? — казаў ён, ледзьве варочаючы языком. — Паслухай мяне. Ты не ведаеш, як нават выглядае сапраўднае жыццё. Вось вазьмі мяне. Сам сабе пан, мяне людзі паважаюць, баяцца. І гэта ўсё таму, што я не просты чалавек. Мая справа — быць гаспадаром. Хочаш, вазьму да сябе?

— Куды? На хутар?

— Х-ха. На хутар! У, сказаў! На волю вазьму! Зажывеш прыпяваючы. Ні ў чым не будзеш мець патрэбы.

Да стала падышоў стары Лешык. Ён уважліва і насцярожана прыслухоўваўся да гаворкі і, баючыся, што сын скажа лішняе, умяшаўся:

— Ты пайшоў бы прылёг. Адпачні з дарогі.

«Дзіўныя ў іх адносіны! — зноў падумаў Славін пра Лешыкаў. — Адзін аднаго нават па імені не завуць, трымаюцца як чужыя. — Ён сашчаміў галаву рукамі, прыкідваючыся п’яным. — Як жа выведаць у Фядзько, дзе хаваецца банда, колькі ў ёй чалавек?»

Сцяпан адмахнуўся ад бацькі:

— Не замінай, стары! Не бачыш, пагаварыць хочацца, а Валодзька мне да душы. Ты не глядзі, што ён малец. Ён — сур’ёзны чалавек, люблю такіх.

Ён зноў наліў у шклянку самагонкі, а Славіна перасмыкнула ад думкі, што зноў давядзецца піць гэту каламутную гадасць. Ён пакуль выпіў толькі адну няпоўную шклянку, а ўсе астатнія непрыкметна пераліваў у посуд Фядзько. Але цяпер ля стала з’явіўся стары, і не піць было нельга. Праўда, можна было ўстаць і сказаць, што хочацца выйсці на вуліцу. Але тады стары пераканае сына не балбатаць лішняга, і Уладзімір страсянуў галавой, узяў пустую шклянку, наліў самагонкі, працягнуў старому:

— Вып’ем з намі, гаспадар.

Яны чокнуліся, выпілі да дна. Стары ўзяў салёны агурок, адышоў ад стала.

Славін працягваў выконваць ролю наіўнага хлопца:

— А далёка да вашага хутара?

— Роўна пятнаццаць кіламетраў.

«Да Чорнага Луга гэтулькі ж», — падумаў аператыўнік і спытаў:

— Жыць там, напэўна, сумна? Ні святла, ні вечарынак.

— Гэтага, вядома, няма. Калі пойдзеш, пазнаёмлю з адной. Дзеўка што трэба! Прывёў яе да нас адзін, а сам капыты адкінуў.

— Як капыты адкінуў?

— Вельмі проста! — драпежна ўхмыльнуўся Фядзько. — Не ў тым кірунку пачаў глядзець.

— І што?

— І. памёр. канцы аддаў.

— Як аддаў?

— Хе-хе! Будзем лічыць, што сэрца падвяло. Але ты не бойся. Калі я табе паверыў, значыць, усё будзе добра. Даставай хутчэй патроны, а потым грунтоўна пагаворым. Наконт барыша не турбуйся — не пакрыўджу.

— А як я цябе знайду, калі патроны будуць?

— Скажаш старому. Ён знойдзе.

Фядзько зноў пацягнуўся да бутэлькі. Славін устаў:

— Пайду ў двор. Ты пі, хутка вярнуся.

Уладзімір стаяў на ганку, падставіўшы разгарачаны твар дожджыку. Рукі дрыжалі. Ён змушаны быў сядзець побач з бандытам, на сумленні якога дзясяткі чалавечых жыццяў, піць з ім, есці пры ім ды яшчэ і ўсміхацца. З якім бы задавальненнем Уладзімір разрадзіў пісталет у п’яную пысу! Але нельга. Трэба працягваць гульню, выйграць яе чыста, каб не даць ніводнаму бандыту выслізнуць ад адплаты. «Ну што! Пара вяртацца. Напэўна, нудзіцца, небарака, няма перад кім душу выказаць». Славін, пахістваючыся, увайшоў у хату. У пакоі знаходзіўся толькі Лешык-старэйшы. Сцяпана і Ядзі не было. Мяркуючы па ўсім, яны адасобіліся ў іншым пакоі. Уладзімір падсеў да старога:

— Добры мужык, адважны! Мне такія падабаюцца.

Лешык памаўчаў трохі, а потым, думаючы пра штосьці сваё, адказаў:

— Цяжка яму. І калі гэта скончыцца?

— Што скончыцца?

Дзед, нібы ачуўся, адказаў хуценька:

— Не, не, усё добра! Гэта я проста падумаў пра аднаго чалавека. Далёка ён цяпер, вось і ўспомніўся.

Начальнік аддзела барацьбы з бандытызмам Пётр Пятровіч Мачалаў

Вечарэла. Мачалаў зірнуў на гадзіннік. Восеньскі імжысты дожджык і цяжкія свінцовыя хмары, навіслыя над горадам, рабілі дзень карацейшым, вечар наступіў раней звычайнага.

Раздаўся лёгкі стук, і ў кабінет увайшоў дзяжурны:

— Таварыш капітан, толькі што тэлефанаваў Крайнюк. Ён вельмі прасіў вас дачакацца яго, абяцаў праз гадзіну быць тут.

— А чаму ён вам патэлефанаваў, а не мне?

— Не ведаю. Сказаў, што вы не адказалі.

— Чорт бы пабраў гэты апарат! Зноў сапсаваўся. Скажыце, каб адрамантавалі.

Дзяжурны кіўнуў і выйшаў.

Пётр Пятровіч прайшоўся па кабінеце, думаючы пра Крайнюка: «Што ж прымусіла яго так спяшацца? Можа, Мараўскі не так, як трэба, павёў сябе? Не, не павінен, дый Антон не пакідаў бы яго аднаго, а выклікаў бы мяне да сябе. Тут штосьці іншае, хутчэй за ўсё Фядзько даў знак пра сябе».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Николай Чергинец читать все книги автора по порядку

Николай Чергинец - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Вам - заданне отзывы


Отзывы читателей о книге Вам - заданне, автор: Николай Чергинец. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x