Неизвестно - Дубянецкі

Тут можно читать онлайн Неизвестно - Дубянецкі - бесплатно полную версию книги (целиком). Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте LibKing.Ru (ЛибКинг) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
libking

Неизвестно - Дубянецкі краткое содержание

Дубянецкі - описание и краткое содержание, автор Неизвестно, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Дубянецкі - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Дубянецкі - читать книгу онлайн бесплатно, автор Неизвестно
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аўтару, напэўна, давядзецца чакаць адпаведнай кан’юнктуры ва ўзаемаадносінах СССР – ЗША, каб яго твор убачыў сьвет.

22 студзеня 1985 г. Мне прыгадалі; што я – нейкі член нейкага рэпертуарнага савету (пры Міністэрстве культуры). Хітрая Н. Загорская хацела мець у сваім ускосным падначаленьні дырэктара выдавецтва, у якога яна павінна выдавацца. Напярэдадні нават пазваніла, сказала, што “вельмі дарэчы будзе там інфармацыя “Мастацкай літаратуры”.

Зьяўляюся на савет. Старшыня – А. Петрашкевіч. Агучвае ён “пытаньні” парадку дня і аўтараў рэфератаў. Сярод апошніх назваў мяне. Цікавыя метады ў Загорскай! А раптам я не разгарнуў бы яе “Праграму”?

Пакуль Петрашкевіч даваў то аднаму, то другому слова, я прааналізаваў “План дзяржаўных заявак на творы ў рэпертуар самадзейных мастацкіх калектываў.” Аналіз гэты я “выдаў” сабранай грамадзе – у тэматычным “разрэзе”. Было нейкае абмеркаваньне. Найбольшую зацікаўленасьць выказалі работнікі Міністэрства. Астатнія адчувалі сябе… хто як, некаторыя нават лішнімі.

“Цікавыя” заўвагі да плану выказала В. В. Казлова:

1. Дапоўніць план Ленініянай (гэта значыць, аднаактоўкамі і рознымі інсцэніроўкамі пра Леніна);

2. Тэмай пра сучасную армію (“а то толькі пра пагранічнікаў ёсць”);

3. Пра новыя абрады, напрыклад, пра “сьвята вуліцы”.

Сам Петрашкевіч унёс свой грош: “Трэба б больш сатыры і гумару – супраць п’янства, разгільдзяйства, падхалімства і г. д.”…

Пасьля гэтага правёў вечар з Іванам Чыгрынавым. Упершыню, здаецца, пагаварылі з ім шчыра, сур’ёзна, ня як “аднакласьнікі”. Я стараўся менш гаварыць, каб больш пачуць ад яго. Мне ж вельмі цікава ведаць яго погляды на нашы літаратурныя справы, на жыцьцё наогул.

Цікавая была згадка пра ягоны побыт у Штатах. Цяпер ён прызнаўся, што ўвесь час быў пад наглядам кадэбэ, яго аднаго, без кадэбіста, не пускалі ні на якія сустрэчы, не дазвалялі абменьвацца якімі б там ні было памяткамі, сувенірамі. На наладжаным кіраўніцтвам Нью-Ёркскага каледжу прыёме ў гонар І. Чыгрынава ён аказаўся за сталом побач з Антонам Адамовічам. Абмяняцца некалькімі фразамі ім удалося толькі тады, калі грымела музыка, бо па другі бок пісьменьніка сядзеў ягоны “сябра” кадэбіст.

У зале каледжу, дзе выступаў Іван, сярод прысутных быў і паэт Сяднёў. Іван прызнаўся мне, што праз усё сваё жыцьцё ён нясе ў сабе яго вобраз, вобраз чалавека, які ў вайну аказаў бясцэнную дапамогу сям’і Чыгрынавых. Паводле загаду бургамістра ў Чыгрынавых, як у сям’і савецкага актывіста, забралі карову. Сяднёў быў асуджаны некалі бальшавікамі за так званую антысавецкую прапаганду. Некалькі гадоў сядзеў у турме ці ў канцлагеры. Вызвалены адтуль быў немцамі. Вярнуўшыся дамоў, паступіў пісарам да таго самага бургамістра, пісаў вершы, хадзіў да аднае жанчыны, як мог, зьмякчаў жорсткія загады бургамістра. Калі шматдзетная сям’я Чыгрынавых засталася без каровы, ён сваёй уладаю загадаў некалькім суседзям насіць ім малако. Пасьля вайны, вядома, у вёсцы не застаўся. Добра ведаючы, што, хоць не зрабіў нікому шкоды, але ж пакараны савецкай уладаю будзе жорстка. Апынуўся на Захадзе. Цяпер – у ЗША. Вядомы сярод эмігрантаў беларускі паэт.

У сваіх раманах Іван вывеў яго ў вобразе Масея Зазыбы. Антон Адамовіч сказаў Чыгрынаву, што ўсе пазнаюць Масея Сяднёва. Вось табе і Іван. Ён адразу вырас у маіх вачах. Добра, што сустрэўся з ім сёньня. Праўда, ён сказаў, што Сяднёў прыжыў з той жанчынай сына. Прыслаў яму нядаўна ліст, гатоў дапамагаць яму. Але ж “улады” даручылі гэтаму ж Чыгрынаву, каб ён ад імя сына Сяднёва адхіліў усякую дапамогу. І. Чыгрынаў вымушаны быў выступаць на замежным радыё ў гэтай справе. Казаць, што нацярпеўся шмат з гэтае прычыны.

28 студзеня 1985 г. Раптам у час майго абедзенага перапынку патэлефанаваў мне мой добры колішні знаёмы Мікола Галенка1. Размаўлялі з паўгадзіны, а сустрэцца хацелася абодвум. У мяне было на вечар запрашэньне Дома літаратараў на прагляд мастацкага двухсерыйнага фільма Сяргея Герасімава “Леў Талстой”. Запрашаю і Міколу, каб некалькі гадзін пабыць разам. Ён з задавальненьнем даў згоду. У 18 гадзінаў прыехаў да мяне на працу, і мы адсюль пайшлі туды па-над закаванаю ў лёд Сьвіслаччу.

Па дарозе размова зайшла пра Алеся2, пра яго незвычайны лёс і незвычайнае месца ў беларускай паэзіі. Пагадзіліся, што гэта паэт еўрапейскага, сусьветнага маштабу. Шчасьце, што ён не зламаўся ад бясконцых перасьледваньняў. Атакі на яго і цяпер працягваюцца, але ж, адчуваю, што ён перайшоў свой Рубікон і сваю справу рабіць сьмела, упэўнена і плённа.

А колькі такіх прыкладаў у нашым “прыўкрасным”, як сказаў бы Валодзя Караткевіч, жыцьці, калі такія, як Алесь, не вытрымлівалі ні маральна, ні фізічна, гінулі, – чаго і дамагаліся чарнасоценцы.

Вось адзін з іх.

Некалькі гадоў таму на другім курсе гістарычнага факультэту Беларускага дзяржаўнага універсітэту быў праведзены незвычайны камсамольскі сход. На парадку дня было пастаўлена пытаньне пра якасьць лекцыяў па філасофіі. У прынятай пастанове студэнты-камсамольцы забракавалі лекцыі большай паловы выкладчыкаў. Больш таго, яны выказалі там думку, што ня трэба засьмечваць галовы студэнтаў шмат якім тэмамі наогул, што трэба вызваліць іх нават ад некаторых цэлых курсаў (цыклаў) лекцыяў.

Каб надаць большую моц свайму дакументу, яны вырашылі не абмяжоўвацца подпісам пад ім толькі кіраўнікоў (прэзідыуму) сходу, як гэта патрабуецца, а падпісацца ўсёй грамадою. Так і зрабілі. Свае подпісы паставілі таксама многія студэнты старэйшых курсаў гэтага факультэту, а нават і студэнты іншых факультэтаў.

Узьнікла бура. Юнакоў і дзяўчат пачалі цягаць то ў дэканат, то яшчэ кудысьці ці з удзелам “кагосьці”. Кожнага падсьледнага з пострахам дапытвалі пра яго адносіны да Польшчы, да польскае культуры і мовы. Шукалі сімпатыкаў, а то і агентаў “Салідарнасьці”. Намецілі недзе каля дваццаці ахвяраў. Адной з іх стаў студэнт Малашчук, сын урачоў з Кобрыну. Запалоханы юнак пабег у ваенкамат і папрасіўся тэрмінова ў войска, каб схавацца ад расправы. Але ж яго дагнаў дакумент аб выключэньні і з камсамолу, і з універсітэту.

Хлопец адслужыў сваё і з хадайніцтвам аб аднаўленьні яго ва універсітэце паступіў рабочым на Брэсцкі, здаецца, электралямпавы завод. Праз год вяртаецца ў Менск з двума хадайніцтвамі – вайсковым і заводскім. Пайшоў адразу да дэкана факультэту Царук – дачкі былога беларускага Прэзідэнта Сяргея Прытыцкага. Гэта аблаяла яго, назвала антысаветчыкам, ворагам народу і выставіла з кабінету. Малашчук пайшоў да прарэктара Петраляна. Тут адбылося тое самае. Затраўлены юнак падняўся на шосты паверх і… выкінуўся з вакна.

Справай “старанна” займалася пракуратура Ленінскага раёну г. Менску і вінаватых… не знайшла! Забойцы засталіся ў партыі прывілеяванымі яе членамі… Яны надалей працягваюць выхоўваць студэнтаў у духу камунізму. Зьдзекуюцца над самымі таленавітымі, над тымі, хто здольны ў пануючых вакол іх парадках бачыць антынародныя злачынствы. А гэтыя злачынствы кожны дзень, кожную хвіліну робяцца ў імя чысьціні ідэяў марксізму-ленінізму, у імя ўмацаваньня савецкага патрыятызму і інтэрнацыяналізму, карацей, -- з мэтай дэнацыяналізацыі беларусаў і іншых народаў.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Неизвестно читать все книги автора по порядку

Неизвестно - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Дубянецкі отзывы


Отзывы читателей о книге Дубянецкі, автор: Неизвестно. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
Большинство книг на сайте опубликовано легально на правах партнёрской программы ЛитРес. Если Ваша книга была опубликована с нарушениями авторских прав, пожалуйста, направьте Вашу жалобу на PGEgaHJlZj0ibWFpbHRvOmFidXNlQGxpYmtpbmcucnUiIHJlbD0ibm9mb2xsb3ciPmFidXNlQGxpYmtpbmcucnU8L2E+ или заполните форму обратной связи.
img img img img img