Лаўрэн Юрага - Меч Маладзіковага Промня
- Название:Меч Маладзіковага Промня
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Лаўрэн Юрага - Меч Маладзіковага Промня краткое содержание
Меч Маладзіковага Промня - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
— Чаму ж ты мяне не папярэдзіла, што грыфон мае магічную абарону, калі я ішоў з ім змагацца?
— Гэта ж найпрасцейшыя асновы чаравання! Мне і ў галаву не магло прыйсці, што ты сам гэтага не ведаеш!
«Ну, так! Гэтай выкшталцонай паненцы не прыйшло ў галаву, што просты вой не атрымаў такое асветы, як яна, прадстаўніца княжацкага роду! Хоць, зрэшты, і Мудраслаў мог мне хоць пару слоў сказаць наконт усіх тых кудзебстваў, што чакаюць мяне ў Гадоры!» — падумаў я раззлавана. Але калі ўтаймаваў гнеў, дык мусіў сабе прызнацца, што дагэтуль мне ва ўсім неверагодна шчасціла. Усё ж, так ці інакш, мною апякуюцца духі, дзякуючы падоранаму Мудраславам абярэгу. Кудзебнікі ведаюць усё, што станецца, далёка наперад, і, пэўна, у вешчуна былі падставы нічога не казаць мне загадзя. У гэты момант мы акурат дасягнулі гроту. Дзяўчына, стаўшы на ўваходзе ў яго, сказала:
— Там далей — крыніца. Гэта вада вымыла грот i большую частку таемнага ходу ў скале. Грыфон піў ваду з крыніцы i, пакуль ён быў жывы, Гатард мог не баяцца нечаканых гасцей, нават, каб ягоныя ворагі і знайшлі ўваход у лёх навонкі — бо грыфоны нікога не дапускаюць ані да сваіх вадапояў ані ўвогуле на сваютэрыторыю.
Я хутка ступіў у грот. Там было амаль цёмна — сюды ўжо не дасягала святло паходняў. Брыдучы ледзь не па калена ў вадзе, я навобмацкі знайшоў невялікія дзверы з таўстых, акутых жалезам дошак і засаўку на іх. На дзвярах не было нават замка. Я адсунуў засаўку і разнасцежыў праход — калі прыйдзем ізноў, дык цалкам верагодна, не будзем мець часу на тое, каб яго адчыніць. А калі ворагі трапяць сюды раней за нас, дык вырашаць, што мы ўжо выйшлі з замка i перастануць шукаць нас усярэдзіне. Я выйшаў з гроту і сказаў дзяўчыне:
— Час сыходзіць. Рыканне грыфона перад смерцю, напэўна, чулі нагары, i сюды ўжо, мусіць, спяшае ваявода.
Ваявода напраўду паспяшаў, бо ледзь мы збочылі ў калідор, што вёў да скарбніцы, як ззаду пачуліся крыкі пагоні, якія, зрэшты, неўзабаве замоўклі. Вызірнуўшы з-за рогу, я ўбачыў, як рыцары скупіліся вакол парожняй грыфонавай скуры ці тое ў задуменні, ці тое ў смутку. Я не стаў высвятляць, якія ўсё-ткі эмоцыі імі авалодалі, і пацягнуў Ладзіславу наперад, працягваючы распытваць:
— Ты казала, што грыфон прызнае толькі самога Гатарда ды яшчэ таго мага, што яго гадаваў. Правільна?
— Ну, правільна...
— Значыць, ваяводу і іншых рыцараў ён не знае. Так?
— Так... — яна ўсё яшчэ не разумела, навошта я пытаюся.
— А хто праводзіў варту да скарбніцы? Напэўна ж не ваявода?
— Не ведаю... можа, маг?
— Вось, i мне гэтак жа здаецца. Але ж маг не будзе ўвесь час бавіць з воямі на варце: адвядзе ў належную пару — i сыдзе. Так?
— Мусіць, так.
— Значыць, ваявода да скарбніцы з пагоняй не даходзіў — толькі да грыфонавай пячоры. А гэта, у сваю чаргу, азначае, што вартавыя могуць яшчэ i не ведаць пра нашыя з табою ўцёкі. Таму давай паспрабуем іх падмануць, — i я распавёў ёй сваю задуму.
XV
Дзякуючы майму плану гэтым разам мне нават біцца не давялося.
— Вітайце, рыцары! — звярнулася князёўна да ваяроў пры ўваходзе ў скарбніцу, калі мы нарэшце туды дапялі. — Спадзяюся, вы мяне ведаеце? — тыя згодна пахілілі галовы.
— Дык вось, я толькі што згадзілася нарэшце выйсці замуж за вашага князя, і ён мне дазволіў выбраць штосьці са скарбаў дзеля абсталюнку нашых шлюбных пакояў. Гэты рыцар, што пасланы мяне суправаджаць, дапаможа мне ўсё занесці на месца.
Ваяры слухалі Ладзіславу з ўвагаю i не рабілі ніякай спробы нас затрымаць, — відавочна, вестка пра апошнія падзеі ўсё ж сюды яшчэ не даляцела. Але тым не менш пераканаць вартавых было не так i лёгка.
— Мы не можам пусціць шаноўную князёўну. Сюды маюць права заходзіць толькі сам князь i ягоны скарбнік. Ніхто іншы без іхняга асабістага распараджэння сюды не ўвойдзе — нават пан ваявода.
— Хіба вы сумняваецеся ў словах сваёй будучай валадаркі? Ці не баіцеся майго гневу за непаслушэнства? — падчас побыту ў замку князёўна добра навучылася, на якіх слабасцях Гатардавых падданыхяна можа згуляць.
Вартавыя ўсё яшчэ вагаліся.
— Між іншым, князь Гатард наўмысна паслаў са мною гэтага рыцара, каб ні ў кога не паўставала сумневаў. Вой, пакажы ім князеў сыгнет.
Я зняў баявую рукаўку і выставіў палец з сыгнетам. Няпэўнасць становішча вартавых была зразумелая: страшна аслухацца валадара, але з будучай валадаркай замка спрачацца таксама небяспечна. Усё ж урэшце, пасля пэўнага вагання яны згадзіліся нас прапусціць.
Цяпер Меч я распазнаў адразу — ён быў сапраўды такі, якім я яго некалі і ўяўляў: светлы, даўгі і даволі вузкі, з штукарна вырабленым са срэбра і ўпрыгожаным дыяментамі дзяржальнам. Зброя месцілася на адмысловай разьбянай падстаўцы пасярэдзіне вялікай залы, у якую мы ўвайшлі. Вакол сцен залы былі расстаўленыя куфры, вазы ды розныя начынні з каштоўнасцямі, срэбнымі і залатымі манетамі розных народаў, дарагімі футрамі і іншымі рэчамі, што ва ўсіх народаў азначаюцца адным словам — багацце. 3 залы, праз шматлікія разнасцежаныя дзверы, было відаць іншыя пакоі, гэтакжа набітыя каштоўнасцямі.
Ладзіслава падышла да падстаўкі з Мячом і, пяшчотна пагладзіўшы зброю па клінзе, мовіла:
— Вось ён, Маладзіковы Прамень... Бяры Меч, ваяр, — ты здабыў яго!
Хоць, можа, тое было і непашанотнае абыходжанне — хай даруюць мне вялікія багі! — але я загарнуў Прамень разам з похвамі ў невялічкі перскі дыванок. Трэба было пастарацца, каб вартавыя не ўбачылі ды не зацікавіліся, нашто князёўне спатрэбілася зброя. Ідэя зрабіць пакунак такога роду прыйшла да мяне, калі я згадаў, як рыцары неслі магічны меч Гатарда ў злататканай камцы. Што праўда, яны тым аказвалі зброі пашану, у той час, як я хаваў яе, — найгоршая пагарда, якую можна ўчыніць мячу. Але я ведаў, што раблю слушна. Набралі мы з сабою i розных залатых ваз, кандэлябраў ды пакаёвых упрыгожванняў — каб адвесці магчымае падазрэнне. Апрача таго павесіў я Ладзіславе на шыю каралі, на рукі даў надзець залатыя бранзалеты, а на пальцы — пярсцёнкі з каштоўнымі камянямі. Бо дзіўна, калі дзяўчына выходзіць са скарбніцы, не выбраўшы сабе кляйнотаў. Так заладаваўшыся, мы рушылі ў зваротную дарогу.
Нашае знаходжанне сярод скарбаў не трывала вельмі доўга, і, падобна, гэта ўсё ж крыху здзівіла варту, калі судзіць па іхніх уражаных паглядах. Пытацца, аднак, яны не сталі. Князёўна развіталася з імі і падаравала кожнаму па залатым, чым адразу заваявала іхнюю прыхільнасць і нават дамаглася яшчэ большае паслужлівасці ў голасе ды жэстах. Пасля гэтага мы павольна і шляхотна рушылі назад да грыфонавае пячоры, каб, схаваўшыся за першым жа рогам калідора, скінуць усё багацце у кучу і, захапіўшы толькі Маладзіковы Прамень, памкнуць далей ужо ледзь не бегма. Некалькі кароткіх хвіль мы былі на месцы, дзе калідор ўліваўся ў грыфонаву пячору. Асцярожна вызірнуўшы з-за рога, можна было лёгка пабачыць усё, што ў пячоры дзеелася. Уся зала была поўная кнехтаў і рыцараў, што трымалі запаленыя паходні. Пасярэдзіне, побач з пакурчанай скурай бестыі, сядзеў Гатард і трымаў далонь на чэрапе грыфона, як, бывае, трымаюць на галаве памёрлага любімага сабакі. Я не лічыў яго здатным на чалавечыя пачуцці, але мне здалося, што ў кутку ягонага вока бліснула сляза. Зрэшты, ён тутжа падняўся ўва ўвесь рост і зароў:
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: