Неизвестно - Дубянецкі

Тут можно читать онлайн Неизвестно - Дубянецкі - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Неизвестно - Дубянецкі краткое содержание

Дубянецкі - описание и краткое содержание, автор Неизвестно, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Дубянецкі - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Дубянецкі - читать книгу онлайн бесплатно, автор Неизвестно
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вядома, інакш таталітарызм не быў бы таталітарызмам. Нам таксама не падабаюцца контратакі рэаніматараў сталінізму накшталт таго самага “Майн кампф’а” Ніны Андрэевай. Аднак мы не падхопім іх прыклад забароны іншадумства. Хай сабе выказваюцца, пакуль не пачнуць гучна прапагандаваць і зноў прымяняць на практыцы гвалт. Мы ж таксама толькі выказваемся. Выказваемся і забараняем тэрор. Нават у адносінах да тых, хто тэрарызаваў нас усе папярэднія гады.

Сёння, напрыклад, я прачытаў апублікаваны ў сёлетнім красавіцкім “Огоньку” фрагмент успамінаў Георгія Жжонава пра яго лагернае жыццё. Гэта яскравы дакумент…

3 чэрвеня 1988 года. Трэці дзень знаходжуся ў бальніцы. У той самай, т.зв. рэспубліканскай. І паверх той самы, і нават палата тая – 406. Праўда, насельнікі новыя – застаў двойчы Героя Савецкага Саюза Кузняцова Мікалая Аляксеевіча, палкоўніка ў адстаўцы і поўнага кавалера ордэна Славы – Красючэнку Фёдара Паўлавіча. Гэты, значыць, не палкоўнік, але таксама вайсковы пенсіянер. Абодва пенсіянеры “саюзнага значэння”. Гэта з-за ўзнагарод. Атрымліваюць, як яны пахваліліся, “добра” – першы 300, другі 250 рублёў у месяц. Праз хвілін якіх-небудзь дзесяць “палкоўнік” паскардзіўся, што мог бы быць і генералам. Але ж не дагадзіў генерал-палкоўніку Іллюшэнку, і той ануляваў прадстаўленне.

Я пацікавіўся наконт прычыны і пачуў наступнае.

– Гарэў Кіеў. Прыбягае да мяне Іллюшэнка і: “Маць-перамаць, ты чаму сядзіш і любуешся пажарам?!”

– А я таксама матам “выказаўся”, сказаў: “Чакаю вашае каманды. Як жа я без каманды буду прымаць рашэнне?” Вось з тых пор ён мяне і неўзлюбіў.

Вось які перада мной “палкоўнік”! Малайчына Іллюшэнка! Прынамсі, тады…

Гэты “палкоўнік” учора выпісаўся. Прыйшоў на яго месца другі хворы – Герой Савецкага Саюза, палкоўнік у адстаўцы (ці ў запасе) Зотаў В. А.

Да яго хутка прыйшла жонка. “А дзе “Звязда”, – пытае ён у жонкі. Я падумаў, што ў іх там газета “Звязда”. Сёння яе не чытаў і таму спытаў: “Гэта ў вас “Красная звезда” ці “Звязда”? Ён: “Якая яшчэ “Звязда”?” Я: “Як, вы і не ведаеце, што ў нас ёсць газета “Звязда”?” Ён: “Ведаю. Нават ведаю, што яна друкуецца па-беларуску. Але ж мы тут пра залатую, геройскую “звязду”.

“Рэспубліканская” ператварылася ў філіял вайсковага шпіталя.

Сёння зрэзаўся з “кавалерам”. Сказаў у злосці, што даложыць на мяне ў Цэка, дазнаецца, што я за такі, з такімі настроямі.

Абураўся і маімі захапленнямі польскай літаратурай, іх газетамі, сказаў, што “Энгельс не лічыў палякаў за людзей, а вы іх настроі пераносіце. Я дазнаюся праўду пра тую Катынь, пра якую вы тут расказваеце небыліцы”.

4 чэрвеня 1988 года. Сёння мяне ў бальніцы наведалі Стась (брат Міхала Дубянецкага – рэд.) і Алег Бембель. Алег прынёс апошні “ЛіМ”. Яшчэ ніколі не было ў гэтай газеце жахлівейшага матэрыялу. Усё лічылася, што самыя страшныя матэрыялы – гэта пра крывавыя справы фашыстаў на нашай зямлі. Але ж цяпер дайшла чарга і да крывавых спраў бальшавікоў.

На 14-й і 15-й старонках з уступам Васіля Быкава змешчана сведчанне Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва пра бальшавіцкі генацыд на Беларусі. “Курапаты – дарога смерці” – так называецца гэты крык аб помсце.

Побач з загалоўкам здымак, зроблены пры эксгумацыі магіл расстраляных ахвяр (эксгумацыю рабілі аўтары з дапамогай навакольных жыхароў). Стралялі, як правіла, у патыліцу. На некаторых чарапах па дзве кулявыя дзіркі – дабівалі.

Трэба выкрыць усіх гэтых сталінскіх забойцаў!

Мабыць, давядзецца мне сваю гісторыка-мемарыяльную камісію зарыентаваць на шырокамаштабны росшук ахвяр савецкага рэжыму 1920 – 1950-х гадоў… Аднавіць былую народную назву “Дарога смерці” – той дарогі, па якой энкавэдзісты вазілі беларусаў на смерць. На тых 10 – 15 гектарах таго сталінскага лагера імгненнай смерці пабудаваць мемарыяльны лагер. Упісаць яго ў памяць усіх народаў свету!

6 чэрвеня 1988 года. Галя прынесла ад Міхася Мушынскага кнігу “Янка Лучына. Творы: вершы, нарысы, пераклады, лісты”, якую ў свой час ён уклаў і забяспечыў прадмовай і каментарыямі. Кніга пачыналася выдавацца яшчэ пры маім дырэктараванні, а выйшла ў свет з месяц таму назад. Пасля майго адыходу адтуль яе моцна скарацілі, давялося нават значна звужаць пераплётны карэньчык. Дарэчы, Леанід Прагін, мастацкі рэдактар, прэзентаваў мне першы варыянт вокладкі.

Карацей кажучы, мой удзел у выпуску гэтай кнігі падсумаваны такім чынам: “Хрышчонаму Бацьку гэтага выдання Міхаілу Фёдаравічу Дубянецкаму – шанаванне і ўдзячнасць ад імя Я. Лучыны. Ул. Мархель 6. 06. 1988 г.”

Бедны Ян Неслухоўскі. Напэўна, ніколі і не марыў пра сваё такога ўзроўню выданне.

Галя прыйшла да мяне даволі позна, недзе каля 9-й гадзіны вечара. Прытым цікава, што да такога часу затрымалася на працы. Гэта і ім там незвачайна таксама, але ж быў “надзвычайны” занятак. Абмяркоўвалі, лепш сказаць, судзілі маладых вучоных, кандыдатаў навук Язэпа Янушкевіча, Пятра Васючэнку і аспіранта Алеся Бяляцкага за іх удзел у літаратурным аб’яднанні “Тутэйшыя”. Разбіралі “маніфест” гэтай арганізацыі. Нечакана для ўсіх вельмі жорсткую пазіцыю заняў дырэктар Інстытута літаратуры заўсёды лагодны Віктар Каваленка. Ён заявіў, што адмаўляецца кіраваць навуковай працай аспіранта Бяляцкага. “А гэта, сказаў, раўназначна выключэнню з аспірантуры. Калі знойдзеце іншага кіраўніка, дык пакуль дазволім застацца. Паглядзім на паводзіны, а там вырашым”.

Апрача таго, В. Каваленка здзівіў шмат каго тым, што падтрымаў тут тое рэакцыйнае выступленне Івана Навуменкі на апошнім Пленуме СП БССР.

Добра выступіла ў абарону хлопцаў Ірына Багдановіч. Моцна падтрымаў іх Адам Мальдзіс. Між іншым ён сказаў, што калі ў 1960-х гадах пачыналіся замаразкі пасля той памятнай хрушчоўскай адлігі, дык у аналагічнай сітуацыі нехта стукнуў аб стол, выгукнуўшы: “У рэшце рэшт, быў ХХ з’езд ці яго не было?!” “Мне таксама, – сказаў Адам, – хочацца грукнуць тут і спытаць, ці ёсць у нас перабудова, ці яе няма?!”. Нармальна выступіў і Міхась Мушынскі, пагана і непісьменна (!) “доктар” Васіль Жураўлёў – як заўсёды.. Прысутныя ад парткама Акадэміі навук увесь час задавалі хлопцам – вядома ж, па-руску – правакацыйныя пытанні.

7 чэрвеня 1988 года. Не выходзіць з галавы ўчарашняе судзілішча над хлопцамі, што хочуць, каб Беларусь была Беларуссю.

Шкада хлопцаў. Чаму контррэфармацыя пачынаецца з Інстытута літара­туры?..

Мяне некаторыя перасцерагалі ад Язэпа, абвінавачвалі яго з кар’ерызме, а зна­чыць, і ў здольнасці на нягодныя прыстойнага чалавека ўчынкі. Я, як магу, пераконваю такіх “псіхолагаў чалавечых душ” у адваротным. І правільна, відаць, раблю.

Дзякаваць Богу, я ў нашым новым адраджэнцкім руху бачу найлепшых лю­дзей. Праўда, не без таго, кадэбісты не спяць: яны абавязкова засылаюць да нас сваіх шпегаў. А гэта зусім рабіць ім стала няцяжка цяпер, калі мы згуртоўваемся ў розныя аб’яднанні, таварыствы, камісіі Фонду культуры і г.д.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Неизвестно читать все книги автора по порядку

Неизвестно - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Дубянецкі отзывы


Отзывы читателей о книге Дубянецкі, автор: Неизвестно. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x