Неизвестно - Дубянецкі

Тут можно читать онлайн Неизвестно - Дубянецкі - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Неизвестно - Дубянецкі краткое содержание

Дубянецкі - описание и краткое содержание, автор Неизвестно, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Дубянецкі - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Дубянецкі - читать книгу онлайн бесплатно, автор Неизвестно
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мушу зазначыць, што я, можа, упершыню ўбачыў тут людзей, якія ня толькі чытаюць кнігі, але і дачытваюць іх да канца. Звычайна ж бачыш у гарадскім транспарце, у парках і скверах, у паяздах і самалётах людзей з адгарнутымі на першых старонках кнігамі. Гэта не заўсёды азначае, што пасьля паездкі ці прагулкі кніга будзе забыта. Зусім не. Я таксама не бяру з сабою ў дарогу – вялікую ці малую – тую кнігу, якую ў гэты момант чытаю. А бяру нешта яшчэ нечытанае, альбо тое, што трэба зноў пагартаць. Значыць, і мяне таксама заўсёды па-за домам бачаць з кнігай, разгорнутай на першых старонках.

Прыгадаліся кнігі. І дарэчы. Учора ж у Маскве адкрыўся пяты ММКВК. Сёньня надрукавалі ў асноўных газетах прывітаньне Савету Міністраў СССР “удзельнікам і гасьцям” яго. Там ёсьць словы, што “савецкая кніга нясе праўду пра нашую Радзіму ва ўсе куткі планеты – праўду грамадскага прагрэсу і гуманізму”.

Якую праўду?! Які прагрэс?! Які гуманізм?! За праўду – кара. А яна ў СССР зайздросна разнастайная – ад зьняцьця з чаргі на кватэру да інфаркту і канцлагеру, а яшчэ нядаўна мог быць і расстрэл. Усе полчышчы тыпу “АТ”, “БФ” і інш. нахабна ўпісваюць у нашыя кнігі сваю “праўду”, патрэбную рэ­жыму, замест аўтарскай праўды, аўтарскай думкі, аўтарскай душы, замест нашай праўды.

Тут табе і ўвесь гуманізм, тут табе і прагрэс. Наш сапраўдны гу­манізм, які мы прапаведуем праз такіх лю­дзей як Быкаў, Адамовіч, Караткевіч, Брыль, вы ж “кляйміце” як гуманізм “бязбрэжны”, бяскласавы, а значыць шкодны. Вы палохаецеся нашага гуманізму, гуманізму сапраўды безьбярэжнага. Але ж мы ня прымем і вашага! І, можа, перш за ўсё таму, што ён “з берагамі”, што ён, як вы самі прызнаецеся, абмежаваны класавай ідэалогіяй. А па-вашаму ж класавасьць – гэта вечны антаганізм, гэта “брат на брата”. А які ж гэта гуманізм? Увесь сьвет бачыць, як вы вось ўжо 68 гадоў распальваеце ў сьвеце гэты антаганізм, падбухторваеце народ на народ, сям’ю на сям’ю. Вы ў сваю грамадзянскую вайну даказалі, што ўмееце адкрыта вынішчаць свой народ. У ваш “мірны” час таксама не было міру ў краіне – з дапамогаю свайго класавага “гуманізму” вы зьнішчылі больш за дваццаць мільёнаў чалавек – найлепшую частку насельніцтва вялізнай сваёй імперыі. А цяпер забараняеце нават успамінаць у літаратуры пра гэтыя рэпрэсіі.

Вось якая ў вас “праўда гуманізму”!

Кажаце: “Праўда грамадскага прагрэсу”? Ды з ёю тое самае ў вас, што і з любой іншай чалавечай праўдаю – проста вашыя борзыя “вычёркиватели”, як назваў іх Яўген Яўтушэнка, не пускаюць да чытача нашую сапраўдную праўду пра гэты самы “грамадскі прагрэс”. Мы імкнемся паказваць у сваіх творах, што ваш “грамадскі прагрэс” – хаця б той, што мае форму эканомікі, – гэта антынародны “прагрэс”, што ён зусім не функцыянуе нават у такім выглядзе, як вы яго плануеце. А нам, дарэчы, і гэты яго выгляд не падыходзіць. Вашая сістэма – гэта антысістэма, гэта адсутнасьць усякай сістэмы, гэта хаос, гэта – рэгрэс.

Вось цана вашаму “прывітаньню” выдаўцам і пісьменьнікам сьвету! Спыніце калечыць нашыя думкі! Вызвальце нас ад свайго шматгаловага цмока-галоўліту! Распусьціце вон сваіх “вычёркивателей”-цэнзараў – з друку, тэлебачаньня, радыё! Не хавайце ад “свайго” народа голас праўды свабоднага сьвету! Толькі тады вы мелі б маральнае права наладжваць такія шырокамаштабныя кніжныя імпрэзы.

Ну, а раз наладзілі, дык і я сустрэну яе маім, ох якім знакамітым “падарункам”. Гэта ж у вашым стылі: заўсёды патрабуеце ад сваіх падданых да ўсякіх важных вашых падзеяў “несьці працоўныя падарункі”. Праўда, я нясу свой падарунак ня з вашага прымусу, а з прымусу майго сумленьня, майго пакалечанага вамі сэрца. І ня толькі вам, а майму гораду, маёй Радзіме, Сьвету.

Я, беларускі выдавец Міхал Дубянецкі, абвяшчаю аб заснаваньні мною шматтомнага безцэнзурнага літаратурнага зборніка, у якім будуць публікавацца ўсе забароненыя лютай савецкай цэнзураю творы. У зборнік будуць уключацца таксама і творы, адваёваныя з кіпцюроў цэнзуры, бо такія творы, як правіла, застаюцца і надалей непажаданымі рэжыму і дапускацца да друку ня будуць! Вось сьвежы, яскравы прыклад. Недзе ”нагары” вырашана выпускаць праз цэнтральнае маскоўскае выдавецтва “Художественная литература” збор твораў Васіля Быкава. У чатырох тамах. Вядома, на рускай мове. Ну і што ж? Добра! Добра, але не зусім. Выдавецтва атрымала каманду не ўключаць у гэтае выданьне адну з найлепшых Быкаўскіх аповесьцяў – “Мёртвым не баліць”. Тую самую, якую вырваў я ў свой час з іх зубоў і апублікаваў у чацьвёртым томе беларускага збору твораў Васіля Быкава. Значыць, Крэмль не перастаў лічыць гэты твор шкодным і ўсяляк перашкаджае яго папулярызацыі.

Умоўна (а можа і ня ўмоўна) зборнік мэтазгодна падзяліць на наступныя серыі.

Серыя першая. Творы дасавецкага перыяду, забароненыя савецкай цэнзураю.

Серыя другая. Творы савецкай літаратуры, мастацтваў і навукі, забароненыя савецкай цэнзураю.

Серыя трэцяя. Створанае ў эміграцыі і забароненае на Радзіме савецкай цэнзураю.

Серыя чацьвёртая. Творы замежнай літаратуры, мастацтваў і навукі, забароненыя ў Савецкім Саюзе.

Серыя пятая. Адваёванае ў савецкай цэнзуры.

Накід прыкладнага прасьпекту гэтага выданьня патрабуе пэўнага часу. Таму мне давядзецца разгортваць і ўдакладняць яго і ў сваіх наступных дзеньнікавых запісах. Магу ўзяць “сацыялістычнае абавязацельства” закончыць распрацоўку першага варыянту гэтага свайго помніка савецкай дэмакратыі да дня завяршэньня ММКВК-85 – пазашлюбнага дзіцяці гэтай “дэмакратыі”.

Прафесара-кансультанта назвала мне ў час абыходу Алена Сяргееўна. Гэта Яўген Васільевіч Бардзін. Ён ужо глядзеў мяне тады ў рэанімацыі. Але неяк сьледу ў памяці маёй не пакінуў. Мабыць, усё няміла было мне тады, усё праходзіла праз маю сьвядомасьць, не закранаючы яе…

У кабінеце загадчыцы аддзяленьня я ўбачыў высокага стройнага прыгожага мужчыну сярэдняга ўзросту. Гэта і ёсьць прафесар Бардзін, вядомы і паважаны ў Беларусі кардыёлаг. Ён сустрэў мяне шырокай ветлівай усьмешкаю на добра загарэлым круглым твары. Пасьля неабавязковых, але прыемных ветлівых словаў прыступіў да сваёй справы. Выслухаў уважліва інфармацыю ўрача, мае “скаргі” і аўтаназіраньні, паслухаў фанендаскопам (я не выпадкова акцэнтую увагу на гэтым інструменьце: шэф Я. В. Бардзіна, прафесар Сідарэнка “слухае” хворага толькі ўласным вухам ) праз грудзі і сьпіну, што робіцца ў маёй сярэдзіне, прапальпіраваў жывот, пячонку, прааналізаваў чатыры ці пяць электракардыяграмаў і зрабіў сваё заключэньне. Па-першае, ухваліў і пакінуў у сіле назначэньні Алены Сяргееўны, па-другое, дабавіў і сваё – кровапусканьне. “Мы рэдка прыбягаем цяпер да гэтага спосабу, але давайце паспрабуем, – сказаў Бардзін. – Спусьціць 300-400 мілілітраў крыві і ўвесьці (назваў колькі) рэаполіглюкін”.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Неизвестно читать все книги автора по порядку

Неизвестно - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Дубянецкі отзывы


Отзывы читателей о книге Дубянецкі, автор: Неизвестно. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x