Николай Чергинец - За секунду да выстралу

Тут можно читать онлайн Николай Чергинец - За секунду да выстралу - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Николай Чергинец - За секунду да выстралу краткое содержание

За секунду да выстралу - описание и краткое содержание, автор Николай Чергинец, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

За секунду да выстралу - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

За секунду да выстралу - читать книгу онлайн бесплатно, автор Николай Чергинец
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цярохіна адарвалася ад кнігі і, гледзячы на Алешыну, сказала:

— Рыта, а табе ніхто не казаў, што вы са Славіным падобныя? Абодва высокія, стройныя, цёмнавокія і цёмнавалосыя. — Дзяўчына нечакана засмяялася. — Ой, Рытка, у цябе цяпер нават выраз твару, як у твайго Вовы, вось выдатна!

— Прыдумала таксама! — адмахнулася Рыта і, збянтэжыўшыся, вярнулася да стала.— Вось пішу яму, а сама не ведаю, як сказаць, што да мая не прыеду?

— Баішся, што разлюбіць, іншую знойдзе?

— Ды ну цябе! — зноў махнула рукой Рыта. — Ведаю, што не разлюбіць. Ён у мяне сур’ёзны і, здаецца, адналюб. Мне проста не хочацца яго засмучаць. Ведаеш, якая там у Сібіры работа. Вось сядзім мы цяпер з табой у цяпле, а ён, можа, у гэту самую хвіліну на саракаградусным марозе ў тайзе знаходзіцца. — Дзяўчына памаўчала нейкі час, а затым, адважыўшыся, сказала: — Але напісаць праўду я абавязана!

І яна схілілася над лістом паперы.

А Славін тым часам сапраўды знаходзіўся ў марознай і снежнай тайзе...

19 Капітан міліцыі Буравін

У Станавое Славін і Сімоха дабраліся толькі ўвечары наступнага дня.

Спыніліся на ўзлеску недалёка ад сяла і пачалі раіцца, ці ехаць на конях адразу ў сяло ці спачатку сустрэцца з участковым упаўнаважаным і высветліць становішча.

Славін застаўся з коньмі, а Сімоха рушыў у сяло. Лейтэнант, баючыся, што яго ўбачыць выпадковы прахожы, штораз запрагаў і распрагаў коней. Гэтай работай яму прыйшлося займацца не меней як паўгадзіны, перш чым вярнуўся Сімоха. Ён прыйшоў у суправаджэнні немаладога, апранутага ў доўгае футра і салдацкую зімовую шапку мужчыны. Гэта і быў участковы ўпаўнаважаны.

Ён паціснуў азяблую руку Славіна і прадставіўся:

— Капітан міліцыі Буравін. Я ўжо вырашыў, што, калі вы не з’явіцеся да раніцы, рушу вам насустрач.

— А куды нам дзецца, Міхаіл Якаўлевіч? Дарогу ж ведаем, — усміхнуўся Сімоха.

Але Буравін крыху буркатліва адказаў:

— Куды-куды, а хто яго ведае куды! Тайга ж, а ў ёй варта толькі са шляху збіцца, а там і месяц можаш блудзіць і не дабярэшся куды трэба. Ведаю я нямала такіх выпадкаў. Бывала, і мясцовыя жыхары дахаты не вярталіся. А тут завея, бачыш, вось-вось пачнецца.

Славін здзіўлена падумаў: «На небе зоркі можна лічыць, дрэвы не зварухнуцца, а ён пра завею кажа, напэўна, хоча прыстрашыць».

Сімоха спытаў:

— Як, будзем у сяло заязджаць? Можа, ты, Міхаіл Якаўлевіч, садзіся ў сані і едзь дахаты, а мы паволі следам, каб не так заўважа было?

— Каб не так заўважна было, вы садзіцеся ў сані, а я на перадок, так і заедзем да мяне. Час цяпер позні, прахожых мала. Для нас галоўнае бабцы Насці на вочы не трапіцца. Вось тая, ужо дакладна, сваім языком да раніцы па ўсім сяле разнясе, што да ўчастковага нейкія двое прыбылі.

Славін сказаў:

— Вам відней, таварыш капітан, паехалі!

Яны ўтрох селі ў сані. Коні, пачуўшы, што блізка жыллё, даволі жвава панеслі іх да сяла.

У доме пры святле газавай лямпы Славін змог разгледзець участковага. Сярэдняга росту, дужы, нават каржакаваты, ён выглядаў гадоў на пяцьдзясят. Буйны маршчыністы твар, цёмныя вочы, вялікі мясісты нос і ледзь выпуклы лоб. Рухі Буравіна, яго хада былі спакойныя і ўпэўненыя. Казаў ён таксама спакойна, але голасам чалавека, які прывык, што да яго меркавання заўсёды прыслухоўваюцца.

Ён пачакаў, пакуль госці знімуць паўкажушкі, і запрасіў у пакой. Пакой быў вялікі і, як здалося Славіну, вельмі ўтульны. З бакавых дзвярэй выйшла гаспадыня. Яна ветла прывіталася, і гаспадар, запрашаючы гасцей садзіцца, сказаў:

— Я пайду коней распрагу, заганю іх у хлеў. — Ён зірнуў на жонку: — А ты, Варвара Васільеўна, рыхтуй вячэру. Госці з дарогі далёкай і прагаладаліся, і прамерзлі, так што не скупіся і ў буфет свой запаветны зазірні, дзе сёе-тое сагравальнае трымаеш. — І ён весела, ледзь прыкметна падміргнуў гасцям.

Сімоха прапанаваў:

— Я таксама пайду дапамагу.

Але гаспадар рашуча запярэчыў:

— Не трэба. Я вазьму ў памагатыя сына. — Ён павярнуўся да дзвярэй, з якіх нядаўна выйшла гаспадыня, і гучна паклікаў: — Воўка! Накінь штонебудзь на сябе, пойдзем са мной у двор.

З пакоя выйшаў гадоў трынаццаці хлопец, прывітаўся і сказаў:

— А я так зачытаўся, што нават не пачуў, што ў нас госці. — Хлопец чамусьці ўвесь час глядзеў на Славіна. Напэўна, узрост маладога аператыўніка прыцягнуў яго ўвагу. Ён, не бянтэжачыся, падышоў і спытаў:

— А якое ў вас званне?

— Лейтэнант, — ледзь усміхнуўся Славін.

— А пісталет які?

— Табельны, — унікліва адказаў Уладзімір і прысеў на драўляную лаўку.

— Слухайце, пакажыце, а?! — папрасіў хлопец і зрабіў спробу ўсесціся побач.

Бацька пляснуў яго па патыліцы:

— А ну адстань ад чалавека, збройнік знайшоўся! Пайшлі ў двор.

Гаспадыня, зазірнуўшы ў бакавыя дзверы, паклікала малодшага сына і пятнаццацігадовую дачку.

Яны ўтрох пачалі завіхацца ля стала, а Сімоха раптам успомніў:

— Ой, я ж у сене аўтамат забыўся, пайду забяру. — І ён накіраваўся да дзвярэй, а яму насустрач з аўтаматам наперавес ішоў Воўка.

— Вось гэта зброя! Вось гэта я разумею! З такой штукай і зграя ваўкоў не страшная, ураз усіх пакладзеш.

Сімоха ўзяў з яго рук аўтамат.

— А дзе дыск?

— Так ужо і дасць баця з дыскам, — унурыў галаву хлопец, — сам прынясе. Дзядзька, а ў вас запасныя дыскі ёсць?

Сімоха не зразумеў, куды хіліць хлопец, і прастадушна прызнаўся:

— Вядома, ёсць, і не адзін.

— Вось выдатна! Значыць, заўтра дасце пастраляць! — узрадаваўся Воўка і рукой пагладзіў прыклад аўтамата.

У першым пакоі пачуліся крокі, і праз незачыненыя дзверы Славін убачыў, што прыйшоў гаспадар. Ён трымаў кажухі і два рэчмяшкі прыезджых.

Пасля вячэры мужчыны адасобіліся ў дальнім пакоі і павялі дзелавую гаворку. Участковы ўпаўнаважаны ўводзіў Славіна і Солахава ў курс справы:

— Сяло наша не вельмі вялікае, але старадаўняе. Заснавана даўно. Роўна сто хат налічваецца. Людзі галоўным чынам добрыя, але бывае, у сям’і хтонебудзь паскандаліць ці самагонаварэннем зоймецца.

— Я бачыў на карце, што недалёка паселішча нейкае знаходзіцца, колькі да яго кіламетраў? — спытаў Славін.

— А, гэта Светлае. Да яго сем кіламетраў. Там хат сорак, не больш.

— Гэта таксама ваш участак?

— Так, гэта мая тэрыторыя.

— Раскажыце пра сям’ю Солахаў.

— Іх дом у цэнтры сяла, калі ісці ад майго, то па правым баку, з блакітнымі аканіцамі. Цяпер у ім жыве адзін стары Солах. Увесну мінулага года памерла жонка.

— Маці Рыгора-малодшага?

— Не, яго маці памерла яшчэ ў трыццаць сёмым. Біў яе да паўсмерці муж, вось яна і да пяцідзесяці не дажыла. У трыццаць восьмым ён ажаніўся на ўдаве ляснічага, якога ў тайзе мядзведзь задраў. Вось так і жылі да мінулай вясны.

— Колькі пакояў у Солаха ў хаце?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Николай Чергинец читать все книги автора по порядку

Николай Чергинец - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




За секунду да выстралу отзывы


Отзывы читателей о книге За секунду да выстралу, автор: Николай Чергинец. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x