Неизвестно - Пясецки
- Название:Пясецки
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Неизвестно - Пясецки краткое содержание
Пясецки - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
— Не разумею. камісар нейкі?
— Які тамака камісар! — засмяяўся спадар Юзаф. — Гэта мая Марыся (жонка Юзафа) так Карла Маркса назвала. Кажа: «Кудлаты такі. Карлік Марлік. як сабака». Бачыў і я помнічак: трох рублёў не варты. Нізенькі пастаменцік, як пад гаршчок для кветак, а на ім бюст — у музеях экспанаты злачынцаў уздоўж сцен лепшыя стаяць. А што крыку нарабілі! Цэлая ўрачы- стасць. Аркестры, шэсці, прамовы. Гэта як бы дзецюкі вясковыя: удзе- сяцёх бутэльку гарэлкі вып’юць і крычаць, равуць, усю вёску будзяць. Або курыца: яйка знясе, а накудахчыцца, быццам слана выседзела.
* * *
Калі Забава ляжаў над «другой лініяй», слухаючы песні савецкіх паграніч- нікаў, у Менску, у першым сутарэнні ЧК, капітан Антасевіч ляжаў збіты, сплы- ваючы крывёй, на бруднай падлозе. Збілі яго жаўнеры і чэкісты, якія выкрылі зроблены ім падкоп. Ад гэтага часу ўсе ў Чрэзвычайцы звалі яго «Кратом».
Ляжаў, а ў галаве снавалі сумныя думкі; ляжаў галодны, спанявераны, змучаны, але гатовы да ўцёкаў зноў, калі б на тое заставаўся хоць бы самы мізэрны шанец на поспех. За дзвярамі чуліся крокі жаўнераў і да ягоных вушэй далятала песенька:
Цар з царыцай у карты гулялі, а германцы выйгравалі...
* * *
Таксама ў той жа самы час дыверсійная група «Мухі» — Міхальскага, якая вырушыла з Цімкавіч, з Пагранічнага атрада, чакала сігналу да пераходу на тэрыторыю Польшчы.
Было іх трыццаць шэсць. Мелі з сабою, акрамя рэвальвераў, карабінаў і гранат, яшчэ два лёгкія кулямёты. Ляжалі на лузе, за ракітнікам паблізу рачулкі, па якой праходзіла мяжа. Ніхто не размаўляў. Цішыню вечара пару- шала ўдалечыні песенька жаўнераў польскай пагранічнай аховы:
А атрад наш вышуковы на пляцу стаіць,
На пляцу стаіць, на пляцу стаіць.
Троцкі піша зноў прамовы —
Будзем яго біць... Сюпай-да!
* * *
Быў позні вечар. Забава вярнуўся з места. Сядзеў з гаспадаром Юзафам і размаўляў пра «палітыку». Гаварыў пераважна Юзаф, які ўжо пацягнуў даволі вялікую порцыю польскага спірту, і граміў, як зазвычай, бальшавікоў. Карыстаў- ся рэдкім выпадкам, каб выказацца, маючы лаяльнага і цярплівага слухача.
— Я, паночку, універсітэтаў не канчаў, вялікіх розумаў не з’еў, але абдурыц- ца не дамся. Мяне на прыгожае слоўца ніхто не возьме. Я, проша пана, мяркую, што прагрэс складаецца ў тым, каб чалавеку як лепш жылося. Цяпер у Англіі прафесійны работнік жыве лепш, чым калісьці кароль. Вось гэта прагрэс.
— Так, шляхам эвалюцыі дайшлі да. — пачаў Забава.
— Менавіта — перапыніў яго Юзаф. — А як тое лепшае жыццё назавуць: манархізм, дэмакратызм, сацыялізм — усё роўна, бо сутнасць не ў словах і лозунгах, а ў самім жыцці. І калі хтосьці, мой паночку, учыніць які гала- дамор, зробіць усіх жабракамі, беднякамі, пазбаўленымі ўсялякіх правоў, і скажа, што гэта вольнасць, роўнасць і братэрства, я скажу яму: ты хлусіш, гэта турма, гэта могільнік. Крычаць: буржуазія, буржуазія. А ў чым буржу- азія правінавацілася? Англія культурная?. Так. Чаму?. Бо любіць працу. Кожны англічанін — чалавек слова і ўчынку. Я там быў; ведаю іх. Бельгія, Францыя, Швецыя, Нарвегія, Швейцарыя гэтаксама. Галандыя ў мора зямлю адваёўвае. Данія з ветравейных пяскоў ураджайную глебу стварыла. Альбо найбліжшы сусед наш, Фінляндыя: на скалах жывуць, у суровым клімаце, а параўнайце іх культуру з нашай. Пацеха. У нас еўрапейскай культуры ніколі не было і не будзе, бо людзі тут — гной, а гной толькі на тое варты, каб зямлю ўгнойваць, на працу ж інтэлігентную розум патрэбен. Дарма марнуюць найбагацейшую краіну ў свеце, з голаду канаюць і пры гэтым зай- здросцяць буржуйскай манішцы, а не ведаюць, набрыдзь, што той немец, калі трэба, па 16 гадзін працуе ды яшчэ як працуе.
Пан Юзаф напоўніў кілішкі. Выпілі.
— Або грамадзянская свабода, — працягваў Юзаф. — Камедыя, паночку. Англія — манархія, а там грамадзянін карыстаецца найбольшымі свабодамі. Расея — дзяржава сацыялістычная, камуністычная, а ў яе найменшыя грама- дзянскія правы. Але дзе там «найменшыя». Проста ўлады ставяцца да грамадзя- ніна горш чым да быдла . Не-на-ві-дзяць. Бо так падманваць, эксплуатаваць і катаваць могуць толькі садысты, якія ненавідзяць. шалёна. да смерці.
Маўчалі. Было ціха.
— Едзь, пан, у Польшчу, — сказаў праз некалькі хвілін Забава.
— У Польшчу. А навошта? З якой прычыны? Я тут 25 гадоў прапра- цаваў. Тут маё месца. Я чалавек працы. Працу я люблю. Сам за пяцярых працаваў. Але цяпер. не жадаю і не буду. Няхай і са мною маюць клопаты. Я спецыяліст, цясляр; працу і цяпер магу знайсці — спецыялісты патрэбныя. А я не жадаю. Вось і далей як перакупшчык буду спекуляваць, але за фун- цік солі ў год і двух фунтаў гароху рук сабе ўрываць не жадаю. Абыдзецца. А здохну. не шкада, хто ў пекле жыве, анічога згубіць не баіцца. Мне б яшчэ толькі дачку з Андзяй у Польшчу перавесці; даволі тут савецкага райскага міндалю наеліся. А з кожным годам усё горш. Ужо 5 гадоў гэтак мучымся і канца не відаць. Блага, паночку, блага.
За акном гойсаў вецер. Спрабаваў задубелымі пальцамі адчыніць акані- цы. Не здолеў і заплакаў... Па даху барабаніў дождж.
— Блага, паночку, блага. — гучаў у вушах Забавы голас пана Юзафа.
2
Укамендатуры 8-й пяхотнай дывізіі ў Бабруйску дзяжурны афіцэр прагледзеў дакументы Забавы.
— З якой мэтай патрэбны вам пропуск?
— Хачу даведацца пра службовае прызначэнне таварыша Андрэя Смолі- на, які служыць у 8-й дывізіі.
— Сумняваюся, каб у штабе дывізіі гэта было вядома. Лепш за ўсё ў палку...
— Палкоў тры і яшчэ кавполк. Невядома, дзе шукаць.
— Калі ласка, вось пропуск...
Праз паўгадзіны Забава быў у штабе дывізіі. Агледзеў памяшканні. Звяр- таўся да некалькіх пісараў, распытваючы іх пра таварыша Андрэя Смоліна, нарэшце выйшаў на вуліцу.
Быў страшэнна стомлены. Хацелася спаць. Чатыры дні быў у дарозе. Аб’ехаў некалькі местаў. Акалічнасці склаліся так, што нідзе не мог выспац- ца... На вакзалах піў «моцную», падробленую, напараную з содай гарбату; выпаліў мноства цыгарэт і драмаў на хаду.
Да цягніка засталося 4 гадзіны, таму пайшоў да крэпасці. Мінуў цудоўны бор, які ахінаў крэпасць, які быў напалову высечаны. Валы і абарончыя равы мелі вартыя жалю стан. Усярэдзіне крэпасці большасць будынкаў былі разбу- раныя і дагэтуль не адноўленыя, хоць не было дзе рассяліць салдат. Велізар- ныя комплексы будынкаў змрочна зеўралі чорнымі праёмамі акон і дзвярэй. Некаторыя пабудовы ляжалі ў друзе.
На адным з шырокіх пляцаў муштравалі жаўнераў, якія неахвотна выкон- валі каманды. Забава сеў на ганку нейкага будынка і прыглядаўся да людзей, што сноўдалі, як мурашы. Адна група жаўнераў спявала:
Мы кузнецы, и дух наш молод,
Куём мы счастия ключи...
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: