Неизвестно - Дубянецкі

Тут можно читать онлайн Неизвестно - Дубянецкі - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Неизвестно - Дубянецкі краткое содержание

Дубянецкі - описание и краткое содержание, автор Неизвестно, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Дубянецкі - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Дубянецкі - читать книгу онлайн бесплатно, автор Неизвестно
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не забойся душу загубіць,

Цераз літару пераступіць - Калі грэх твой ільдзінку сагрэе.”

“Малітва...” напісалася, як выказаўся Алег, вось у гэты побыт у Маскве, але ж у загорскіх мурох (ён не мог не паехаць пакланіцца ім).

“Грэх” - гэта радкі з вершу, што быў некалі надрукаваны ў “ЛіМе”. У апошнім радку пры друкаванні Алесь Жук слова “ільдзінку” памяняў на “душу”. Так, сказаў, будзе больш зразумела чытачу.

Гэтым казусам Алег хацеў супакоіць Галю з няпрошанай чужой “праўкаю” яе верша. Кажа, куплю кнігу і папрашу, каб Галя сваёй рукою выправіла назад. “Так, дарэчы, я рабіў са сваімі “душой”-“ільдзінкай”, - кажа Алег, - так мне неяк, і не толькі мне Пімен Панчанка ледзь не нанава ў сваёй новай кнізе перапісаў сапсаваны ў цэнзуры верш пра родную мову.

А Галя так і не дакранулася больш да кнігі сваіх дэбютаў...

9 студзеня 1987 году. Нібы працягам папярэдняга запісу ўспрымаецца мне сённяшні “ЛіМ”. На другой яго старонцы традыцыйна пачэснае месца дробнай інфармацыі (?) займаюць вершы Пімена Панчанкі з ягоным сезонна актуальным партрэтам. Кінуўся ў вочы верш “Беларуская мова”. Твор з тых самых, што яшчэ ўчора цэнзура бязлітасна прэпаравала, выкідала, ампутавала.

Апяваючы гэту “старажытнейшую, самую славянскую. вобразную, вольную, пявучую” мову, аўтар з крывавым болем выкрывае тых, хто “адракаецца цяпер” ад яе. “Пакаленнем прагавітых халуёў” называе дзядзька Пімен такіх людзей. Паэт бескампрамісны ў сваёй нянавісці да сённяшніх “вялікадзяржаўнікаў, што разбэшчваюць вялікі [...] народ хлуснёй, лянотай, крадзяжом, што пасылаюць дзяцей у школы з іншай моваю”.

“Я хацеў, нашчадкі, вас праклясці,

Ды люблю сваю зямлю... і не магу”

Так завяршае народны паэт, паэт-патрыёт свой гнеўны зварот да “пакалення халуёў”, выхаванага пануючымі абставінамі.

У Панчанкаўскім творы ёсць глыбокія і нечаканыя падтэксты. І шмат іх тут! Перш за ўсё варта адзначыць два.

Шматзначным, на маю думку, з’яўляецца апошняе двухрадкоўе. Адно з гэтых значэнняў: аўтар не пракляў пакаленне адшчапенцаў, але ж і не дараваў яму здрады ягонай; ён яшчэ, адчуваем, спадзяецца, што яно выправіцца. Ну, дай Бог! А калі гэтая апошняя надзея не спраўдзіцца? Тады, як вынікае з іншага, хоць здавалася б, глыбока зашыфраванага, але ж усё-такі зыркім вокам бачнага, - вайна. Вайна супраць “сваіх” падонкаў! Вайна супраць іх натхніцеляў!

Гэты драматычна рашучы сродак, выказаны ў двух нягучных нібыта, апавя- дальных радках аўтар прыхаваў у самой сярэдзіне свайго вершу, зрабіўшы якраз іх такім чынам сэрцам свайго забалелага паэтычнага “я”.

Паглядзім уважліва на гэтыя радкі:

Пра народ мой церпялівы, працавіты Помняць партызанскія лясы.

Паспрабуй зняць з гэтых радкоў сэнс, магчыма, вымушанага абвяшчэння апош- няй вайны за родную мову і яны зусім не патрэбныя ў кантэксце твору. Не за- будзем і пра сімвалічнае шматкроп’е, што ўспрымаецца тут як сотня клічнікаў!

Калі ўжо казаць пра гэты “ЛіМ”, дык тут і на першай старонцы не палас- ны фотаздымак, як заўсёды, а дыялог Васіля Быкава з чытачамі, які адбыўся напярэдадні новага году ў галоўнай рэспубліканскай бібліятэцы.

Сярод іншых пытанняў В. Быкаў атрымаў і такое: “У чым прычына, што беларуская літаратура дрэнна чытаецца?”

- У гэтым шмат хто вінаваты, - кажа пісьменнік. - Прычынаў тут многа, прычынаў рознага характару. Тут і аб’ектыўныя прычыны, якія выкліканыя не- дальнабачнай палітыкай з боку кіраўніцтва, прычыны, якія ўзніклі самі па сабе, спантанна ў выніку пэўных адносінаў шырокіх народных мас да свае культуры. Прычыны таксама ў пэўнай частцы інтэлігенцыі, якая мяркуе, што значна падыме свой культурны ўзровень, калі адмовіцца ад нацыянальнай спадчыны. Але адмова ад спадчыны, ад каранёў ніколі і нікому не прыносіла карысці. Я ўжо не кажу пра маральны аспект гэтай з’явы.

В. Быкаў прызнаў віну і за пісьменнікамі, якія ў апошнія дзесяцігоддзі не далі сапраўдных твораў: “Мы ўсё ілюстравалі, падхоплівалі “пачыны” і пляскалі ў ладкі там, дзе трэба было цвяроза азірнуцца і ацаніць па вартасці шмат якія праблемы.”

У гэтым нумары ёсць таксама варты ўвагі рэпартаж з V з’езду Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Даўно вядома, што на Беларусі з помнікамі гісторыі размаўляюць з дапамогаю ўзрыўчаткі. Калі ўжо сорамна стала ад усяго свету, пачалі нібыта варушыцца: браць на ўлік тое, што самі ж не паспелі разбурыць. У канцы 1970-х гадоў было выраблена каля 2 тысячаў ахоўных знакаў коштам да 90 тысячаў рублёў. І што ж? Дагэтуль палова іх не прымацавана да аб’ектаў, значная частка наогул загінула. Гэта так з элементарнай арганізацыяй аховы. Ну і як захоўваюцца каштоўныя помнікі народу? Калі ласка:

У вёсцы Кунцавічы Ашмянскага раёну па дамоўленасці з мясцовымі органамі ўлады была разабраная і перанесеная на прыватны двор царква XVIII стагоддзя, з якой тут пабудавалі жылы аднасямейны дом.

У вёсцы Беніца быў самы значны помнік архітэктуры Маладзечаншчыны - сабор 1704 году. Пачалася ў 1982 годзе яго рэстаўрацыя за кошт кааператыўных сродкаў. Хутка рэспубліканская пракуратура спыніла ўсе работы і “як незаконныя” прапанавала гэтыя грошы накіраваць на хлявы для жывёлы.

У адпаведнасці з рашэннем Лагойскага райвыканкаму ў 1980 годзе ў вёсцы Ізбішча была знесеная старажытная царква. Пракуратура Мінскай вобласці палічыла гэтае варварства законным!

У Шклове вось-вось разбурыцца унікальная ратуша.

Злачынна разбураная ў Гродне “Фара Вітаўта” XVI стагоддзя.

У аварыйным стане знаходзіцца Андрэеўскі сабор XVIII стагоддзя ў Сло- німе.

Шмат помнікаў гіне ад пажараў, асабліва драўляныя. Зусім нядаўна згарэлі цэрквы ў вёсках Альшаны Столінскага, Цімкавічы Валожынскага, Загор’е- Сенненскай Навагрудскага, Чарнаўчыцы Брэсцкага раёнаў і інш. А ў іх жа захоўвалася мноства каштоўнейшых помнікаў са срэбра, старадрукі, жывапіс, скульптура, тканіна.

Карацей, у рэспубліцы на сённяшні дзень больш 8 тысячаў каштоўных архітэктурных помнікаў гісторыі і культуры - аб’екты аварыйныя. Іх неабходна тэрмінова ратаваць, хаця б пакуль закансерваваць.

У сувязі з усім гэтым незразумелая пазіцыя дзяржаўных органаў. Яны, па- першае, не толькі дапусцілі да разбурэння многія помнікі, не караюць тых, хто іх разбурае, але ж нават даюць дазвол на іх знос і знішчэнне. Органам улады спатрэбіўся не малы спрыт у гэтай справе, каб нават у друку, у тым ліку і т. зв. цэнтральным, іх ролю вызначылі аж такім ганаровым эпітэтам: “асноўныя ініцыятары знішчэння помнікаў гісторыі і культуры”!!!

Таму не дзіўна, што “выдзеленыя” пад націскам грамадскасці сродкі на рэстаўрацыю і рамонт выкарыстоўваюцца вельмі кепска, не прафесійна, альбо зусім не выкарыстоўваюцца. Кожны год “застаецца” 150-200 тысячаў рублёў. А за пяць, за дзесяць гадоў? Мільёны рублёў, спецыяльна выдзеленых на гэтую святую справу, замарозілі! У тым ліку 100 тысячаў рублёў, сабраных на Мірскі замак, 35 - на Мсціслаўскі касцёл.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Неизвестно читать все книги автора по порядку

Неизвестно - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Дубянецкі отзывы


Отзывы читателей о книге Дубянецкі, автор: Неизвестно. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x