Неизвестно - Пясецки

Тут можно читать онлайн Неизвестно - Пясецки - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Неизвестно - Пясецки краткое содержание

Пясецки - описание и краткое содержание, автор Неизвестно, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Пясецки - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Пясецки - читать книгу онлайн бесплатно, автор Неизвестно
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Неўзабаве быў на Букраўцы. Знайшоў менскае прадстаўніцтва пэўнай службы. Сустрэў яго ўзводны, які добра насёрбаўся.

— Ну, што? Як там, пане, таго?.

— Выдатна.

— Я пану казаў. А, можа, таго? — зрабіў даланёй красамоўны, інтэр- нацыянальны жэст, якім выказваецца прапанова выпіць чагосьці моцнага.

Неўзабаве Забава ляжаў у нядбайна збітым з габляваных дошак ложку. Быў накрыты некалькімі бруднымі і падранымі коўдрамі. Побач на стале гарэла лямпа, пры святле якой некалькі жаўнераў гуляла ў карты. Раз-пораз на стале з’яўлялася бутэлька гарэлкі. Калі яна пусцела, адзін з жаўнераў браў бутэльку за рыльца і што ёсць сілы шпурляў пад ложак аб сцяну, так што раз- ляталася ў друз. Пры гэтым важна казаў:

— У яблычка!

Забаве было весела. Выпітая гарэлка агнём разлілася па целе. Вочы салодка клеіліся. Перад імі праплывалі розныя вобразы «адтуль»: пан Юзаф, ягоная дачка, пасажыры ў вагоне. У вушах гучала песенька: «Браў цябе я босай, голай, безвалосай ... » і тут:

— У яблычка!

Забава заснуў і душой апынуўся ў «чацвёртым вымярэнні». Меў трывож- ны сон. Як душу страхотлівыя сны, гэтаксама ягонае цела, фізічную істоту апанавалі трывіяльныя вошы. Гэтыя істоты маюць у сабе нешта агульнае з людзьмі: цікавіць іх усё новае. Ці гэта адзежына, ці бялізна, ці плоць — іхная ежа. І Забава быў для іх менавіта такой навінкай.

— У яблычка!

* * *

Калі Забава паліў цыгарэты, седзячы ў начной цемры на капцы пад межа- вым слупам, у сутарэннях Чрэзвычайкі ў Менску капітан Антасевіч, абвіна- вачаны ў шпіянажы на карысць чорт ведама якой дзяржавы, другі тыдзень рабіў падкоп, хочучы выбрацца на волю. Працаваў вобмацкам, дзюбаў іржа- вым цвіком, выграбаў кавалкам жалезнага абруча і рыў уласнымі пазногцямі. Праца пасоўвалася наперад вельмі павольна, але працаваў упарта, з цяжкасцю адужваючы сантыметар глебы за сантыметрам.

Час ад часу рабіў перапынкі, прыслухоўваўся да крокаў жаўнераў-вартаў- нікоў у калідоры. Вакол панавала непраглядная цемра.

* * *

ДЗЁННІК РАМАНА ЗАБАВЫ Вільня, 14 жніўня 1922 г

Маёй працай усе задаволены, і гэта мяне вельмі цешыць. Заўсёды любіў выконваць даручаныя справы добра, нягледзячы якія яны: легальныя ці неле- гальныя. Пра чалавечыя вартасці мяркую не паводле агульнапрынятых этыч- ных правіл, а найперш на падставе таго, ці трымае той ці іншы чалавек слова, ці не. Калі так, вер ва ўсім, не. будзь уважлівым! Некалі я жыў на Каўказе, і заўважыў, што чэркесы, грузіны, чэчэнцы і іншыя горцы вельмі шануюць цвёрдае слова. Гэта ў іх прыроджанае. А ў нас калі нехта прызначае сустрэчу, напрыклад, на заўтра а восьмай вечара, то пытае: «Ты прыйдзеш?» «Ну, зразу- мела» — адказвае той. Пасля дадае: «Але ты абавязкова прыйдзі!» «Добра, — кажа сябар, — я прыйду». І гутараць сабе далей. Адзін зноў нагадвае: «Дык ты не забудзься прыйсці заўтра а восьмай!» «Не, я не забудуся». І так пра- цягваецца, нібы ў зачараваным коле. Чаму ў нас, славян, так? Можа таму, што досвед наш паказаў, як цяжка верыць словам нашых блізкіх. Дзесяць разоў хтосьці нешта паабяцае і... забудзецца. З каўказскім горцам шматкратнае нагадванне пра дамоўленасць лішняе. Могуць нават пакрыўдзіцца.

Я намерваўся рапартаваць пра поўны бардак на мяжы адносна дапамогі агентам, помнячы пра сваё начное блуканне, але не хацелася гэтага рабіць, каб на мяне хтосьці меў зуб. Наважваюся ў будучым сам сябе забяспечваць інфармацыяй, не спадзявацца на чужы спрыт. Хіба не камічна: ракаўскі шавец даў мне лепшую наводку, чым людзі, для якіх гэта было абавязкам. Калі б не яго інфармацыя пра дарогу ў Менск, я мог бы зайсці невядома куды.

Атрымаў штабныя нямецкія карты свайго адрэзка мяжы і ўважна пра- штудзіраваў іх, убіваючы сабе ў памяць кожную дэталь дарогі, аналізуючы прычыны папярэдняга блукання.

Сёння прадаў выламаныя з бранзалета дыяменты. Атрымаў за іх 270 да- ляраў. Дыяменты напраўду былі «чыстай вады» і сапраўды пацягнулі больш за 3 караты. Замовіў дарагія і зручныя боты, якія сядзяць на нагах быццам улітыя. Гэта для мяне важная рэч — з ног я жыву. як воўк. Купіў выдатны рэвальвер-парабелум, да яго 6 запасных магазінаў і 100 патронаў. Вельмі люблю рэвальверы гэтай сістэмы. Пры беражлівым карыстанні яны надзей- ная зброя. А як зручна кладзецца ў далонь і з якой хуткасцю можна страляць і перазараджаць абоймы! Цудоўны «капыт». Дакладней: не капыт, а жаночая ножка. Апрача таго, купіў добры компас фірмы Бэзард. Вельмі зручны. Мае далікатную фасфарыстычную стрэлку і выразныя дзяленні. У дарозе яго можна павесіць на грудзі і мець вольнымі рукі.

Сёння быў я ў Кароля Фарбы (мужа Ядвігі Двалінскай) і аддаў яму ліст ад жонкі. Спадарыня Ядвіга дала мне ліст незаклееным. «Хай пан пра- чытае», — сказала мне. Я прачытаў. Хтосьці здзівіцца, што можна чытаць чужыя лісты, але тут іншая рэч: на выпадак правалу мне трэба ведаць, што я маю пры сабе.

Фарба толькі похапкам прабег вачамі ліст, напісаны добра вядомым яму почыркам.

Менск, 9 жніўня 1922 г.

Каханы Каролю!

Чаму так даўно ты не пішаш? Знаёмыя часта атрымліваюць лісты з Польшчы праз Рэпатрыяцыйную Камісію і праз рэамігрантаў, а ты нічога не пісаў. Становішча наша вельмі цяжкае. Тата ледзь-ледзь сабе на кавалак хлеба зарабляе, а тут яшчэ я з Андзяй... Андзя мае ўжо 5 годзікаў, а выгля- дае на 3. Гэта таму, што дрэнна харчуецца. Не хапае нам самых неабходных рэчаў, не кажу ўжо пра хлеб. Ты, можа, гэтага не разумееш? Дапамагаюць нам трохі матуліны сваякі з вёскі.

Як найхутчэй паклапаціся пра наш выезд у Польшчу. Гэтулькі знаёмых ужо выехала, а мы ўсё чакаем.

Дзякуй за фотаздымак. Пішы, што ты надумаеш? Прывітанне ад таты, матулі і Андзі. Моцна цалую Цябе.

Ядзя.

— Як яна выглядае? — спытаў мяне Кароль.

Гэта пытанне не пра здароўе, а толькі пра выгляд жонкі, нагадала мне словы пана Юзафа: «...проста пра сваю ўласнасць нагадвае. Як пра карову або казу». Таму я адказаў:

— Выдатна! Цудоўна! Упершыню ў жыцці бачыў такую красуню! Калі прыедзе ў Вільню і добра апранецца, дык усіх вільнянак зацьміць прыгажо- сцю.

Задаволеная ўсмешка загуляла на ягоных вуснах:

— А я. цешуся. радуюся. — муркатаў, ледзь не аблізваючыся.

Ні здароўем дачкі і іх матэрыяльным становішчам не пацікавіўся. «Добры з цябе гусак!» — падумаў я. Кароль пажадаў абавязкова пайсці са мной у рэстаран — пачаставаць за паслугу. Я адгаварыўся. Настойваў. Я сказаў: «Ужо і так пад градусам, а калі яшчэ дадам, дык магу каму-небудзь гарбуз бутэль- кай раскроіць!» Усё ж на развітанне я паабяцаў яму перад ходкай за мяжу зайсці па ліст.

Дзіўная рэч: як некалькі трапных слоў могуць вычарпальна ахарактары- заваць чалавека. Гэта пра Юзафавы словы. Здавалася мне, што Фарба хво- сцікам менціць. Нагадваў мне выпешчанага хатняга сабачку. Упэўненага ў доме, пры гаспадары, але хай толькі апынецца адзін па-за сценамі, хай пачуе паблізу ваўка, задрыжыць, запішчыць, хвост падтуліць: ратуйце!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Неизвестно читать все книги автора по порядку

Неизвестно - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Пясецки отзывы


Отзывы читателей о книге Пясецки, автор: Неизвестно. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x