Николай Чергинец - За секунду да выстралу

Тут можно читать онлайн Николай Чергинец - За секунду да выстралу - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Николай Чергинец - За секунду да выстралу краткое содержание

За секунду да выстралу - описание и краткое содержание, автор Николай Чергинец, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

За секунду да выстралу - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

За секунду да выстралу - читать книгу онлайн бесплатно, автор Николай Чергинец
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ну і што далей было? — прыспешыў Славін.

— Далей? Далей я зноў сеў за руль і пад’ехаў да чайной. Паставіў сваю машыну ўшчыльную да ЗіСа, што стаяў на станцыі. Затым залез да сябе ў кузаў і, выбраўшы момант, калі ў той машыне нікога не было, перацягнуў на яе кузаў труп, замаскіраваўшы яго саломай, якая ляжала ў кузаве. Думаў, машына тая сыдзе за сотню кіламетраў — і капут. Пасля гэтага я адагнаў сваю машыну ў бок і пайшоў у чайную, вымыў там рукі. Хацеў бутэльку гарэлкі купіць, але буфетчыца сказала, што гарэлка скончылася.

— Але вас жа пачаставалі вадзіцелі, — нагадаў Славін.

Хахлоў адарваў погляд ад зямлі і са здзіўленнем пацвердзіў:

— Так, сапраўды, мне далі нейкія хлопцы паўшклянкі гарэлкі, але адкуль вы ведаеце?

— Ведаем, Хахлоў, усе ведаем. Дык чаму ж вы праехалі цяпер міма мястэчка і не падкінулі да хаты загінуўшага дакументы і грошы?

— Светла было. Вырашыў гэта зрабіць наступным разам.

— А дзе яны?

— Вось, у мяне, — і ён нягнуткімі пальцамі расшпіліў кішэнь брызентавай курткі, дастаў загорнуты ў анучыну скрутак і працягнуў яго Славіну.

Уладзімір звярнуўся да панятых:

— Давайце паглядзім, таварышы, што тут.

Ён разгарнуў скрутак, і ўсе ўбачылі ў ім грошы і дакументы на імя Літвіна.

Славін з участковым усё афіцыйна аформілі. Затым яны пакінулі машыну Хахлова ў пасёлку, а яго самога ўдваіх на леспрамгасаўскай машыне даставілі ў аддзяленне міліцыі.

13 Жовель

Маню Жовель Купрэйчык заспеў за тым жа заняткам, што і напярэдадні. Яна парыла ногі і спрабавала зразаць мазалі. Убачыўшы капітана, які ўвайшоў у пакой, жанчына паморшчылася.

— Ты што, мілок, забыўся што-небудзь у мяне ўчора? — не адказваючы на прывітанне, непрыязна спытала яна.

— Не, Марыя Рыгораўна, нічога я не забыўся. Вырашыў аблегчыць вашы пакуты і прынёс вам вось гэта, — Аляксей працягнуў Жовель невялікі пакуначак.

— Што тут? — гаспадыня ўзяла пакуначак і са здзіўленнем паглядзела на капітана.

— Можа, гэтыя лекі дапамогуць вам змагацца з праклятымі мазалямі, — усміхнуўся Купрэйчык.

Тым часам у пакоі сабралася ўся сям’я Жовель. Не чакаючы запрашэння, капітан сеў на крэсла і спытаў:

— Дзеці хоць накормлены?

— Калі б яны ў мяне галадалі, то не ўсе стаялі б перад табой, а так бачыш — усе сем. — І яна стомленым голасам дадала: — Хутчэй бы выраслі яны, і мне б лягчэй стала.

— Так, гэта правільна, — пагадзіўся Аляксей, не ведаючы, як весці гаворку ў прысутнасці чарады дзятвы. Жовель, нібы разумеючы гэта, працягнула пакуначак старэйшым дачцэ і сыну:

— Наце, вы пісьменныя, разбярыцеся, што мне падыдзе лепш за ўсё. А пакуль усе выйдзіце, нам пагаварыць трэба.

Дзеці паслухмяна выйшлі з пакоя. Наступіла няёмкая паўза. Купрэйчык памятаў учарашнюю няўдачу і не спяшаўся пачынаць размову. Ён глядзеў на гэту жанчыну і думаў, што яна імкнецца здавацца горшай, чым ёсць. «Падчас акупацыі, рызыкуючы не толькі сваім жыццём, але і жыццём дзяцей, выратавала дваіх чалавек ад немінучай смерці. Значыць, мне, афіцэру міліцыі, трэба знайсці ключ да яе сэрца, пераканаць сказаць праўду». Ён разумеў, што так адразу Жовель не раскрыецца, і Аляксей быў гатовы да працяглай і настойлівай работы з гэтай жанчынай, якая пражыла нялёгкае жыццё.

— Марыя Рыгораўна, як жа вы спраўляецеся з дзецьмі?

Яна млява правяла рукой па твары і падняла на Купрэйчыка вочы.

— Ты не глядзі на мяне, як на бандэршу якую-небудзь, сама я ніколі нічога не ўкрала, хоць не буду хлусіць, і цёмную шмотку сяды-тады прынясуць, а я вазьму яе і прадам. А як жа інакш? З чаго мне жыць?

— Ну, а пенсія на дзяцей?

— Якая там пенсія?! — махнула яна рукой. — Калі б мы жылі толькі на яе, даўно б ногі працягнулі.

— Марыя Рыгораўна, а вось дзеці вашы. — Купрэйчык ніяк не мог падабраць словы, каб не пакрыўдзіць жанчыну. Тая, напэўна, здагадалася, што бянтэжыць яго, і нявесела ўсміхнулася:

— Ты хочаш сказаць, як я магла гэтулькі байструкоў напладзіць?

— Не, я хацеў спытаць пра іх бацьку.

— Гэтых бацькоў у мяне трое было. Ад першага двое дзяцей засталося. Знік ён у мяне ў трыццаць пятым.

— Як знік? — не зразумеў Купрэйчык.? — Збег?

— Не, не збег. Проста знік, і ўсё. Аднойчы не прыйшоў з працы дахаты. як у ваду кануў.

Купрэйчык зразумеў, што Жовель штосьці недагаворвае, і не стаў дапытвацца. А яна пасля нядоўгага маўчання зноў загаварыла:

— Напачатку трыццаць шостага выйшла замуж за іншага чалавека. Прыгажун, а не мужчына. Нарадзіла я ад яго траіх дзяцей, а ён злодзеем аказаўся. Пасадзілі, а праз тры месяцы збегчы заманулася, дык яго і падстрэлілі. У канцы трыццаць дзявятага выйшла трэці раз замуж. — Жовель паглядзела ў вочы Купрэйчыку. — Спытаеш, навошта зрабіла гэта? Дзяцей жа карміць трэба было, а Антон чалавек паважаны і талковы быў. Жонка яго першая памерла, а двое дарослых сыноў ужо былі жанатыя, сваіх дзяцей мелі і жылі ў іншым горадзе. Не ведаю, чым я яму спадабалася, але жаніўся ён на мне, не паглядзеў, што пяцёра дзяцей. Хто ведае, чалавек ён мяккі быў, можа, пашкадаваў мяне, таму і жаніўся. Нарадзіла я яму шостага, а калі вайна пачалася, у кастрычніку сарок першага, з’явіўся і сёмы. Муж тады на фронце, вядома, быў. І толькі калі нашы вызвалілі Мінск, даведалася я пра яго лёс. Зайшоў у ліпені сорак чацвёртага да мяне сяржант, які з Антонам ваяваў. Ён расказаў, што сябравалі яны і што Антон загінуў пад Віцебскам. Аддаў ён партсігар, фотакартку Антона, дзе мы з ім яшчэ да вайны ўдваіх сфатаграфаваліся, а сам пайшоў далей ваяваць. А што мне рабіць? Павойкала, паплакала, а жыць жа трэба, паесці сямі ртам — дай некалькі разоў у дзень, апрані ўсіх. Але бачыш, жыву!

Купрэйчык, сам не ведаючы навошта, спытаў:

— Колькі вам гадоў?

— Праз год пяцьдзясят будзе. Што дзівішся? Старой стала? Нялёгка пры такім жыцці маладой выглядаць, такую чараду адной выхоўваць.

Купрэйчык спагадліва маўчаў. А Жовель, як бы спахапіўшыся, спытала:

— А што ты мяне пра Воўку не пытаеш?

— Мне ўчора здалося, што вы не хочаце пра яго гаварыць.

— Так, не хачу. Я наогул ні пра каго не хачу нічога казаць. Але, скажу табе па праўдзе, спадабаўся ты мне, крануў маё сэрца. Значыць, думаеш не толькі пра тое, каб камусьці сонечную камеру падаць. — Яна нечакана засмяялася сваім незвычайным смехам. — Трэба ж такое прыдумаць — лекі прынесці. Ну ты, хлопец, хоць і міліцыянер, але зух, нічога не скажаш! А, добра, — рашуча махнула рукой Жовель, — слухай, усё, што ведаю, скажу! Не думай, што я нічога не разумею. Запомні прозвішча: Драбуш. Жыве па Старавіленскай, завуць Мішкам. Ён і ёсць сябрук гэтага Воўкі. Да вайны сядзеў два ці тры разы. Апошні тэрмін не адседзеў — немцы прыйшлі. Вось ён — хлюст! Не тое што я — Маня, якая сама нічога не выкрала, а калі хто з дзяцей сапрэ булачку ў краме, то гэта не значыць, што яны вырастуць злодзеямі. Яны ў мяне ведаюць, што я ім усё, што магу, аддаю і крый божа ім не паслухацца!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Николай Чергинец читать все книги автора по порядку

Николай Чергинец - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




За секунду да выстралу отзывы


Отзывы читателей о книге За секунду да выстралу, автор: Николай Чергинец. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x