Николай Чергинец - За секунду да выстралу

Тут можно читать онлайн Николай Чергинец - За секунду да выстралу - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Николай Чергинец - За секунду да выстралу краткое содержание

За секунду да выстралу - описание и краткое содержание, автор Николай Чергинец, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

За секунду да выстралу - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

За секунду да выстралу - читать книгу онлайн бесплатно, автор Николай Чергинец
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Новікаў, уключы святло.

Новікаў стаяў недалёка ад дзвярэй і, не сыходзячы з месца, працягнуў руку і пстрыкнуў выключальнікам. Затым участковы інспектар прывёў панятых, і опергрупа прыступіла да агляду.

Мачалаў агледзеў газету, разасланую на стале. Гэта была «Советская Белоруссия». Ён адразу ж звярнуў увагу, што на ёй алоўкам было напісана: «Мог. 43». Ціха сказаў следчаму, які пісаў пратакол агляду месца здарэння:

— Іваныч, не забудзься адзначыць у пратаколе запіс на газеце. — І, пачуўшы адказ следчага «ўгу», дадаў: — І вось гэтыя шлейкі не забудзь. Рэч мужчынская, а на спінцы ложка жанчыны боўтаецца.

Сапраўды, на нікеляванай спінцы ложка віселі звычайныя мужчынскія шлейкі.

Бутэлькі з-пад гарэлкі, рэшткі ежы, дзве пустыя шклянкі на стале і гэтыя шлейкі падказвалі Мачалаву, што ў дадзеным выпадку можа быць замешаны чалавек, які гасцяваў у гаспадыні.

Уважліва аглядаючы месца здарэння, маёр не забываў і пра тое, што сёння ў яго сустрэча з Купрэйчыкам. Прызначыўшы за сябе старшага і загадаўшы асцярожна спакаваць бутэлькі і шклянкі, якія стаялі на стале, Мачалаў накіраваўся да машыны. Яго праводзіў Новікаў, і Пётр Пятровіч, перш чым сесці ў кабіну, яшчэ раз нагадаў:

— Іван Іванавіч, не забудзься арганізаваць стараннае апытанне ўсіх суседзяў, можа, хто-небудзь бачыў забойцу. І яшчэ, пацікаўцеся, хто з мужчын наведваў яе.

Новікаў адказаў «ёсць!», і маёр сеў у кабіну. Заклапочана паглядзеў на гадзіннік і загадаў шафёру:

— Давай хутчэй да вакзала. — Мачалаў, вычакаўшы, пакуль машына набярэ хуткасць і шум матора стане цішэйшым, дадаў: — Заўтра нагадай мне, каб табе і старшыне, адказнаму за гаспадарку, дыхту даў добрага. Зусім за машынай не сочыце. Хоць бы шанавалі, што з усіх аддзяленняў горада толькі нам далі машыну, а вы яе дабіваеце.

Маладзенькі сяржант маўчаў. Ён спрытна кіраваў палутаркай і рабіў выгляд, што словы начальніка да яго адносін не маюць.

Гэта не спадабалася Мачалаву, і ён спытаў:

— Ты зразумеў мяне ці не?

— Вядома, зразумеў.

— А чаго тады маўчыш?

— А хто радуецца абяцанаму дыхту? Асабіста я цешуся пасля яго. — І, памаўчаўшы трохі, дадаў: — Мы ж сёння дровы ў аддзяленне вазілі.

— А іх што, маслам машынным змазвалі?

— Ды каністра дзіравая трапілася. Я яе паклаў плазам, а ў яе каля гарлавіны дзірка аказалася.

— Глядзець трэба, — кінуў нязлосна Пётр Пятровіч і замоўк. Маўчаў і шафёр. Відавочна, ён быў рады, што непрыемная гутарка скончылася.

Неўзабаве наперадзе паказалася прывакзальная плошча. Мачалаў загадаў спыніцца. Ён вырашыў машыну не трымаць і сказаў:

— Вяртайся на месца здарэння і перадай Новікаву, няхай пацікавіцца, хто са сваякоў ёсць у забітай, і хай абавязкова высветліць прозвішчы кватарантаў, якія пражывалі ў яе, у тым ліку і тых, хто кватараваў падчас вайны.

Затым Пётр Пятровіч саскочыў з падножкі і пашыбаваў да вакзала. Ён некалькі разоў азірнуўся, уважліва аглядаючы пешаходаў: ці не зацікавіўся хто-небудзь ім. Не, быццам бы ўсё ішло звычайна, і Пётр Пятровіч перасек плошчу. Неўзабаве ён убачыў Купрэйчыка. Прайшоў недалёка ад яго і, пераканаўшыся, што Аляксей яго заўважыў, накіраваўся да невялікага сквера, затым перасек вуліцу і неўзабаве апынуўся каля паўразбуранага дома. Праз правал у сцяне насцярожана глядзеў на вуліцу, па якой да дома набліжаўся Купрэйчык. За капітанам ніхто не сачыў.

Аляксей, усміхаючыся, сказаў:

— Злодзей, рабаўнік, рэцыдывіст і бандыт Лёха па вашым загадзе прыбыў.

З усмешкай гледзячы на Купрэйчыка, Мачалаў адказаў:

— Як дзве кроплі вады бандыт, далібог! Лёша, можа, ты ўжо з імі на «справу» хадзіў?

— Не, пакуль толькі п’ю і планы строю.

— Бачыў Карунова?

— Кожны дзень сустракаюся. — І Аляксей падрабязна расказаў пра сваё знаёмства з Каруновым і яго сябрамі. — Ведаеш, Пётр, Каруноў сустрэў мяне насцярожана і нават цяпер, на словах паверыўшы мне, паводзіць сябе асцярожна. Але нічога, яго язык паступова развязваецца, патроху пра сваіх сяброў расказвае. Атрымліваецца, што група ў іх з пяці чалавек. Акрамя Карунова, у яе ўваходзіць мой гаспадар — Прутаў, адна жанчына па мянушцы Магіла, але яе і астатніх дваіх я яшчэ не бачыў, ведаю толькі, што адзін з іх працуе ў лазні.

— А Драбуш?

— Як ні дзіўна, Драбуш — сябар Карунова, дапамагае яму, але на «спра­ву» з ім не ходзіць.

— А дзе сёння днём былі Каруноў і яго сябрукі?

— Гадзін у дзесяць Каруноў прыйшоў да Прутава і п’юць да гэтага часу. Дзякуй богу, што мне ўдаецца выкручвацца і не піць, а то перад табой цяпер стаяў бы стопрацэнтны алкаш Купрэйчык.

— Разумееш, Лёша, сёння днём зноў забілі жанчыну.

Мачалаў паведаміў усё, што яму было вядома пра гэты выпадак, і спытаў:

— Значыць, не яны?

Купрэйчык ціха, нібы разважаючы ўслых, прагаварыў:

— Каруноў і Прутаў адпадаюць. Але, разумееш, сёння, калі Каруноў добра выпіў, ён, як бы між іншым, сказаў, што Магіла і два карашы пайшлі на «работу». Можа, ён гэта забойства меў на ўвазе? — Купрэйчык з трывогай паглядзеў на Мачалава.

— Паспрабуй праверыць.

— Добра.

— І яшчэ, Лёша, нам удалося ўстанавіць цікавую дэталь: у пяці дамах, на гаспадароў якіх былі здзейснены напады, у розны час на кватэры жыў Каруноў.

— Вось яно што. — працяжна сказаў Купрэйчык, — значыць, праводзіў разведку. А ў жанчыны, якая забіта сёння?

— Яшчэ не высветлілі.

— Надзя не тэлефанавала?

— Як жа! Кожны дзень тэлефануе, усё пытаецца, калі мужа вярну. Выкручваюся як магу.

— Скажы, хай не хвалюецца, хутка буду дома.

— Добра, скажу. Не забудзься пра гэтую Магілу высветліць, чым чорт не жартуе.

— Не забудуся. Калі сустрэнемся?

— Калі не патэлефануеш, то ў сераду, тут, у шаснаццаць.

Яны паціснулі адзін аднаму рукі і разышліся. Першым сышоў у бок вакзала Купрэйчык. Вычакаўшы трохі, Мачалаў пайшоў у бок універсітэта. Неўзабаве ён сеў у трамвай, але праз два прыпынкі выйшаў з вагона і зайшоў у будынак электрастанцыі, размешчаны каля парку імя Горкага. Пётр Пятровіч вырашыў патэлефанаваць у аддзяленне міліцыі і высветліць, як ідуць справы па раскрыцці забойства. Яму пашанцавала, у дзяжурным пакоі, куды ён датэлефанаваўся, быў Новікаў. Ён далажыў пра вынікі агляду месца здарэння і апытання суседзяў загінулай. Маёр спытаў:

— Не высветлілі, Каруноў не пражываў у яе на кватэры?

— Суседка, якая паведаміла ў аддзяленне пра тое, што здарылася, кажа, што жылі на кватэры некалькі мужчын, але іх імёнаў і прозвішчаў яна не ведае. Вось калі б фота Карунова ёй паказаць, тады, магчыма, яна б і пазнала яго, калі ён жыў па суседстве.

— Ясна. Можа, твая праўда. Трэба паспрабаваць знайсці фотакартку яго. А цяпер ты, Ваня, схадзі на пошту і спытай, што можа азначаць надпіс на газеце, а я, мабыць, прайдуся крыху, штосьці галава баліць. Сустрэнемся ў аддзяленні гадзіны праз паўтары.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Николай Чергинец читать все книги автора по порядку

Николай Чергинец - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




За секунду да выстралу отзывы


Отзывы читателей о книге За секунду да выстралу, автор: Николай Чергинец. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x