Николай Чергинец - За секунду да выстралу

Тут можно читать онлайн Николай Чергинец - За секунду да выстралу - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Николай Чергинец - За секунду да выстралу краткое содержание

За секунду да выстралу - описание и краткое содержание, автор Николай Чергинец, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

За секунду да выстралу - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

За секунду да выстралу - читать книгу онлайн бесплатно, автор Николай Чергинец
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не ведаю, не спытаў.

— Хто можа сказаць?

— Дыспетчар, гэта я з ім размаўляў, калі хочаце, яшчэ раз патэлефаную.

— Дзякуй, давайце лепш пройдзем да дыспетчара, нам трэба высветліць, дзе Хахлоў быў трынаццатага верасня.

Яны зноў пайшлі праз усю тэрыторыю аўтабазы і неўзабаве апынуліся ў невялікім аднапавярховым цагляным будынку.

У горача напаленым пакоі сядзела некалькі чалавек. Галоўны інжынер звярнуўся да мужчыны, які сядзеў за першым сталом:

— Слухай, Марынічаў, паглядзі, куды Хахлоў накіраваны.

— У Мар’янскі раён, павёз рухавік для выпрацоўкі электрычнасці і розныя інструменты.

Славін папрасіў:

— Паглядзіце, калі ласка, дзе ён быў трынаццатага верасня.

Марынічаў ізноў схіліўся над паперамі і праз хвіліну ўпэўнена адказаў:

— Там жа быў. Знаходзіўся ў камандзіроўцы з дзясятага па пятнаццатае верасня.

Уладзімір радасна зірнуў на Папова, і яны тут жа пайшлі. Па дарозе да машыны Папоў спытаў у Славіна:

— Ну, што рабіць будзем?

— Паедзем ва ўпраўленне, даложым начальніку, і я буду прасіць, каб ён мне дазволіў перахапіць Хахлова ў дарозе, калі той будзе вяртацца.

Праз паўгадзіны яны ўжо знаходзіліся ў кабінеце начальніка. Славін далажыў пра тое, што ім удалося высветліць, і спытаў:

— Таварыш палкоўнік, дазвольце я сёння выеду ў пасёлак Лябяжы і там разам з мясцовым участковым упаўнаважаным, якраз з тым, які ўстанавіў прозвішча Хахлова, і давядзём справу да канца.

— А можа, тут дачакаецеся Хахлова, вам нашы таварышы дапамогуць?

— А раптам хто-небудзь паспее папярэдзіць Хахлова і той зможа падрыхтавацца да сустрэчы з намі? У нас жа ніякіх доказаў яго віны няма.

— Так. — пацёр рукой падбародак палкоўнік, — а ведаеце, можа быць, ваша праўда! Добра, едзьце. — Ён перавёў позірк на старшага лейтэнанта: — Вы, таварыш Папоў, на маёй машыне падкіньце Славіна да выезду з горада і дапамажыце яму сесці на спадарожную машыну.

Афіцэры вырашылі, што ім можна ісці, і падняліся са сваіх крэслаў. Але палкоўнік папрасіў Славіна застацца.

— Мне тэлефанаваў гадзіну назад Алтынін. Дамовіліся, што ён ізноў у восем гадзін вечара патэлефануе. Ён яшчэ хварэе. Мы казалі пра вас, і я падумаў, што вас трэба было б накіраваць на работу проста сюды, ва ўпраўленне. Можа, цяпер вас перавесці?

— Дзякую, таварыш палкоўнік, але калі можна, я застануся ў Мар’янску. Я думаю, што калі ўжо мяне і трэба пераводзіць адтуль, то ў Мінск. Там у мяне мама, сястра. і яшчэ я павінен высветліць пра бацьку.

— Так, так, мне пра ваш цяжкі лёс расказаў Ягор Ягоравіч. Ну што ж, дзякуй за шчырасць. Працуйце пакуль там, але я буду мець на ўвазе, і калі з’явіцца магчымасць, будзем вырашаць пытанне пра ваш перавод у Мінск.

Расчулены гэтай гутаркай, Славін выйшаў з упраўлення і не заўважыў Папова, які стаяў каля машыны. Уладзімір спыніўся ля выхада, і той яго паклікаў.

— А, ты тут? — нібы ачнуўся Славін. — Ну паехалі.

Выехаўшы з горада, яны спынілі першы ж ЗіС, высветлілася, што ён ідзе да скрыжавання дарог. Уладзімір развітаўся са сваім новым таварышам, сеў у кабіну, і машына панеслася па дарозе, якая к вечару пачала трохі падмярзаць. Наперадзе была бяссонная ноч, але гэта было нішто ў параўнанні з думкай, якая хвалявала лейтэнанта: «Ці на правільным я шляху? Што прынясе сустрэча з Хахловым?»

11 Капітан Купрэйчык

Калі капітан Купрэйчык увайшоў у доўгі і цёмны калідор, з дзвярэй кутняга пакоя даносіліся рэзкія ўсхліпы. «Як я недарэчы, — падумаў ён, асцярожна прабіраючыся міма расстаўленых на падлозе бляшаных тазоў, вёдраў, паламаных табурэтак,— няўжо няшчасце здарылася?»

Неўзабаве Аляксей дабраўся да пакоя. Ён быў метраў дванаццаць, не больш, злева віднеліся дзверы, што вялі ў другі пакой. Капітан раней не бачыў такой запушчанай кватэры: на падлозе, якая ўжо даўно не прыбіралася, шалупінне ад семак, смецце і бруд. Уздоўж сцен стаялі тры непрыбраныя ложкі з нямытай бялізнай. Справа ад увахода — вялікі прамавугольны стол. На ім — брудныя талеркі, рэшткі ежы, абрыўкі паперы.

У пакоі было шасцёра дзяцей, усе дрэнна апранутыя, нямытыя. Ля сцяны сядзела жанчына на павернутай бокам табурэтцы. Яна трымала ногі ў бляшаным тазе з вадой. На жанчыне была старая ватовая паддзёўка і чорная спадніца. Яе доўгія валасы былі раскіданы па плячах, закрывалі хударлявы твар. Аказалася, што гэтыя дзіўныя гукі, рэзкія ўсхліпы, якія ён пачуў, як толькі ўвайшоў у калідор, зыходзілі ад яе. Маня Жовель смяялася. Смех яе быў не падобны на звычайны і хутчэй нагадваў плач чалавека, у якога ад гора перахапіла дыханне і гукі з цяжкасцю вырываліся з грудзей.

— Іх... іх... іх... — рагатала Жовель, нізка нахіляючы галаву да калень.

Ля тазіка на кукішках сядзелі дзве дзяўчынкі. Адна — гадоў дзесяці, дру­гая — крыху старэйшая за яе. Яны таксама смяяліся, але, убачыўшы незнаёмага чалавека, змоўклі і са здзіўленнем глядзелі на яго.

Дзяўчынка старэйшая дакранулася рукой да пляча маці:

— Ну хопіць! Паглядзі, чалавек прыйшоў.

Жовель падняла галаву і зірнула на Купрэйчыка.

Аляксей прывітаўся і спытаў:

— Напэўна, дзеці рассмяшылі?

Жанчына, стаўшы сур’ёзнай, адказала:

— А каму ж яшчэ засталося смяшыць мяне?

Яна злёгку пхнула дочак:

— Ну, чаго чакаеце, падайце чалавеку крэсла.

Пакуль Купрэйчык уладкоўваўся на старым, расхістаным крэсле, у пакой увайшоў хлопец гадоў пятнаццаці. Ён незычліва прывітаўся і моўчкі прысеў на ложку, што стаяў воддаль. Аляксей адчуў, як Жовель глядзіць вывучаючы яго. Капітан сустрэў яе погляд і ціха сказаў:

— Марыя Рыгораўна, я хацеў бы з вамі пагаварыць.

Жовель хутка па чарзе паглядзела на дзяцей:

— А ну, уцякайце адсюль!

Дзеці моўчкі, адно за адным, пачалі выходзіць. Тры дзяўчынкі пайшлі ў суседні пакой, чацвёра хлопчыкаў — у калідор. Было бачна, што яны рады лішні раз вырвацца з дому.

Купрэйчык, перш чым прыйсці сюды, да Жовель, тройчы сустракаўся з прадаўцом піва Мулерам, які параіў, як трэба сябе трымаць з Маняй. Капітан памятаў пра гэта і не спяшаўся казаць пра галоўнае. Ён прадставіўся ёй і пачаў гаворку здалёк:

— Вы даўно тут жывяце?

— А ты што, хлопец, не з нашага аддзялення?

— Я — навічок. Нядаўна перавялі сюды.

— Ясна. А то я здзівілася, што мільтон. ох, прашу прабачэння, міліцыянер і — раптам нічога пра Маню не ведае.

— Ну чаму ж, — усміхнуўся Купрэйчык, — сёе-тое я ўжо ведаю.

— І што ж?

— Ну, напрыклад, што ў вас сямёра дзяцей, што вы — старажоўская знакамітасць, што нават немцы не адважваліся з вамі звязвацца, — пахваліў Маню Аляксей, — баяліся, што не выйдуць з вашай кватэры.

— Так, гэта праўда, фрыцы і паліцаі стараліся маю хату бокам абыходзіць. Але ты не турбуйся, я таксама гэтым карысталася і дваіх яўрэяў, лічы, ад смерці ратавала: амаль два гады хавала ў сябе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Николай Чергинец читать все книги автора по порядку

Николай Чергинец - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




За секунду да выстралу отзывы


Отзывы читателей о книге За секунду да выстралу, автор: Николай Чергинец. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x