Николай Чергинец - Вам - заданне

Тут можно читать онлайн Николай Чергинец - Вам - заданне - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Николай Чергинец - Вам - заданне краткое содержание

Вам - заданне - описание и краткое содержание, автор Николай Чергинец, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Вам - заданне - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Вам - заданне - читать книгу онлайн бесплатно, автор Николай Чергинец
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Антон бачыў, як цяжка было слухаць Пятру Пятровічу пра дарагіх яму людзей, якіх ужо няма ў жывых. Са слоў Валодзі Славіна Мачалаў ведаў, як сябравалі і дапамагалі адна адной маці Антона і Таццяна Андрэеўна. Цяпер іх абодвух — Крайнюка і Мачалава — аб’ядноўвала страта родных. Антону так­сама было нялёгка пераносіць тое, што здарылася. Першым часам Глазкоў і Тамкоў нават баяліся за яго. Хлопец рваўся ў бой, не лічачыся ні з якой небяспекай, і калі яму там, у атрадзе, прапанавалі накіравацца разам са Славіным, то Антон адмовіўся. У той час ён марыў як мага хутчэй патрапіць на фронт і далей помсціць ворагу за смерць маці. З вялікай цяжкасцю ўдалося Караткову і Глазкову ўгаварыць Антона, што яго вопыт ляснога байца вельмі патрэбен на новым месцы. Тады Караткоў і Глазкоў вырашылі не прызначаць Антона старэйшым групы. Кіраўніком быў прызначаны Славін. Баяліся, што Крайнюк, убачыўшы гітлераўцаў, можа ўступіць у бой.

Атрымалася так, што група Славіна прыбыла да месца прызначэння разам з перадавымі часцямі Чырвонай Арміі, і калі б не Караткоў, які з’явіўся ў горадзе адразу ж, то хто ведае, можа, Крайнюк не ўтрымаўся б зноў ад жадання пайсці на фронт.

Нарэшце Антон падышоў да патрэбнага дома і азірнуўся. Вуліца была пустой, ды і каму хочацца ў такое надвор’е з дому выходзіць. Крайнюк адкрыў рыпучую брамку, прайшоў па абкладзеным камянямі доўгім і вузкім двары і пхнуў уваходныя дзверы. Яго, відавочна, заўважылі праз акно, таму што ў калідоры сустрэў пажылы мужчына.

— Дабрыдзень, — сказаў Крайнюк, — вы Мараўскі?

— А вы хто будзеце? — не адказваючы на пытанне, спытаў гаспадар.

«Бач ты, які асцярожны, — падумаў Антон, — напэўна, гэта ён і ёсць.

Рост, узрост супадаюць, дый бародаўка, пра якую казаў Мачалаў, на носе».

— Я па справе. Дык гэта вы будзеце?

— Я. А што вы хочаце?

— Ну вось і добра, Казімір Казіміравіч, я — ад Караткова. Да дома не стаў пад’язджаць. Машына за рогам. Накіньце на сябе што-небудзь, на двары дождж, і падыходзьце туды, я вас буду чакаць.

Крайнюк павярнуўся, выйшаў на вуліцу і пайшоў назад. «Баязлівы мужык, у вачах толькі страх, і як ён толькі ў старасты патрапіў? Хоць чаго тут дзівіцца, такіх толькі і прызначалі».

Антон сеў на задняе сядзенне і стаў чакаць. Шафёр не зачыняў капот і працягваў рабіць выгляд, што корпаецца ў маторы. Нарэшце з’явіўся Мараўскі. Ён палахліва агледзеўся па баках і пайшоў да машыны. Каля машыны спыніўся і сцягнуў з плячэй кавалак брызенту. Крайнюк прыадчыніў дзверцы:

— Садзіцеся, Казімір Казіміравіч!

Пакуль стары, крэкчучы і вохкаючы, уціскаўся ў маленькі салон, шафёр зачыніў капот, сеў на сваё месца і завёў матор. Машына развярнулася і, падскокваючы на выбоінах, паехала да цэнтра горада.

— А чаму Сяргей Міронавіч не прыехаў?

— Зараз даведаецеся.

Мараўскі падазрона паглядзеў на Крайнюка. Яго, напэўна, некалькі збянтэжыў адказ Антона, і недавер да незнаёмага яшчэ больш узмацніўся.

— А чаму нават машына іншая, не тая, на якой Сяргей Міронавіч прыязджаў?

— Якая патрапілася, — коратка адказаў Антон, якога пачынала раздражняць падазронасць старога.

Ён, калі даведаўся са слоў Мачалава, што Мараўскі — былы стараста, здзіўлена сказаў: «Пётр Пятровіч, і чаго мы з ім важдаемся? Ён памагаты немцаў, а мы яго яшчэ павінны на машыне вазіць, няньчыцца з ім, быццам ён заслугоўвае гэтага. Ды яму, гаду, адна цана — куля ці вяроўка!» — «Супакойся, Антон, — усміхаўся Мачалаў, — не кожнага ворага трэба да сценкі ставіць. Прывыкай да гэтага, ты ж аператыўны работнік. Эх, вучыць цябе трэба. Вось ачысцім вобласць ад бандытаў і пашлём цябе ў школу. Ну, а што да Мараўскага, то ён, хоць і хадзіў у немцаў у паслугачах, але шкоды Савецкай уладзе і людзям не чыніў. Мне Караткоў расказаў, што калі прыйшла Чырвоная Армія, то ён сам з’явіўся ва УНКУС і паведаміў пра сваё мінулае, ды заадно падказаў, дзе група былых паліцаяў у лесе хавалася, і цэлы склад зброі дапамог знайсці. Дый пра Фядзько нам ён паведаміў і пра тое, што жонка Фядзько ў бацькі яго хаваецца. Праўда, палахлівы ён, гэты Мараўскі, збег з наседжанага гнязда і цяпер разам з жонкай тут, у горадзе, у роднага брата жыве».

І вось цяперз Крайнюк, выконваючы загад, вязе гэтага былога старасту да сябе ў аддзел, ды яшчэ, седзячы побач, павінен адказваць на яго дурныя пытанні. Ад абурэння Антон адвярнуўся ад старога і пачаў глядзець у запатнелае шкло.

Машына развярнулася і спынілася ля невялікага дома, дзе размяшчаўся аддзел па барацьбе з бандытызмам. Яны выйшлі з машыны, і Крайнюк правёў Мараўскага ў кабінет Мачалава. Спытаў:

— Мне можна ісці, Пётр Пятровіч?

— Не, пабудзь з намі, — адказаў Мачалаў і, прывітаўшыся з Мараўскім, сказаў: — Давайце знаёміцца: я — новы начальнік аддзела капітан Мачалаў. Завуць мяне Пятром Пятровічам. Пра вас, Казімір Казіміравіч, мне расказаў Сяргей Міронавіч Караткоў. Ён вам перадаваў прывітанне і прасіў прабачэння, што не развітаўся з вамі. Ён вельмі спяшаўся і ледзь паспеў справы здаць. Я трошкі асвоіўся і вырашыў сёння пазнаёміцца з вамі. Таму і паслаў за вамі.

— Ну і дзякуй Богу, — недарэчы чамусьці сказаў Мараўскі.

— Што, вы таксама хацелі сустрэцца са мной? — усміхнуўся Мачалаў.

— Не, не. — збянтэжыўся стары, — я, калі ўбачыў вось гэтага хлопца, сеў да яго ў машыну, крыху спалохаўся.

— Чаго ж вы спалохаліся?

— Ведаеце, Сяргей Міронавіч ніколі мяне не запрашаў сюды. Ён сам прыязджаў да мяне, і мы звычайна з ім сустракаліся і гутарылі ў іншых месцах.

— Правільна. Я надалей буду рабіць тое ж самае, але пагадзіцеся, калі б я сёння прыехаў да вас і пачаў гутарку, дык вы б мне, напэўна, не паверылі, а цяпер пабывалі ў нас у аддзеле, бачыце, што я той, за каго сябе выдаю, і ў вас сумненняў ніякіх не засталося. Ці не так?

— Так, так, вы маеце рацыю і паступілі правільна, — хутка пагадзіўся Мараўскі.

— Ну вось і цудоўна. Зараз давайце пяройдзем да справы. Ці не здаецца вам, Казімір Казіміравіч, што пара ўладкоўвацца на працу?

— Мне? Куды? Кім?

— Ну, напрыклад, на чыгунку, скажам, кладаўшчыком, які ўзначальвае склад, дзе, акрамя розных тавараў, маецца зброя сякая-такая і боепрыпасы.

— Але я ніколі на такой пасадзе не працаваў.

— Нічога, і старастай да вайны вы таксама ніколі не былі. Скажу вам прама. Нам гэта трэба для таго, каб скончыць з бандай Фядзько. Мы вам, як бачыце, давяраем і просім аказаць дапамогу. Месца для вас гатова, і з заўтрашняга дня вы павінны прыступіць да работы.

— І што я павінен рабіць?

— Працаваць і чакаць, пакуль да вас з’явіцца Фядзько ці хто-небудзь ад яго. Калі ў вас спытаюць вось пра гэтага чалавека, — Мачалаў працягнуў Мараўскаму лісток паперы, — дык вы павінны адказаць, што ён працуе ў аддзеле працоўнага забеспячэння ўпаўнаважаным па нарыхтоўках харчу, ездзіць па вёсках і што вы рэкамендавалі яму спыніцца на пастой у надзейнага чалавека — Браніслава Лешыка. Калі ў вас будуць прасіць зброю і патроны ці патрабаваць іх пагрозай ці шантажом, то ў прынцыпе згаджайцеся, але скажыце, што атрымаць у вас усё гэта і вывезці за межы базы можа толькі ваш сябар, які займаецца нарыхтоўкамі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Николай Чергинец читать все книги автора по порядку

Николай Чергинец - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Вам - заданне отзывы


Отзывы читателей о книге Вам - заданне, автор: Николай Чергинец. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x