Николай Чергинец - За секунду да выстралу
- Название:За секунду да выстралу
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Николай Чергинец - За секунду да выстралу краткое содержание
За секунду да выстралу - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Мачалаў выйшаў на вуліцу Савецкую, перасек яе і па вузкай сцяжынцы пайшоў уздоўж ракі.
Працоўны дзень у супрацоўнікаў міліцыі быў не нармаваны, і працаваць даводзілася па дванаццаць—чатырнаццаць гадзін у суткі, а нярэдка і ночы напралёт. Мачалаў крочыў уздоўж ракі, стараўся не думаць пра працу, але гэта атрымлівалася з цяжкасцю. На плечы былога камбата, затым начальніка аддзела барацьбы з бандытызмам лёг цяжкі груз барацьбы са злачыннасцю і яшчэ дзясяткі вялікіх і малых праблем. Людзей не ставала, а тыя, што былі, жылі, дзе давядзецца: у маленькіх халупах, збудаваных сярод развалін, на кватэрах, туліліся з сем’ямі ў катухах-пакойчыках інтэрнатаў. Некаторыя спалі проста ў кабінетах аддзялення. Цяжка было і з харчаваннем у супрацоўнікаў, асабліва сямейных, тых, у каго былі маленькія дзеці. Да трывог і клопатаў сённяшняга дня дадалося пачуццё нездаволенасці тым, што ён ніяк не можа напасці на след Юшэвіча.
Мачалаў так задумаўся, што да яго свядомасці не адразу данёсся нягучны дзіцячы крык: «Дапамажыце, тану! Дапамажыце!»
Маёр рвануўся на строму, якая аддзяляла яго ад ракі. Крык даносіўся адтуль. Правальваючыся па пояс у снезе, ён узлез на невялікую строму і ахнуў. Амаль на сярэдзіне ракі ў палонцы боўтаўся хлопчык гадоў сямі. Ён спрабаваў учапіцца за лёд і ўзлезці на яго, але лёд крышыўся, хлопчык зрываўся і з галавой акунаўся ў ваду.
Мачалаў разумеў, што лёд яшчэ слабы, асабліва тут, дзе ў раку з трубы ішла цёплая вада ад прадпрыемстваў. Пётр Пятровіч азірнуўся. «Дошку б знайсці! — падумаў ён, аглядаючы засыпаную снегам мясцовасць. — Але дзе тут яе знойдзеш! Наперад, маёр!» — загадаў ён сабе і кінуўся да ракі.
— Трымайся, хлопец. Я іду да цябе на дапамогу!
Мачалаў зняў з сябе паліто, падбег да ракі, лёг на лёд і папоўз, пхаючы перад сабой паліто. Ён разумеў, што секунда прамаруджвання можа стаць для хлопчыка фатальнай. У любы момант стомленасць і холад могуць зрабіць сваю страшную справу. Каб падбадзёрыць яго, Пётр Пятровіч, працягваючы паўзці, спытаў:
— Як жа ты тут апынуўся?
— Хацеў перайсці праз раку, — ледзь раскрываючы ссінелыя вусны, адказаў хлопчык і, губляючы сілы, дадаў: — Ой, дзядзечка, міленькі, хутчэй, я зараз патану!
Мачалаў, не зважаючы, што пад ім трашчыць лёд, папоўз яшчэ хутчэй. Калі да палонкі засталося не больш за два метры, Пётр Пятровіч прасунуўся яшчэ на паўметра і моцна пхнуў ад сябе паліто.
— Хапайся за крысо!
Сам Мачалаў моцна трымаў паліто за рукаў. Хлопчык ухапіўся за адзежыну і паспрабаваў вылезці на лёд. У гэты момант Мачалаў адчуў, як прагінаецца лёд пад ім. Ён хацеў, не выпускаючы паліто, перакаціцца на іншае месца, але пачуўся трэск, і маёр апынуўся ў вадзе. Здаецца, што ўсё цела наскрозь працялі тысячы іголак. Пётр Пятровіч падумаў пра хлопчыка: «Госпадзі, як жа ён трымаецца гэтулькі ў такой вадзе?» — і бадзёра крыкнуў: — Вось бачыш, і я выкупаўся! — Маёр разумеў, што ў гэтыя хвіліны жыццё хлопчыка і яго ўласнае жыццё былі ў яго руках. А холад смяротнай хваткай сціскаў цела, намоклая вопратка цягнула на дно.
Ён упёрся грудзьмі ў беражок лёду і загадаў хлопчыку:
— Трымайся за паліто і лезь на лёд, дапамагай сабе нагамі!
Але хлопчык ледзь чутна сказаў:
— Не магу, дзядзечка, тану. — І, адпусціўшы паліто, пачаў апускацца ў ваду. Мачалаў ірвануўся да яго, паспеў схапіць яго за валасы, прыпадняць галаву над вадой.— Трымайся, сябручок, мы ці выратуемся разам, ці сыдзем разам на дно!
Ён падцягнуў да сябе хлопчыка і, падтрымліваючы яго галаву, паплыў да берага. Праз некалькі метраў яны апынуліся ля ўскрайку лёду. Ён паспрабаваў выцягнуць хлопчыка на лёд і раптам адчуў, што сілы пакідаюць яго.
«Трымайся, маёр, — са злосцю загадаў сабе Мачалаў, — на фронце выжыў і не маеш правы тут гінуць!»
З вялікім намаганнем ён усё-такі выпхнуў хлапчука на лёд:
— Паўзі, родны! Паўзі!
Хлопчык хоць і выяўляў прыкметы жыцця, але не рухаўся. Губляючы рэшткі сіл, Пётр Пятровіч усё ж ссунуў хлопчыка з месца, а сам ад штуршка з галавой акунуўся ў ваду. Мачалаў адчуваў, што яшчэ крыху і сілы яго вычарпаюцца. Ён вынырнуў і падумаў: «Няўжо смерць? Не, трэба сабраць усе сілы, трэба пхаць хлапчука наперад, інакш ён прымерзне да лёду, і канец!» Пётр Пятровіч упёрся рукамі ў хлопчыка і сутаргава запрацаваў непаслухмянымі нагамі. Адчуў, як зрушыўся з месца хлопчык, наваліўся грудзьмі на лёд. Лёд трэснуў, і Мачалаў трошкі прасунуўся наперад. Зноў пхнуў наперад хлопчыка і зноў налёг на лёд. Потым так зноў і зноў, да берага заставалася не больш за два метры, ён чарговы раз пхнуў хлопчыка, зноў акунуўся ў ваду і адразу ж адчуў пад нагамі дно. Дрэнна цямячы, ён, выбіваючыся з апошніх сіл ламаў лёд. Праз два крокі лёд ужо ўтрымліваў іх. Пётр Пятровіч папоўз да берага, падцягваючы за сабой хлопчыка. Вось ён, такі жаданы бераг! Мачалаў устаў на ногі, па калена патанаючы ў снезе. Сіл, здавалася, не было зусім, але ён нагнуўся і з велізарным напружаннем узяў хлопчыка на рукі. Зараз трэба было падняцца на строму. Пётр Пятровіч павольна рушыў угару. Глыбокі снег замінаў ісці, затое не слізгалі ногі. Вось і груд. Не пераводзячы дыхання, Мачалаў пачаў спускацца ўніз, туды, дзе віднелася сцяжынка. Пётр Пятровіч разумеў, што зроблена толькі палова справы. Цяпер яму, знясіленаму, трэба было данесці выратаванага хлопчыка да сцяжынкі, а затым па ёй дабрацца да Савецкай вуліцы, дзе былі людзі, дзе стаяў цёплы будынак электрастанцыі. І Мачалаў ішоў. У абледзянелай адзежы, аслаблымі рукамі ён прыціскаў да грудзей хлопчыка. Вочы закрывалі склееныя лёдам валасы, у свядомасці цяплілася адзіная думка: дайсці да людзей, яны выратуюць хлопчыка. Ён нават не чуў звычайнага вулічнага шуму, калі выйшаў на Савецкую. Мачалаў, нібы ў сне, не бачачы здзіўленых поглядаў прахожых, перайшоў вуліцу і ўвайшоў у будынак электрастанцыі. Да яго кінуліся людзі, і маёр, як яму здалося, гучна пракрычаў:
— Тэрмінова «хуткую»! Трэба ратаваць хлопчыка!
Але яго голасу ніхто не чуў, таму што маёр толькі слаба паварушыў вуснамі. Людзі і так усё зразумелі. Хлопчыка паклалі на пісьмовы стол і сталі здымаць з яго адзежу. Двое мужчын заняліся Мачалавым.
Неўзабаве прыехала «хуткая дапамога». Урачы завіхаліся адразу над абодвума, а затым іх, захутаных у нечыя футры і паліто, вынеслі на насілках і пагрузілі ў машыну.
«Хуткая дапамога», завываючы сірэнай, імчалася па вуліцах горада, а ў салоне, на насілках, ляжалі дарослы і дзіця. Мачалаў страціў прытомнасць і не бачыў, што хлопчык па-над футрам з галавой быў накрыты белай прасціной. Ён быў мёртвы. Жанчына-ўрач, не хаваючы слёз, плакала, нібы яна была вінаватая ў смерці незнаёмага ёй сямігадовага хлопчыка.
21 Участковы ўпаўнаважаны Буравін
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: