Николай Чергинец - За секунду да выстралу
- Название:За секунду да выстралу
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Николай Чергинец - За секунду да выстралу краткое содержание
За секунду да выстралу - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
— Марыя Рыгораўна, Драбуш з Каруновым даўно пасябравалі?
— А чорт іх ведае, але знаёмыя даўно.
— Воўка ведае пра прадаўца піва?
— Лёву? А хто не ведае? Вядома, ведае. Я сама ў Лёвы не раз бачыла гэтага Валодзьку.
— Ён жыве ў Драбуша?
— Не. Драбуш не такі дурань, каб зэка ў сябе дома трымаць, ён не фраер. Кажуць, што Воўка жыве ў аднаго з яго сяброў, а вось у каго — хоць забі, не ведаю. — Яна павярнулася да дзвярэй і гучна паклікала: — Толька, а Толька, ідзі сюды!
З суседняга пакоя выйшаў ужо знаёмы Купрэйчыку хлопец. Капітан падумаў: «Дзеці ад розных бацькоў, а як падобныя паміж сабой. Усе ў маці пайшлі».
— Толя, ты Воўку, дружбака Драбуша, ведаеш?
— Таго, што твар у вуграх? Ага, ведаю. Ён раней да Драбуша прыходзіў, але ўжо тыдні два як не з’яўляецца ў яго.
— А ты адкуль ведаеш, з’яўляецца ён ці не з’яўляецца? — спытаў капітан.
Хлопец хмурна зірнуў на Купрэйчыка і сказаў:
— А я ў яго дома часта бываю.
— Навошта?
— У госці хаджу.
Хлопец яшчэ штосьці хацеў сказаць, але яго перабіла маці:
— Ты як размаўляеш з чалавекам?
— Як-як. Звычайна.
— Ідзі прэч адгэтуль, змыйся з маіх вачэй, паршывец!
Хлопец павярнуўся і моўчкі выйшаў.
— Толя сябруе з сынам Драбуша і часта бывае ў іх.
— А ён не скажа гэтаму Драбушу пра нашу гутарку?
— Не турбуйся, магіла. Чаго-чаго, а маўчаць усе мае дзеці ўмеюць.
— Ці працуе Воўка, вы не ведаеце?
— Не, не цікавілася.
— Марыя Рыгораўна, вось вы казалі, што Драбуш не будзе ў сябе дома зэка трымаць. Вы лічыце, што Воўка быў асуджаны?
— Вядома, тут і сумнявацца няма чаго. Я ж кажу, па-мойму, яны разам і тэрмін цягнулі. Яны і падчас вайны адно аднаго трымаліся. Нават калі Чырвоная Армія прыйшла, яны ж і ад фронту разам увільнулі. Праўда, Драбушу гэта было не складана: кульгае на адну нагу, а вось як Воўку ўдалося гэта зрабіць, не ведаю. Вы б яго паслухалі, у яго ж — адзін блатны жаргон.
— Як мне пераканаць Драбуша сказаць, дзе знайсці Воўку? — нібы разважаючы з самім сабой, задуменна прагаварыў Купрэйчык.
— Ох, не ведаю. Яму лягчэй руку аддаць адсекчы, чым блатняка-караша выдаць. Ужо ж вельмі ён за сваю рэпутацыю сярод такіх жа, як сам, баіцца. Да яго з лекамі не падыдзеш і на казе не пад’едзеш. Ты чалавек адукаваны, нябось, спецыяльную там навуку праходзіў, вось і думай зараз. Запомні, Мішка толькі аднаго баіцца: аказацца стукачом сярод блатных.
Неўзабаве Купрэйчык, падзякаваўшы Жовель, развітаўся з ёй і адразу ж накіраваўся ў аддзяленне.
Мачалаў быў на месцы, і капітан расказаў яму аб усім.
Начальнік аддзялення паглядзеў на яго і задуменна пацёр падбародак:
— Учапіліся мы за нітачку, але калі выцягнем Карунова — цяжка сказаць. А ў мяне, Лёша, сэрца баліць, калі падумаю, што ў любы момант гэта набрыдзь можа новае злачынства здзейсніць, нават забіць каго-небудзь.
— Тут трэба разумна дзейнічаць.
— Так, гэта я разумею. Але ўсё адно, прашу цябе, як мага паскор справу.
— Добра. У мяне да цябе, Пеця, просьба. Падумай, як можна Жовель дапамагчы. Лёс у яе нялёгкі, дый дзяцей шкада.
— Твая праўда. Я разумею, сёння ж пагавару з кім трэба.
— Ну вось і выдатна. — Купрэйчык устаў. — А я пайшоў думаць і шукаць да гэтага Драбуша падыход. Ведаеш, я яго яшчэ ў вочы не бачыў, але адчуваю, што з гэтым гусаком павазіцца прыйдзецца.
Капітан пайшоў шукаць Новікава, якому даручыў выклікаць на наступны дзень прадаўца піва.
Новікаў даставіў Мулера ў аддзяленне і адразу ж запрасіў яго ў кабінет начальніка. Там знаходзіліся Мачалаў і Купрэйчык.
Пётр Пятровіч прапанаваў Мулеру крэсла, назваў сябе і адразу перайшоў да справы:
— Леў Абрамовіч, аднойчы вы ўжо нам дапамаглі, дапамажыце нам яшчэ раз.
— Я гатовы. Я паспрабую.
— Вось і добра. Тады слухайце.
14 Славін
Жыццё ішло сваім парадкам. За восенню прыйшла зіма, снежная, віхурная і злая.
Славін у вольны час доўгімі зімовымі вечарамі шмат чытаў. Але аднойчы ўвечары Уладзімір да кніг нават не дакрануўся. Напаліўшы печ, ён лёг на канапу і некалькі разоў перачытваў лісты ад маці і Рыты. Так ужо атрымалася, што ў адзін дзень ён атрымаў абодва лісты. Маці пісала пра хатнія справы, паведамляла, што яе запрашалі да следчага і яна давала сведчанні пра Латаніну, якую нарэшце затрымалі. Прачытаўшы пра гэта, Славін адарваўся ад ліста і ўсміхнуўся. Ён успомніў, як яго выклікаў да сябе Алтынін і ўрачыста абвясціў, што загадам начальніка абласнога ўпраўлення яму — лейтэнанту міліцыі Славіну — за пільнасць і аператыўную кемлівасць, выяўленыя пры выкрыванні здрадніка Радзімы, актыўнай памагатай гестапа Латанінай, абвешчана падзяка.
Аказалася, што яна, выконваючы заданне гестапаўцаў, па дакументах загінуўшай у канцлагеры Сыраежнай, выдала сябе за медсястру, пракралася ў медсанбат аднаго з савецкіх вайсковых злучэнняў, дзе і пратрымалася да канца вайны. Затым настаў для яе трывожны час, паўстала праблема — што рабіць далей. Ехаць у Мінск нельга, многія людзі пазнаюць у твар. Занадта ўжо адкрыта, асабліва ў першы час, яна дзейнічала. Тады адплаты не мінуць. Латаніна добра памятала і загад свайго шэфа: што б там ні было сысці пасля вайны ў ціхую затоку, жыць далей ад Мінска. Калі спатрэбіцца, яе знойдуць і перададуць прывітанне ад шэфа. Праўда, у тое, што яе знойдуць, яна не верыла, гэтак жа як і не верыла ў тое, што яе былы гестапаўскі шэф выжыве. І вось яна ў Сібіры. Карыстаючыся правамі ўдзельніцы Вялікай Айчыннай вайны, уладкавалася туды, куды ёй захацелася, і лічыла сябе ў поўнай бяспецы.
Уладзімір, адганяючы ад сябе ўспамін пра Латаніну, узяў ліст Рыты і зноў з радасным хваляваннем пачаў чытаць: «Любы, калі б ты ведаў, як я знудзілася! Лічу дні, калі ўбачу цябе. Учора была ў начальніка паліклінікі. Нагадала яму, што ён ужо даўно абяцаў адпусціць мяне. Я нават не вытрымала і заплакала, начальнік злітасцівіўся нада мной і абяцаў, што хутка да нас у паліклініку прыбудзе папаўненне і ён мяне адразу адпусціць. Так што, дарагі мой, засталося, я думаю, трохі. Вытрымаеш?»
Уладзімір усміхнуўся, уяўляючы, як зменіцца кватэра з прыездам Рыты. Хлопец так аддаўся марам, што не звярнуў увагі на стук у дзверы. Стук паўтарыўся. Уладзімір, накінуўшы футра, выйшаў у сенцы і адчыніў дзверы. Каля іх стаяў дзяжурны:
— Слухай, Уладзімір Міхайлавіч, ізноў твайго падапечнага Мартава даставілі. Можа, пагаворыш з ім, разбярэшся?
Лейтэнант заўважыў, што дзяжурныя, карыстаючыся тым, што ён жыў побач, часта прасілі яго разабрацца з кім-небудзь, хоць маглі і самі прыняць рашэнне. Ён не крыўдзіўся, было нават прыемна, што ў ім маюць патрэбу. Уладзімір спытаў:
— Што ён зноў нарабіў?
— Ды зноў цешчу і жонку ганяў.
— Вось чалавек, абяцаў мне, што і пальцам больш не кране іх! Добра, я зараз прыйду.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: