Неизвестно - Дубянецкі

Тут можно читать онлайн Неизвестно - Дубянецкі - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Неизвестно - Дубянецкі краткое содержание

Дубянецкі - описание и краткое содержание, автор Неизвестно, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Дубянецкі - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Дубянецкі - читать книгу онлайн бесплатно, автор Неизвестно
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Затое Іван знайшоў розум у галаве і сумленнасць у душы Алеся Бажко, чаго я там не бачу і не адчуваю, лічу гэтага чалавека 100%-ным чарнасоценцам. На маю рэпліку, што ён хваліць літаратара-кадэбіста, Іван адпарыраваў: “А ён адкрыта носіць гэтыя пагоны. Горш, калі мы ў некаторых, што іх маюць, не бачым.

І. Чыгрынаў нават не хаваў перада мною сваёй смяртэльнай крыўды на І. І. Антановіча, на Васіля Быкава і Алеся Адамовіча, якія скінулі яго з сакратарскай пасады. Паглядзеўшы ў шэрае, набрынялае дажджом неба, Іван-“прарок” мовіў: “Я пераканаўся, што не сярод таго народу я нарадзіўся. А хіба ты не думаеш гэтак?” Я зразумеў сэнс пытання: і я таксама павінен крыўдаваць на свой народ, што не ацаніў і не ўзвялічвае Івана Чыгрынава. Я вярнуўся дадому вельмі ўстрывожаны настроем свайго таварыша. Ён, прама, ва ўпор гледзячы на мяне, сказаў: “Абрыдла мне, Міхал, жыць. Я хачу памерці. Во, каб толькі хутчэй Лену аддаць замуж…”. Я нямала паклаў намаганняў і спрыту, каб рассеяць гэтую яго асуджанасць.

18 жніўня 1987 году. Мікола Шэляговіч сёння звярнуўся да Савелія Паўлава з пытаннем: “Хто наклаў табу на палескамоўныя друкі?” У адказ пачуў прыемнае для сябе: і шматзначнае для гісторыі культуры: “Супакойся, гэтае, як ты кажаш, “табу”, ужо не існуе”.

Вось, калі ласка, чым не адкрытае прызнанне, што і ў перыяд “перабудовы, галоснасці і дэмакратыі” ўсё запраўляецца з аднаго цэнтра. Адным чалавекам! А калі гэты чалавек сталінскай закваскі? А тут менавіта такі ёсць!!?

19 жніўня 1987 году. Магчыма, а лепш нават сказаць “бадай што”, у нашай сям’і такія дні, як сённяшні, даволі частая з’ява. А заўважыў я іх “агульнасць” у вельмі розным толькі сёння. Мне падумалася, што гэта нейкі літаратурна-мемарыяльны дзень.

Ірынка рыхтуе радыёперадачу пра пакуты бацькоў, якія наважыліся аддаць сваіх першакласнікаў у беларускую школу. Трэба ўвекавечыць і на радыёстужцы нашае нацыянальнае жыццё ў першыя часы “перабудовы, галоснасці і дэмакратыі”. Увекавечыць “логіку” тых бюракратаў, хто супраць законных нашых патрабаванняў!

Галька думае над адказам паважанаму ў нашым асяроддзі англійскаму прафесару Макміліну на яго ліст да яе. Сённяшняя стадыя беларуска-ангельскіх (і наадварот) дачыненняў таксама вельмі просіцца ў гісторыю сусветнай культуры. Хіба не цікава будзе некалі пазнаёміцца з цяперашнімі савецкімі ўсё яшчэ трагладытамі, што не дазваляюць і баяцца такіх сувязяў. Але ж Галька пакуль што “не ўвекавечвае” status quo, а шукае нейкую пазітыўную і, вядома, лаяльную форму.

Наша Мама б’ецца над рэцэнзіяй на даволі адыёзную кнігу нейкага масквіча з не менш адыёзным прозвішчам, калі ўлічыць прадмет кнігі. Кніга прысвечаная кухні, ні больш, ні менш, а ўсіх народаў і ўсім стагоддзям. Прозвішча гэтага смелага аўтара – Похлёбкин. “Кніга” адрасуецца не толькі кухаркам і кухарам, але ж і… лінгвістам, журналістам, пісьменнікам, якія, маўляў, ні ў Даля, ні ў навейшых аналагічных і нават больш грунтоўных слоўніках шмат якіх прыведзеных тут словаў і тэрмінаў не знойдуць. Гэты Пахлёбкін яшчэ на стадыі рукапісу лічыць сваю кампеляцыю помнікам сусветнай культуры. Цікава, што скажа наш рэцэнзент – прызнаны аўтарытэт у пытаннях гігіены харчавання?

Я займаўся сёння сапраўднымі помнікамі – тымі, што ставяць памерлым. Няўдалыя захады ўдасканаліць праз т. зв. спецкамбінат надмагілле маёй нябожчыцы цёшчы прывялі мяне на Кальварыйскія могілкі. Тут доўга я хадзіў сярод старых магілаў.

Наведванне гэтага поля вечнага спачыну, могілак, я звычайна пачынаю з магілы беларускага паэта Янкі Лучыны. Гэта зусім недалёка ад касцёлу: не даходзячы да яго метраў пяць, павярнуць ўлева на сцежачку, і тут недзе трэцяй будзе яна.

Першай на рагу дарогі і магістральнай і той сцежкі – магіла нам незнаёмая. За ёю і побач з некалькімі іншымі незнаёмымі – невялічкае “паселішча” Неслухоўскіх. Тут ўсяго пяць магілаў і надмагілляў. Вось яны, калі пачынаць адлік справа, су­праць ходу гадзіннікавай стрэлкі:

1. Амаль у нагах Янкі Лучыны (крышачку правей) вялікі металічны крыж. На яго гранітным пастаменце чытаем: “Њ. P. Lucjan Niesluhouski. Ur. 13 marca 1817 r. Um. 8 lutego 1880 r.”

2. На невялікай шэрай мармуровай пліце, што ляжыць ледзь не на зямлі, надпіс: “Беларускі паэт-дэмакрат Янка Лучына Іван Люцыянавіч Неслухоўскі 6 VII 1851 – 17 VII 1897”. Трэба даведацца, якое надмагілле было тут раней. Мне, напрыклад, больш падабаюцца старыя – і формай, і зместам.

3. Лявей, чым у самых галавах, – вялікі чорны гранітны крыж з эпітафіяй на ім: “Њ. P. Anton Niesluhowski. Zm. 15 Wrzeњma 1895 r. Przyњobџ Krуlewstwo Twoje! B№dџ wola Twoja!”

4. Злева ад Янкі Лучыны, побач з Ім, на масіўным граніце, пастаўленым вертыкальна, добра чытаецца выбіты надпіс: Њ. P. Antonina z Niesluhowskih TREPKA. Ur. 12 czerwca 1855 r. Um. 15 lutego 1879 r.”.

5. Лявей ад магілы Люцыяна, паэтавага бацькі, магіла без усякіх надмагільных знакаў, аблямавана толькі бетоннымі (?) брускамі, што ўтвараюць кветнік.

22 жніўня 1987 году. У святочным, здвоеным нумары “Чырвонай змены”, (цэнзар АТ 02259) у калонцы “На паэтычнай арбіце” змешчаны вершы палескамоўных паэтаў – Міколы Чарняка, Міколы Мінзара, Уладзіміра Гетманчука. Прадмова да іх – Міколы Шэляговіча. Значыць, С. Паўлаў не маніў – сапраўды “табу” зняў.

А вось сам М. Шэляговіч моцна схібіў. Ён прадмоўку сваю пачаў са словаў: “Зусім нядаўна, у снежні 1985 году, былі надрукаваны першыя ў гісторыі нашай краіны вершы на палескім дыялекце…”. А хіба ж гэта першыя былі ў 1985 годзе. А дзе вершы Франца Савіча, Міколы Янчука і інш.?! Ці ж можна рабіць такія небяспечныя памылкі ў такой важнай і складанай справе?!

Сённяшняя “Літаратура і мастацтва” прысвечана Пімену Панчанку, якому заўтра спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння. Хоць я і выпісваю гэтае выданне, аднак “асноўны” змест яго мне пераказаў па тэлефоне Лёня Зубараў. Па-першае, паведаміў, што там змешчаны мой здымак “з юбілярам і іншымі асобамі” (“М. Дубянецкі, А. Адамовіч, П. Панчанка, В. Быкаў, Н. Гілевіч. 1979 г.”), а па-другое, пахваліўся, што на 16-й старонцы там ён, Л.З., апублікаваў “Тры невядомыя пісьмы Адама Багдановіча”.

Мяняюцца часы! Ці даўно тое было, што і Шэляговіч, і Зубараў былі пад шчыльным кадэбоўскім каўпаком? Што адносна іх падаваліся з таго самага органу каманды “не прымаць!”, “не публікаваць!” і г.д. А цяпер, калі ласка! Прабілі сцяну! Мне прыемна, што ў самыя цяжкія іх часы я быў паслядоўна з імі і нават з-за іх не раз сварыўся з функцыянерамі той страшнай установы.

А мне ў маю паштовую скрынку “ЛіМ” чамусьці не паклалі. Гэта ў іх часам бывае! Да таго ж ранішнія газеты заўсёды носяць а 12-ай гадзіне, а “Вячэрні Мінск” – ажно раніцаю другога дня!

23 жніўня 1987 году. А 3-й гадзіне апоўдні – тэлефонная размова з Янкам Брылём. Ён падзякаваў за “вельмі дарагое сэрцу” ягонаму маё віншаванне яго з юбілеем. Распытваў, як гэта Войцех Жукроўскі праз мяне перадаў прывітанне яму. Пагаварылі пра творы гэтага аўтара і іх беларускія пераклады.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Неизвестно читать все книги автора по порядку

Неизвестно - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Дубянецкі отзывы


Отзывы читателей о книге Дубянецкі, автор: Неизвестно. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x