Николай Чергинец - За секунду да выстралу

Тут можно читать онлайн Николай Чергинец - За секунду да выстралу - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
Николай Чергинец - За секунду да выстралу

Николай Чергинец - За секунду да выстралу краткое содержание

За секунду да выстралу - описание и краткое содержание, автор Николай Чергинец, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

За секунду да выстралу - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

За секунду да выстралу - читать книгу онлайн бесплатно, автор Николай Чергинец
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Добра. Дайце мне вадзіцеля, мы адгонім туды машыну.

Славін крануў Лагуту за рукаў.

— Ты займайся машынай, а я паклапачуся пра каня.

Конь неспакойна таптаўся на месцы, трывожна пафыркваў, а пачуўшы набліжэнне Славіна, паціху заіржаў. Уладзімір адвязаў ад слупа лейцы і, узяўшы каня за аброць, павёў у той бок, дзе знаходзіўся падстрэшак. Зямля на тэрыторыі лесапільнага завода, уезджаная коламі машын, была слізкай і ліпкай. Міма Славіна ціха праехаў злашчасны ЗіС. У святле яго фар непадалёк асвятліўся падстрэшак, там машына і спынілася. Неўзабаве да гэтага месца падышоў і Славін. Адвёў каня ў дальні канец падстрэшка, даў яму аўса. Да падстрэшка разам з дырэктарам падышла група рабочых. Яны ўключылі святло. Лагута сказаў вадзіцелю, які сядзеў за рулём, каб той падагнаў грузавік пад лямпачку, што гарэла ў цэнтры. Той так і зрабіў, неўзабаве кузаў асвятляўся добра, і аператыўнікі сталі аглядаць машыну. Яны адразу ж убачылі, што на забітым не было аднаго чаравіка. Лагута сказаў:

— Падобна на аўтадарожнае здарэнне. Звычайна пры ўдары машынай чалавек губляе абутак.

— Я таксама пра гэта падумаў. Глядзі, вось тут, па-мойму, і след пратэктара маецца.

— Пераварочваць труп не будзем. Патэлефануем у аддзяленне, даложым пра вынікі агляду і папросім выслаць урача-эксперта.

Яны абследавалі кузаў, затым кабіну, капітан нават пад капот зазірнуў, але нічога цікавага для сябе так і не знайшлі.

Мартава Славін заспеў у тым жа пакоі. Уладзімір дастаў з планшэткі, якая вісела на рамяні праз плячо, некалькі лістоў паперы і прыступіў да допыту.

Мартаў стаяў на сваім. Ён то апускаў галаву на далоні, упёршыся локцямі ў калені, то глядзеў прама ў вочы супрацоўніку міліцыі:

— Далібог, хоць забіце, ні ў чым не вінаваты! Я не ведаю, як апынуўся ў мяне ў кузаве забіты чалавек.

— Адкуль вы ехалі?

— Я адвёз на другі лесасклад дошкі і адразу ж вярнуўся назад.

— Колькі туды кіламетраў?

— Сто дзесяць. Я хацеў сёння загрузіць машыну і ехаць да сябе дамоў, пераначаваць, а раніцай выехаць у дарогу.

— З кім вы ехалі назад?

— Адзін. Спадарожнікаў не браў.

— Спыняліся дзе-небудзь?

— Не. Хоць, прабачыце, спыняўся. Паабедаў у чайной на «пупе» і паехаў далей.

— На якім «пупе»? — не зразумеў Славін.

Мартаў упершыню ледзь прыкметна ўсміхнуўся.

— Ах, я ж забыўся, што вы нядаўна ў нашых краях. «Пупам» мы завём скрыжаванне пяці дарог. Тры з іх вядуць прама з лесу, дакладней з лесараспрацовак, і сыходзяцца ў адной кропцы ля вёскі Пасха. Акрамя гэтага адна дарога ідзе ў Кемерава, а другая — сюды, да Мар’янска. Таму месца, дзе сыходзяцца ўсе гэтыя пяць дарог, кіроўцы і назвалі «пупам». «пупам» зямлі.

— А хто вас бачыў у Пасцы?

— На «пупе»? — Мартаў задумаўся. — У чайной, дзе я абедаў, напэўна, чалавек дзесяць было. У твар многіх ведаю, але прозвішчаў яны мне сваіх не называлі. Проста мы часта на «пупе» сустракаемся, перакусім, перакінемся словам-другім і раз’едземся кожны па сваёй дарозе. Хоць не, прабачыце, я бачыў Андрэя Пудоўкіна. Так, так, я ўспомніў, сапраўды, там быў Пудоўкін, ён сядзеў за суседнім столікам.

— Хто такі Пудоўкін?

— Ён раней у нас лес вазіў, а зараз працуе дзесьці ў іншай арганізацыі.

— Машын было шмат каля чайной?

— Напэўна, не больш як дзясятак. Калі я ад’язджаў, то іх было прыблізна гэтулькі ж, колькі і тады, калі я пад’язджаў да чайной. Гэта ж «пуп»: адны прыязджаюць, другія ад’язджаюць.

— З кім вы сядзелі за адным сталом у чайной?

— Дык я ж вам казаў: у твар іх ведаю, а прозвішчы мне невядомыя.

У пакой увайшоў Лагута. Славін скончыў допыт, паклікаў дырэктара і папрасіў пакінуць Мартава ў якім-небудзь свабодным кабінеце і прыставіць да яго ахову.

Мартава павялі, і аператыўнікі засталіся адны. Лагута сказаў:

— Я патэлефанаваў, раней, чым да раніцы, не прыедуць, абяцалі прывезці судмедэксперта. — Памаўчаў трохі, а потым спытаў:— Як ты думаеш, праўду ён кажа?

— Вядома, Мартаў, любіць выпіць, і ад яго што заўгодна можна чакаць. Але давай падумаем, навошта яму спатрэбілася завозіць труп на тэрыторыю завода. Бо нават дурню ясна, што пры пагрузцы дошак рабочыя адразу ж убачаць труп. Мартаў праехаў велізарную адлегласць, і схаваць труп у тайзе для яго было нескладана. Так што тут шмат незразумелага. Я лічу, што галоўнае цяпер устанавіць асобу загінуўшага.

— Так, — пагадзіўся Лагута. — Я агледзеў яго адзежу, але, акрамя вось гэтай накладной, у кішэнях больш нічога не было.

Ён паклаў на стол накладную, але што ў ёй напісана, разабраць было амаль немагчыма. Гэта быў другі асобнік дакумента, забруджаны і змоклы. Праўда, на накладной даволі выразна праглядаліся частка назвы арганізацыі і які выпісаны тавар. Ясна былі надрукаваны словы «валёнкі» і «гумовыя боты». Гэтага было досыць, каб устанавіць арганізацыю, якая выдала накладную.

Перш чым размясціцца на адпачынак у невялікім дамку, які служыў адначасова і інтэрнатам для мясцовых работнікаў, і гасцініцай для прыезджых, міліцыянеры яшчэ раз патэлефанавалі ў аддзяленне і папрасілі дзяжурнага даць тэлефанаграму ва ўсе гаспадаркі з просьбай не адкладаючы паведаміць у аддзяленне міліцыі пра ўсіх зніклых мужчын.

5 Капітан Купрэйчык

Справа па раскрыцці нападу на адзінокіх састарэлых рухалася павольна. Бабулька, што засталася жывой, нічога растлумачыць не магла.

У той вечар яна была ў кухні. Раптам адчынілася дзверы, і ў кухню адзін за адным убеглі людзі ў масках. Яны нават не далі ёй ускрыкнуць, заткнулі рот кляпам, звязалі рукі, нічога не кажучы, вывелі старую ў сенцы і замкнулі ў халоднай і цёмнай каморы. Крыху пазней бабулька чула незразумелы шум і крыкі мужа, што даносіліся з пакоя. Гэта працягвалася не меней за паўгадзіны, а затым усё змоўкла. А яшчэ праз паўгадзіны ў сенцах пачуліся крокі, грукнулі ўваходныя дзверы, і наступіла цішыня.

Бабулька зразумела, што бандыты сышлі, і пачала ламацца ў дзверы. Яна ведала, што спадзявацца няма на каго, суседзі да іх прыходзілі рэдка, а муж, калі жывы, напэўна, сам мае патрэбу ў дапамозе, і ёй трэба выбірацца з камо­ры самой. І бабулька, сабраўшыся з сіламі, пачала нагамі выбіваць дзверы. Клямка не вытрымала і адскочыла. Жанчына са звязанымі рукамі і кляпам у роце выскачыла на вуліцу. Прахожыя дапамаглі ёй вызваліцца, і яна кінулася ў дом: муж ляжаў на падлозе і быў мёртвы.

Супрацоўнікі міліцыі, якія неўзабаве прыбылі на месца здарэння, убачылі страшную карціну. Усё ў хаце было перавернута, у пакоях лётала пер’е ад распоратых нажамі пярын і падушак, ляжалі перакуленыя крэслы, старая скураная канапа была разрэзана.

Пачалася карпатлівая, неспакойная і напружаная праца па раскрыцці злачынства.

Прайшло больш як тыдзень. У раёне, які абслугоўвала аддзяленне міліцыі, дзе начальнікам быў маёр Мачалаў, здарылася тры аналагічныя напады, пры якіх адзін чалавек быў забіты і двое паранена. Ва ўсіх выпадках злачынцы былі ў масках, зробленых з процівагазаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Николай Чергинец читать все книги автора по порядку

Николай Чергинец - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




За секунду да выстралу отзывы


Отзывы читателей о книге За секунду да выстралу, автор: Николай Чергинец. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x