Николай Чергинец - За секунду да выстралу

Тут можно читать онлайн Николай Чергинец - За секунду да выстралу - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
Николай Чергинец - За секунду да выстралу

Николай Чергинец - За секунду да выстралу краткое содержание

За секунду да выстралу - описание и краткое содержание, автор Николай Чергинец, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

За секунду да выстралу - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

За секунду да выстралу - читать книгу онлайн бесплатно, автор Николай Чергинец
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Што ён расказаў пра сябе?

— А мы нічога не распытвалі. Хоць не, я спытаў, куды ён едзе, ён адказаў, што ў Кемерава.

— А хто раней з’ехаў: Мартаў ці гэты вадзіцель?

Лунін задумаўся, а затым упэўнена сказаў:

— Спачатку Мартаў з’ехаў, ён калі сыходзіў, то мяне па плячы пляснуў і сказаў: «Пакуль!»

— Скажыце, а гэтага вадзіцеля, які ў Кемерава ехаў, раней вы ніколі не сустракалі?

— Не, бачыў упершыню.

— Нічога падазронага ў яго паводзінах не заўважылі?

— Быў не гаманлівы, але, можа, чалавек адчуваў сябе ніякавата сярод незнаёмых людзей, а так нічога растлумачыць не магу.

— Абмалюйце мне яго.

— Вышэй сярэдняга росту, малады, моцны.

— Татуіроўкі не было?

— Татуіроўкі? — перапытаў вадзіцель. — Пастойце, была, так, была. на правай руцэ ў яго штосьці было намалявана, а вось што, не памятаю. Ды яшчэ на носе ў яго шрам невялікі.

— Вы памятаеце тое месца, дзе вы аб’язджалі яго машыну недалёка ад Лябяжага?

— Памятаю.

— Тады зробім так: вы ідзіце паабедайце, а затым давайце з’ездзім туды. А адзнаку ў пуцявым лісце я зраблю.

— Я зараз перахаплю што-небудзь і паедзем.

Лунін хуткім крокам накіраваўся да дзвярэй чайной, а Славін нецярпліва пачаў хадзіць па двары: «Агледжу і зафіксую месца, дзе стаяла аўтамашына, затым пабываю ў Лябяжым. Трэба здабыць фота Літвіна, ну а потым, напэўна, прыйдзецца ехаць у Кемерава. Але як жа ўсё-такі забіты апынуўся ў кузаве машыны Мартава?»

У думках Уладзімір ужо лічыў, што Мартаў не мае дачынення да забойства. Сапраўды, навошта Мартаву трэба было везці труп на лесапільны завод?.. Хаця цалкам давяраць Мартаву нельга было, але ў гэтай сітуацыі Славін верыў яму.

Лунін з’явіўся хвілін праз дзесяць. Яны селі ў кабіну старога «студэбекера», і той, распырскваючы ваду і гразь у вялікіх лужынах, рушыў па лясной дарозе. У кабіне было вельмі шумна ад матора, ехалі моўчкі. Прайшло больш за гадзіну, калі вадзіцель зменшыў хуткасць і пракрычаў:

— Дзесьці тут! Давайце праедзем да Лябяжага, а затым развернемся, бачыце, якая дарога, нават развярнуцца нельга.

Славін разумеў, што вадзіцелю так будзе лягчэй аднавіць у памяці месца, дзе стаяў грузавік з Кемерава. Праз некалькі хвілін яны пад’язджалі да Лябяжага. Тут Славін яшчэ ні разу не быў і з цікавасцю глядзеў на вялікі пасёлак. Удалечыні за дыхтоўнымі драўлянымі дамамі ўзвышаліся двух, трох і нават чатырохпавярховыя цагляныя будынкі.

Неўзабаве яны развярнуліся на невялікай плошчы і паехалі назад. Лунін увесь напружыўся, баючыся прапусціць патрэбнае месца. Славін таксама напружана чакаў. Але вось Лунін спыніў машыну і ўпэўнена сказаў:

— Тут стаяла тая машына. Калі я аб’язджаў яе, то прыйшлося выбірацца з каляіны. Вось гляньце, нават цяпер бачны след майго грузавіка.

Славін выйшаў з машыны і пачаў уважліва аглядаць месца, дзе стаяў ЗіС. Раптам ён спыніўся і не паверыў сваім вачам: у жухлай траве ляжаў. чаравік. Якраз такі чаравік Славін бачыў на назе загінуўшага. Славін падняў знаходку і з падзякай сказаў Луніну:

— Вы не ўяўляеце, якую дапамогу аказалі мне.

Аператыўнік даследаваў прыдарожную траву, але больш нічога не выявіў. Ён склаў акт аб тым, што выявіў чаравік, накрэсліў схему, на якой адзначыў месца, дзе, па словах Луніна, стаяў ЗіС, і, падзякаваўшы шафёру, адпусціў яго. Той здзіўлена спытаў:

— А вы як жа? Застанецеся тут адзін?

— Не хвалюйцеся, я прайду пешшу да Лябяжага і там застануся на начлег. Дарэчы, у кузаве таго грузавіка бярвення не было?

— Не.

Лунін развітаўся і з’ехаў. Славін стаяў у глухім лесе, што адразу стаў ціхім, чужым, і думаў: «Хутчэй за ўсё Літвін у гэтым месцы патрапіў пад машыну. Вадзіцель не стаў хаваць яго тут, таму што міма праехала машына Луніна і ён мог запомніць нумар. Таму злачынец мог забраць загінуўшага з сабой. Але чаму труп апынуўся ў кузаве машыны Мартава?»

Уладзімір ведаў, што ў пасёлку пражывае ўчастковы ўпаўнаважаны. Ён нават успомніў высокага рудога малодшага лейтэнанта, твар якога амаль цалкам быў пакрыты вяснушкамі. Яго ў аддзяленні так і клікалі — Руды. Славін некалькі разоў сустракаўся з участковым на нарадах, але прозвішча яго цяпер успомніць не мог. Звечарэла, і Уладзімір мімаволі паскорыў крок. У пасёлку ён спытаў, дзе жыве ўчастковы ўпаўнаважаны, і неўзабаве стаяў каля моцных дубовых варот. Адкрыў брамку і апынуўся ў прасторным двары. Яго сустрэла мілавідная жанчына. Уладзімір прадставіўся і спытаў, дзе гаспадар. Жанчына ўсміхнулася госцю і сказала:

— Ды вы праходзіце, муж дома.

Славіну было няёмка за свой выгляд: мокрая плашч-накідка, боты ў гразі ды яшчэ ў руках брудны чаравік. На шум галасоў выйшаў з пакоя гаспадар. Не прайшло і пятнаццаці хвілін, як Уладзімір, памыты, у вялікіх валёнках — іх прымусіў яго абуць гаспадар, які турбаваўся, што госць на халодным ветры мог застудзіцца, — сядзеў за сталом і вячэраў. Тым часам гаспадыня адвяла спаць дзяцей. Славін здзівіўся, што ў такой маладой жанчыны іх ужо шасцёра.

Уладзімір увёў у курс справы ўчастковага, а той, у сваю чаргу, сказаў, што гэта ён паведаміў у аддзяленне міліцыі пра тое, што прапаў загадчык склада.

— У яго ёсць сям’я? — спытаў Славін.

— Так, трое дзетак, — глуха адказаў участковы і спытаў: — А можа, ён не загінуў?

— Дай бы Бог! Але чуе маё сэрца, што бяда з ім здарылася. Як вы думаеце, адкуль магла ісці кемераўская машына?

— Тут паламаць галаву трэба. Адно тое, што, як вам сказаў Лунін, у яго ў кузаве не было бярвення, кажа, што гэта не лесавоз. Дарога ж тут ідзе толькі да лесараспрацовак, далей у такую пару на машыне не праедзеш. Я заўтра з раніцы пачну правяраць, можа, ён да нас у пасёлак прыязджаў.

— Я і хацеў пра гэта вас прасіць. Машына не іголка, яе павінен быў хтосьці бачыць. Але спачатку схадзі да Літвіна, прад’явім чаравік на апазнанне, папросім яго фатаграфію. Калі пацвердзіцца, што гэта ён, вам трэба будзе дапамагчы сваякам з’ездзіць у Мар’янск.

7 Маёр Мачалаў

Пётр Пятровіч пачуў лёгкі шум і адразу ж прачнуўся. Таццяна Андрэеўна ўжо важдалася ля печы. Яна заўсёды ўставала раней усіх, каб паспець прыгатаваць сняданак і самой не спазніцца на работу.

Як правіла, разам з ёй уставала і Юля, якую бацька за гэта называў ранняй пташкай. Вось і цяпер маці і дачка, ціха перагаворваючыся, завіхаліся на кухні.

Пётр Пятровіч зірнуў на гадзіннік — пяць мінут сёмай. Звычайна ён уставаў у шэсць трыццаць. Пётр Пятровіч успомніў учарашнюю гутарку і падумаў: «Юля праўду кажа, ёй ужо сямнаццаць. А вучыцца яна ў сёмым класе разам з дзецьмі маладзейшымі за яе». Увечары Юля сказала, што пойдзе працаваць і будзе вучыцца ў вячэрняй школе. Маці спачатку разгубілася, але бацька падтрымаў дачку, на тым і спыніліся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Николай Чергинец читать все книги автора по порядку

Николай Чергинец - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




За секунду да выстралу отзывы


Отзывы читателей о книге За секунду да выстралу, автор: Николай Чергинец. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x