Николай Чергинец - За секунду да выстралу
- Название:За секунду да выстралу
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Николай Чергинец - За секунду да выстралу краткое содержание
За секунду да выстралу - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Справа пагаршалася яшчэ і тым, што ў раёне пачасціліся крадзяжы з дамоў, а суткі назад быў абкрадзены хлебны магазін. Злодзеі ўзялі буйную суму грошай, а магазін падпалілі.
У Мачалава супрацоўнікаў было няшмат, і ён вельмі ўзрадаваўся, калі ў кабінет увайшоў дзяжурны і далажыў, што ім на дапамогу прыбылі шасцёра супрацоўнікаў. Маёр загадаў дзяжурнаму запрасіць іх у кабінет.
Праз хвіліну ў кабінет адзін за адным увайшлі шасцёра маладых людзей у цывільным. Адзін з іх быў стрыечны брат Мачалава — Купрэйчык Аляксей. Яны радасна прывіталіся, але размаўляць не сталі, хоць і не бачыліся ўжо месяцы тры. Пётр Пятровіч запрасіў у кабінет сваіх супрацоўнікаў крымінальнага вышуку і адразу ж прыступіў да справы. Ён стварыў тры групы. Адна з іх, якую ўзначаліў Купрэйчык, павінна была заняцца рабаўнікамі ў процівагазах, другая — тымі, хто абкрадаў кватэры, а трэцяя — шукаць зладзеяў, якія абакралі і падпалілі краму.
Калі нарада скончылася, Пётр Пятровіч папрасіў Купрэйчыка затрымацца, а астатніх адпусціў.
— Ну, як Надзя? Яе я, мабыць, больш як паўгода не бачыў.
— Звычайна. Працуе ўсё там жа, у шпіталі.
— Сыну ўжо хутка два гады?
— Праз чатыры месяца. А як у цябе справы, Пётр? Як Таня, дзеці?
— Таксама ўсё звычайна. Юля ўжо, лічы, нявеста — сямнаццаць. Ваня — таксама хлопец сталы, абодва вучацца нядрэнна. Таня ў мяне ў начальства выбілася, нядаўна завучам школы прызначылі.
Аляксей нечакана спахапіўся:
— Слухай, Пеця, ты даўно быў у Славіных?
— На мінулым месяцы разам з Таняй хадзілі да іх у госці.
— Ну і як яны?
— Нічога. Жывуць у невялікай двухпакаёвай кватэрцы, але ты пра гэта і сам ведаеш. Абедзве працуюць. Анастасія Георгіеўна — на аўтамабільным заводзе. Жэня — у трамвайным парку. Валодзя ім піша часта.
— Я чуў, што яго пасля заканчэння школы ў Сібір працаваць накіравалі.
— Так, у крымінальным вышуку працуе. Справы ў яго нядрэнна ідуць.
— Сюды перабрацца не хоча?
— Чаму ж не хоча? Хоча. Напэўна чакае не дачакаецца.
У кабінет зазірнуў дзяжурны:
— Дазвольце, таварыш маёр?
— Так, слухаю.
— Ізноў напад на адзінокіх старых.
Мачалаў ускочыў з канапы.
— Гэта ўжо чацвёрты выпадак. — Ён тут жа загадаў дзяжурнаму: — Спыніце першую ж машыну, што будзе праязджаць міма аддзялення, хай даставіць нас да месца здарэння. — Затым ён зірнуў на стрыечнага брата: — Ну што, Лёша, паехалі?
— Вядома. Дапамажы маю групу сабраць. Знаёміцца буду з кожным.
Праз некалькі хвілін Мачалаў, Купрэйчык і яшчэ шэсць аператыўных работнікаў крымінальнага вышуку трэсліся ў кузаве грузавіка. Ехаць было недалёка, і неўзабаве яны спыніліся ля невялікага драўлянага дамка, які стаяў у самым канцы доўгай небрукаванай вуліцы.
За гародам віднелася пакрытае восеньскай травой поле, удалечыні — лес. Ля варот пафырквала двое міліцэйскіх коней. У двары да Мачалава падышоў участковы ўпаўнаважаны старшы лейтэнант Ляхавец.
— У гэтым доме, таварыш маёр, жывуць адзінокія старыя. Гаспадару каля васьмідзесяці, яго жонцы — семдзесят пяць. Каля дзвюх гадзін назад прыйшлі трое мужчын. Гаспадыня заўважыла іх праз акно, калі яны ішлі па двары. У калідоры мужчыны трохі затрымаліся, а калі ўвайшлі ў дом, то бабулька ледзь не ўпала ў непрытомнасці. Ва ўсіх траіх на тварах былі маскі. Я ўдакладніў у яе. Відавочна, гэта былі зноў процівагазы.
— Гаспадары жывыя?
— Так точна. Злачынцы звязалі іх і наладзілі ў доме сапраўдны пагром.
— Пойдзем паглядзім, — перапыніў участковага Мачалаў і ступіў міма міліцыянера, які стаяў па стойцы «смірна».
У пакоі было змрочна. На доўгай драўлянай лаве сядзелі да смерці перапуджаныя гаспадары. Перш чым пачаць гутарку з імі, Мачалаў распарадзіўся застацца на месцы Купрэйчыку і яшчэ аднаму супрацоўніку, а астатнім загадаў апытаць суседзяў. Маёр сеў побач са старым. Той паціраў нядаўна развязаныя рукі і ледзь чутна енчыў.
— Яны білі вас? — спагадліва спытаў Мачалаў.
— Білі, рукі выкручвалі, за горла душылі.
— Грошы патрабавалі?
— Вядома, — неяк паспешна адказала бабулька. Мачалаву здалося, што яна імкнецца апярэдзіць старога.
Гэта адчуў і Купрэйчык. Ён, звяртаючыся да Мачалава, прапанаваў:
— Пётр Пятровіч, можа, пакуль ты з гаспадыняй пагутарыш, а я з гаспадаром?
— Добра. Але дзе?
— А мы ў кухні.
У кухні стары асцярожна апусціўся на крэсла і рукой дакрануўся да правага боку.
— Усё баліць. Яны ж мяне нагамі, як немцы ў вайну, білі.
Капітан акінуў поглядам кухню: куды б прысесці? Падышоў да лаўкі, на якой стаяла вядро з вадой, паставіў яго на падлогу і сеў на лаўку.
— Як вас завуць?
— Троцак. Міхаіл Міхайлавіч Троцак.
— Вы мне, Міхаіл Міхайлавіч, раскажыце ўсё па парадку.
— А што тут расказваць. — Дзед замоўк на імгненне і абыякава скончыў. — Усё адно нікога не знойдзеце.
— Гэта чаму ж?
— Морды мы іх не бачылі, нават апратку не запомнілі, разгледзець не паспелі.
— Ну, а голас ні ў каго з іх не здаўся вам знаёмым?
— Голас не. — І стары неяк дзіўна абсекся. Купрэйчыку зноў здалося, што ён хацеў штосьці дадаць, але стрымаўся.
Капітан, уважліва гледзячы на гаспадара, ціха сказаў:
— Міхаіл Міхайлавіч, па-мойму, вы штосьці недагаворваеце, я ж бачу. Скажыце, што вас бянтэжыць, не саромейцеся.
Яны памаўчалі. Затым Купрэйчык працягваў:
— Я ж адчуваю, што вы не ўсё сказалі. Мы сыдзем, а вы будзеце мучыцца, перажываць, што ўтаілі ад нас штосьці. Не забывайце, Міхаіл Міхайлавіч, што гэтыя злачынцы вельмі небяспечныя і ў любы момант могуць напасці на іншых людзей. Майце на ўвазе яшчэ і тое, што могуць зноў завітаць і да вас. Што тады? — Голас у Купрэйчыка стаў больш настойлівым. — Вырашайце, Міхаіл Міхайлавіч. Самі ж потым будзеце шкадаваць, што не ўсё сказалі. Вы што, баіцеся жонкі? Вас штосьці бянтэжыць?
— А чаго мне яе баяцца? Калі спатрэбіцца, то знайду на яе ўправу.
Стары падняўся і рашуча накіраваўся ў пакой. Купрэйчык пайшоў следам.
Дзед рыўком адчыніў дзверы і гучна сказаў:
— А ну, старая, выкладвай начыстую пра крыж, а то сам скажу! Чаго нам баяцца? Мы ж з табой не кралі яго!
Старая ад здзіўлення ледзь прыўстала і чамусьці засталася ў такім нязручным становішчы.
— Ты што, здурнеў на старасці? Чаго языком менціш?
— Расказвай, кажу, Міхееўна, а то сам пачну. — Ён раптам злосна тупнуў нагой і грозна загадаў: — Ты што, чалавечай мовы не разумееш?
Гаспадар, прыстрашваючы, нават кулакі сціснуў, а Міхееўна нечакана выпрасталася і сунула старому проста пад нос кукіш:
— А дулю табе праз замочную свідравіну не хочацца?
Работнікі міліцыі, не вытрымаўшы, гучна разрагаталіся.
Стары сказаў жонцы «дурніца» і павярнуўся да Купрэйчыка:
— Здурнела баба. Відаць, мала выхоўваў у маладыя гады. Сам раскажу. — Ён вычакаў трохі, затым нядбайна адхіліў старую ад лавы і сеў: — Яшчэ задоўга да вайны падарыла мне маці залаты крыж. Ён ёй па спадчыне дастаўся. Быў у нас калісьці ў родзе поп. Схавалі мы гэты крыж, вырашылі на чорны дзень прызапасіць. А тут вайна пачалася, неўзабаве немец прыйшоў. Вырашылі мы крыж трымаць на выпад ак, калі немцы нас арыштоўваць будуць, каб адкупіцца. Але Бог мілаваў, нас не кранулі. У сорак другім у нас на кватэры стаў жыць Воўка Каруноў. Ці то з палону збег, ці то з турмы немцы яго выпусцілі, мы так і не даведаліся, замоўчваў ён пра гэта. Аднойчы яму нейкім чынам удалося падслухаць нашу гаворку са старой пра крыж. Пасля гэтага пачаў я заўважаць, што ў нашых рэчах хтосьці ўвесь час капаецца. Чыя гэта работа, гадаць не трэба было: Каруноў, і мы прапанавалі яму сысці ад нас. Воўка перабраўся на іншую кватэру, і пасля гэтага мы яго не бачылі. Аднойчы — гэта было ўжо ў сорак чацвёртым, калі нашы прыйшлі, — вярнуліся мы са старой з рынку дахаты, а там — сапраўдны пагром: усё перавернута, пераварушана. Дзіву даліся, каму спатрэбілася такі пагром рабіць. Стаім і галовы ламаем. А тут суседка прыходзіць і кажа: «Бачыла я, як ад вашай хаты гародамі сыходзіў ваш былы кватарант Воўка». Тут нам адразу ўсё стала ясна: Воўка гэты крыж шукаў.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: